26 лістапада 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
Адвэнт

❧✿☙
Паважаны Айцец Пробашч Андрэй Агель! З нагоды Імянін у бляску святасці Вашага Заступніка прагнем скласці простыя, але шчырыя пажаданні. Няхай любоў пранікае ў Вашае сэрца і ахінае яго цяплом. Няхай таксама здзяйсняецца тое, што не заўсёды можна выразіць прыгожымі словамі. На кожны дзень святарскай паслугі жадаем Вам добрага здароўя, Божага бласлаўлення і мноства радасці. За кожны міласэрны жэст шчыра дзякуем.
З малітвай, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы Заступнік заўсёды знаходзіцца побач. Вельмі ўдзячныя Богу за тое, што ў нас служыць святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі, шчыры ў малітве і працы, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу. Дзякуем Вам за служэнне ў нашай парафіі, павучальныя казанні, дабрыню, зычлівую ўсмешку, цярплівасць, сціпласць, клопат пра людзей, а Вашай маме – за сына святара.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю.
Парафіяне з в. Галавенчыцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя на доўгія гады, моцы і цярплівасці ў выкананні душпастырскіх абавязкаў і Божага бласлаўлення на кож- ны дзень. Няхай добры і міласэрны Пан штодзённа Вас бласлаўляе, Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай апекі і любові, Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач.
Парафіяльная рада і вернікі з Юрацішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, а сэрца – радасным і адкрытым. Няхай святарскі шлях узмацняецца сілай Святога Духа і прыносіць шчодры плён, а Найсвяцейшая Маці заўсёды мае Вас у сваёй апецы. Шчасці Божа!
Вернікі з в. Ценюкоўшчына
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя. Няхай Езус заўсёды бласлаўляе Вас у душпастырскай паслузе і шчодра ўзнагароджвае за працу. Няхай кожны дзень будзе напоўнены сонцам, радасцю і шчасцем, а Маці Божая нястомна ахінае плашчом мацярынскай апекі і любові.
Парафіяльны камітэт і парафіяне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў і ўсмешкі на кожны дзень. Няхай Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца, Пан вядзе праз жыццё, а Святы Дух адорвае ўсімі дарамі і асвячае святарскі шлях.
Сем’і Стэцкевічаў і Васільевых
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, зычлівых людзей побач, душэўнага супакою і нястомнай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом і адорвае ўсімі ласкамі, каб Вы маглі шчасліва выконваць паслугу і цешыць усіх шчырай усмешкай. Шчасці Божа!
Ружанцовае кола Маці Божай Вастрабрамскай
❧✿☙
Паважаным Айцам Анджэю Ядкоўскаму і Андрэю Врублеўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем пажаданні здароўя, шчасця, нязгаснага запалу веры і плённай працы на ніве Пана. Няхай міласэрны Бог і Дух Святы дадаюць Вам сіл і натхнення, а Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа адорвае пяшчотай і цеплынёй свайго сэрца. Жадаем рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама зычлівых людзей на святарскім шляху!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог узнагароджвае моцным здароўем, стойкасцю і сілай, а Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі і атуляе плашчом любові. Дзякуем за малітву, зычлівасць, ахвярную і адданую працу пры будаванні святыні, лагодную ўсмешку і цудоўны прыклад веры.
Ружанцовыя колы з Каробчыцаў
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Канонік Здзіслаў Вэдэр! З нагоды Імянін прыміце нашы цёплыя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай Усемагутны і Маці Божая заўсёды трымаюць Вас у сваёй апецы, а Святы Дух нятхняе і надзяляе шчодрымі дарамі. Няхай святы Заступнік моцна трымае Вас за руку і дапамагае ў розных складаных сітуацыях. Дзякуем за прыклад набожнасці, добрае сэрца і тое, што Вы з намі.
Салезіяне супрацоўнікі са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, радасці, добрых людзей побач, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа. Няхай Пан заўсёды будзе Вашым Сябрам, асвячае ўсе гады жыцця і святарскі шлях. Няхай святы Заступнік і Анёл-ахоўнік чуваюць над Вамі ў кожную хвіліну дня і ночы. Шчыра дзякуем за павучальныя казанні і ўсмешку на твары.
З малітвай, Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін жадаем усіх Божых ласкаў, бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, добрага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл, цярплівасці ў паслузе Богу і людзям, а таксама поспехаў ва ўсіх справах. Няхай промні з міласэрнага Сэрца Езуса заўсёды асвячаюць Ваш шлях, а побач будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму і шчасця. Жадаем таксама шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка ў кожную хвіліну, зычлівых людзей побач. Няхай кожны новы дзень дорыць толькі добрыя весткі, трывогі і смутак абмінаюць, а праца прыносіць задавальненне. Дзякуем Вам за бездакорную паслугу ў нашай парафіі, клопат аб святыні, духоўную апеку, увагу да кожнага верніка, за навуку, шчырую малітву і цярплівасць. Няхай Ваш шлях служэння будзе доўгім, і міласэрны Пан шчодра Вам за гэта аддзячыць. Шчасці Божа!
Былыя парафіяне, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Казлоўшчыны і Рандзілаўшчыны
❧✿☙
Паважанаму Айцу Анджэю Вітэку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, сілы ў штодзённай душпастырскай працы, апекі Маці Божай і святога Заступніка, добрых людзей навокал і шчодрага плёну на Божай ніве. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Воранава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці на кожны дзень, супакою ў сэрцы. Няхай Святы Дух падтрымлівае Вас сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік заўсёды Вамі апекуюцца. Шчасці Божа!
З удзячнасцю, вернікі з парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, нястомнай апекі Панны Марыі і святога Францішка з Асізі. Няхай Бог Усемагутны адорвае Вас здароўем, душэўным супакоем, цярплівасцю і стойкасцю, а святарская паслуга прыносіць шчодры плён, радасць і задавальненне.
Зычлівыя і ўдзячныя парафіяне з касцёла св. Францішка з Асізі ў Свіслачы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця, бласлаўлення і шмат радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае кожны дзень святарскай паслугі, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а святы Заступнік заўсёды апекуецца Вамі.
З павагай і малітвай, Ружанцовае кола і вернікі са Станевічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Анджэю Ганчару з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, нястомнай радасці, шчасця, аптымізму, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы. Няхай міласэрны Бог блаславіць кожнае Ваша пачынанне, Езус падтрымлівае ў любой справе, Найсвяцейшай Маці Божая апекуецца Вамі і дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця, Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі, Анёл-ахоўнік будзе побач, а святы Апякун заступаецца за Вас перад тронам Пана.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчырай радасці, цярплівасці і нязгаснага запалу ў душ- пастырскай паслузе. Няхай неба над галавой заўсёды будзе ясным, а сэрца напаўняюць цеплыня і ўсё самае лепшае. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заступаецца за Вас перад Божым тронам, ахінае сваёй апекай і адорвае супакоем. Шчасці Божа!
Парафіяльная рада, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Хай Бог пакліканне ўзмацняе, Абараняе, калі трэба, І простай, пэўнаю дарогай Вас праз жыццё вядзе да Неба. А Вы сваім святарскім сэрцам Яму спявайце ў падзяку За гады службы для Хрыста, За так вялікую адзнаку. Мы ж Вас сваімі ўсмешкамі Ад сэрца шчырага адорым І пажаданні ўсе свае У дар малітвы ператворым.
Удзячныя парафіяне з Малой Бераставіцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгенію Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, міласэрны Бог нястомна ўмацоўвае Вас у пакліканні, адорвае патрэбнымі ласкамі, а Марыя ахінае мацярынскай апекай. Дзякуем за добрае сэрца і цудоўны прыклад веры.
Парафіяне з в. Старое Сяло
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды 10-годдзя святарства жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай, дароў і святла Святога Духа, стойкасці ў пакліканні, здароўя і сіл на далейшыя гады душпастырскай паслугі. Мама Антаніна, брат Дзмітрый і брат Генрых з сям’ёй Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, аптымізму, надзеі, здароўя, душэўнага супакою, моцы і нястомнай апекі Маці Божай. Цешцеся кожным днём святарскай паслугі. Мы памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Вернікі з парафіі Ішчална
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Марыя Панна атуляе Вас плашчом мацярынскай апекі, Святы Дух адорвае ўсімі ласкамі, а Усемагутны бласлаўляе кожны дзень. Дзякуем за навуку, якую абвяшчаеце пры алтары, і за лагодную ўсмешку.
Шчасці Божа! З малітвай, Ружанцовае кола, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілы, цярплівасці і запалу ў святарскім служэнні. Вы імкнецеся напоўніць нашы душы Божай любоўю і гармоніяй. Няхай Нябесны Айцец шчодра Вас узнагародзіць за ўсе малітвы, мудрыя павучанні, чулае сэрца, цярплівасць і спагадлівасць. Няхай Пан Бог абараняе, а Панна Марыя і святы Заступнік апекуюцца Вамі і падтрымліваюць на жыццёвым шляху.
З павагай, вернікі з г. Бярозаўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Лішко з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны дзень святарскай паслугі, а Марыя і святы Заступнік ахінаюць сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем моцнага здароўя, сапраўднай радасці і супакою. Няхай юначы запал Вашага сэрца не згасае на працягу многіх гадоў. Заўсёды памятаем пра Вас у малітве!
Вернікі з парафіі Свіслач
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення і шчодрага плёну ў душпастырскай працы. Няхай Святы Дух адорвае Вас патрэбнымі ласкамі і асвячае жыццёвы шлях, Маці Божая апекуецца, а святы Заступнік нястомна чувае над Вамі і вядзе да святасці.
Парафіяне з Масалянаў