31 мая 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды надыходзячых Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў і нястомнай апекі св. Заступніка. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай паслуга прыносіць шчодры плён, і ніколі не гасне полымя Божай любові ў сэрцы.
ІІІ Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару Паўлу Салабуду з нагоды 11-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і надыходзячых Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, сіл і цярплівасці ў святарскай паслузе і ў выкананні штодзённых абавязкаў. Няхай Маці Божая і св. Заступнік штодзённа Вамі апекуюцца, а міласэрны Бог адорвае ўсімі сваім дарамі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды 3-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай кожны дзень жыцця і святарскай паслугі будзе напоўнены радасцю, святлом, дабрынёй, супакоем, шчасцем, любоўю, надзеяй і верай, з твару не сходзіць усмешка, а побач будуць зычлівыя людзі і верныя сябры.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Шэмету з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, стойкасці і цярплівасці ў паслузе, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай усе Вашы планы рэалізуюцца, а Пан Бог падтрымлівае і ўмацоўвае сваімі ласкамі.
Парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Ігару-Антонію Анісімаву з нагоды надыходзячых Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму і надзеі на кожны дзень. Няхай добры Бог шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі, а Анёл-ахоўнік нястомна апекуецца. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Сялявічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Роўбу з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай усемагутны Бог штодзённа Вас бласлаўляе, Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца, а Святы Дух спасылае на Вас свае шчодрыя дары. Жадаем таксама моцнага здароўя на доўгія гады, аптымізму, нязгаснай надзеі і моцы для далейшай паслугі Богу і людзям.
Касцёльны камітэт з пар. Вавёрка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а св. Заступнік моліцца за Вас перад Божым тронам. Няхай мары здзяйсняюцца, усмешка заўсёды ўпрыгожвае Ваш твар, а побач будуць добрыя людзі. Няхай праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён, Анёл-ахоўнік дапамагае ў нялёгкай паслузе, а Бог шчыра адорыць бацькоў за сына святара.
“Маргарытка” з капл. Сураж
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і блаславёны, побач будуць добрыя людзі, а святарская праца прыносіць багаты плён. Няхай Маці Божая атуляе Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі, а ўсемагутны Бог нястомна адорвае сваімі дарамі.
Вернікі з капл. Сураж
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Філіпчыку з нагоды надыходзячых Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у святарскай паслузе, аптымізму, дабрыні і зычлівасці ад людзей навокал, а таксама нястомнай апекі Маці Божай і св. Заступніка на кожны дзень.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды надыходзячага Дня нараджэння ад усёй душы жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень і дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці і супакоі, усё задуманае здзяйсняецца, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя і цярплівасці на святарскім шляху.
Парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа, усіх Божых ласкаў і дапамогі св. Заступніка. Успамінаем Вас добрым словам.
Удзячныя парафiяне з Ражанкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды надыходзячага Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, сіл і цярплівасці на кожны дзень святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай кожная хвіліна Вашага жыцця будзе радаснай, сонечнай і шчаслівай.
Хрэснікі Жэня і Ягор разам з бацькамі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды надыходзячага Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Цешцеся кожным пражытым днём, ніколі не падайце духам і заўсёды мейце надзею ў Пану. Няхай здароўе не слабее, з твару не знікае ўсмешка, а святарская праца прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа!
Парафіяне з в. Гердушкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды надыходзячых Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай добры Бог адорвае Вас усім, што неабходна для шчасця.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Іўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды 5-годдзя святарскай паслугі перасылаем самыя шчырыя пажаданні шчасця, здзяйснення ўсіх мар, задавальнення і радасці ад душпастарскай паслугі. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы, а Святы Дух дапамагае ва ўсіх справах, праца прыносіць шчодры плён, а добры Бог бласлаўляе Вас у святарскім служэнні і адорвае здароўем на сто гадоў жыцця. Шчыра дзякуем за ахвярнае служэнне, за вялікую чалавечую дабрыню і жадаем, каб Бог памножыў энергію і даў патрэбныя ласкі для далейшага святарскага шляху, а Маці Божая атуліла сваёй нястомнай апекай.
Парафіяне з касц. Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Рандзілаўшчыне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Шпеню з нагоды надыходзячага Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні душэўнага супакою і цяпла, шмат сіл і стойкасці, каб крочыць нялёгкім святарскім шляхам. Мы ўдзячны Пану Богу за тое, што накіраваў Вас на дарогу святарства, Вашым бацькам – за добрага сына, а таксама ўсім, хто паспрыяў Вашаму навучанню і выхаванню, духавенству і ўсім добрым людзям, якія падтрымліваюць усе Вашыя пачынанні. Жадаем Вам трывалага здароўя, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Божага блаславення і дапамогі ў далейшым адраджэнні нашай парафіі.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з касцёла Апекі НПМ
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды 11-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Божага блаславення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на далейшую душпастарскую паслугу, гарачай веры, чыстай надзеі і вялікай любові да Бога. Жадаем Вам таксама шмат сіл, каб даваць парафіянам прыклад ахвярнасці і набожнасці. Мы нязмерна ўдзячны Вам за веліч любові і шчырасці, якімі Вы нас адорваеце, і за сэрца, якое вучыць любіць кожнага.
Удзячныя парафіяне касц. у Дзярэчыне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Залогу з нагоды надыходзячых Імянін жадаем рэалізацыі ўсіх высакародных планаў, стойкасці і цярплівасці на жыццёвым шляху, супакою ў сэрцы і яснага неба над галавой. Няхай здароўе не слабне, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жырмунаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Гавецкаму з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца перасылаем пажаданні здароўя, сіл, Божага блаславення, дароў Святога Духа, а таксама мноства радасных хвілін на цяжкай, але найлепшай дарозе, якую падрыхтаваў для Вас Пан. Дзякуем за ахвярную працу і абвяшчэнне Божага слова. Няхай Ваш прыклад веры, шчырасці і самаадданасці будзе добрым узорам для пераймання.
З малітвай члены “Маргарыткі”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у святарскай паслузе, душэўнага супакою, штодзённай радасці, нязгаснай надзеі і веры. Няхай Бог адорвае Вас усімі сваімі дарамі і блаславеннем, а Маці Божая моцна трымае за руку і вядзе да свайго Сына. Дзякуем Вам за дабрыню і зычлівасць да нас, за адкрытае сэрца і клопат аб нашай парафіі.
З павагай парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці, моцнай веры, надзеі, а таксама добразычлівасці і павагі ад людзей. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі паклікання, абвяшчэнні Божага слова і ў пашырэнні Божага Валадарства на зямлі.
З павагай і малітвай удзячныя парафіяне і беларускамоўнае Ружанцовае кола з пар. св. Яна Паўла II у Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Этэлю з нагоды надыходзячых Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага блаславення на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, душэўнага супакою, моцы і падтрымкі Святога Духа, а таксама ўсіх Божых ласкаў. Няхай Ваш св. Заступнік заўсёды Вамі апекуецца і нястомна спадарожнічае Вам на шляху да Пана.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з пар. Гродна-Вішнявец
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай любові і міласэрнасці, у Вашым сэрцы няхай заўсёды жывуць супакой і радасць, а побач будуць добразычлівыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну. Жадаем таксама ўсіх Божых ласкаў і шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень.
Жыхары Жалудка
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Здзіслаў Пікула! З нагоды надыходзячага Дня нараджэння складаем Вам нізкі паклон і словы сардэчнай удзячнасці за дабрыню і вялікую зычлівасць, якую Вы аказвалі нам на працягу доўгіх гадоў працы ў нашай парафіі. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем і радасцю на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі. Сваю сардэчную ўдзячнасць мы выражаем у штодзённай малітве.
З павагай былыя парафіяне з касц. св. Юрыя ў Варнянах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень жыцця і святарскай паслугі будзе шчаслівы і блаславёны. Няхай Бог адорыць доўгім жыццём у здароўі і заўсёды падтрымлівае ў цяжкасцях святарскага жыцця, а Маці Божая атуляе сваёй мацярынскай любоўю і апекай. Праз заступніцтва св. ап. Паўла адчувайце радасць ў штодзённай апостальскай працы і радуйцеся з плёну свайго душпастарства.
З павагай вернікі з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды надыходзячых Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, поспехаў у працы на карысць Богу і людзям, штодзённай радасці і зычлівасці ад людзей навокал. Няхай Маці Божая і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а міласэрны Бог адорвае сваім блаславеннем.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жалудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю з нагоды 21-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці святароў, а таксама стойкасці ў святарстве. Няхай добры Бог адорыць Вас сваёй бясконцай міласэрнасцю. Мы дзякуем Вам за святарскую паслугу, абвяшчэнне Божага слова і добрае сэрца. Памятаем пра Вас у нашых штодзённых малітвах.
Удзячныя парафіяне з Крупава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем сапраўды духоўнага перажывання юбілею. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, радасцю, шчасцем, супакоем у сэрцы і нязгасным аптымізмам. Мы шчыра ўдзячны Вам за Вашае добрае сэрца. Шчасці Божа!
Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валянціну Хведуку ў дзень 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, доўгіх гадоў жыцця і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай промні Божай міласэрнасці асвятляюць Ваш святарскі шлях, Святы Дух адорвае ўсімі дарамі, Бог Айцец нястомна бласлаўляе, а Анёл-ахоўнік асцерагае заўсёды і ўсюды на працягу ўсяго жыцця.
З павагай і малітвай сем’і Палубок, Амяльянчык, Хвядук
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды надыходзячых Імянін ад усяго сэрца жадаем моцы на кожны дзень, радасці, добрага здароўя, поспехаў у святарскай паслузе, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай усё задуманае рэалізуецца, а праца на ніве Пана прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жодзішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды 25-годдзя святарства ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, цярплівасці і стойкасці ў паслузе, штодзённай радасці, аптымізму і ўсіх ласкаў ад міласэрнага Пана. Няхай Вашае сэрца і далей заўсёды будзе адкрыта на людзей, а ў душы не гасне полымя любові і надзеі. Шчасці Божа!
Іўеўскі філіял “Карытас”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды 5-годдзя святарства і 30-га Дня нараджэння жадаем Божага блаславення, святла і моцы Святога Духа ў святарскай паслузе, добрага здароўя і сіл у пераадоленні штодзённых цяжкасцей. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды скіроўвае на Вас свой позірк і ахінае мацярынскай апекай. Няхай Яна вядзе Вас па дарозе да святасці, у цяжкія хвіліны ўзмацняе надзею і дадае веры, а таксама заступаецца за Вас перад Богам на працягу далейшых гадоў.
З малітвай арганізатары ДДД і сем’і Бяленік, Авяновіч, Марцулевіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Люцыяну Дамброўскаму выказваем шчырую падзяку за правядзенне пахавальнай цырымонii с.п. Эдварда Адахоўскага. Дзякуем добраму Богу за тое, што ў гэты дзень паслаў нам менавiта Вас. Дзякуем Вам за супольную малiтву, шчырыя, добрыя словы i падтрымку ў гэтую цяжкую для нас хвiлiну. Няхай мiласэрны Бог бласлаўляе Вас кожны дзень i нястомна падтрымлiвае.
Сям’я Адахоўскiх
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды надыходзячых Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай здароўе з кожным днём толькі ўзмацняецца, супакой напаўняе сэрца, вочы ззяюць ад шчасця, а з твару не знікае ўсмешка. Няхай Бог шчодра адорвае Вас сваім блаславеннем, а св. Заступнік апекуецца Вамі на працягу ўсяго жыцця.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Індуры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мiкалаю Цiхановiчу з нагоды Дня нараджэння і чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усёй душы жадаем нязломнай моцнай веры, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Мацi Божай і св. Мікалая. Няхай усемагутны Бог бласлаўляе Ваш святарскі шлях і дае ўсе неабходныя ласкі для служэння Яму і людзям.
Душпастарства службы здароўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды 28-й гадавіны святарства сардэчна жадаем усіх Божых ласкаў на святарскім шляху, стойкасці ў служэнні Богу і людзям, здароўя на доўгія гады, сілы, радасці, усмешкі, добрых і зычлівых людзей побач, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, а таксама прыгожага і шчодрага плёну ва ўсіх Божых справах. Шчасці Божа!
З удзячнасцю былыя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пятру Марцінцу з нагоды надыходзячых Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, нястомнай апекі Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама ўсіх дароў Святога Духа. Заўсёды заставайцеся такім добрым, шчырым і адкрытым чалавекам! Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Азёраў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Абухоўскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем на працягу ўсяго свайго жыцця з даверам і надзеяй ісці за Панам. Усё, што робіце, рабіце з запалам, цешцеся светам і сустрэтымі людзьмі, а Вашае сэрца няхай напаўняе любоў, якой Вы падзеліцеся з тымі, хто яе патрабуе. Старайцеся больш слухаць Бога – і Ён пакажа Вам праўду і адорыць сваім блаславеннем.
Удзячныя парафіяне з вул. Новая
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шматлікіх Божых ласкаў, зычлівых людзей, якія заўсёды гатовы Вам дапамагчы, а таксама сіл і стойкасці ў душпастарскай паслузе. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі ў кожную хвіліну Вашага жыцця, а добры Бог адорвае сваімі ласкамі і айцоўскім блаславеннем.
З памяццю ў малітве парафіяне з Моцевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды надыходзячых Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, поспехаў у працы на карысць Богу і людзям, штодзённай радасці, супакою ў душы і яснага неба над галавой. Няхай усемагутны Бог штодзённа Вас бласлаўляе, а побач будуць добразычлівыя людзі.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гожы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Абухоўскаму з нагоды надыходзячых Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою і ўсіх Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік апекуюцца Вамі штодзённа, а Анёл-ахоўнік падтрымлівае ў цяжкія хвіліны.
ІІІ Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Паўле Радзівілка з нагоды надыходзячых Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, радасці, супакою ў душы, нязгаснай надзеі на лепшае і добразычлівых людзей навокал. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны.
ІІІ Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўным Спадарыням Цэліне Лукоўскай, Чаславе Кшывіцкай і Леанардзе Ярмусік з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя лепшыя пажаданні. Няхай добры Бог штодзённа адорвае Вас сваёй міласэрнасцю і любоўю, Маці Божая нястомна Вамі апекуецца, а Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары. Жадаем таксама аптымізму на кожны дзень, поспеху ва ўсіх справах і ўсіх Божых ласкаў.
ІІІ Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўным Імяніннікам з пар. Тэалін, якія носяць імя Ян, Пётр і Павел, з нагоды надыходзячых Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, здзяйснення мар, цеплыні і любові ў сем’ях, а таксама нястомнай апекі св. Заступнікаў.
ІІІ Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды надыходзячых Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў ад усемагутнага Пана. Няхай кожны чарговы дзень будзе лепшым, чым папярэдні, няхай сілы і здароўе толькі ўзмацняюцца, а сэрца напаўняе радасць ад кожнай пражытай хвіліны. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Макараўцаў
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды надыходзячых Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, моцы і трываласці на кожны дзень, непахіснай веры і надзеі, а таксама штодзённага аптымізму і супакою ў сэрцы. Няхай усемагутны Бог узмацняе і адорвае Цябе сваім блаславеннем, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца.
Мама і родныя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай Вас заўсёды ахінаюць промні Божай міласэрнасці і моц Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе Вас сваім плашчом, прыносячы супакой у сэрца і ўсмешку на твар, моцна трымае за руку і вядзе прамой і найпрыгажэйшай сцежкай да Пана. Жадаем таксама святасці, стойкасці і добразычлівых людзей побач.
З малітвай і ўдзячнасцю Апостальства Божай Міласэрнасці з Вярэйкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем нястомнай апекі Маці Божай і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены сонцам, радасцю і шчасцем. Мы ўдзячны Пану Богу за добрага святара.
Парафіяне з Рэплі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды надыходзячых Імянін жадаем не стамляцца ў абвяшчэнні Божага слова, заўсёды быць адкрытым на Бога і людзей, радавацца кожнай пражытай хвіліне і з лёгкасцю пераадольваць усе праблемы. Няхай Божы Провід дапамагае Вам у гэтым! Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Струбніцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды надыходзячых Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе прасякнуты промнямі Божай любові і міласэрнасці. Няхай святарская паслуга прыносіць шчодры плён, а планы рэалізуюцца. Няхай Бог адорвае Вас усімі сваімі ласкамі і штодзённа бласлаўляе.
Удзячныя парафіяне з Гожы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды 10-годдзя святарства перасылаем сардэчныя пажаданні ўсяго самага найлепшага: моцнага здароўя, радасці на кожны дзень, нястомнасці ў абвяшчэнні Божага Валадарства сваім словам і жыццём, сіл і цярплівасці ў святарскай паслузе, а таксама нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа.
Парафіяне з Субачаў і Косіна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Зноску ў дзень 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, сіл, стойкасці ў службе Богу і людзям, а таксама поспехаў ва ўсіх справах. Няхай промні Божай міласэрнасці асвятляюць Ваш святарскі шлях, Святы Дух адорвае ўсімі дарамі, Бог Айцец нястомна бласлаўляе, а Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі і любоўю свайго Беззаганнага Сэрца. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божай радасцю, а святарская паслуга прыносіць багаты плён.
З павагай вернікі з пар. Божай Міласэрнасці, Ліда-Маладзёжны
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Віктару Ханько з нагоды 8-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Юрыю Ёдзіку з нагоды 5-й гадавіны ад усяго сэрца жадаем бязмежных Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, радасці, аптымізму, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі.
Моладзь з пар. св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды 12-й гадавіны святарства складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены святлом, радасцю, моцай, дабрынёй, надзеяй, непахіснай верай, а таксама шчырай Божай любоўю і міласэрнасцю. Радуйцеся кожнай пражытай хвіліне і ніколі не стамляйцеся ў дарозе да святасці.
Старэйшая моладзь з пар. св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку дасылаем сардэчныя віншаванні з нагоды 5-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў. Па словах св. Яна Марыі Віянэя, калі мы бачым святара, мы павінны казаць: “Вось той, хто ўчыніў нас дзецьмі Божымі, адкрыў нам шлях да Неба праз хрост, ачысціў нас ад грахоў, даў спажытак душам нашым і блаславіў нас”. Усе гэтыя словы цалкам адпавядаюць Вам, калі ўзгадваем час Вашага служэння ў гродзенскай катэдры. Жадаем Божай ласкі і блаславенняў на ўсіх шляхах. Няхай добры Бог ва ўсіх справах ідзе Вам насустрач.
Удзячныя Богу за дар Вашага святарства, удзельнікі Апостальскага руху “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Не губляйце аптымізму і надзеі, цешцеся кожнай перажытай хвіліне, кожную справу даручайце Богу і будзьце шчаслівым з плёну сваёй працы і Яго любові і міласэрнасці. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою, моцы, каб пераадолець усе цяжкасці, апекі Маці Божай і ўсіх дароў Святога Духа на кожны дзень.
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Антаніне з нагоды надыходзячых Імянін і Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, аптымізму, душэўнага супакою і ўсіх Божых ласкаў. Няхай ніколі не гасне полымя веры ў Вашым сэрцы, а Ваша дабрыня, адкрытасць, энтузіязм і любоў да ўсіх навокал будуць Вам дапамогай у дарозе да Пана. Мы шчыра ўдзячны Вам за клопат пра касцёл, навучанне нашых дзяцей і адданасць паслузе на карысць Богу і людзям.
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды надыходзячых Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, радасці і душэўнага супакою. Няхай добры Бог шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі і падтрымлівае кожны дзень, а св. Заступнік няхай спадарожнічае Вам на шляху да святасці.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крупава і Валдацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды 5-годдзя святарскай паслугі перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе, Божай ласкі і няспыннай апекі Панны Марыі на пачэсным шляху служэння Богу і людзям. Жадаем такой моцнай веры як самы вялікі алмаз, такой нязгаснай надзеі, як гарачае летняе сонца, такой вялікай Божай любові, як увесь Сусвет.
“Маргарытка”, Колы жывога Ружанца, “Легіен Марыі” і вернікі са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, моцы для далейшай паслугі Богу і людзям, а таксама штодзённай радасці і душэўнага супакою. Цешцеся кожнай пражытай хвілінай, а крыніцай энергіі няхай для Вас будзе Найсвяцейшы Сакрамант. Мы ўдзячны Вам за дабрыню і клопат, якія Вы нам штодзённа дорыце, а таксама за мудрыя парады, абвяшчэнне Божага слова і адкрытасць на кожнага.
Парафіяне з Новай Руды
◊◊◊
Паважаны Айцец Юрый Саковіч! Віншуем Вас з нагоды 12-й гадавіны святарскага жыцця. Гэта былі 12 гадоў малітвы, працы і цярплівага крочання за Хрыстом. Жадаем Вам у святарскай паслузе заўсёды чэрпаць моц з Божай крыніцы. Мы ўдзячны Богу за тое, што выбраў Вас з многіх, а таксама за тое, што паслаў на наш шлях такога цудоўнага святара і сапраўднага гаспадара нашага касцёла.
Вернікі з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Раману Цесляку ў чарговую гадавіну святарскіх пасвячэнняў жадаем даверу ў імкненні за Божым заклікам, радасці ад паклікання і Хрыстовай любові. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае Божая ласка, святло Святога Духа і заступніцтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Мы ўдзячны Богу за Ваша пакліканне, паслугу, прыклад, а таксама за тое, што Вы сярод нас.
З малітвай “Маргарытка” і ўдзячныя парафіяне з Парэчча