У аднаго афрыканскага караля быў блізкі сябар, які ў любой сітуацыі меў звычку казаць: «Гэта добра!» Аднойчы кароль быў на паляванні. Сябар заўсёды зараджаў для яго стрэльбу, але, відаць, тым разам зрабіў штосьці няправільна: калі кароль хацеў выстраліць, у яго адарвала вялікі палец рукі. Сябар жа, як звычайна, сказаў: “Гэта добра!” На што кароль адказаў: “Не, гэта нядобра!” - і загадаў адправіць свайго сябра ў турму.
Праз год кароль ізноў паляваў у джунглях. Раптам на яго накінулася дзікае племя людаедаў, якое захапіла ў палон караля разам з усёй яго світай. Канібалы прывялі палонных у вёску, нацягалі кучу дроў, звязалі каралю рукі і хацелі прыгатаваць яго на вячэру. Але раптам яны заўважылі, што ў караля не хапае на руцэ вялікага пальца. А вераванні людаедаў забаранялі ім есці тых, хто меў недасканаласці цела. Таму караля развязалі і адпусцілі. †