◊◊◊
Дарагая сястра Цыдзік Фаустына! Віншуем цябе з Імянінамі і жадаем здароўя, нязгаснай веры, надзеі, сілы, радасці, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень жыцця.
Вернікі з Каменкі
◊◊◊
Наша каханая матуля і бабуля Шукеловіч Марыя Баляславаўна! Ад шчырага сэрца віншуем Вас з 55-годдзем з Дня нараджэння. Жадаем Вам шмат прыгожых, спакойных сонечных і благаславенных дзён, моцнага здароўя на доўгія гады, няспыннай апекі Жупранскай Божай Маці і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Вашае добрае і чулае сэрца будзе напоўнена радасцю і любоўю, верай.
З малітвай, любоўю і ўдзячнасцю сястра Лаўра, Мікалай, Ірына і Максім
◊◊◊
Вялебны а. Махнач Аляксандр! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам моцнага здароўя на доўгія гады, радасці, усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Панны Марыі. Мы дзякуем Вам за навучанні, нястомную працу, веліч сэрца і душы, чым Вы так шчодра дзеліцеся з намі.
Біблійны кружок, удзячныя парафіяне з касцёла св. Тэрэзы са Шчучына
|
◊◊◊
Паважаны ксёндз Багдзевіч Юзаф! Віншуем Вас з 13-годдзем святарскіх пасвячэнняў і Днём нараджэння. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівым і благаславенным, а Божая Маці - бязмежна любімая. Няхай Бог, якому Вы даверыліся да канца жыцця, адорыць Вас сваімі ласкамі, здароўем на доўгія гады жыцця, сілай і стойкасцю ў складанай і адказнай святарскай паслузе.
Круг Ружанца Тройчы Цудоўнай Божай Маці з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважаны а. Качан Тадэвуш! Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам здароўя, спакою ў працы, Божага благаславення, апекі Вастрабрамскай Маці і анёла-апекуна.
Сям’я Станьчыкаў
◊◊◊
Вялебны а. Махнач Аляксандр! Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, радасці, пастаяннай апекі Божай Маці, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень працы.
Ружа Божай Маці з Лурда і Ружа (мужчын) св. Юзафа
◊◊◊
Паважаны ксёндз Махнач Аляксандр! Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам моцнай веры, нязгаснай надзеі, сілы, стойкасці, радасці, а таксама пастаяннай апекі Фацімскай Божай Маці на кожны дзень.
Сям’я Санько
|