Ці можна прымаць святую Камунію, жывучы разам без шлюбу?

Задай пытанне

Кс. Віктар Місевіч, афіцыял біскупскага суда Віцебскай дыяцэзііЦі можна прымаць святую Камунію, жывучы разам без шлюбу?
    Катэхізіс Каталіцкага Касцёла навучае, што, каб прыняць святую Камунію, неабходна быць цалкам далучаным да каталіцкага Касцёла і быць у стане ласкі, гэта значыць не мець на сумленні смяротнага граху (Кампендый ККК 291). Як бачна з пытання, муж і жонка жывуць у свабодным саюзе, не атрымаўшы бласлаўлення Касцёла на сужэнскае жыццё. Іншымі словамі, яны пастаянна жывуць у граху чужалоства, а значыць не могуць прыступаць да святой Камуніі. Каб дзейсна і годна перажыць сакрамант споведзі, ведаем, што неабходна пастанавіць сабе выправіцца ад грахоў (Кампендый ККК 303). У выпадку гэтых людзей такая пастанова немагчымая, таму што яны жывуць разам. Прыступаць да споведзі ў дадзенай сітуацыі нельга. Святар не зможа адпусціць грахоў.
    Які можа быць выхад у дадзенай сітуацыі? Каб мець магчымасць прыступаць да споведзі і прымаць святую Камунію, трэба павянчацца. Для гэтага неабходна звярнуцца ў парафіяльную канцылярыю і паведаміць пра сваю сітуацыю святару.