Можна вельмі часта пачуць гэтае пытанне, але мы не можам атрымаць дакладны адказ на яго. У першую чаргу таму, што акт маральнай тэалогіі адрозніваецца ад акту канкрэтнага чалавека. Акт – гэта дзейнасць, якая не мае дачынення да канкрэтнага чалавека, у дадзеным выпадку – самагубцы. Згодна з вучэннем Касцёла, самагубства – гэта грэх супраць 5 Божай запаведзі: “Не забівай”. Чалавек, учыніўшы самагубства, забівае сябе і гэтым ускладае на сябе смяротны грэх. Паміраючы ў смяротным граху, ён асуджае сябе на пекла. Гэтае меркаванне змянілася ў сувязі з адкрыццём у галіне прасвядомасці самагубцаў.
Даследаванні ў галіне псіхалогіі выявілі, што большасць самагубцаў у момант гэтага дзеяння не ўсведамляюць, што робяць, знаходзяцца ў вялікай пачуццёвай дэпрэсіі і ў такім стане не могуць адказваць за ўчыненае. Здаровы чалавек заўсёды будзе “захоўваць” сваё жыццё. Самагубцам лічыцца псіхічна хворы чалавек, які ў дадзены момант не справіўся са сваімі пачуццямі, страхамі, якія ўзялі верх над ім і кіравалі ім. †