Чаму Апошні Суд называюць страшным?

Задай пытанне

І ў яго святле будуць хадзіць народы, і валадары зямлі прынясуць яму сваю славу” (Ап 21, 24). Гэтымі словамі ў Бібліі апісаны дзень Апошняга Суда. Здаецца, такое выказванне павінна выклікаць радасць і супакой. Але чаму Суд называюць страшным? Бог – гэта святло, якое азорыць сусвет у дзень Апошняга Суда. У тым святле страшна будзе стаць таму, хто “брудны”, таму што ўсе яго “плямы” адразу стануць бачныя. Улічваючы, што ўсе мы не без граху, Апошні Суд сапраўды можа прыняць жахлівае аблічча. Можа, але не павінен.
Па-першае, трэба памятаць, што шанс на збаўленне мае кожны. Ад чалавека залежыць, як з ім паступіць Бог: літасціва ці справядліва. Калі чалавек шукае Бога міласэрнага, то павінен аказваць міласэрнасць свайму бліжняму. А калі гэтага не робіць, яго чакае справядлівы суд, інакш кажучы, страшны, бо чалавек павінен будзе адказаць за свае правіны.
Па-другое, Усявышні да апошняй хвіліны жыцця дае асобе шанс раскаяцца ў грахах і заняць сваё месца ў Божым Валадарстве. І гэта ісціна. Доказам таму з’яўляецца гісторыя пра 2-ух злодзеяў, якіх укрыжавалі побач з Езусам: адзін з іх выкарыстаў свой шанс, а другі – не.