22 ліпеня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
s meczenniczki

❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Каноніку Віктару Велівісу і Яўгену Ціхану з нагоды Імянін складаем букет сардэчных віншаванняў. Няхай здароўе будзе моцным, творчыя сілы – бясконцымі, а радасць ад плёну ў працы – штодзённай. Няхай Вас заўсёды асвятляюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Панны Марыі, Езус валадарыць у сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святыя Заступнікі нястомна апекуюцца Вамі. Вельмі ўдзячныя за шчырыя малітвы, павучальныя казанні, зычлівасць, дабрыню, сціпласць, цярплівасць, цудоўную ўсмешку, а таксама клопат пра людзей і касцёл. Аддзяч Божа!
З глыбокай павагай, парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды Імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў працы на ніве Пана, а таксама Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень і добразычлівых людзей побач.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Ліда
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем душэўнага супакою, радасці, нястомных сіл, моцнага здароўя, шчасця, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і добразычлівых людзей побач. Няхай Бог блаславіць кожны момант жыцця, Марыя адорвае сваёй ласкай і апекай, а Анёл-ахоўнік абараняе ад усякага зла.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Мастоў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, шчасця. Няхай радасць заўсёды Вам спадарожнічае, а цярплівасці і стойкасці хопіць на доўгія гады адданай душпастырскай працы. Няхай Вас абмінае смутак, а жыццё праходзіць у радасці. Няхай Маці Божая асвячае Ваш шлях промнямі сваёй міласэрнасці.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых дароў Святога Духа, Божых ласкаў і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў і супакой назаўсёды заяснеюць у сэрцы.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Трабаў
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Валерый Быкоўскі! У Ваш Дзень нараджэння прыміце нашы цёплыя і шчырыя словы: Хай Пан спашле Вам ласкі, У пакліканні ўзмацняе, бароніць, калі трэба, І простай, вернай сцежкай Вас вядзе да Неба.
Сваім святарскім сэрцам спявайце Яму ў падзяку: За службу для Хрыста, за вялікую адзнаку. А мы Вам сёння шчыра ўсміхаемся І разам з пажаданнямі малітвы Богу ўзносім.
Апостальства “Маргарытка” з Рэплі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Віктару Субелю і Сястры Ганне з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя віншаванні. Жадаем Хрыстовай любові, Божага бласлаўлення, плёну ў службе Богу і людзям. Няхай святыя Заступнікі засцерагаюць Вас ад няшчасцяў і дапамагаюць у кожную хвіліну жыцця, Маці Божая Нястомна трымае ў сваёй апецы, а дабрыня і зычлівасць, якую дорыце людзям, заўсёды да Вас вяртаюцца. Будзьце і надалей для нас прыкладам моцнай веры і набожнасці! Дзякуем за адказную паслугу і клопат пра кожнага з нас.
З павагай і малітвай, касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, жыццё – доўгім, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды ахінаюць промні Божай міласэрнасці, Святы Дух адорвае сваімі ласкамі, а Маці Божая няспынна Вамі апекуецца. Пан Езус няхай валадарыць у сэрцы, а святы Заступнік заўсёды стаіць побач.
Верныя парафіяне з Воўпы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды надыходзячага Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, душэўнага супакою, шмат радасці і здароўя на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Бог праз нашы малітвы дадасць неабходных сіл. Няхай Святы Дух спашле на Вас свае дары, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахіне нябесным плашчом ад небяспекі і атуліць мацярынскай любоўю. Дзякуем за добрае сэрца, што вучыце нас любіць Бога і бліжняга, а Вашай маме – за сына святара.
З малітвай і павагай, вернікі з касцёла св. Юрыя ў Варончы і капліцы ў Вароне
❧✿☙
Ад усяго сэрца хочам падзякаваць Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, выкладчыкам і выхавацелям, а таксама бацькам Ксяндза Алега Яновіча за тое, што выгадавалі і выхавалі такога святара. Мы, парафіяне, удзячныя Ксяндзу Алегу за яго працу ў нашым касцёле. Святар заўсёды падрыхтаваны да абвяшчэння Божага слова. Яго казанні вернікі слухаюць вельмі ўважліва. Жадаем Ксяндзу Алегу здароўя, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, цярплівасці, дабрыні, любові на святарскім шляху, нястомных сіл на для службы Богу і людзям. Дзякуем яму за ахвярную працу, цеплыню і добразычлівае сэрца.
Удзячныя парафіяне з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла з Іўя