Усе птушкі і жывёлы ведаюць, што важней за ўсё цэлая і бяспечная сям’я. Кожны ў гэтай сям’і мае сваё месца і заданне. Менавіта так усё гэта было цудоўна запланавана і створана Панам Богам, каб без збояў добра дзейнічала. Людзі адрозніваюцца ад жывёл і птушак тым, што маюць розум і волю, а не толькі інстынкт. Таму, ужываючы розум і сэрца, мы ведаем, што сям’я проста незамянімая.
ТРЭБА АЗДОБІЦЬ ПА-МАЙСКУ МАЦІ КАРАЛЕВУ НАШУ.
ГЛЕДЗЯЧЫ НА ПТУШЫНУЮ СЯМ’Ю, ДЗЯКУЕМ БОГУ ЗА СВАЮ.
ДЗЯЎЧЫНКІ ЛЮБЯЦЬ ШЧЫРА, КАЛІ ХЛОПЦЫ, ЯК РЫЦАРЫ.
У КАЗКАХ ЖЫЛІ ШЧАСЛІВА, БО МАЛІЛІСЯ ЦЯРПЛІВА. †