15 красавіка 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
25 красавіка. АПОСТАЛА МАРКА, ЕВАНГЕЛІСТА

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем нястомнай радасці, душэўнага супакою, моцнага здароўя, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і людской добразычлівасці. Шчасці Божа!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, моцнага здароўя, душэўнага супакою і неабходных сіл для рэалізацыі планаў і намераў. Няхай Добры Пастыр вядзе Вас праз жыццё, а Маці Божая няспынна апекуецца.
З малітвай, апостальства “Маргарытка”
❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Юрыю Касабуцкаму, Антонiю Дзям’янку, Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму, Айцу Казіміру Жылісу, Ксяндзам Аляксандру Сямінскаму, Руслану Мазану, Анджэю Ганчару, Паўлу Скубу, Валерыю Спірыдону, Юрыю Ясевічу, Паўлу Безляповічу, Валерыю Быкоўскаму, Аляксандру Мацкевічу, Віталію Дабраловічу, усім Ксяндзам Гродзенскай дыяцэзіі і Клерыкам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне з нагоды Велікодных свят жадаем, каб святло ўваскрослага Хрыста асвячала жыццёвы шлях, сэрцы напаўняліся Божай любоўю, Найсвяцейшая Маці апекавалася Вамі, дадавала стойкасці і цярплівасці, а Святы Дух адорваў сваімі ласкамі. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, людской добразычлівасці.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Глыбокапаважаным Ксяндзам Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Ксяндзам Віталію Внароўскаму, Альгімантасу Паўлікасу, Валерыю Быкоўскаму, Андрэю Лішко, Яну Кузюку, Валерыю Спірыдону, Аляксандру Вараб’ёву, Генрыху Яблонскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем, каб дарога, на якую Вас паклікаў Хрыстос, была шляхам да святасці. Няхай шляхетная паслуга абвяшчэння Добрай Навіны прыносіць радасць і спрыяе будаванню еднасці Касцёла. Няхай Вас заўсёды падтрымлівае моц Святога Духа, а Маці Хрыстова стала абараняе і чувае над Вамі.
З малітвай, вернікі з адэльскай парафіі
❧✿☙
Глыбокапаважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Ксяндзам Пробашчу Дзмітрыю Урбановічу, Артуру Валчкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Ксяндзу Рэдактару Юрыю Марціновічу і ўсім Супрацоўнікам рэдакцыі, а таксама Хрысціянам Смаргоншчыны з нагоды Велікодных свят жадаем, каб сэрцы напаўняліся светлай пасхальнай радасцю. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас моцным здароўем і сіламі, умацуе веру ў перамогу міру і любові, аб’ядноўваючы нас да выканання добрых спраў. Няхай промні Божай міласэрнасці асвецяць кожны дзень Вашага жыцця.
Апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай міласэрны Бог адорвае Цябе моцным здароўем, радасцю, душэўным супакоем і людской зычлівасцю. Жадаем усіх патрэбных ласкаў ад Святога Духа на кожны дзень, апекі Маці Божай і святога Заступніка.
Бацькі, сёстры і брат
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Віталій Чурган! З нагоды Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем, каб уваскрослы Езус адарыў Вас моцным здароўем, цярплівасцю, стойкасцю, душэўным супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Юрацішкаў
❧✿☙
Паважаныя Ксёндз Пробашч Віталій Чурган і Сястра Зоф’я Смятанка! З нагоды Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, стойкасці ў адданай службе Богу і людзям, душэўнага супакою і ўсіх Божых ласкаў. Няхай на дарозе, якую ўказаў Пан, побач з Вамі заўсёды будуць Езус і Яго Маці, а жывы агонь Святога Духа, які палае ў сэрцы, ніколі не аслабне.
З павагай, дзеці і моладзь з парафіі Перамянення Пана з Юрацішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых дароў нашага Пана, Езуса Хрыста, шмат радасці, акая плыве з гэтых свят, а таксама супакою, надзеі і сілы ў вядзенні люду да Бога.
Сем’і Каспяровіч, Шчоцкіх, Машута
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Здзіславу Пікулу, Аляксандру Пятровічу, Казіміру Мураву і Алегу Жураўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, сэрца напаўняе радасць, любоў і надзея, у душы жыве супакой, а з твару не сходзіць усмешка. Жадаем таксама моцнага здароўя, шмат сіл і цярплівасці ў пастырскай паслузе.
Вернікі з парафіі Дзятлава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня святара і Велікодных свят сардэчна жадаем, каб святарскі шлях быў шчаслівы і бласлаўлёны. Няхай уваскрослы Езус апраменіць Вас сваімі ласкамі, адорыць добрым здароўем на доўгія гады жыцця, сілай і стойкасцю, каб маглі пераадольваць усе цяжкасці. Сардэчна дзякуем за чулае сэрца і руплівую душпастырскую працу ў нашай парафіі.
Вернікі з Цудзенішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, аптымізму, каб кожная хвіліна жыцця была сонечнай і шчаслівай. Няхай вочы ззяюць ад шчасця, а з твару не сыходзіць радасная ўсмешка. Жадаем таксама дароў Святога Духа, сталай дапамогі і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай міласэрны Бог за ўсё Вам шчодра аддзячыць!
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Здзіславу Вэдэру, Аляксандру Мятліцкаму, Паўлу Раманоўскаму, Казіміру Мураўскаму, Алегу Каралю і Алегу Жураўскаму, Клерыку Марку Найдзічу, Сёстрам Марыі Стасевіч, Мар’яне Алешчык, Аляксандры Арэшка, Філатэі Ціхановіч, Агаце Смольскай, Клары Волчэк, Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Вераніцы Огар і Дар’і Еўтухоўскай з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас моцным здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, каб кожны дзень прыносіў радасць і задавальненне ад выконваемай паслугі. Жадаем таксама апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Паўлу Шанчуку, Ігнату Санюту, Віталю Чабатару, Станіславу Мацюкевічу, Паўлу Урбану з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас дарамі любові, здароўя, супакою, мудрасці, розуму і мужнасці, а Маці Божая нястомна апекуецца і вядзе найлепшай дарогай да Пана. Жадаем таксама патрэбных сіл у выкананні пастырскага служэння. Ад усяго сэрца дзякуем за адданую службу Богу і людзям.
Вернікі з парафіі МБ Шкаплернай, Прывалка
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Алегу Кудэрку, Віталію Сідорку, Мiкалаю Цiхановiчу і Андрэю Радзевiчу з нагоды Дня святара i Велiкодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас радасцю, напоўніць надзеяй, верай і супакоем. Жадаем таксама моцнага здароўя, аптымiзму, стойкасцi ў паклiканнi і шчодрага плёну ва ўсіх справах.
Душпастырства службы аховы здароўя
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Прэлату Антонію Філіпчыку, Юрыю Садоўскаму, Яну Кузюку, Генрыху Яблонскаму, Сястры Агнешцы і ўсім Сёстрам, якія працуюць у нашай парафіі, з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні: няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення на кожны дзень. Жадаем таксама душэўнага супакою, здароўя, сіл і радасці.
Касцёльны хор і ўдзячныя сем’і з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Юрыю Грыцко і Ігару Анісімаву з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, нястомных сіл у душпастырскай працы, душэўнага супакою і ажыццяўлення ўсіх высакародных планаў і намераў. Няхай Маці Божая штодзённа Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае ўсімі неабходнымі ласкамі.
Вернікі з парафіі Першамайск і капліцы ў Хадзілонях
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Віталію Чургану, Яну Гавецкаму, Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем шчырыя пажаданні: шчодрых дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу ў працы. Няхай уваскрослы Езус заўсёды бласлаўляе Вас на дарозе святарства, а Маці Божая абараняе і ахінае моцнай любоўю і апекай.
З павагай, Людміла і Юрый Езерскія з Юрацішкаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Алегу Яновічу і Віталію Цыбульскаму, Сёстрам Ірэне, Марыі і Зоф’і з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят жадаем нястомнага аднаўлення праз Святога Духа, каб былі верныя свайму пакліканню, а таксама шчодрага плёну на ніве Пана. Няхай трыванне побач з Хрыстом будзе ўзнагароджана радасцю Уваскрасення, а Марыя ахіне Вас сваёй любоўю і мацярынскай апекай.
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка”, парафія Іўе
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў: бласлаўлення ад Хрыста, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай, радасці ад паклікання, стойкасці на святарскім шляху і моцнага здароўя.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем мноства Божых ласкаў: здароўя, радасных дзён, зычлівых людзей побач, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны.
Былыя парафіяне з Навіянкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Церабею з нагоды свят Змёртвыхпаўстання Хрыста і Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Усемагутны дадае Вам моцы і здароўя, Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух няспынна спасылае дары для рэалізацыі планаў і намераў у цяжкай, але цудоўнай і высакароднай пастырскай паслузе.
З пашанай і ўдзячнасцю, парафіяне з Барунаў
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Андрэй Пышынскі! Шчыра віншуем Вас з нагоды Дня святара і Велікодных свят. Жадаем моцнага здароўя, натхнення і вытрымкі на доўгія гады душпастырскага служэння. Ніхто, акрамя Хрыста, да канца не ведае, якія вялізныя намаганні даводзіцца прыкладваць святару ў сваім служэнні. Нягледзячы на гэта, у Вашых вачах мы бачым любоў і дабрыню. Як знак Божай любові ўспрымаем тое, што дзякуючы Вашым намаганням маем магчымасць сустракацца з Панам у адноўленым касцёле Ад шчырага сэрца жадаем, каб Бог за ўсё Вам аддзячыў.
Былыя парафіяне з Казлоўшчыны, Падвялікага і Рандзілаўшчыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Спірыдону з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама цудоўнага плёну на ніве Пана. Дзякуем за тое, што аб’ядноўваеце нас на малітве, вучыце ісці па шляху, які вядзе да паяднання з Богам, падаеце прыклад мудрага слова і духоўнай моцы. Няхай Усемагутны дапамагае Вам у нялёгкім служэнні.
З малітвай, Касцёльны камітэт і вернікі касцёла ў Рандзілаўшчыне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Віталію Сідорку, Алегу Канановічу, Дзянісу Бразінскаму, Дыякану Эрнэсту Мікалайчыку, Клерыкам Томашу Мікалайшчыку і Андрэю Струкелю, Сёстрам Галіне Занеўскай і Агнэс Астраух, Ксяндзу Станіславу Пацыну і ўсім тым, хто працаваў у нашай парафіі, з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Найсвяцейшая Маці нястомна моліцца за Вас, ахінае апекай і з пяшчотай прытуляе да свайго сэрца, а Усемагутны дапамагае ў ажыццяўленні планаў і адорвае патрэбнымі ласкамі Вашых бацькоў.
З малітвай, Касцёльны камітэт і парафіяне, Ліда-Фара
❧✿☙
Паважаным Айцам Пробашчу Вітольду Пяцельчыцу, Аляксандру Махначу, Віталію Сярко, Яну Асіповічу, Віталію Слуку з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні: Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, а таксама моцнага здароўя, сілы, радасці і шчодрага плёну душпастырскай паслугі.
Парафіяне і Біблійнае кола са Шчучына
❧✿☙
Паважаны Айцец Віталій Сярко! З нагоды Дня святара і свят Вялікадня жадаем здаровых, спакойных дзён жыцця, поўных веры, надзеі і любові, а таксама радасці, што плыве са з’яднання з Хрыстом, і шчодрых дароў ад Яго. Дзякуем за паслугу, зычлівасць, малітву, мудрыя казанні. Няхай Пан Бог бласлаўляе і сцеражэ, а Марыя абараняе і атуляе сваёй мацярынскай любоўю.
Рыцары Беззаганнай са Шчучына
❧✿☙
Паважаным Айцу Віталію Сярко і ўсім Айцам Піярам са Шчучына з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Дзякуем за павучальныя казанні, добрыя парады, адкрытыя сэрцы. Шчыра ўдзячныя Вам за кожнае слова, прамоўленае падчас рэкалекцый.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды свят Змёртвыхпаўстання Пана жадаем Божага бласлаўлення, моцы Святога Духа і сталай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень святарскай паслугі.
Парафіяльная рада з касцёла ў Галынцы
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Павел Барысевіч! З нагоды Дня святара, Велікодных свят і Дня нараджэння жадаем Вам здароўя, сіл і стойкасці на святарскім шляху. Няхай жыццё будзе асвечана промнямі Божай міласэрнасці і любові, Уваскрослы блаславіць кожны дзень, Святы Дух адорыць патрэбнымі ласкамі, а Маці Божая нястомна апекуецца Вамі. Дзякуем за адданасць у службе, а таксама за клопат аб нашым касцёле.
Кола Жывога Ружанца і парафіяне з Наваельні
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Марціновічу, Андрэю Лысаму, Сяргею Ангуру і Айцу Андрэю Жылевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем бласлаўлення ўваскрослага Хрыста, моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і цудоўнага плёну на Божай ніве.
Апостальства “Маргарытка”, Сураж
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Роўбу з нагоды Дня святара жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, радасці і супакою. Няхай Хрыстос узнагародзіць Вас за святарскую паслугу.
Касцёльны камітэт з парафіі Перамянення Пана ў Вавёрцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, супакою ў душы і радасці ў сэрцы. Няхай Езус Хрыстус дадае Вам сіл для паслугі на Божай ніве, узмацняе надзею і адорвае сваімі каштоўнымі ласкамі. Прысвячайце жыццё Богу – і Ён узнагародзіць Вас у сваім Валадарстве!
Апостальства “Маргарытка” і парафіяльная рада з касцёла ў Рэплі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл і стойкасці, веры, надзеі і любові. Дзякуем за ўдзяленне дару Эўхарыстыі, цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, ахвярную працу, цярплівасць, дабрыню і веліч сэрца.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з касцёла ў Ражанцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Жэгарыну з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус надалей асвячае Ваш жыццёвы шлях, адорвае шчодрымі ласкамі і моцным здароўем, Святы Дух спрыяе развіццю Вашага таленту, натхняючы на новыя творчыя ідэі, дадае нястомнасці ў ахвярным служэнні, каб заставаліся надзеяй і радасцю Касцёла. Няхай Бог аддзячыць маме за Вас!
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Навагрудка і Любчы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Віктару Мыслюку і Леону Лішыку, Айцу Аляксандру Дрогасю з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, здароўя, радасці, супакою і шчасця. Няхай кожны дзень будзе поўны Божай любові.
Вернікі з парафіі Воўпа
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат сіл, цярплівасці, безупыннай надзеі, нязгаснага запалу да працы, а ў першую чаргу – шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста.
Ружанцовае кола св. Юзафа, парафія Воўпа
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Яну Сарэлу, Віктару Мыслюку, Леону Лішыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая няспынна служыць сваёй дапамогай.
Генрых Дзямешчык, Мар’я Вішнеўская, Марыя з сям’ёй
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Велікодных свят, Дня нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, стойкасці і цярплівасці. Няхай Усемагутны адорвае Вас сваімі ласкамі, Езус Хрыстус будзе прыкладам на святарскім шляху, Святы Дух апраменьвае святлом, а Маці Божая прытуляе да свайго сэрца. Памятаем і любім!
Сябры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Уваскрасення Пана і Дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень душпастырскай паслугі, нястомнай апекі Панны Марыі, Маці святароў, дароў Святога Духа і багатага плёну на ніве Пана.
Былыя парафіяне з капліцы Вердамічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана, Дня нараджэння і Імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, усмешкі на твары і шмат радасці. Няхай уваскрослы Езус напаўняе сваёй моцай, Святы Дух адорвае патрэбнымі дарамі, а Панна Марыя заўсёды чувае над Вамі. Жадаем, каб кожны дзень жыцця быў асвечаны промнямі Божай любові і міласэрнасці.
З павагай і малітвай, парафіяне з Поразава і Студзенікаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, здароўя, сіл, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач.
З павагай і малітвай, парафіяне з Поразава
❧✿☙
Паважаным Айцам Пробашчу Юрыю Саковічу і Ануфрыю Альховіку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем, каб Уваскрослы адарыў Вас моцным здароўем, натхненнем, цярплівасцю і вытрымкай у служэнні дзеля ратавання людскіх душ. Мы Вас вельмі паважаем і любім.
Удзячныя парафіяне з Карэлічаў і Варончы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Саковічу з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем спакойных гадоў жыцця. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, дапамагае ў нялёгкім служэнні, Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік ахінаюць сваёй апекай, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Шчасці Божа!
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Карэлічаў і Варончы
❧✿☙
Паважанаму Айцу Анджэю Шчупалу з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, сілы, радасці, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Сям’я Заяц
❧✿☙
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця і апекі Маці Божай. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае Вас супакоем і бласлаўленнем. Шчыра дзякуем за клопат аб парафіянах і святыні. Шчасці Божа!
Вернікі з парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Тадэвушу Крыштопіку, Андрэю Лішко, Люцыяну Дамброўскаму, Лешку Дамагалу, Марку Занеўскаму, Прэлату Юзафу Трубовічу, а таксама ўсім Святарам з нагоды Вялікага чацвярга і свят Уваскрасення Пана жадаем добрага здароўя, сіл і вытрымкі на душпастырскім шляху. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас надзеяй на лепшае заўтра, Марыя Панна атуліць плашчом мацярынскай апекі, а Святы Дух будзе шчодрым на свае дары.
Вернікі з капліцы Божай Міласэрнасці ў Свіслачы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Бураку з нагоды Велікодных свят перасылаем словы падзякі, пераплеценыя са шчырымі пажаданнямі здароўя, Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Панны Марыі. Няхай побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
З малітвай і павагай, парафіяне з Лаздунаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Барысюку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем, каб добры Бог адарыў Вас усімі неабходнымі ласкамі і ўзмацніў у святарскім служэнні. Няхай уваскрослы Езус дапамагае ў рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. У малітвах просім, каб Усемагутны шчодра аддзячыў Вашым бацькам за такога сына.
Вернікі з парафій Казловічы і Верцялішкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем, каб жыццё было напоўнена толькі добрымі справамі. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас здароўем, сілай, цярплівасцю, Яго Найсвяцейшая Маці атуліць бязмежнай любоўю, а Святы Дух спашле свае шчодрыя дары.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ, Дуды
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Радзюку, Паўлу Урбану, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Звяжынскаму і ўсім Святарам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца дзякуем за тое, што адказалі на голас Хрыста. Мы вельмі ўдзячныя за Вашу сардэчнасць, усмешкі, зычлівасць, дапамогу. Жадаем, каб па прыкладзе Езуса Вы былі добрымі пастырамі і дасягнулі святасці.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шмат сіл і стойкасці ў вядзенні людзей да Хрыста.
Вернікі з парафіі Індура
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму, Антонію Адамовічу, Андрэю Зайко, Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя віншаванні. Маці Божая даручыла Сына ў Вашыя рукі. Няхай Яна ахінае Вас сваёй апекай, а Езус блаславіць святарскую паслугу. Дзякуем за цярплівасць, адказнасць, клопат, любоў і павагу да кожнага з нас.
Вернікі з касцёла Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цяплом, радасцю і надзеяй. Няхай рэалізуюцца ўсе планы, уваскрослы Хрыстос шчодра бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці вядзе шчаслівым шляхам.
Жыхары в. Шэмбелеўцы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Віктару Велівісу і Яўгену Ціхану, Сястры Ядзвізе Мяцеліцы з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, душэўнага супакою, бязмежнай радасці. Няхай святло ўваскрослага Хрыста асвячае Ваш шлях, Маці Божая дадае сіл і стойкасці, а Святы Дух шчодра ўдзяляе свае дары.
Парафіяне з Грандзічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Імянін, Дня святара, Велікодных свят і свята Божай Міласэрнасці жадаем шмат здароўя, стойкасці ў службе Богу і людзям, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, а таксама добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай уваскрослы Езус адорвае Вас сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай апекі.
Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці, Доцішкі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Аляксандру Баклажцу і Юрыю Свіслоцкаму, Сёстрам Марыне, Аўгусціне, Іардане, Рэгіне, Дароце і Аляксандры з нагоды Велікодных свят жадаем шмат радасці, цяпла, шчодрых Божых ласкаў і супакою. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе Вас да свайго мацярынскага сэрца і дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця.
Клерык Віталій Валюк і сям’я Саўко
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Велікодных свят жадаем шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста, моцнага здароўя, сонечных дзён, напоўненых шчасцем. Няхай з твару ніколі не знікае ўсмешка, а сэрца поўніцца Божай прысутнасцю. Памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Былыя парафіяне з Зэльвы: сем’і Трубей і Раманчук
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Несцеру, Юрыю Марціновічу і Віктару Савіцкаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем патрэбных ласкаў ад Уваскрослага, моцнага здароўя, душэўнага супакою, нястомнай радасці, зычлівых людзей побач. Няхай Вашае жыццё будзе шчыслівым і бласлаўленым.
Ружанцовыя колы і вернікі з в. Вінцукі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу і Сястры Зоф’і Смятанцы з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Святы Дух асветліць Ваш жыццёвы шлях, а Маці Божая атуліць любоўю і пяшчотай.
Парафіяне з Жамыслаўля
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, добразычлівых людзей побач. Няхай агеньчык, запалены Богам у Вашым сэрцы, надалей гарыць яркім полымем. Шчыра дзякуем за малітву, навуку і сардэчнасць.
Вернікі з капліцы ў Данілавічах
❧✿☙
Дарагому Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шматлікіх Божых ласкаў. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Табой у кожную хвіліну жыцця, а Усемагутны адорвае айцоўскім бласлаўленнем.
Родныя
❧✿☙
Шаноўнай Спадарыні Эміліі Саўко з нагоды 80-гадовага юбілею складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай штодня Вас цешаць дзеці, унукі і праўнукі. Шчыра дзякуем за актыўны ўдзел у жыцці парафіяльнай супольнасці. Аддзяч, Божа!
Суседзі, сям’я і вернікі з парафіі Казловічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валянціну Хведуку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Евангелля, душэўнага супакою і штодзённай радасці. Няхай сам Пан Бог ганарыцца плёнам Вашай працы і ў знак удзячнасці ахінае Вас усімі ласкамі, а Маці Божая апекуецца і суправаджае на дарозе жыцця. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Парафіяне в. Моцевічы