5 студзеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе Вас сваім мацярынскім плашчом, прыносячы спакой у сэрца і ўсмешку на твар, моцна трымае Вас за руку і вядзе прамой і самай прыгожай сцежкай да Пана. Святы Дух няхай няспынна чувае над Вамі, а св. Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця. Шчасці Божа.
З павагай рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, радасці на кожны дзень, моцнай надзеі і стойкасці ў выкананні пастарскай паслугі. Няхай Езус Хрыстус, які паклікаў Вас на святарскі шлях і даручыў здзяйсненне такой нялёгкай і адказнай паслугі, адорвае Вас усімі ласкамі і такім неабходным бласлаўленнем, а кожны перажыты дзень няхай становіцца чарговым крокам, што набліжае Вас да святасці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Імянін і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, а ў новым годзе – мноства сіл і радасці крочыць Божай дарогай да святасці. Езус няхай Будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Мы заўсёды памятаем пра Вашу ахвярнасць і ўсе намаганні, звязаныя з рамонтам касцёла.
Удзячныя вернікі з Луконіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Маці Божая заўсёды мае Вас у сваёй апецы, а св. Заступнік асцерагае на працягу ўсяго далейшага жыцця. Дзякуем за адданую службу Богу і людзям і жадаем шмат радасці і аптымізму.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Здзіславу Вэдэру, Аляксандру Яшэўскаму, Івану Огару і Станіславу Краўчанку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастарскай працы. Няхай нованароджанае Божае Дзіця бласлаўляе Вас кожны дзень, а Маці Божая заўсёды ахінае сваёй апекай.
Удзячныя парафіяне, моладзь і міністранты са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным Айцам: Пробашчу Вітольду Пятэльчыцу, Аляксандру Махначу і Віталію Слуку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша святарская паслуга будзе асветлена паўнатой бласлаўлення Божага Дзіцяці, радасцю абвяшчэння Божага слова, якое дапамагае нам ісці дарогай навяртання і стойкасці ў веры, а таксама напаўняе кожнае пакаленне радасцю сустрэчы з Хрыстом, які нясе бласлаўленне ў нашыя сэрцы, сем’і і дамы. Шчыра дзякуем за ахвярную працу. Жадаем моцнага здароўя, любові, душэўнага супакою, усіх дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Біблійнае кола са Шчучына
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму і Юрыю Беганьскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення і няспыннай апекі Заступніцы нашага касцёла – Беззаганнай Панны Марыі. Няхай Яна вядзе Вас прыгожымі сцежкамі сярод добразычлівых людзей, няхай супольная малітва ўсёй парафіі будзе ўдзячнасцю за абвяшчэнне Божага слова і душпастарскую паслугу.
Парафіяне з Ліды-Слабады
◊◊◊
Паважаным Сёстрам: Мір’ям, Тэрэзе і Рэгіне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчырых і ўдзячных людзей на жыццёвай дарозе. Няхай Бог узнагародзіць Вас за працу і прысвячэнне.
Парафіяне з Ліды-Слабады
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: добрага здароўя, шчасця, шмат Божых ласкаў, радасці на кожны дзень жыцця і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці.
Моладзь з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Прэлату Антонію Філіпчыку, Генрыку Яблоньскаму і Паўлу Эйсманту з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2014 года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, цярплівасці, стойкасці ў душпастарскай працы, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за ахвярную працу, добрыя і чулыя сэрцы, якія кожнага выслухаюць. Няхай з Вамі будзе Божае бласлаўленне, а на дарозе жыцця побач будуць добрыя людзі. Шчасці Божа!
Моладзь з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння складаем сардэчныя пажаданні душэўнага супакою, нязломнай надзеі і сілы на новыя справы. Няхай у Вашым сэрцы заззяе радасцю таямніца Бэтлеемскай зоркі. Мы ад усяго сэрца дзякуем у малітве за Вашу пастарскую службу і працу на карысць касцёла.
Удзячныя парафіяне з Вярэйкаў
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам: Аліцыі, Агнешцы, Караліне і Антаніне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні шчасця, здароўя, шчодрых Божых ласкаў, святла Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай служба Богу і людзям прыносіць Вам задавальненне і шчодры плён.
Моладзь з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаем, каб Хрыстос адарыў Вас здароўем і бласлаўленнем, а Маці Божая Вастрабрамская асцерагала кожны дзень. Няхай гэтыя Святы будуць напоўнены шчасцем, а новы год прынясе вялікую радасць.
З малітвай сям’я Амбражук з Больцішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Імянін, свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці з плёну душпастарскай працы і стойкасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік няспынна Вамі апекуюцца. Шчасці Божа.
Вернікі з Верцялішкаў і Казловічаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Яну Кучынскаму, Казіміру Жылісу, Артуру Валчкевічу, Валерыю Спірыдону, Юрыю Ясевічу, Паўлу Безляповічу, Юрыю Гурскаму, Віталію Дабраловічу, а таксама Клерыкам і Сёстрам з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года з глыбіні сэрца жадаем, каб народжаны Езус Хрыстус адорваў Вас сваімі ласкамі і дадаваў сіл у Вашай паслузе. Няхай агонь Божай любові ўзрастае ў Вашых сэрцах, а Бэтлеемская зорка ніколі не гасне. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, радасці, дароў Святога Духа. Дзякуем за адданасць службе Богу і людзям, за добрую ўсмешку і чулае сэрца. Шчасці Божа.
З павагай малітоўная група з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Качану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас сваёй ласкай, цяплом і моцным здароўем, Маці Божая атуляе плашчом сваёй мацярынскай любові і апекі, а Дзіцятка Езус дае сілы ў працы на доўгія гады і дапамагае з упэўненасцю ісці па жыццёвым шляху.
З удзячнасцю касцёльны хор з Канвелішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Прэлату Антонію Філіпчыку, Генрыку Яблоньскаму, Паўлу Эйсманту і Алегу Дулю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, цярплівасці, доўгіх гадоў жыцця і добразычлівых людзей побач. Няхай нованароджаны Езус бласлаўляе Вас кожны дзень, а Маці Божая заступаецца за Вас у цяжкія хвіліны жыцця.
II Ордэн св. Францішка з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Вячаславу Матукевічу, Уладзіславу Сурвілу, Віталію Сідорку, Станіславу Пацыну, Андрэю Зноску, Дыякану Дзмітрыю Леўчыку, Клерыку Віталію Аляксейчыку, усім Ксяндзам, якія працавалі ў нашай парафіі, а таксама шаноўным Сёстрам: Агаце Смольскай, Клары Волчэк, Станіславе Кучынскай і Таццяне Стасюкевіч з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2014 года перасылаем сардэчныя пажаданні добрага здароўя на доўгія гады, каб заўсёды хапала сіл, запалу і нястомнасці ісці да мэты сваёй паслугі, каб кожная хвіліна была напоўнена радасцю і Божым бласлаўленнем. Няхай нованароджанае Божае Дзіця адорвае Вас сваімі незлічонымі ласкамі, а Яго міласэрная Маці апекуецца Вамі заўсёды.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Імянін, свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей на святарскім шляху, а таксама прыгожага плёну на ніве Пана. Няхай добры Бог асвячае Вас сваёй ласкай і адорвае добрым здароўем у штодзённай паслузе Богу і людзям. Няхай нованароджаны Езус у кожную хвіліну жыцця будзе побач і шчыра Вас бласлаўляе.
Парафіяне з Торфабрыкетнага і Верцялішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, поспехаў у душпастарскай працы, радасці і стойкасці на кожны дзень жыцця. Дзякуем Вам за цярплівасць і клопат. Няхай Езус Хрыстус адорыць Вас сваёй сілай, а добры Бог і Найсвяцейшая Маці дапамогуць у працы.
Сям’я Якель
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, усіх дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці на жыццёвым шляху. Жадаем таксама моцнага здароўя, радасці ад выконваемай святарскай паслугі і добразычлівых людзей побач. Шчасці Божа.
Парафіяне з капліцы ў Вердамічах
◊◊◊
Паважаным Айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і душпастарскай паслугі, дароў Святога Духа і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай нованароджанае Божае Дзіця адорыць Вас усімі ласкамі на кожны дзень жыцця.
Вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай радасць, супакой і шчасце напоўняць кожны дзень жыцця, побач будуць толькі добразычлівыя людзі, а нованароджаны Збаўца асвятляе шлях і адорвае сваімі ласкамі. Шчасці Божа.
Вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2014 года ад усяго сэрца жадаем шмат шчасця, здароўя, радасці, супакою ў сэрцы, аптымізму, непахіснай надзеі, сілы і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божым святлом і Яго дарамі. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. Доцішкі
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Антоні Грэмза! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2014 года перасылаем Вам самыя сардэчныя пажаданні бласлаўлення Божага Дзіцяці на кожны дзень службы Пану і людзям, апекі Марыі Панны, якая з’яўляецца прыкладам бязмежнай веры і ціхай пакоры, а таксама моцнага здароўя і мноства сіл! Дзякуем Вам за малітву і паставу, поўную любові і глыбокай веры!
Удзячныя вучні, настаўнікі і дырэкцыя Польскай грамадскай шкоды ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, непахіснай веры, нязгаснай надзеі, шчырай любові да Бога і бліжняга. Жадаем слухаць Наванароджанага сэрцам і па прыкладзе св. Яна Боско пераймаць Хрыста! Дзякуем Вам за самаадданую працу, за тое, што накіроўваеце нас да Хрыста і ўдзельчаеце ў асабістай гісторыі збаўлення кожнага парафіяніна.
З падзякай і найлепшымі пажаданнямі моладзь, студэнты і парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Вітольду Лазавіцкаму, Антонію Абухоўскаму і Юрыю Павайбу, Сёстрам: Эўхарыі, Гарэцці і Пауле, а таксама ўсім вернікам з парафіі Тэалін з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, душэўнага супакою, радасці і моцы на кожны дзень. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус адорыць Вас усімі ласкамі, а Яго Маці няспынна мае Вас у сваёй апецы. Шчасці Божа.
III Ордэн св. Францішка і ўдзячныя парафіяне з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Антоній Філіпчык, Ксяндзы Вікарыі і Манаскія Сёстры з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску! Надышлі радасныя святы Божага Нараджэння. Гэтая вялікая нагода з’яўляецца цудоўным дарам, каб нанова перажыць блізкасць Бога і ўзнавіць памяць адзін аб адным. Мы кожны год чуем гэтыя словы: “Хрыстос нам сёння нарадзіўся...”. Няхай анёлы дапамогуць Вам перажыць гэтую Добрую Навіну ў радасці, гармоніі і супакоі, у добрым здароўі і любові. Жадаем Вам перажыць гэтае Божае Нараджэнне і ўвесь новы 2014 год у атмасферы ўзаемнага разумення, сяброўства Бога і людзей, а таксама радасці душы і цела. Усе гэтыя пажаданні мы падмацоўваем дарам малітвы.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку і Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас праз далейшыя гады жыцця, прыносіць шчасце і поспех у новым годзе. Жадаем, каб народжанае Божае Дзіця бласлаўляла і адорвала сваімі ласкамі і здароўем на доўгія гады. Дзякуем Пробашчу за ахвярную працу ў касцёле і капліцы. Перасылаем таксама сардэчныя пажаданні радасці і стойкасці, душэўнага супакою і моцы на кожны дзень душпастарскай паслугі.
Верныя парафіяне з касцёла св. Яна Хрысціцеля і капліцы ў Бортніках мсцібаўскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Жураўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і ўсіх дароў ад маленькага Езуса Хрыста. Няхай гэтыя Святы будуць напоўнены радасцю і шчасцем, а новы год прынясе толькі найлепшыя ўражанні.
Парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Юзафу Багдзевічу і Паўлу Гардзейчыку, а таксама Сёстрам: Наталлі, Ірыне, Антаніне і Таццяне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Божае Дзіця адорыць Вас моцным здароўем і радасцю, а Святы Дух – сваімі дарамі. Маці Божая няхай абараняе сваёй мацярынскай любоўю і атуляе апекай. Няхай у новым годзе здзейсняцца Вашы мары. Дзякуем Вам за шчырую малітву і ахвярную працу ў нашым касцёле.
З удзячнасцю і пашанай Кола жывога Ружанца св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус з Астраўца
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Астукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, няспыннай радасці ад паслугі, якую Вы выконваеце, здзяйснення ўсіх высакародных мар. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы. Няхай Бэтлеемская зорка асвятляе Ваша жыццё і паказвае найпрыгажэйшую дарогу да Пана. Шчасці Божа!
Верныя парафіяне з Індуры
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Урбановічу і Віталію Цыбульскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: здароўя, радасці, усмешак, душэўнага супакою, людской добразычлівасці і шчодрых ахвяравальнікаў. Дзякуй Вам вялікі за Вашу ахвярную працу. Няхай Божае Дзіця Вас бласлаўляе, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы.
З памяццю ў малітве Здзіслаў з мамай Галінай са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Этэлю з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Маці Божай. Няхай Ваша жыццё заўсёды будзе напоўнена святлом і любоўю. Няхай Божае Дзіця вядзе Вас прыгожай, хоць і нялёгкай дарогай службы Богу і людзям.
Удзячныя вернікі і Легіён Марыі з пар. Божай Міласэрнасці на Вішняўцы
◊◊◊
Сардэчную падзяку для Біблійнага кола са Шчучына за складзеную на карысць газеты “Слова Жыцця” ахвяру
выказвае рэдакцыя газеты