7 мая 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
ФАЦІМСКІЯ АБ'ЯЎЛЕННІ

❧✿☙
Глыбока паважанаму Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сілы і трываласці на кожны дзень, непахіснай веры і надзеі, а таксама штодзённага аптымізму і супакою ў сэрцы. Няхай усемагутны Бог узмацняе і адорвае сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус адорвае ўсімі ласкамі, а Маці Божая прытуляе да свайго мацярынскага сэрца, нястомна апекуецца і абараняе ад зла. Няхай пастырская паслуга будзе напоўнена моцай і дарамі Святога Духа, а здароўе і цярплівасць ніколі Вас не пакідаюць.
С. Ірэна Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці сясцёр дапаможніц чысцовым душам
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу ў Дзень імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: бласлаўлення ад Усемагутнага, здароўя, радасці, аптымізму, моцнай веры, сілы ў абвяшчэнні Праўды і дасягненні Божага Валадарства на зямлі, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Ваша Эксцэленцыя Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч! З нагоды Імянін жадаем, каб Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці нястомна адорвалі Вас бязмежнай любоўю і асвячалі кожны дзень жыцця. Дзякуем за цёплую ўсмешку, добрае сэрца і клопат пра нас. Памятаем пра Вас у сваіх малітвах. Шчасці Божа!
Студэнты катэхетычных курсаў пры Аддзеле каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды Імянін дасылаем найлепшыя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, усіх неабходных ласкаў ад Хрыста, моцнага здароўя, супакою ў сэрцы, душэўнай раўнавагі, а таксама добразычлівых людзей побач. Дзякуем Пану Богу за тое, што даў нам такога святара, які нясе людзям Божае слова, святло, надзею і радасць.
Бацькi, сёстры і брат
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: Божых ласкаў, дароў Святога Духа на доўгія гады святарскай паслугі, нястомнай дапамогі св. Заступніка, Божай міласэрнасці, поспехаў, здароўя, душэўнага супакою і радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуляе плашчом сваёй апекі і заступаецца за Вас перад Панам.
Апостальскі рух “Маргарытка” са Смаргоні
❧✿☙
Паважаны Айцец Віталій Сярко! З нагоды Дня нараджэння і 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Беззаганнай Маці, св. Максімільяна і св. Язафата Кунцэвіча, шмат здароўя, добрага настрою, душэўнага супакою. Дзякуем за глыбокія і павучальныя казанні, добрыя словы і парады, адкрытае сэрца, адданую паслугу Богу і людзям.
Рыцарства Беззаганнай са Шчучына
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Аляксандру Сямінскаму і Аляксандру Мацкевічу з нагоды Імянін перасылаем шчырыя пажаданні: здароўя, сапраўднай радасці і светлай надзеі, шчырых і сумленных людзей на жыццёвым шляху, міласэрнасці і велікадушнасці, поспехаў, нязгаснага душэўнага цяпла ў складаным святарскім служэнні. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваёй любоўю і апекай і выпрошвае ў Езуса неабходныя ласкі, а святы Заступнік няхай падтрымлівае, асабліва ў цяжкія моманты жыцця.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Спірыдону з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, дабрабыту і шчасця, ажыццяўлення планаў і мар, Божых ласкаў і шмат радасных момантаў. Няхай Дух Святы асветліць кожны дзень святарскага служэння, каб Вы маглі крочыць па Божым шляху да святасці. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя з любоўю прытуляе да сэрца.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Агелю з нагоды Юбілею перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу і нястомна адорвае сваімі ласкамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена любоўю і супакоем.
З удзячнасцю, сям’я Снапко, Ліда-Індустрыяльны
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Станіславу Лабану і Аляксандру Лебядзевічу ў Дзень імянін жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення і апекі Панны Марыі на далейшыя гады святарскай паслугі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам, апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Беняконяў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай сэрца штодня поўніцца радасцю ад выконваемай душпастырскай паслугі, здароўе не турбуе, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Найсвяцейшая Маці і Езус міласэрны Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік выпрошвае ў Бога ўсе неабходныя ласкі.
З памяццю, вернікі з в. Мештуны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леону Ладышу з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні. Няхай зерне, засеянае Вамі на Божай ніве, прыносіць шчодры плён. Жадаем моцнага здароўя, сіл для абвяшчэння Божага слова, радасці і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Усемагутны, які паклікаў Вас да святарскага служэння, дапамагае ў рэалізацыі паслугі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі ласкамі. Нізкі паклон за працу ў нашай парафіі.
З малітвай, удзячныя вернікі з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Роўбу з нагоды 40-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады і штодзённай радасці. Няхай дарога, якую Вы выбралі, будзе шчаслівай і добрай, каб з радасцю маглі служыць Богу і людзям. Няхай Вамі заўсёды апекуцца Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца і дапамагае ў складаных жыццёвых момантах.
Касцёльны камітэт з парафіі Вавёрка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, усіх дароў Святога Духа на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай здароўе спрыяе на працягу доўгіх гадоў, а радасць, любоў і шчасце будуць найлепшымі сябрамі.
Францішканскі ордэн свецкіх, апостальства “Маргарытка” і Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Антонію Абухоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог бласлаўляе і адорвае Вас сваімі ласкамі, каб стойка накіроўваліся па выбраным Вамі шляху. Няхай усе людзі, якіх сустракаеце ў жыцці, адорваюць Вас дабрынёй і зычлівасцю, а ўсемагутны Бог спасылае свае шчодрыя дары. Шчасці Божа!
Францішканскі ордэн свецкіх, апостальства “Маргарытка” і Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважаным Яніне Малышка, Яніне Галавач і Ядзвізе Альшэўскай з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, Божага бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, з твару не знікае ўсмешка, а побач будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Францішканскі ордэн свецкіх і Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Дарагому Зыгмунту Крывіцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, радасці, сілы і стойкасці на кожны дзень, аптымізму, а таксама нязгаснага запалу веры, надзеі і любові.
Жонка, дзеці і ўнукі, в. Радзівілкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, моцы і цярплівасці на святарскім шляху, аптымізму на кожны дзень, шчасця і радасці, а таксама дабрыні і любові ад усіх, хто знаходзіцца побач. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Крамяніцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пытэлю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай усё Ваша жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю. Няхай Збаўца вядзе Вас па цудоўнай дарозе святарства, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Васілішкаў
❧✿☙
Паважанаму Кяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць, бласлаўлёны і шчодры плён. Жадаем шмат здароўя, сіл, стойкасці, зычлівых людзей побач і моцнай нязгаснай веры. Няхай добры Бог шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам, Парафіяльная рада і вернікі з касцёла Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: апекі Найсвяцейшай Маці, усіх ласкаў і дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, зычлівых і добрых людзей побач. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены радасцю і супакоем.
Парафіяне з вёсак Навіянка і Пашэлі
❧✿☙
Паважаны Айцец Андрэй Зуй! Так склалася, што з верасня мінулага года Вы зноў вярнуліся на службу ў нашу парафію ў якасці вікарыя. За такі кароткі час шмат спраў ужо зроблена! Асабліва ўдзячныя за прывядзенне ў парадак могілак. Дзякуючы Вашым намаганням былі спілаваны і вывезены старыя дрэвы. Выказваем таксама шчырую ўдзячнасць Сястры Луцыі і тым Парафіянам, якія далучыліся да падрыхтоўкі святочных дэкарацый падчас калядных і велікодных урачыстасцей. Хай ад Бога Айца Вам здароўе і сіла даецца. І, як сэрца Езуса, пераменіцца Вашае сэрца. Хай ад Духа Святога нісходзяць да Вас мудрасць і ўменне, а ад Маці Божай – разважлівасць, ласкавасць і цярплівасць.
З павагай, парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Ліпнішках
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Станіслаў Пытэль! Ад усяго сэрца дзякую Вам за тое, што нястомна абвяшчаеце Божае слова і проста з’яўляецеся цудоўным чалавекам. Да Вас заўсёды можна звярнуцца за дапамогай і парадай. Вы сапраўдны намеснік Хрыста на зямлі! Добры, як бацька да сваіх дзяцей, вельмі цярплівы да парафіян. Дзякуючы Вашым намаганням 20 гадоў таму ў Шастакоўцах паўстала капліца, якую будавалі Юзаф Усэвіч, Ян Дабрылка, Ядзвіга Смялкоўская, Генрых Рамашкевіч і іншыя. Гэтыя людзі пакінулі нам вялікую памятку сваёй працы. Штодзённа ўзгадваем іх у сваёй малітве.
Зоф’я Роўба, Шастакоўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Бялаблоцкаму з нагоды святарскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем плённай душпастырскай паслугі, моцнага здароўя, сіл і цярплівасці на выбраным шляху, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Усемагутны адорвае Вас шчодрымі ласкамі, Дух Святы нястомна спасылае свае дары, а Найсвяцейшая Маці апекуецца ў кожную хвіліну. Шчасці Божа!
Моладзь з гродзенскай катэдры