1 кастрычніка 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
МБ РУЖАНЦОВАЯ

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем мноства найлепшых пажаданняў: радасці, здароўя, поспехаў, душэўнага супакою і аптымізму. Асаблівым чынам прагнем падзякаваць за паслугу i клопат аб Апостальстве вечнай малітвы за святароў “Маргарытка”. Няхай кожны дзень ахвярнай працы будзе асвечаны святлом Святога Духа, міласэрны Бог заўсёды аберагае Вас, а Найсвяцейшая Панна праз нашыя малітвы ўзнагароджвае і адорвае сваім заступніцтвам і любоўю.
З малітвай, апостальства “Маргарытка”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, шмат радасці ў душпастырскай паслузе, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай людзі, якіх сустракаеце на святарскім шляху, адорваюць Вас прыязнасцю і зычлівасцю, а Маці Божая атуляе плашчом сваёй любові і нястомна Вамі апекуецца. 100 гадоў! Аддзяч, Божа!
З малітвай і павагай, парафіяне з Каменкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды 14-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні: натхнення Святога Духа на кожны дзень душпастырсткай паслугі, апекі Маці Божай. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Усявышняга, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды 61-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем шчырыя віншаванні. Жадаем шмат сіл, нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям, шчодрых ласкаў ад Усемагутнага, апекі Найсвяцейшай Маці і моцнага здароўя на доўгія гады жыцця.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, здзяйснення ўсіх мар. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, святы Заступнік дапамагае рэалізоўваць планы і намеры, а Маці Божая вядзе найпрыгажэйшымі сцежкамі сярод добрых людзей. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць Вас за зычлівасць, шчырую малітву, клопат аб святыні, нас і нашым духоўным развіцці. Дзякуем за вялікую любоў да Бога, якой дзеліцеся падчас св. Імшы. Жадаем поспехаў ва ўсіх справах на карысць людзей і для хвалы Пана.
З малітвай і павагай, парафіяне з Рандзілаўшчыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Імянін перасылаем шчырыя пажаданні. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўленнем, дадасць упэўненасці, умацуе сілы і напоўніць супакоем. Найсвяцейшая Маці няхай ахіне плашчом сваёй апекі і любові, а Анёл-ахоўнік нястомна чувае над Вамі. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Міжэрычаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды 14-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, аптымізму, задавальнення ад святарскай паслугі на новым месцы працы. Нізкі паклон за душпастырскую службу ў мясцовай парафіі. Для нас Вы былі не толькі пробашчам, але і духоўным кіраўніком. Шчасці Божа на доўгія гады!
З малітвай, былыя парафіяне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Станіславу Пацыну з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: апекі Маці Божай, надзеі, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог асвячае дарогу Вашага жыцця, узмацняе розум і сэрца, каб слова, якое выходзіць з Вашых вуснаў, стала агнём святла і моцай нашай веры. Няхай Цела і Кроў Збаўцы так моцна злучаць Вас з Богам, каб ніколі не аддаліліся ад Яго, а наша гарачая і сардэчная малітва хай будзе для Вас падтрымкай у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў на ніве Пана і ў Вашым жыцці. Шчасці Божа!
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і верныя парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Клерыку Уладзіславу Малышку з нагоды аблучын перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог заўсёды будзе на першым месцы ў Тваім жыцці, Святы Дух нястомна ўказвае добрую дарогу, а Хрыстос заўсёды будзе самым блізкім Сябрам. Жадаем стойкасці і душэўнага супакою, каб Ты мог быць сапраўднай прыладай у руках Бога.
З дарам малітвы, моладзь з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог дапамагае Вам заўсёды і адорвае ўсімі ласкамі. Жадаем няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, шчырых і зычлівых людзей побач. Дзякуем за Вашу спагадлівасць, добрае сэрца, прыемную ўсмешку і клопат, якім нас атачаеце.
Парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Айцу Аляксандру Махначу з нагоды Імянін жадаем неабходных дароў Святога Духа, усіх ласкаў ад Усемагутнага, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, добрага здароўя, сіл, радасці і зычлівых людзей побач. Жадаем таксама бласлаўлення ад Хрыста, які ўдзяляе моц. Няхай Ваша шчырая малітва і павучальныя казанні надалей пранікаюць у людскія сэрцы.
Вернікі з парафіі МБ Унебаўзятай, Ліда-Індустрыяльны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, усіх Божых ласкаў на кожны дзень, радасці, нястомных сіл для служэння Пану, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і сталай апекі святога Заступніка. Шчасці Божа!
Малітоўная група МБ Міласэрнасці, Гродна-Аўгустовак
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды прызначэння Канонікам ад усяго сэрца жадаю мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Божаму люду, шчодрага плёну ў душпастырскай працы, нязломнай веры, душэўнага супакою і шчырай радасці ў сэрцы. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве, Андрэй