21 студзеня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
Адзінства хрысціянаў

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Новага года жадаем здароўя, радасці, поспехаў у душпастырскай працы. Няхай Маці Божая адорвае патрэбнымі ласкамі, каб Вы праз усё жыццё служылі на карысць людзям і на Божую хвалу. За усё аддзяч Вам, Божа!
Члены касцёльнага хору і арганіст з парафіі Войстам
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Чэслаў Паўлюкевіч! З нагоды Дня нараджэння жадаем, каб Вы як душпастыр імкнуліся да мэты і пастаянна адкрывалі дар і сэнс паклікання. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам яшчэ на працягу многіх гадоў, прыносячы задавальненне і радасць ад таго, што ўдалося дасягнуць, і дадаючы стойкасці і цярплівасці ў здзяйсненні святарскай паслугі. Жадаем таксама ўсіх Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы.
Парафіяне з Росі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і надзеяй, вера толькі ўзмацняецца і ўсё рэалізуецца дзякуючы дапамозе Пана і добрых людзей. Няхай Бог шчодра бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці спадарожнічае!
Вернікі з капліцы ў Масалянах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, шчасця і шмат радасці. Няхай кожная хвіліна жыцця будзе перапоўнена любоўю, а на твары заўсёды госціць усмешка. Няхай здзяйсняюцца мары і планы. Жадаем усяго, чаго Вы самі сабе жадаеце!
Парафіяне з Казловічаў і супольнасць “Святая сям’я” з Верцялішкаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, зычлівых людзей побач. Няхай кожны дзень прыносіць Вам сілы для душпастырскай працы, а супакой і радасць заўсёды госцяць у Вашым сэрцы. Няхай Святы Дух асвячае дарогу, па якой мы крочым разам з Вамі. Дзякуем за дабрыню, усмешку, малітву і працу ў нашай парафіі. Няхай міласэрны Айцец узнагародзіць Вас за гэта.
Вернікі з касцёла св. Францішка Асізскага ў Свіслачы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Генрыху Яблоньскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус напаўняе Ваша сэрца супакоем, радасцю і надзеяй, дапамагае ў пераадольванні цяжкасцей і будзе Крыніцай святасці ў сённяшнім свеце. Жадаем шмат здароўя, спакойных дзён і добрых людзей на душпастырскім шляху.
З памяццю ў малітве, ўдзячныя парафіяне з Забалаці
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены промнямі Божай міласэрнасці.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Галынкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця, бласлаўлення, мноства радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Дух Святы асвячае кожны дзень святарскай паслугі, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а святы Заступнік апекуецца Вамі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Вялікія Эйсманты
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, шмат сіл і цярплівасці. Няхай Хрыстос адорвае сваімі ласкамі, Дух Святы асвячае Ваш шлях, Марыя Панна апекуецца Вамі і вядзе найпрыгажэйшай дарогай да Пана Езуса, і кожны дзень прыносіць радасць.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
❧✿☙
Паважанай Сястры Элігіі Арцыменя з нагоды Дня нараджэння дасылаю сардэчныя віншаванні. Жадаю доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шмат сіл у рэалізацыі Божых планаў, стойкасці ў пераадольванні цяжкасцей. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас, Найсвяцейшая Панна Марыя і Анёл-ахоўнік вядуць шчаслівым шляхам, а Святы Дух удзяляе свае дары.
З удзячнасцю, Саламея
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, людской зычлівасці, усіх Божых ласкаў на кожны дзень, апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за адкрытае сэрца, адданую працу, мудрыя словы. Нізкі паклон за служэнне ў нашай парафіі!
Парафіяне, закрыстыянін і арганіст Здзіслаў са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру ў Дзень нараджэння жадаем, каб жыццё было напоўнена добрымі справамі, Бог Айцец адорваў здароўем, а Святы Дух узмацняў душу і цела. Няхай Езус Хрыстус і Яго Маці ахінаюць бязмежнай любоўю і асвячаюць кожны дзень жыцця.
З малітвай, Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Твой святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач знаходзяцца добразычлівыя людзі. Няхай супакой і радасць паселяцца ў сэрцы, а шчаслівая ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару. Жадаем здароўя, сіл і стойкасці, а таксама моцнай веры, надзеі і любові. Няхай Панна Марыя і Анёл-ахоўнік няспынна Табою апекуюцца.
Сем’і Барковых і Міра Чайкоўская
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Мятліцкаму ў Дзень нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў, сілы і стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя мае Вас у сваёй апецы, Святы Дух удзяляе неабходныя ласкі, а Пан Езус ахінае сваім бласлаўленнем.
З малітвай, Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Айцу Томашу Ксёнжкевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем сапраўднай радасці, моцнага здароўя, поспехаў ва ўсім, шчасця, аптымізму і душэўнага супакою.
Парафіяне з Азёраў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец адорвае асаблівымі ласкамі, Езус Хрыстус будзе Прыкладам і Правадніком на ўсіх шляхах, Дух Святы апраменьвае сваім святлом, а Маці Божая прытуляе да сэрца, ахінаючы апекай і любоўю.
З памяццю ў малітве, былыя парафіяне з Адэльска
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Генрыху Яблоньскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе плашчом сваёй апекі і заступаецца за Вас перад Панам, а Езус бласлаўляе кожны дзень жыцця.
З малітвай, апостальства “Маргарытка”, Ружанцовае кола ў інтэнцыі дзяцей з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці