21 мая 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА

❧✿☙
Глыбока паважанаму Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды 26-й гадавіны біскупскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае ласкай здароўя, Хрыстос заўсёды вядзе па сваіх сцежках, а Дух Святы ўдзяляе свае шчодрыя дары і кіруе Вамі як ахоўнікам праўды Касцёла. Няхай Добрая Навіна, якую абвяшчаеце, напаўняе людзей жывой верай, надзеяй і любоўю, накіроўваючы да вечнага шчасця. Дзякуем Вам за ўсе выразы пастырскага клопату аб даручаным людзе Божым. Да віншаванняў далучаем малітву, а Вашу паслугу даручаем у рукі Маці Божай Вастрабрамскай, заступніцы Дыяцэзіі.
Апостальства “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, поспехаў у паслузе на карысць Богу і людзям, аптымізму, радасці і шчасця на кожны дзень. Няхай Пан будзе шчодры на свае ласкі і бласлаўленне, Маці Божая нястомна апекуецца Вамі, а Дух Святы ўдзяляе свае дары.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Роўбу з нагоды 40-годдзя дасылаем сардэчныя словы віншаванняў. Жадаем шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Панны Марыі, добрага здароўя, душэўнага супакою на кожны дзень і добразычлівых людзей побач. Няхай з Божай дапамогай здзяйсняюцца ўсе Вашы намеры і планы. Шчыра дзякуем за мудрасць, веды і намаганні. Верым, што ўсе словы, скіраваныя да нас, шчырая супольная малітва падчас набажэнстваў, засеюць у душах зерне сапраўднай хрысціянскай дасканаласці, якое прарасце багатым плёнам у вечнасці.
Марыя Кіжук і вернікі з в. Паперня
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці, мудрасці i цярплівасці. Няхай Найсвяцейшая Маці Божая заўсёды Вам дапамагае, а святы Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця. Памятаем пра Вас у малітвах. Вельмі ўдзячныя за нялёгкую душпастырскую паслугу, дабрыню і зычлівасць, казанні, якія напаўняюць нашы душы Божым святлом і радасцю.
Вернікі з парафіі МБ Шкаплернай, в. Прывалка
❧✿☙
Паважаныя Айцы Пробашч Вітольд Пяцельчыц, Віталій Слука, Віталій Сярко, Ян Асіповіч і ўсе Айцы, якія здзяйснялі душпастырскую паслугу і абвяшчалі Божае слова ў нашай святыні! З нагоды 100-годдзя аб’яўлення Маці Божай у Фаціме ад усяго сэрца жадаем Вам моцнага здароўя, Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, духоўную апеку, клопат аб святыні, увагу да кожнага верніка, шчырую малітву, добрую ўсмешку і любячае сэрца.
З удзячнасцю, Ружанцовае кола св. Максімільяна з парафіі св. Тэрэзы Авільскай, Шчучын
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яцэку Маркелю з нагоды 25-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы і шчодрага плёну на Божай ніве. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік вядуць Вас шчаслівым шляхам, а Святы Дух адорвае ўсімі дарамі.
Касцёльны камітэт, парафіяне, Ружы Жывога Ружанца, парафіяльны хор, літургічная служба алтара, дзеці і моладзь з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яцэку Маркелю з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожную хвіліну жыцця і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог ахінае Вас сваімі ласкамі, моцай і сілай, а таксама асвячае кожны год жыцця. Жадаем адчуваць толькі зычлівасць і любоў ад кожнага чалавека, якога сустрэнеце на сваім шляху.
Сем’і Цярэшчанка і Плюшчэвіч
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня нараджэння і 18-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем усіх патрэбных ласкаў ад Усемагутнага, апекі Маці Божай, дароў Духа Святога, шмат радасных хвілін і натхнення. Няхай дарога, на якую Вас паклікаў Пан, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай. Дзякуем за клопат аб святыні і парафіянах, адкрытасць і добрае пачуццё гумару.
З павагай, вернікі з парафіі Вярэйкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, поспехаў у нялёгкай паслузе, нястомнасці ў абвяшчэнні Евангелля і міласэрнасці ад Усемагутнага. Няхай добры Бог нястомна Вас бласлаўляе, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае мацярынскім плашчом і дапамагае заўсёды годна выконваць Божую волю. Дзякуем за добрае сэрца, адкрытае на людскія патрэбы.
З павагай, Легіён Марыі і група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды 5-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: здароўя, душэўнага супакою, радасці ў сэрцы, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай кожны пражыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастырскай працы.
Бацькі і сястра з сям’ёй
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Дня нараджэння жадаем здароўя і апекі Маці Божай. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас у складанай святарскай паслузе, а святы Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця. Няхай побач будуць добразычлівыя людзі, а душпастырская праца прыносіць шчодры плён.
Сем’і Бакун і Рэйшаль
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, поспехаў, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены шчасцем і радасцю, на твары ззяе ўсмешка, а душу ахінае супакой.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Жалудка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Няхай здароўе Вам спрыяе, радасць і надзея напаўняе сэрца, а з твару не знікае ўсмешка.
Вернікі з в. Скярсі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды 16-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Тваім сэрцы.
Родныя
❧✿☙
Паважанай Яніне Матысь з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсім, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Шаноўным Вікторыі, Дзмітрыю і Леаніду Ханьчыц з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа, здароўя, радасці, сардэчных і шчырых людзей побач. Шчасці Божа!
Хросныя бацькі з в. Радзівілкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу веры, сіл і нястомнасці ў душпастырскай паслузе. Няхай усе непрыемнасці, якія сустракаюцца на Тваім шляху, ніколі не знеахвочваюць, а толькі ўзмацняюць і вядуць да святасці. Няхай Маці Божая і святы Заступнік нястомна чуваюць над Табой і падтрымліваюць у нялёгкай душпастырскай працы.
Мама і сёстры з сем’ямі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды 30-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем на доўгія гады, дадае сіл, каб далей ісці Яго дарогай. Няхай Хрыстос, якому Вы даверыліся, будзе побач, узмацняе і аберагае, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы.
Удзячныя парафіяне з касцёла Унебаўзяцця МБ у Адамавічах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды 25-й гадавіны святарства перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай зярняты, якія Вы засейваеце на даручанай Вам ніве, заўсёды прарастаюць і прыносяць шчодры плён. Жадаем моцнага здароўя, радасці, дароў Святога Духа. Няхай Добры Бог дапамагае ў спаўненні душпастырскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці выпрошвае для Вас усе патрэбныя ласкі. Шчыра ўдзячны за Ваша сэрца, поўнае дабрыні і любові, намашчаныя далоні, абвяшчэнне Божага слова і клопат пра нас.
Парафіяне з Астрыны
❧✿☙
Шаноўнай Сястры Вераніцы Блізнюк з нагоды Дня нараджэння перасылаем шмат сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, душэўнага супакою і добрых людзей побач. Няхай Пан Езус адорвае Вас бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, напаўняе святлом і сіламі. Шчыра дзякуем за адданую працу з нашым дзіцячым хорам. Жадаем апекі Маці Божай, а таксама шчодрых дароў Духа Святога.
Моладзь, дзеці, закрыстыянін Здзіслаў, парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды 30-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай Пан штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю. Няхай Анёлахоўнік чувае над Вамі, а Маці Божая ахінае любоўю і апекай. Шчыра дзякуем за паслугу на карысць Богу і людзям.
З павагай, малітоўная група з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Каноніку Генрыху Яблоньскаму з нагоды 30-годдзя святарскіх пасвячэнняў складаем букет шчырых, сардэчных пажаданняў. Няхай міласэрны Бог адорыць Вас моцным здароўем, людской зычлівасцю. Жадаем усіх патрэбных ласкаў ад Усемагутнага на кожны дзень, апекі Маці Божай і святога Заступніка на святарскім шляху. Дзякуем за адкрытае сэрца, малітвы, адданую працу.
З малітвай, удзячныя вернікі і апостальства “Маргарытка” з парафіі Найсвяцейшай Тройцы, Забалаць
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды 30-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, сіл, дабрабыту, шчасця, святла Духа Святога, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, душпастырская служба прыносіць бласлаўлёны плён, а Панна Марыя ўкрывае сваім мацярынскім плашчом і абараняе ад усякага зла.
З павагай, малітоўная група з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды 11-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем самыя найлепшыя пажаданні: Божага бласлаўлення, здароўя, душэўнага супакою, моцнай веры, поспехаў у душпастырскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Езус Хрыстус заўсёды дапамагае, а Маці Божая нястомна чувае над Вамі. Шчыра дзякуем за дабрыню, адкрытае сэрца і ахвярную працу на карысць Богу і людзям.
З павагай, малітоўная група з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Андрэй Зайко! Сардэчна віншуем Вас з нагоды 16-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў. Жадаем, каб промень Божай ласкі ззяў над Вашай галавой, каб жыццё было напоўнена малітвай і дабрынёй. Няхай вера ўзрастае кожны дзень, надзея ніколі не пакідае сэрца, а любоў цвіце ў душы цудоўнай кветкай, адорваючы ўсіх цеплынёй.
Парафіяльная рада і вернікі з касцёла Гродна-Паўднёвы