Жабяняты і высокая вежа

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Сябар! Напэўна, Табе не раз даводзілася чуць: “у цябе не атрымаецца, нават не спрабуй”, “не хопіць сіл, пакінь”. А дзесьці ўнутры Ты разумеў, што ўсё ж такі змог бы, хоць і адольвалі сумненні.
    Сёння прапануем Табе паразважаць аб тым, што трэба верыць у сябе, нягледзячы на ўсе недавер акружаючых.
Неяк жабяняты вырашылі зладзіць паміж сабой спаборніцтва: хто першы ўзлезе на вяршыню вежы. Сабралася шмат цікаўных. Усім хацелася паглядзець, як жабяняты будуць скакаць, і разам з тым пасмяяцца над удзельнікамі. Зразумела, ніхто з гледачоў не верыў, што хтосьці зможа залезці наверх.
    Спаборніцтва пачалося. З розных бакоў пачуліся крыкі:
    – У вас нічога не атрымаецца! Гэта вельмі складана! Вежа занадта высокая! Няма шансаў!
    Адно за адным жабяняты падалі ўніз. Некаторыя ж прадаўжалі караскацца наверх. Натоўп голасна крычаў:
    – Занадта цяжка! Ні адзін з вас не зможа гэтага зрабіць!
    Неўзабаве жабяняты стаміліся і пападалі. Акрамя аднаго, якое ўздымалася ўсё вышэй і вышэй... Яно адзінае, хто здолела падняцца на самую вяршыню вежы.
    Усе сталі распытваць пераможцу, як яму ўдалося знайсці ў сабе столькі сіл.
    Аказалася, чэмпіён быў глухім.

   - Якое спаборніцтва вырашылі зладзіць жабяняты?
   - Што выкрыквалі гледачы, якія сабраліся паглядзець на канкуруючых?
   - Чаму жабяняты адзін за адным падалі ўніз?
   - Па якой прычыне пераможца выйграў спаборніцтва?
   - Што значыць “быць глухім” да людзей, якія ў цябе не вераць?