26 сакавіка 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцы Святога Духа на кожны дзень жыцця і пастырскай паслугі, надзейнай апекі святога Заступніка і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху і знакам бязмежнай любові Бога да Вас!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Ваша Эксцэленцыя, Ксёндз Біскуп Юзаф Станеўскі! З нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем Вам сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе спрыяе ў складанай душпастырскай місіі, а Божы Провід чувае кожны дзень, апраменены надзеяй, радасцю, людской добразычлівасцю. Святарскае сэрца заўсёды турбуецца, каб адшукаць заблукалыя сэрцы, каб паказаць ім святло невядомае ці падтрымаць тыя душы, што стомлены. Шчасці Божа!
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Беняконяў
❧✿☙
Ваша Эксцэленцыя, Ксёндз Біскуп Юзаф Станеўскі! Віншуем Вас з Імянінамі і Днём нараджэння! Шчыра жадаем Божай ласкі, апекі святога Заступніка, моцнага здароўя, радасці, задавальнення ад душпастырскай паслугі. Мы шчаслівыя, што ў такім далёкім закутку Гродзеншчыны не адзін раз бачылі Вашу добразычлівую ўсмешку, чулі мудрыя павучанні, адчувалі шчодрасць і цяпло Вашага сэрца, напоўненага Хрыстовай любоўю і адкрытасцю да людзей. Няхай Ваш шлях будзе бласлаўлёны, шчаслівы і плённы.
З удзячнасцю і малітвай, парафіяне з в. Анжадава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Усемагутны ўзмацняе Вас і адорвае сваім бласлаўленнем на кожны дзень жыцця. Няхай Божае слова, якое засейваеце ў людскіх сэрцах, прыносіць шчодры плён, Маці Божая атуляе сваім плашчом, а побач будуць добрыя і чулыя людзі.
Шчасці Божа! Канюк Марына, Шаропава Алёна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавэцкаму з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў паслузе на ніве Пана, Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху, а таксама штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і добразычлівых людзей побач.
Вернікі з вёсак Вігушкі, Галімшчына і Сакавічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Эдуарду Сінкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы, сіл і стойкасці на кожны дзень, а таксама нястомнай радасці. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі ласкамі.
З павагай, “Легіён Марыі” і група “Добрага Пастыра” з парафіі Божай Міласэрнасці, Гродна-Вішнявец
❧✿☙
Вялебнай Сястры Гарэцці Мількевіч з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, штодзённай радасці і поспехаў. Няхай Бог Айцец дадае Вам сіл, Святы Дух надзяляе мудрасцю і супакоем, а Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, нястомна апекуецца і абараняе ад зла.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай на Вашым твары заўсёды яснее ўсмешка, а вочы ззяюць ад радасці.
З малітвай, Касцёльны камітэт і Францішканскі ордэн свецкіх з в. Суботнікі
❧✿☙
Паважанаму Айцу Вітольду Пяцельчыцу з нагоды 40-годдзя ад усяго сэрца перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай усемагутны Бог адорвае Цябе моцным здароўем, сілай, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе. Няхай Маці Божая нястомна апекуецца Табой, а Дух Святы шчодра ўдзяляе свае дары.
Мама і бліжэйшыя родныя
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Віктар Субель! З нагоды Дня нараджэння жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, святла Святога Духа, нястомнай апекі Марыі Панны. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а праца прыносіць бласлаўлёны плён. Жадаем, каб у Вашым добрым і чулым сэрцы штодзённа жылі радасць, любоў і вера, а сіла Божага слова дапамагала быць мудрым правадніком на дарозе сапраўднага дабра.
Касцёльны камітэт, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і парафіяне з касцёла Святой Тройцы ў Сурвілішках
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Рычарду Пэрчаку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, усіх дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою і нястомнасці ў абвяшчэнні Евангелля словам і жыццём.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Дзітвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавэцкаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі і ўзмацняе на душпастырскім шляху, святы Заступнік няспынна моліцца за Вас пры алтары Пана, Маці Божая ўкрывае сваім мацярынскім плашчом, а Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам. Дзякуем за духоўную апеку, павагу да кожнага, шчырасць і цярплівасць. Заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
“Легіён Марыі” з парафіі свсв. апап. Пятра і Паўла з Іўя
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Ян Гавэцкі! З нагоды Юбілею жадаем шчасця, радасці, сіл, моцнага здароўя, нязгаснага запалу на доўгія гады душпастырскай працы. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца і бароніць ад усякага зла, а Святы Дух шчодра напаўняе сваімі дарамі. Дзякуем за ахвярную паслугу для Бога і людзей. Жадаем, каб і надалей маглі весці верных па Божай сцежцы.
З малітвай, парафіяне з Іўя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа на доўгія гады святарскай паслугі, нястомнай дапамогі святога Заступніка, Божай міласэрнасці, поспехаў, здароўя, душэўнага супакою і радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуляе плашчом сваёй апекі і заступаецца за Вас перад Панам.
Парафіяльная рада і вернікі з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, стойкасці і моцы ў выкананні святарскай паслугі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
Суполка “Equipes Notre-Dame” з Суботнікаў
❧✿☙
Дарагому брату Ксяндзу Яну Гавэцкаму з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Цяжка думкі выказаць словамі, пяром пажаданняў аддаць хараство, вымавіць тое, што ў сэрцы ўтоена... Коратка скажам: жыві 100 гадоў!
Браты Баляслаў і Антоній з сем’ямі