16 лютага 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды атрымання біскупскай сакры перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваша пастарская паслуга будзе пазначана моцай і ўсімі дарамі Святога Духа, Маці Божая няхай заўсёды моцна трымае Вас за руку і асцерагае ад зла, а здароўе і цярплівасць няхай ніколі Вас не пакідаюць, каб Вы без перашкод маглі ісці да найважнейшай мэты хрысціянскага жыцця – святасці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды біскупскіх пасвячэнняў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, які паклікаў Вас на святарскі шлях і даверыў выкананне такой нялёгкай і адказнай паслугі, адорвае Вас усімі ласкамі. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, радасці, дароў Святога Духа і цудоўнага плёну на ніве Пана. Маці Божая няхай атуляе Вас плашчом сваёй мацярынскай любові і апекі, а св. Заступнік сцеражэ ў кожную хвіліну жыцця.
З павагай парафіяне са Станевічаў
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды біскупскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, шчасця, поспеху, шчодрых Божых ласкаў, шмат сіл для выканання абавязкаў па кіраванні Касцёлам. Няхай Святы Дух напаўняе Вас сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці заўсёды чувае над Вамі.
З малітвай вернікі з адэльскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш св. Заступнік штодзённа Вамі апекуецца, Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай пяшчоты, усемагутны Бог шчодра адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе сваімі дарамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі. Шчасці Божа.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беліцы
◊◊◊
Шаноўным Спадарыням: Чаславе Алешчык з нагоды Юбілею 75-годдзя, Марыі Раманчук, Алене Крывіцкай і Генэвэфе Марцінкевіч з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, штодзённага ўзмацнення ў веры і шчырай радасці ад кожнай пражытай хвіліны. Няхай міласэрны Бог адорыць Вас усімі сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго мацярынскага сэрца і няспынна Вамі апекуецца. 100 гадоў!
III Ордэн св. Францішка з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанай Сястры Эўхарыі з нагоды Імянін перасылаем самыя шчырыя віншаванні і пажаданні Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай тая праца, якую Вы штодзённа выконваеце, прыносіць Вам задавальненне і радасць, а тым, хто знаходзіцца побач, няхай яна стане бачным знакам Божай любові і дабрыні да іх. Шчасці Божа.
III Ордэн св. Францішка з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, цярплівасці ў святарскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог заўсёды Вас бласлаўляе, а Маці Божая мае ў сваёй апецы. Дзякуем Вам за добрае, чулае сэрца, вялікую працу і за тое, што Вы навучаеце нас дабрыні і любові. Нізкі паклон бацькам за сына святара.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды надыходзячых Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці і добразычлівых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены святлом Святога Духа, а праца на ніве Пана прыносіць шчодры плён.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адамавічаў і Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Дня нараджэння перасылаем шмат сардэчных пажаданняў здароўя, радасці, душэўнага супакою і добрых людзей побач. Няхай Пан Езус прытуліць Вас да свайго найсвяцейшага сэрца і адорыць бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Жадаем апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць Вас і ўзмоцніць. Дзякуем за добрае сэрца і малітву.
Удзячныя парафіяне з касцёла Маці Божай Добрай Рады, в. Нястанішкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, шмат Божых ласкаў, апекі Маці Божай Адэльскай і св. Антонія. Дзякуем Вам за добрае сэрца, за ўсё, што Вы робіце для нашага касцёла і кожнага з нас, а таксама за мілую ўсмешку на твары.
З малітвай і павагай Вашы парафіяне з Адэльска і навакольных вёсак
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастарскай працы. Няхай на Вашым твары заўсёды яснее ўсмешка, вочы блішчаць ад радасці, а сэрца моцна б’ецца ад той любові, якая ў ім жыве. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а Ваша праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
Сям’я Шыдлоўскіх
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Вашае жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі.
Сям’я Кагарка і іх дзеці, в. Навасёлкі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Бернарду з нагоды 50-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожная хвіліна Вашага жыцця будзе асвечана святлом Хрыста, а Маці Божая, якой Вы бязмежна давяраеце, заўсёды Вас атуляе мацярынскай ласкай і дапамагае Вам выконваць волю Айца Нябеснага!
Групы руху “Маці у малітве” з Брэста
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку ад усяго сэрца дзякуем за прыгожы прыклад веры і мудрасці, за добрае, чулае сэрца і любоў да бліжняга. Няхай Пан Бог і Найсвяцейшая Панна Марыя адораць Вас сваімі ласкамі і здароўем. Шчасці Божа!
Дзеці і жонка Юрыя Маціевіча з Ляцка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскім жыцці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень, а Маці Божая няхай заўсёды Вамі апекуецца.
Сям’я Пілюткевіч з Лойкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння складаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя на доўгія гады, аптымізму, супакою ў сэрцы, а таксама цярплівасці на святарскім шляху. Няхай Святы Дух шчодра адорыць Вас сваімі дарамі, каб Ваша навука і дапамога маглі ратаваць і радаваць душы людзей, каб святло Вашай веры распаўсюджвалася на ўсіх, хто сустракаецца на Вашым жыццёвым шляху, і прыводзіла да навяртання тых, хто яшчэ не пазнаў Езуса Хрыста, а Найсвяцейшая Маці няхай ахінае Вас сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу ў нашым касцёле, абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца і клопат аб парафіянах і святыні.
З малітвай удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады, шчасця, поспехаў, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Шчасці Божа!
Ружанцовае кола з в. Навіянка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Люцыяну Дамброўскаму SDB, з удзячнасцю за 50 гадоў манаскага жыцця і працы ў Салезіянскай супольнасці, перадаём найлепшыя пажаданні на далейшую дарогу службы, каб яна праходзіла ў радасці, цярплівасці і прыносіла бласлаўлёны плён. Жадаем здароўя і сіл для новых дасягненняў у апостальскай працы.
Салезіянская супольнасць са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Спадару Тадэвушу Сямашку ў сувязі са смерцю любімага Бацькі перасылаем словы глыбокага спачування і сардэчнага жалю.
Кс. Андрэй Казлоўскі і сям’я Казлоўскіх