“Я – Уваскрасенне і Жыццё” (Ян 11, 25)

Ад шчырага сэрца

Паважаныя Святары, Манаскія Сёстры і Вернікі!
Ад усяго сэрца віншуем Вас са светлым і радасным святам Уваскрасення нашага Пана Езуса Хрыста. Вялікдзень – галоўнае хрысціянскае свята, у якое мы з Вамі праз Найсвяцейшую Ахвяру Хрыста Збаўцы на крыжы былі вызвалены з няволі граху і адкуплены ад вечнай смерці. Уваскрасенне Пана ўяўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Асаблівая радасць, якую ні з чым нельга параўнаць, перапаўняе мільёны вернікаў усяго каталіцкага свету, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення.
    Няхай святло гэтага вялікага свята ніколі не гасне ў Вашых душах, абуджае імкненне жыць і працаваць дзеля агульнага дабра, у імя будучыні.
    Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпных духоўных сіл, плённых гадоў жыцця і новых здзяйсненняў дзеля нашай Бацькаўшчыны Беларусі і каталіцкага Касцёла.
З віншаваннямі і малітвай за Вас дырэктар кс. Віталій Дабраловіч і калектыў супрацоўнікаў Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.