29 красавіка 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены промнямі Божай міласэрнасці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, поспехаў, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай кожны дзень стараннай працы будзе асвечаны святлом Святога Духа, а Бог заўсёды Вас аберагае і ўзнагароджвае за ўсё праз нашы малітвы. Памятаем і молімся.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Марціновічу і Яраславу Грынашкевічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец адорвае асаблівымі ласкамі, Езус Хрыстус будзе прыкладам і правадніком на ўсіх шляхах, Святы Дух апраменьвае сваім святлом і надзяляе надзвычайнай харызмай, а ў сэрцы Найсвяцейшай Маці заўсёды для Вас будзе суцяшэнне як для Яе любімых сыноў.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў: здароўя на доўгія гады, радасці і ўсяго найлепшага. Няхай святы Заступнік і Маці Божая атуляюць сваёй апекай, а Дух Святы асвячае святарскі шлях. Дзякуем за прыклад веры і набожнасці!
Ружанцовыя колы і вернікі з в. Вінцукі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, патрэбных ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці, моцнага здароўя, прыгожага і шчодрага плёну ў святарскай паслузе. Няхай святы Заступнік заўсёды дапамагае. Мы шчаслівыя, што Вы адказалі на Божы голас, і зараз можам цешыцца такім святаром, які годна працуе на ніве Пана.
Чакаем чарговай сустрэчы! Касцёльны камітэт і парафіяне, Геранёны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Імянін складаем найлепшыя пажаданні. Няхай Пан дадае Вам моцы, Дух Святы адорвае мудрасцю і супакоем, а Маці Божая і святы Заступнік заўсёды абараняюць і берагуць. Выказваем Вам вялікую пашану і ўдзячнасць за натхнёную працу на Божай ніве, за мудрую навуку, якая дапамагае нам быць сапраўднымі хрысціянамі, за імкненне наблізіць нас да Бога. Выпрошваем ва Усемагутнага для Вас усе неабходныя ласкі, а таксама дар здароўя, якое неабходна для служэння.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з касцёла Узвышэння Святога Крыжа, Жырмуны
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Барташэвічу і Юрыю Ясевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, дабрыні ад людзей і поспехаў ва ўсім.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне, Беняконі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя віншаванні, спалучаныя з малітвай. Жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, дароў Святога Духа, радасці, аптымізму, моцнага здароўя. Няхай Вашае сэрца напаўняюць любоў, надзея і супакой. За ўсё дабро, за скарбы веры, плён працы, разважлівасць, чулае сэрца і лагодную ўсмешку мы вельмі ўдзячны Вам. Дзякуем за клопат аб нашай святыні і парафіянах, а таксама за тое, што Вы з намі і для нас.
З павагай, вернікі з Цудзенішкаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Марціновічу, Юрыю Павайбу і Юрыю Свіслоцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому даверыліся, бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем сапраўднай радасці, моцнага здароўя, поспехаў ва ўсім, шчасця, аптымізму і душэўнага супакою.
Апостальства “Маргарытка”, Колы Жывога Ружанца з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця, бласлаўлення, мноства радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Дух Святы асвячае кожны дзень святарскай паслугі, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а святы Заступнік апекуецца Вамі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Новы Двор
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды Імянін жадаем шмат Божых ласкаў, здароўя, сілы, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і людской добразычлівасці. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадолець усе цяжкасці, а Божае слова, якое засяваеце ў нашых сэрцах, прынясе сторазовы плён.
Апостальства “Маргарытка” з Гродна і Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Жадаем шчодрага плёну на Божай ніве, апекі Найсвяцейшай Маці ў пачэснай справе весці нас па дарозе да Айца. Вельмі ўдзячныя Вам за сумленнасць і адданасць Божай справе, за шчырасць, добрае сэрца і лагодную ўсмешку.
Ружанцовыя колы, Суботнікі
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Віктар Захарэўскі! Дарагі, любімы і верны пакліканню Душпастыр, якога Бог нам паслаў! З нагоды Дня нараджэння прыміце самыя сардэчныя пажаданні. Жадаем, каб жылі спакойна і шчасліва на нашай слёз даліне, каб у здароўі і радасці неслі паслугу на даручанай Вам Божай ніве. А колькі знічак з неба пазірае, столькі сіл і мудрасці мы Вам жадаем! Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца на працягу доўгіх гадоў жыцця. Дзякуем бацькам за сына святара.
Вернікі з касцёла Божага Цела, Дварэц
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Евангелля, душэўнага супакою і штодзённай радасці. Няхай Пан Бог ахіне Вас усімі неабходнымі ласкамі, Маці Божая апекуецца і суправаджае на дарозе жыцця, а побач будуць добразычлівыя людзі. Аддзяч, Божа, за шчодры плён святарскай працы!
Парафіяне з касцёла Анёлаў-ахоўнікаў у Раготне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем шмат сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая ахінае любоўю і апекай, Святы Дух шчодра ўдзяляе свае дары, а Анёл-ахоўнік суправаджае па дарозе паклікання. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і добрых людзей побач.
З малітвай, парафіяне з в. Моцевічы
❧✿☙
Паважанаму Айцу Віталію Юркевічу з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Слоніма
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін жадаем усяго самага найлепшага. Няхай Бог адорвае здароўем і любоўю. Жадаем таксама апекі Маці Божай, дароў Святога Духа. Няхай Анёл-ахоўнік аберагае Вас у кожную хвіліну жыцця і апекуецца Вамі. Шчаслівай працы на кожны дзень святарскай паслугі!
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Шылавічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віталію Вайцяхоўскаму з нагоды прызначэння на пасаду рэктара Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі шчыра жадаем стойкасці і адвагі ў рэалізацыі пастаўленых мэт. Няхай не будзе нястачы ў людской зычлівасці і падтрымцы ва ўсіх клопатах і пачынаннях на карысць семінарыйнай супольнасці. Жадаем таксама шмат здароўя, поспехаў, мудрасці і ўсяго найлепшага на гады рэктарскай паслугі.
Мама, хросная і сястра з сям’ёй
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Анджэю Ганчару і Андрэю Бялаблоцкаму з нагоды 1-ай гадавіны святарства перасылаем букет сардэчных пажаданняў: радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу веры, сіл і нястомнасці ў душпастырскай паслузе. Няхай усе непрыемнасці, якія сустракаюцца на Вашым шляху, ніколі не знеахвочваюць, а толькі ўзмацняюць і вядуць да святасці.
Моладзь з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар, сіл і стойкасці на выбраным жыццёвым шляху. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас кожны дзень, а Найсвяцейшая Панна Марыя моцна трымае за руку і з мацярынскай любоўю вядзе праз усё жыццё.
Францішканскі ордэн свецкіх і Колы Жывога Ружанца, парафія Сапоцкін
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Антонію Абухоўскаму, Спадарыням Яніне Самойленка, Ядзвізе Альшэўскай, Яніне Малышка, Ядзвізе Матыс з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добразычлівых людзей побач, душэўнага супакою і няспыннай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуліць сваім плашчом. Шчасці Божа!
Францішканскі ордэн свецкіх і Колы Жывога Ружанца, парафія Сапоцкін
❧✿☙
Паважаныя Ксяндзы Аляксандр Сямінскі і Аляксандр Мацкевіч! У дзень сваіх Імянін прыміце шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, радасных дзён, нястомнага запалу ў святарскай паслузе. Няхай штодзённыя жыццёвыя намаганні Вас акрыляюць і дапамагаюць заўважаць і захапляцца прыгажосцю жыцця. Жадаем таксама заступніцтва святога Аляксандра і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Усіх патрэбных ласкаў ад Бога!
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанага Ксяндза Пробашча Аляксандра Раманоўскага сардэчна віншуем з Імянінамі! Жадаем, каб святы Заступнік падтрымліваў у кожнай справе, а подых Божай любові спадарожнічаў па жыцці. Жадаем таксама дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і здзяйснення мар.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі з касцёла Гродна-Паўднёвы