10 снежня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
droga

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госцяць супакой і дабрыня, а энергія спадарожнічае на працягу доўгіх гадоў жыцця. Жадаем, каб Анёл-ахоўнік моцна трымаў Вас за руку і дапамагаў у розных складаных жыццёвых сітуацыях. Дзякуем за добрае сэрца, мудрыя парады і тое, што Вы з намі.
Закрыстыянін Здзіслаў, моладзь, дзеці, парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госцяць супакой і дабрыня, а энергія спадарожнічае на працягу доўгіх гадоў жыцця. Жадаем бязмежнай радасці, плёну ў святарскай працы. Няхай святы Заступнік апекуецца Вамі, а Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці адорваюць любоўю і асвячаюць кожны дзень душпастырскай паслугі. Дзякуем Богу за тое, што Вы з намі!
Вернікі з парафіі Луконіца
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, людской добразычлівасці і мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус заўсёды ва ўсім дапамагае, Маці Божая нястомна чувае над Вамі, а Святы Дух штодзённа адорвае сваімі дарамі.
З павагай і малітвай, сям’я Дубатоўка з Курыловічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Веславу Дамброўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, сілы і стойкасці ў выкананні нялёгкай паслугі, апекі Маці Божай і святога Заступніка на кожны дзень жыцця, а таксама шмат Божых ласкаў.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Дворэц
❧✿☙
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, супакою, нястомнасці ў душпастырскай працы на кожны дзень. Заўсёды будзьце ахоп- лены промнямі Божай міласэрнасці, ласкай і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Імянін складаем букет сардэчных віншаванняў. Жадаем патрэбных ласкаў ад Усемагутнага, апекі Маці Божай і святога Заступніка, дароў Святога Духа, а таксама мудрасці, чуласці і натхнення на кожны дзень жыцця. Няхай святарская паслуга прыносіць багаты плён. Аддзяч, Божа!
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Вярэйкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Няхай супакой і радасць паселяцца ў Вашым сэрцы, а ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару. Жадаем шмат здароўя, сіл і стойкасці, а таксама моцнай веры, надзеі і любові. Дзякуем за чуласць, велікадушнасць, увагу, цяпло, якое дорыце нам. Мы падтрымаем Вас сваёй малітвай!
Парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанай Сястры Мірыям Пэцнік з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, радасці, моцнай веры і надзеі, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай Маці Божая заўсёды Цябе асцерагае, а Святы Дух адорвае самі ласкамі.
Мама, Віка і сёстры назарэтанкі з Навагрудка
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Павел Звяжынскі! Ад усяго сэрца хочам выказаць падзяку за апеку і клопат аб нас – дзецях і моладзі. Вельмі прыемна і ўтульна зараз будзе займацца ў катэхетычных класах, якія Вы для нас падрыхтавалі: светлых, цёплых, добра абсталяваных. Разумеем, колькі здароўя, часу, сілы, цярпення і вытрымкі гэта Вам каштавала. Бязмерна ўдзячныя, што забяспечылі нас добрымі ўмовамі для вучобы. Аддзяч Божа!
З малітвай, дзеці, моладзь, бацькі і катэхеткі з парафіі св. Юрыя ў Варнянах
❧✿☙
Паважанай Сястры Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці, нязгаснага запалу ў шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом, цеплынёй і дабрынёй свайго сэрца. Няхай Святы Дух асвячае дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, усмешку і малітвы.
У нашых малітвах просім міласэрнага Айца, каб узнагародзіў Вас за ўсё дабро. Парафіяне з Поразава і Свіслачы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Бураку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, цярплівасці ў душпастырскай паслузе, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай людзі, якіх сустракаеце на святарскім шляху, адорваюць прыязнасцю і зычлівасцю, а Маці Божая атуляе плашчом сваёй любові і нястомна Вамі апекуецца.
З малітвай і павагай, вернікі парафіі Лаздуны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог бласлаўляе, шчодра адорвае патрэбнымі ласкамі, памнажае Вашу веру і напаўняе сэрца любоўю, радасцю і супакоем, каб сваім святарскім жыццём Вы маглі сведчыць аб Божым Валадарстве на гэтай зямлі. Няхай Святы Дух умацоўвае Вас мудрасцю да рэалізацыі Божых планаў, а Найсвяцейшая Маці атуляе сваім плашчом і вядзе да святасці. Дзякуем Вам за зычлівасць і адкрытае сэрца.
Малітоўная група Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна-Аўгустовак