24 чэрвеня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Уладзіславу Бліну ў дзень св. Заступніка складаем мноства гарачых пажаданняў: здароўя, шчасця, шмат Божых ласкаў, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама выдатнага плёну на ніве нашага Пана, Езуса Хрыста.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу рэдактару Паўлу Салабудзе з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шмат радасці ў выкананні святарскай паслугі і рэдактарскай працы, сіл у пераадольванні цяжкасцей, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка на кожны дзень жыцця.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, радасці, Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа і сталай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця. Шчасці Божа!
Вернікі з Гожы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Паўлу Галіньскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, святла Святога Духа, апекі Маці Божай Дапаможніцы Вернікаў, а таксама стойкасці ў гэтай карпатлівай мазольнай працы. Няхай Ваша энергія, радасць і ўсмешка дадаюць Вам жыцця, а нам прыносяць вялікую радасць. Дзякуй Вам за службу Богу і нам, за ўдзяленне святых сакрамантаў, за рукі, якія бласлаўляюць, за словы Праўды, якія Вы ябвяшчаеце, якія дадаюць нам сіл і змушаюць да рэфлексіі. Няхай Пан Езус напаўняе Вас духам свайго святарства, прытуляе да свайго сэрца і дадае сіл у святарскай паслузе.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Тракеляў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Кучынскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, радасці, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і шмат прыгожых дзён на цяжкім, але найпрыгажэйшым шляху. Дзякуем за малітву, за добрае і чулае сэрца, за ратаванне і навяртанне нашых душ і цярплівасць, а Пану Богу дзякуем за тое, што паслаў Вас нам. Няхай Бог шчодра Вас узнагароджвае.
Вернікі з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Зноску ў Дзень нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, а Божы Збаўца вядзе па цудоўным святарскім шляху. Няхай Маці Божая заўсёды чувае над Вамі, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў цяжкіх хвілінах і захоўвае ад зла. Няхай побач будуць добразычлівыя людзі, а на твары заўсёды госціць усмешка. Ад усяго сэрца дзякуем за клопат пра касцёл, за абвяшчаемае Вамі Божае слова, якое ўмацоўвае нас у веры, з якой мы чэрпаем любоў да Бога і людзей. Дзякуем Богу за Вас, а бацькам – за Сына Святара.
З павагай і малітвай удзячныя парафіяне з пар. Божай Міласэрнасці ў Лідзе
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Зноску ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, радасці, стойкасці, бласлаўлення міласэрнага Бога, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Дзякуем за прыклад веры, за распаленае ў нашых сэрцах святло. Мы ўдзячны Пану Богу і Вашым Бацькам за такога ксяндза.
Легіён Марыі з пар. Божай Міласэрнасці ў Лідзе
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Зноску ў Дзень нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: шмат здароўя, людской дабрыні, цішыні ў сэрцы, радасці і ўсмешкі. Няхай Бог міласэрны бласлаўляе Вас і засцерагае ад злога, а Святы Дух асвячае кожны дзень святарскай паслугі.
Ружанцовыя колы з пар. Божай Міласэрнасці ў Лідзе
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, радасці, душэўнага супакою, людской добразычлівасці і сардэчнасці. Няхай Найвышэйшы Бог адорвае Вас усімі дарамі, А Найсвяцейшая Маці ахоўвае ў кожную хвіліну жыцця.
Касцёльны хор з в. Нача
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яну Залогу і Яну Пецюну з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады, поспехаў у душпастырскай працы, шчасця ў жыцці, а таксама Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Мы ўдзячны Вам за мудрыя парады, прыязную ўсмешку, любячыя нас сэрцы, вялікую працу па аднаўленні нашага касцёла, поўную аддачу на служэнне Богу і людзям, а таксама за тое, што Вы ведзяце да Бога нашых дзяцей. Няхай Пан Езус, які жыве ў нашым ціхім касцёле, удзеліць Вам шматлікія ласкі.
З малітвай парафіяне з Жырмун
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, здароўя, радасці, усіх Божых ласкаў і 100 гадоў жыцця. Дзякуем за малітву і прысутнасць сярод нас. Ад усяго сэрца дзякуем Богу і Вашым Бацькам за Сына Святара.
Касцёльны камітэт з Болцішак
◊◊◊
Паважаны ксёндз Дзмітрый Седлецкі! Ад усяго сэрца дзякуем Вам за прысутнасць сярод нас, за тое, што Вы стойка і старанна абвяшчалі Божае слова, якое пранікала ў нашыя сэрцы. Мы любім Вас, таму што адчуваем прысутнасць Езуса Хрыста ў Вас. Няхай Бог Вас бласлаўляе і шчодра адорвае сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы.
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Грэмзе ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шмат сіл, плённай працы, аптымізму, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай Фацімскай. Няхай св. Антоні мае Вас у сваёй апецы.
З малітвай прыхільнікі НПМ Фацімскай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, цярплівасці, доўгіх гадоў жыцця. Няхай Маці Божая мае Вас у сваёй апецы і заступаецца за Вас у цяжкія хвіліны жыцця.
З удзячнасцю III Ордэн св. Францішка ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Вітольду Чургану з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, шмат Божых ласкаў, шчодрага плёну на ніве Пана, а таксама цярплівасці ў нялёгкай працы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахоўвае Вас у кожную хвіліну жыцця.
З малітвай і павагай вернікі з Юрацішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Этэлю з нагоды Імянін жадаем шчодрых дароў Святога Духа, сілы ў абвяшчэнні Добрай Навіны, цярплівасці ў працы з людзьмі. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік маюць Вас у сваёй апецы і дапамагаюць весці людзей да Бога. Шчасці Божа!
Хор “Cantate Domino”, Парафіяльная рада і ўдзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рэйшэлю ў Дзень нараджэння і Імяніны моцнага здароўя на доўгія гады, стойкасці ў пакліканні, моцы Святога Духа і сталай апекі св. Яна
жадаюць бацькі кс. Вячаслава Матукевіча
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Імянін жадаем усяго, што найлепшае: здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, надзеі, веры і шмат Божай радасці. Няхай св. Павел моцна трымае Вас за руку і ўказвае правільны шлях да збаўлення, а Маці Божая чувае над кожным Вашым крокам.
Удзячныя парафіяне і кс. Вячаслаў Матукевіч
◊◊◊
Паважанаму ксянду Яну Рушніцкаму з нагоды Імянін шмат Божых ласкаў, сіл, здароўя, радасці, поспехаў ва ўсіх шляхетных справах, апекі Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама бласлаўлення Пана нашага, Езуса Хрыста
жадаюць вернікі з Каробчыц
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды 4-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем стойкасці ў святарскім служэнні, шмат здароўя і сіл, радасці, моцнай веры і непахіснай надзеі. Будзь святаром па прыкладзе Езуса Хрыста і сваім прыкладам прывядзі як мага больш людзей да Бога. Шчасці Божа.
Мама, бабуля, хросныя бацькі, сястра і брат
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Звежыньскаму, Паўлу Гардзейчыку, Паўлу Барысевічу, Паўлу Урбану, а таксама клерыку Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, поспехаў, рэалізацыі ўсіх планаў, каб ніколі не было недастатку гарачых сэрцаў, якія набліжаюць Хрыста бліжнім і шануюць чалавечую годнасць.
Вернікі пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу ў Дзень нараджэння жадаем шчасця, здароўя, радасці, спакою, аптымізму і шмат сіл у вядзенні людзей да Бога. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя моцна трымае Вас за руку і прытуляе ў цяжкіх хвілінах жыцця.
Касцёльны хор з пар. Божай Міласэрнасці ў Доцішках
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Кучынскаму і Яну Гавецкаму з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, Божага бласлаўлення, мноства Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шмат радасці і выдатнага плёну ў святарскай паслузе.
Хор “Cantate Domino” з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Кучынскаму ў Дзень нараджэння і імянін жадаем добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, плённай душпастырскай працы, добразычлівых людзей побач. Няхай Бог Вас заўсёды падтрымлівае ў добрай справе і адкрывае сваю далонь Вашым марам.
Удзячныя парафіянкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, плённай душпастырскай працы, святла Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця.
Парафіяне са станцыі Юрацішкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды дня св. Заступніка жадаем здароўя, сілы, доўгіх гадоў жыцця, апекі Маці Божай і св. Заступніка. Няхай Бог, які паклікаў Вас да святарства, вядзе Вас найлепшай дарогай і дапамагае ў абвяшчэнні Добрай Навіны на гэтай зямлі. Шчасці Божа.
З малітвай парафіяне з Болцішак, Люцыя Скавінская, Рэгіна Страчынская, Станіслава Пачобут, Яніна Амбражук
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віктару Субелю з нагоды 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Божага бласлаўлення, моцы Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
З малітвай парафіяне з в. Брагі, пар. Трабы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, Божых ласкаў, апекі Маці Божай Шкаплернай і дароў Святога Духа. Няхай св. Заступнік ахоўвае Вас кожны дзень.
Удзячныя парафіяне з Прывалкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму ў Дзень нараджэння жадаем мноства Божых ласкаў, здароўя, радасці, поспехаў, усмешак, стойкасці ў святарскім служэнні і сілы ў абвяшчэнні Евангелля. Няхай Бог падтрымлівае Вас кожны дзень і дапамагае пашыраць Божае Валадарства на гэтай зямлі.
Вернікі з пар. Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Антонію Філіпчыку, Анатолію Захарэўскаму, Яну Гавецкаму, Яну Рэйшэлю, Паўлу Астукевічу, Паўлу Шаньчуку, Паўлу Гедройцю і айцу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця, моцнай веры і непахіснай надзеі. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Марыя ахінае сваёй мацярынскай любоўю.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства гарачых пажаданняў: здароўя, радасці, моцнай веры, надзеі і стойкасці. Няхай Найсвяцейшая Маці мае Вас у сваёй апецы, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Шчасці Божа.
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Дарагой сястры Антаніне з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем моцы Святога Духа, здароўя, непахіснай надзеі, шмат Божай радасці, усмешкі на кожны дзень, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка.
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя і сіл на кожны дзень святарскай паслугі, шмат Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і св. Заступніка. Жадаем, каб нішто не зацьміла Вашай усмешкі, якая выходзіць з сэрца, і той вялікай дабрыні, якой Вы адорваеце людзей. Шчыра дзякуем за тое, што Вы з намі.
Удзячныя парафіяне з Цудзенішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, нястомнага запалу ў абвяшчэнні Евангелля, шмат сіл і моцнага здароўя ў душпастырскай паслузе, спакойных дзён і здзяйснення ўсіх мар. Няхай Хрыстос прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, а Маці Божая Няспыннай Дапамогі ахінае сваім мацярынскім плашчом. Няхай наша супольная малітва ўзнясецца да неба і будзе ўдзячнасцю нашага Касцёла за Ксяндза, якога нам паслаў Бог. Добры Божа, узнагародзь Бацькоў за Сына Святара.
Касцёльны камітэт і касцёльны хор з парафіі св. Якуба ў Цудзенішках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Кучынскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння жадаем шмат Божых ласкаў, здароўя, апекі Маці Божай Кангрэгацкай і св. Заступніка, а таксама зычлівых і добрых людзей на жыццёвым шляху.
Касцёльны камітэт
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рэйшэлю з нагоды Імянін жадаем святла Святога Духа, здароўя, радасці, сілы ў пераадольванні цяжкасцей, супакою, апекі Найсвяцейшай Маці і добрага плёну на Божай ніве.
Парафіяне з в. Скерсі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Астукевічу ў Дзень імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя на доўгія гады, поспехаў ва ўсіх справах, сіл у вядзенні людзей да Бога, радасці і бласлаўлення Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень жыцця.
Касцёльны камітэт і вернікі з Індуры
◊◊◊
Дарагой сястры Яніне Стэльмах з нагоды Імянін Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі св. Заступніка, усмешкі на кожны дзень і шмат-шмат радасці
жадаюць Касцёльны камітэт і вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сілы, радасці, поспехаў у душпастырскай працы, шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і пастаяннай апекі Найсвяцейшай Панны марыі і св. Заступніка. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і блаславёны, а дабрыня, вера і людская добразычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць.
З малітвай парафіяне з Міхалішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, шмат Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка.
Дзеці і моладзь з Начы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву на новай дарозе жыцця жадаем шмат сілы і жадання да вучобы, стойкасці, поспехаў і добрых вынікаў. Няхай Найсвяцейшая Маці мае Вас у сваёй апецы, добры Бог адорвае патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух сваімі дарамі.
Вернікі з Вішняўца
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Мураве з нагоды 25-годдзя святарства перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог адорвае Вас шчодрымі ласкамі, штодзённа ўзмацняе веру і надзею, а Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца. Жадаем, каб кожны дзень быў радасны, спакойны, шчаслівы і блаславёны.
З удзячнасцю былыя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Барысевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, стойкасці ў службе Богу і людзям. Няхай радасная ўсмешка не гасне на Вашым твары, Маці Божая ахінае сваёй апекай, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Ружанцовае кола і парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: здароўя, моцы Святога Духа і апекі Маці Божай. Дзякуем Вам за Божае слова, якое Вы абвяшчаеце з любоўю, за шчырасць і адкрытасць, за тое, што вучыце нас любіць Бога, што дорыце іскрынку святла праз сустрэчу і словы.
Вернікі з пар. Паўднёвы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Пузыну і Паўлу Паўлюкевічу, а таксама клерыку Паўлу Эйсманту з нагоды Імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас у цяжкай паслузе і ўзнагародзіць за адкрытыя сэрцы. Жадаем шмат здароўя, творчага натхнення і мудрасці.
Парафіяне з Ашмян
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: апекі Маці Божай і св. Заступніка, шчодрых Божых ласкаў, здароўя, радасці і сілы ў штодзённай душпастырскай працы. Няхай Ваш святарскі шлях асвячаюць промні Божай міласэрнасці.
Парафіяне з Шылавіч
◊◊◊
Шаноўнаму спадару Паўлу Ламашэвічу ў Дзень імянін шмат здароўя, шчасця, радасці, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа
жадаюць сёстры і брат
◊◊◊
Шаноўнаму міністранту Паўлу Статкевічу ў дзень св. Заступніка шмат Божых ласкаў, аптымізму, здзяйснення мар, поспехаў ва ўсіх справах і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі
жадаюць вернікі з Каробчыц