12 лістапада 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
22 лістапада. Св. Цэцылія - апякунка музыкі

❧✿☙
Паважаны Ксёндз Ян Раманоўскі! З нагоды Дня нараджэння жадаем Вам усіх Божых ласкаў, радасці на кожны дзень, супакою ў сэрцы, лагоднай пакоры і веры, што пераносіць горы. Няхай Святы Дух падтрымлівае Вас сваімі дарамі ў абвяшчэнні людзям Добрай Навіны, Езус Хрыстус заўсёды будзе прыкладам бязмежнай любові і безумоўнага прабачэння, Марыя Панна за руку вядзе па часта крутых сцежках гэтага жыцця прама ў Неба, а людзі, якія Вас акружаюць, стануць крыніцай натхнення і шчасця.
З дарам малітвы, рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госціць супакой і дабрыня, а энергія спадарожнічае на працягу доўгіх гадоў жыцця. Жадаем бязмежнай радасці з плёну святарскай працы. Няхай святы Заступнік апекуецца Вамі, а Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці адорваюць любоўю і асвячаюць кожны дзень душпастырскай паслугі.
Сям’я Бондзюш з в. Монькаўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень душпастырскай паслугі, добрага здароўя, нязгаснага запалу, моцнай веры і непахіснай надзеі. Няхай Ваша сэрца перапаўняе радасць, побач заўсёды будуць зычлівыя людзі і добрыя сябры, а святарскі шлях будзе асвечаны Святым Духам. Упэўнена крочце дарогай да святасці, а дапамогай хай Вам будуць Езус Хрыстус і Яго Маці – Найсвяцейшая Панна Марыя.
Апостальства “Маргарытка”, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿☙
Шаноўныя Спадарыні Генавэфа Выдра, Генавэфа Крышаловіч і Генавэфа Гедроіч! З нагоды Дня нараджэння прыміце самыя сардэчныя пажаданні: моцнага зда-роўя, сіл, радасці, добразычлівых людзей побач і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца і ахоўвае ў розных жыццёвых сітуацыях, а святая Заступніца чувае над Вамі кожны дзень.
З павагай і малітвай, Францішканскі ордэн свецкіх і Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, нястомнай апекі Маці Божай і святога Заступніка, мноства дароў Святога Духа, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Бог бласлаўляе Вас кожны дзень.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Юрацішкаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Вітольду Жэльветра з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцы Святога Духа на кожны дзень жыцця і душпастырскай паслугі, надзейнай апекі святога Заступніка і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Ліпнішкі
❧✿☙
Паважанаму Айцу Вітольду Пяцельчыцу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Шчучына
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою на кожны дзень жыцця і душпастырскай паслугі, аптымізму, нязгаснага запалу. Няхай Пан Бог Вас заўсёды бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца. Шчасці Божа!
Парафіяльная рада і вернікі з Балі Касцёльнай
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены здароўем, шчасцем і радасцю. Няхай Святы Дух асвячае і вядзе па Божых сцежках, Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а праца на ніве Пана прыносіць шчодры плён.
Апостальства “Маргарытка”, Францішканскі ордэн свецкіх і Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Радзюку з нагоды 13-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў, спалучаных з малітвай: здароўя, шчасця, спакойных дзён, задавальнення і радасці ад выконваемай святарскай паслугі. Няхай Хрыстос прытуляе Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і ўдзяляе бласлаўленне і свае шчодрыя ласкі, а Маці Божая абараняе ад няшчасцяў. Няхай наша супольная малітва ўзнясецца ў неба і будзе ўдзячнасцю за душпастыра, якога нам паслаў Усемагутны. Няхай Пан узнагародзіць бацькоў за сына!
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў нясенні людзям Добрай Навіны, а таксама шчодрага плёну на Божай ніве.
Яна, Вераніка і Валерый
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды 3-яй гадавіны святарскіх пасвячэнняў і 35-га Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл для далейшай паслугі, Божай апекі ў рэалізацыі душпастырскіх планаў. Няхай Святы Дух дапамагае Вам у працы, і яна прыносіць шчодры плён. Няхай Маці Божая і святы Заступнік нястомна чуваюць над Вамі і вядуць да святасці.
З павагай вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Павел Раманоўскі! З нагоды Дня нараджэння і 3-яй гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаю Вам шчодрых Божых ласкаў і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і надзеяй, вера з кожным днём толькі ўзмацняецца, а ўсё, што Вы запланавалі, рэалізуецца з дапамогай Бога і добрых людзей. Аддзяч, Божа, Вам за малітву.
З малітоўнай памяццю Крысціна з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Бразінскаму з нагоды 1-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны дзень, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца Вамі. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці ад святарскага служэння, зычлівых людзей побач. Няхай добрая ўсмешка ніколі не гасне, а шчодрае сэрца будзе заўсёды гатова дзяліцца радасцю. Падарункам для Вас няхай будуць нашыя шчырыя малітвы.
З павагай і ўдзячнасцю, апостальскі рух “Маргарытка” і супольнасць “Маці ў малітве” са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Лішко з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя, штодзённай радасці, сардэчных і шчырых людзей, а таксама бласлаўлёнага плёну ў душпастырскай працы.
Цёця Марыя з сям’ёй, Гродна
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Віктар Захарэўскі! З нагоды 11-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў прыміце нашы сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, людской зычлівасці і павагі ад людзей. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца прыносіць радасць і задавальненне. Няхай міласэрны Бог адорвае ўсімі сваімі ласкамі.
Шчасці Божа! Парафіяне з Моцевічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, аптымізму, надзеі, здароўя, душэўнага супакою, моцы і нястомнай апекі Маці Божай. Цешцеся кожным днём святарскай паслугі. Мы памятаем пра Вас у сваіх малітвах. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Ружанцовае кола і вернікі з парафіі Радунь
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мар’яну Хаменю з нагоды 60-годдзя жадаем моцнага здароўя, сіл, цярплівасці, усіх дароў Святога Духа, апекі Маці Божай. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае людская зычлівасць, Бог бласлаўляе святарскі шлях, а Анёл-ахоўнік суправаджае ў кожнай справе. 100 гадоў!
Парафіяне з Шылавічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Кудэрку з нагоды 8-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, радасці, аптымізму. Няхай сэрца палае любоўю да Пана і бліжняга, а Маці Божая атуляе плашчом сваёй дабрыні і нястомна Вамі апекуецца.
Малітоўная група з Гродна-Аўгустоўка