24 снежня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
Стаенка

❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Рэдактару Юрыю Марціновічу, Паўлу Салабуду, Валерыю Быкоўскаму, Яраславу Грынашкевічу, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства пажаданняў добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень і святла Святога Духа. Няхай добры Пан асвячае Вас сваёй любоўю і адорвае моцай у штодзённым служэнні Яму і людзям.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Глыбокапаважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаю шмат ласкаў ад Божага Дзіцяці, свят, напоўненых радасцю, супакоем, цеплынёй, павагай і дабрынёй, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастырскай паслугі.
С. Ірэна Златкоўская, генеральная настаяцельніца Супольнасці сясцёр дапаможніц чыстцовым душам
❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Антонію Дзям’янку, паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Кучынскаму, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Безляповічу, Аляксандру Сямінскаму, Анджэю Ганчару, Паўлу Скубу, Руслану Мазану, Аляксандру Мацкевічу, Валерыю Спірыдону, Юрыю Ясевічу, Віталію Дабраловічу, Айцу Казіміру Жылісу, усім Святарам і Сёстрам Гродзенскай дыяцэзіі, Ксяндзу Рэктару і Клерыкам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі ласкамі, напаўняе супакоем, радасцю, любоўю і бласлаўляе кожны дзень паслугі, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды апекуецца Вамі. Няхай святло Святога Духа, якое ззяе ў Вашых сэрцах, ніколі не гасне, дадае сіл і натхнення, а Бэтлеемская зорка паказвае прыгожы шлях да Пана.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Ваша Эксцэленцыя Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч! Паважаныя Ксяндзы Дзмітрый Урбановіч, Артур Валчкевіч, Юрый Ёдзік і Дзяніс Бразінскі! З нагоды свят Божага Нараджэння дасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілы і трываласці на кожны дзень, аптымізму, нязгаснага запалу ў веры, надзеі і любові, супакою ў сэрцы, душэўнага цяпла ў святарскім служэнні. Няхай Езус Хрыстус удзяляе Вам свае шчодрыя ласкі, а Маці Божая апекуецца і абараняе ад зла. Няхай людзі, якіх сустракаеце ў жыцці, адорваюць дабрынёй і зычлівасцю. Штодзённа ўзгадваем пра Вас у сваіх малітвах.
З павагай, апостальства “Маргарытка” са Смаргоні
❧✿☙
Глыбокапаважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Антонію Дзям’янку, Ксяндзам Пробашчу Віталію Цыбульскаму, Раману Ялоўчыку, Віктару Савіцкаму, Леону Лішэку, Дзмітрыю Сядлецкаму, Яну Балтрукевічу, а таксама ўсім Святарам, якія працавалі ў нашым касцёле, з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем здароўя, радасці, зычлівых людзей побач, плёну ў душпастырскай працы, моцы Святога Духа. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найлепшай дарогай да Пана, а Ён адорвае сваім айцоўскім бласлаўленнем, каб і далей маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі. Памятаем пра Вас у сваіх малітвах. Вясёлых свят і шчаслівага новага года!
Парафіяне з касцёла св. Казіміра ва Уселюбе
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем моцнага здароўя, людской добразычлівасці і шчодрых Божых ласкаў. Няхай нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, няспынна адорвае Цябе сваімі дарамі: радасцю, любоўю, надзеяй і душэўным супакоем.
Любячая мама з сям’ёй
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Рэдактар Юрый Марціновіч, а таксама ўсе Супрацоўнікі газеты “Слова Жыцця”! З нагоды Божага Нараджэння прагнем скласці Вам самыя цёплыя пажаданні. Будзьце сапраўднай зброяй у руках Хрыста, праз слова навяртаючы людзей да Бога. Жадаем дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці, здароўя, надзеі, мудрасці, душэўнага супакою. Няхай кожны дзень прыносіць сілы і радасць для выканання Вашай працы. Дзякуем і нізкі паклон!
З павагай, апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿☙
Шаноўны Рэдакцыйны Калектыў “Слова Жыцця”! З нагоды свят Божага Нараджэння жадаем, каб любоў Пана, якая ззяе дзіцячай прастатой, зрабіла Вашыя сэрцы здольнымі да таго, каб як мага шырэй адкрыцца на шчодрыя дары Яго любові і дзяліцца з намі плёнам сваёй працы. Аддзяч, Божа!
Вернікі з Астрыны
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Кучынскаму, Паўлу Безляповічу, Руслану Мазану, Анджэю Ганчару, Аляксандру Сямінскаму і Клерыку Томашу Мікалайчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых ласкаў ад Езуса, дапамогі і бласлаўлення ва ўсіх добрых справах і пачынаннях. Няхай Пан Бог адорвае Вас усімі дабротамі гэтага свету, каб доўга служылі Богу і людзям.
Моладзь з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем шчырыя пажаданні: бласлаўлёных, радасных свят, поўных дабрыні, супакою і ўсіх Божых ласкаў. Дзякуем за ахвярную паслугу ў нашай парафіі. Няхай нованароджаны Езус шчодра ўзнагародзіць Вас моцным здароўем і душэўным супакоем, а таксама адорыць вялікай радасцю на пачатку новага 2018 года!
З павагай і ўдзячнасцю, парафіянкі з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень наступнага года. Дзякуем за абвяшчэнне Евангелля, прыгожы прыклад веры і мудрасці. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца.
З павагай, парафіяне з касцёла Звеставання НПМ у в. Міжэрычы
❧✿☙
Дарагому Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Дня нараджэння, а таксама свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, мноства шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус, шчасця, радасці, сілы ў вучобе, стойкасці ў штодзённай паслузе Богу і людзям. Няхай Марыя і святы Заступнік апекуюцца Табой і дапамагаюць у кожную хвіліну жыцця.
Бацькі і брат з сям’ёй
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Зянон Рамейка! На парозе Новага 2018 года ў літургічным перыядзе Божага Нараджэння, а таксама з нагоды Імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні: патрэбных Божых ласкаў, здароўя, любові ад Пана, каб Вы маглі з надзеяй крочыць праз штодзённасць. Няхай Маці Божая вядзе Вас па дарозе жыцця. Дзякуем за працу і кожнае слова, скіраванае нам.
З памяццю ў малітве, парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: добрага здароўя, цярплівасці, стойкасці ў святарскай працы, шмат ласкаў ад Дзіцятка Езус і нястомнай апекі Маці Божай.
Парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца адорвае Вас здароўем, радасцю, супакоем і бласлаўленнем, а Маці Божая атуляе сваім мацярынскім плашчом і абараняе ад зла. Дзякуем за апеку, дабрыню, увагу і час, які ахвяруеце нам.
Парафіяне з ГроднаАўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем бязмерных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці, стойкасці на святарскім шляху, здароўя, радасці і людской дабрыні. Няхай Святая Сям’я бласлаўляе Вас, а побач заўсёды будуць зычлівыя людзі.
Вернікі з Капцёўкі і Каменкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем здароўя, радасці, добразычлівых людзей на святарскім шляху, шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця.
Парафіяне з Ішчолна
❧✿☙
Паважаным Айцам Пробашчу Антонію Пажэцкаму, Паўлу Раманчуку і Станіславу Садоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, людской добразычлівасці, бласлаўлення Дзіцятка Езус і сталай апекі Панны Марыі. Няхай Бог узнагародзіць Вас за малітву і нястомную працу.
Рыцарства Беззаганнай і Адарацыйнае кола з парафіі МБ Анёльскай у Гродне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Этэлю, Эдуарду Сінкевічу, Аляксандру Фядотаву, Віктару Сініцкаму, а таксама Сёстрам Аляксандры і Дароце з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае жыццёвы шлях, Дзіцятка Езус адорвае супакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая нястомна апекуецца, а Святы Дух шчодра спасылае свае дары. Жадаем шчасця, здароўя на доўгія гады, стойкасці і ясных дзён у святарскай і манаскай паслузе. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца і малітву.
Легіён Марыі, малітоўная група Добрага Пастыра, Касцёльны камітэт і парафіяне, Гродна-Вішнявец
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Божага бласлаўлення і няспыннай дапамогі святога Заступніка на кожны дзень надыходзячага года. Няхай Усемагутны асвеціць сваёй ласкай Ваш зямны шлях, а Найсвяцейшая Маці ахіне плашчом мацярынскай апекі. Багатага плёну на душпастырскай ніве!
Вернікі з парафіі Вярэйкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца складаем шчырыя віншаванні, спалучаныя з малітвай. Няхай нованароджаны Збаўца шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі, Маці Божая заўсёды апекуецца Вамі, а Святы Дух спасылае свае дары. Жадаем здароўя, радасці, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы. Дзякуем за добрае сэрца, за тое, што вучыце нас любові да Бога і бліжняга, аказваеце падтрымку і надалей дорыце нам свой час, клопат і веды.
З малітвай і павагай, парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Раства Хрыстова і Новага года ад шчырага сэрца жадаем патрэбных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, а таксама моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе. Няхай кожны дзень прыносіць Вам сілы для абвяшчэння Божага слова.
З малітвай, парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Віталій Цыбульскі! Шчыра віншуем Вас з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2018 года. Жадаем мудрасці, радасці, шчасця і запалу ў служэнні Богу і людзям, добрага настрою, здароўя, шчодрага плёну ў душпастырскай паслузе. Няхай Пан Езус, Святы Дух, Маці Божая будуць Вашымі самымі блізкімі і дарагімі Памочнікамі ў будаванні Божага Валадарства на зямлі. Жадаем вялікай радасці з нагоды гэтых свят Вам і Вашым родным!
Удзячныя вернікі з Іўя
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Яну Гавецкаму, Алегу Яновічу, Віталію Цыбульскаму, Сёстрам Ірэне, Марыі і Зоф’і з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае ўсе дні жыцця, Дзіцятка Езус адорвае супакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая апекуецца ў кожную хвіліну, Святы Дух апраменьвае сваім святлом і шчодра ўдзяляе дары, каб Вы яшчэ больш плённа служылі Богу і людзям.
З малітвай, Легіён Марыі з парафіі свсв. апап. Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿☙
Паважаныя Айцы Пробашч Андрэй Агель і Аляксандр Махнач! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад шчырага сэрца жадаем мноства ласкаў ад Усемагутнага на кожны дзень, моцнага здароўя, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай гэтыя цудоўныя святы, а таксама далейшыя дні жыцця будуць напоўнены супакоем, цеплынёй і дабрынёй.
З павагай і малітвай, вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿☙
Паважаныя Ксяндзы Уладзімір Гуляй, Віталій Сідорка, Алег Канановіч, Дзяніс Бразінскі, а таксама дарагія Сёстры Галіна і Агнэс! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года прыміце нашы сардэчныя віншаванні. Няхай нованароджаны Збавіцель, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас здароўем, радасцю, душэўным супакоем, а таксама дабрынёй і зычлівасцю людскіх сэрцаў. Няхай наша ўдзячная малітва суправаджае Вас кожны дзень. Жадаем вясёлых свят і шчаслівага новага года!
Касцёльны камітэт і парафіяне, Ліда-Фара
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем стойкасці ў святарскім пакліканні, супакою і добрага настрою, здароўя і шчасця, а таксама ўсяго самага лепшага. У першую чаргу, такога моцнага і яркага святла, каб Вам яго нічога не засланіла.
Удзячныя парафіяне з Малой Бераставіцы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Здзіславу Пікулу і Аляксандру Пятровічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, шмат сіл і энергіі, радасных і спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Усемагутны, якому Вы даверыліся, бласлаўляе, Маці Божая прытуляе да свайго Сэрца, а Святы Дух асвячае кожны дзень святарскай паслугі.
З павагай і малітвай, удзячныя парафіяне з Дзятлава
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Станіславу Пацыну, Прэлату Вітольду Лазавіцкаму, Паўлу Раманоўскаму, Андрэю Радзевічу, Яну Раманоўскаму, Антонію Грэмзу і Паўлу Беланосу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца адорвае Вас здароўем, радасцю, душэўным супакоем і дабрынёй людскіх сэрцаў. Жадаем таксама нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і бласлаўлення Дзіцятка Езус. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе прыкладам для ўсіх вернікаў.
Колы Жывога Ружанца, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2018 года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай святая Сям’я апекуецца Вамі на працягу ўсяго жыцця, дадаючы сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе. Шчасці Божа!
Парафіяне з в. Шэмбелеўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай разам з нованароджаным Езусам у радасці і любові плывуць хвіліны жыцця, а супакой, як Бэтлеемская зорка, заяснее ў Вашым сэрцы. Няхай маленькі Езус будзе побач і шчыра Вас бласлаўляе, а Маці Божая асвячае кожны дзень жыцця.
З павагай і любоўю, сем’і Іода, Валяк, Лях
❧✿☙
Паважаным Сёстрам Аліцыі, Ліліяне, Тэрэзе, Караліне, Мірыям, Рэгіне, Наталлі з Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шмат ласкаў ад Дзіцятка Езус, радасці, супакою, цеплыні, павагі і дабрыні ад людзей, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці.
З павагай і любоўю, Людміла, Таццяна, Вольга
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Спірыдону з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў, шчырых і верных людзей побач, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і няспыннай апекі Панны Марыі. Дзякуем за прыклад глыбокай малітвы, мудрыя і павучальныя словы, духоўную апеку і навуку, якая пакідае след у нашых сэрцах. Няхай Ваш шлях служэння Богу будзе доўгім, шчаслівым і плённым, а Усемагутны ўзнагародзіць за тое, што дапамагаеце людзям ісці праз жыццё з верай, надзеяй і любоўю.
З малітвай і павагай, парафіяне з Рандзілаўшчыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Пышынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, радасці ў святарскім служэнні, а таксама зычлівых людзей побач. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае кожны дзень святарскай паслугі, Маці Божая прытуляе да свайго Сэрца, а святы Заступнік заўсёды апекуецца Вамі.
Парафіяне з касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве, вернікі з капліцы Вердамічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: поспехаў, шмат сіл і стойкасці на святарскім шляху, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і апекі Яго Маці. Няхай кожны дзень будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці і любові, а жыццё будзе спакойным і шчаслівым. Жадаем Вам доўга служыць Богу і людзям.
З малітвай і ўдзячнасцю, былыя парафіяне з Рандзілаўшчыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, сілы і стойкасці на святарскім шляху, штодзённай радасці, унутранага супакою, моцнай веры, непахіснай надзеі і палымянай любові ў душы. Няхай Маці Божая прытуляе Вас да свайго Сэрца, а Святы Дух надзяляе мудрасцю і дадае сіл у душпастырскім служэнні.
З павагай, былыя парафіяне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму і Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорыць Вас сваімі дарамі, здароўем, радасцю і душэўным супакоем, а наша ўдзячная малітва спадарожнічае Вамкожны дзень.
Парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Анджэю Шчупалу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем радаснага чакання і гатоўнасці прыняць Божага Сына, а таксама здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, добразычлівых людзей побач, плённай душпастырскай працы, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці.
Зычлівыя парафіяне з Новай Руды
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Юрыю Саковічу і Айцу Ануфрыю Альховіку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца апекуецца Вамі, адорвае добрым здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі. Ад усяго сэрца дзякуем за працу ў нашай парафіі, за тое, што выхоўваеце нашых дзяцей і моладзь у веры. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваёй любоўю і заўсёды спадарожнічае на жыццёвым шляху.
З малітвай і ўдзячнасцю, парафіяне з Карэлічаў і Варончы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас спакоем, радасцю і любоўю, Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе мацярынскай апекай, а Дух Святы апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Юрый Жэгарын! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года прыміце нашы сардэчныя віншаванні. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас усімі ласкамі, святы Заступнік і Анёл-ахоўнік заўсёды абараняюць ад небяспекі. Жадаем, каб Пан блаславіў Ваша нястомнае служэнне, Езус быў Сябрам, а Яго Маці прытуляла да свайго Сэрца.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Навагрудку
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды Дня нараджэння, а таксама свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус адорвае Цябе сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца і акружае любоўю. Шчасці Божа!
Мама і родныя
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Антоній Казлоўскі! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця. Дзякуем за тое, што адведваеце хворых, перадаеце веру нашым дзецям і ўнукам, знаходзіцеся побач у хвіліны радасці і смутку. Вельмі ўдзячныя Богу, што паслаў нам Вас.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Віктару Субелю, Сёстрам Ганне і Агнешцы, Кансэкраваным Удовам Сабіне і Зоф’і з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай маленькі Езус прытуліць Вас да свайго Сэрца і блаславіць, Бэтлеемская зорка вядзе найпрыгажэйшай дарогай да Пана, Найсвяцейшая Маці ахінае апекай, а Святы Дух апраменьвае святлом. Няхай у сэрцы заўсёды гарыць полымя любові і радасці. Шчыра дзякуем за любоў і цярплівасць да нас. Аддзяч Вам, Божа, за адданую працу ў нашай парафіі, абвяшчэнне Божага слова і добрае сэрца!
Касцёльны камітэт з парафіі Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем пажаданні моцнай веры, радасці, душэўнага супакою, здароўя, плённай душпастырскай працы. Жадаем таксама бласлаўлення Дзіцятка Езус і апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за цудоўныя казанні, якія вучаць любіць Бога, і за адкрытае сэрца. Няхай наша малітва будзе для Вас падтрымкай у складаных момантах жыцця.
Парафіяне з касцёла свсв. апап. Пятра і Паўла ў Граўжышках
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Радзюку і Паўлу Урбану, а таксама ўсім Ксяндзам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды свят Божага Нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас моцным здароўем, радасцю, душэўным супакоем, дабрынёй і зычлівасцю людскіх сэрцаў. Памятайце, што наша ўдзячная малітва штодзённа Вам спадарожнічае. Радасных свят і шчаслівага новага года!
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Віктару Велівісу і Яўгену Ціхану, а таксама Сястры Ядзвізе Мяцеліцы з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, аптымізму, цярплівасці, шчырых і верных сяброў. Няхай Бог шчодра ўзнагародзіць Вас за нялёгкую але бласлаўлёную працу. Няхай Святая Ноч напоўніць сэрца супакоем і радасцю, а Божая моц спадарожнічае на працягу ўсяго новага года.
Парафіяне з касцёла св. Роха ў Грандзічах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, шчасця, нязгаснага запалу і плённай працы на Божай ніве, шмат ласкаў ад Дзіцятка Езус, апекі Найсвяцейшай Маці, добрага настрою, радасці і незлічонай колькасці прыемных хвілін у гэтыя дні. Вясёлых свят!
Вернікі з касцёла св. Роха ў Грандзічах
❧✿☙
Шаноўны Айцец Віталій Сярко! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, здароўя, апекі Беззаганнай Маці, св. Максімільяна і св. Фаустына Мігеза, шчодрых ласкаў ад Усемагутнага, спакою ў сэрцы, усмешкі на твары. Дзякуем за прамоўленыя Вамі навукі, якія кранаюць сэрца, за штодзённы прыклад адданага служэння Богу і людзям, малітву, добрыя словы і парады.
З дарам малітвы, Рыцары Беззаганнай, Шчучын
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Леону Ладышу і Арганісту Леону з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, сталай апекі Маці Божай і шматлікіх патрэбных ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай Вашы жыццёвыя шляхі будуць шчаслівыя і бласлаўленыя. Спадару Арганісту дзякуем, што навучыў нас і дзяцей малітве ў спевах.
Кола Жывога Ружанца, Больцішкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Барысевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года з глыбіні сэрца жадаем, каб нованароджаны Езус Хрыстус адорваў сваімі ласкамі і дадаваў сіл у святарскай паслузе. Няхай агонь Божай любові ўзрастае ў Вашым сэрцы, а Бэтлеемская зорка ніколі не гасне на жыццёвым шляху. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, радасці, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай. Дзякуем за адданасць у службе, а таксама клопат аб нашым касцёле.
Парафіяне з Наваельні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых віншаванняў. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і аптымізму. Няхай Панна Марыя ахінае Вас сваёй пяшчотай, а Божае Дзіцятка асвячае жыццёвы шлях. Ад усяго сэрца дзякуем за доўгія гады служэння ў нашай парафіі.
З малітвай, сям’я Амбражук
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем штодзённай радасці, шчасця, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем і падтрымлівае ў душпастырскай паслузе. Няхай Усемагутны, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадольваць усе цяжкасці. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і прыклад шчырай веры.
Парафія Лядск, в. Еўлашы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, Дзіцятка Езус адорвае супакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая апекуецца ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух апраменьвае святлом і шчодра ўдзяляе свае дары. Жадаем шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, а таксама добразычлівых людзей побач.
Касцёльны камітэт з парафіі Імя НПМ у Рэплі
❧✿☙
Паважаных Ксяндзоў Пробашча Аляксандра Раманоўскага, Андрэя Зайко, Антонія Адамовіча, Прэлата Юзафа Трубовіча ад усяго сэрца і з вялікай радасцю віншуем са святамі Божага Нараджэння. Жадаем, каб маленькі Езус вёў па зямной сцежцы, дапамагаў не згубіць правільны напрамак, заўсёды быў падтрымкай і апорай. Няхай свет Бэтлеемскай зоркі доўгай і белай стужкай цягнецца праз усё Ваша жыццё, асвячаючы радасныя падзеі.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Шаноўным Сёстрам Юліце Пятровай і Марыі Сакалоўскай з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці і шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус. Няхай Ваша жыццё будзе згодным з воляй і жаданнямі Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а Маці Божая няхай мае Вас у сваёй апецы і абараняе ад злога.
Францішканскі ордэн свецкіх і Колы Жывога Ружанца з парафіі Сапоцкін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем шмат Божых ласкаў і нястомнай апекі Панны Марыі. Няхай Дзіцятка Езус адорыць здароўем, а далейшае жыццё плыве ў шчасці і супакоі.
Станіслава Сідаровіч і Люцыя Лабэцкая, парафія Воўпа
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Валянціну Хведуку, Яну Рэйшалю, Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэнння і Новага года складаем шчырыя віншаванні, спалучаныя з малітвай: здароўя, сілы, стойкасці і радасці ад выконваемай паслугі. Няхай добры Бог асвячае сваімі ласкамі жыццёвы шлях, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца Вамі.
Парафіяне з Моцевічаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Юрыю Грыцко і Ігару Анісімаву з нагоды свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці ад плёну сваёй працы, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
З павагай і ўдзячнасцю, вернікі з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайскім і капліцы Божай Міласэрнасці ў Хадзілонях
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Бразінскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў на святарскім шляху. Няхай нованароджаны Езус суправаджае Вас па жыцці, Святы Дух адорвае мудрасцю, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй апекі.
Супольнасць “Маці ў малітве”, Смаргонь
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Антонію Філіпчыку, Юрыю Садоўскаму, Дзмітрыю Леўчыку, Яну Кузюку, Аляксандру Вараб’ёву, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Эйсманту, Міхалу Васількевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2018 года жадаем моцнага здароўя і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Святы Дух узмацняе ў душпастырскай паслузе, а Маці Божая заўсёды апекуецца Вамі і атуляе плашчом мацярынскай дабрыні.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі і апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем штодзённай радасці, шчасця, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, а таксама дабрыні і зычлівасці ад людзей. Няхай Дзіцятка Езус адорвае супакоем і любоўю, Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца, а Бог, якому даверыліся, дапамагае пераадольваць усе цяжкасці. Дзякуем за адданую працу ў нашай парафіі.
З малітвай, вернікі з парафіі Крупава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін, Дня нараджэння, свят Раства Хрыстова і Новага года жадаем душэўнага супакою і шмат радасці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Шчасці Божа!
Вернікі з парафіі Галынка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Балтрукевічу з нагоды Імянін, свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, апекі Найсвяцейшай Маці, Божай міласэрнасці, аптымізму, цярплівасці і душэўнага супакою. Няхай Ваша сэрца заўжды застаецца адкрытым на людзей.
Вернікі з касцёла Перамянення Пана ў Навагрудку
працяг віншаванняў у наступным нумары