18 лютага 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
Вялікі Пост

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Усемагутны шчодра адорвае сваімі ласкамі. Шчасці Божа!
Сям’я Кагарка з дзецьмі, в. Навасёлкi
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці і зычлівасці ад людзей навокал.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беліцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння ад усёй душы жадаем здароўя, радасці, святла. Няхай Пан Бог надзяляе сіламі для плённай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі. Няхай здзяйсняюцца ўсе планы і задумы, сэрца штодня поўніцца радасцю, здароўе не турбуе, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Нараджэння НПМ, Дуды
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Гардзейчыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: моцнага здароўя, радасці ў сэрцы, шмат сіл і стойкасці, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая нястомна Вамі апекуецца, а святарская паслуга прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, малітву і добрае сэрца.
Парафіяне з Кемелішкаў
❧✿☙
Паважанага Ксяндза Антонія Адамовіча сардэчна віншуем з Днём нараджэння. Жадаем моцнай веры, душэўнага супакою, радасці, людской зычлівасці, усіх патрэбных Божых ласкаў. Няхай кожны дар, які атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на Вашым жыццёвым шляху.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды Дня нараджэння складаем шчырыя пажаданні. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай душпастырскай паслузе. Жадаем Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння перасылаем свае сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, любові, мужнасці, радасці і задавальнення ад святарскай паслугі, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух атуляе Вас сваім святлом, а Маці Божая нястомна апекуецца.
Парафіяне з Воўпы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Імянін і Дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, усмешкі на кожны дзень і чулых людзей побач. Няхай Пан Бог бласлаўляе ў штодзённай працы, адорвае сваімі ласкамі і разлівае на Вас сваю міласэрнасць.
Шчасці Божа! Парафіяне з Воўпы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення і сталай апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, а таксама шмат хвілін радасці на цяжкім, але найпрыгажэйшым з усіх шляхоў, які Бог выбраў для Вас.
Ружанцовыя колы св. Юзафа і МБ Нястомнай Дамапогі, Воўпа
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння складаем найлепшыя пажаданні. Ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і добразычлівых людзей побач. Няхай здароўе будзе моцным на працягу доўгіх гадоў жыцця. Вельмі ўдзячныя Вам за святыню і за тое, што Вы з намі.
Вернікі парафіі св. Роха з Грандзічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, Божага бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым, а побач знаходзяцца толькі добразычлівыя людзі.
Парафіяне з Беліцы
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Павел Гардзейчык! З нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цяплом, радасцю, дабрынёй, любоўю і надзеяй, вера з кожным днём толькі ўзмацняецца, а ўсё запланаванае рэалізуецца з дапамогай Бога і людзей. Няхай душпастырская праца прыносіць шчодры плён, а наша малітва будзе для Вас падтрымкай у складаныя моманты.
З памяццю ў малітве, вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Аляксандру Фядотаву, Віктару Сініцкаму і Сястры Аляксандры з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і надзеі на кожны дзень, а таксама нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх ласкаў ад Усемагутнага. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а ўсмешка ніколі не знікае з Вашых твараў.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці, Гродна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Сініцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю!
З павагай, Легіён Марыі і група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ясевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, радасці, стойкасці, нязгаснага запалу ў душпастырскай працы. Няхай Святы Дух асвячае Ваш жыццёвы шлях. Памятаем у малітве.
Моладзь з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Фядотаву з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус заўсёды дапамагае, Найсвяцейшая Маці нястомна чувае над Вамі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Ад усяго сэрца дзякуем за ўсмешку, дабрыню, адкрытае сэрца і ахвярную працу на карысць Богу і людзям.
З павагай, Легіён Марыі і група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ясевічу з нагоды 30-годдзя складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, людской зычлівасці і Божага бласлаўлання на кожны дзень жыцця. Няхай Маці Божая і святы Заступнік абараняюць Вас і падтрымліваюць, Дух Святы дадае сіл і стойкасці на выбраным шляху, а таксама натхнення для рэалізацыі ўсіх мар.
Касцёльны камітэт з парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ясевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, людской добразычлівасці і мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус заўсёды ва ўсім дапамагае, Маці Божая нястомна чувае над Табой, а Святы Дух штодзённа ўдзяляе свае дары.
Бабуля Марыя, прабабуля Рэгіна і хросная з сям’ёй
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя і цярплівасці на доўгія гады жыцця. Няхай кожная хвіліна будзе напоўнена любоўю, а на твары заўсёды госціць усмешка. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас сваімі ласкамі, Маці Божая нястомна апекуецца, а Дух Святы асвячае святарскі шлях.
Сям’я Пілюткевіч, в. Лойкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай добры Бог апекуецца Вамі кожны дзень, узмацняючы ў веры, надзеі і любові, Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас сваёй мацярынскай апекай, Святы Дух удзяляе шчодрыя дары, а святы Заступнік асцерагае ад зла і падтрымлівае ў нялёгкай душпастырскай працы.
Адарацыйнае кола і вернікі з парафіі Адамавічы