Жылі-былі шчасці. Так, менавіта шчасці. Жылі яны ў розных краінах, хоць і недалёка адзін ад аднаго. У кожнай «шчаслівай краіне» хадзілі легенды пра тое, што дзесьці ёсць іншыя шчасці. Але самая неверагодная легенда была пра тое, што дзесьці ёсць месца, дзе ўсе шчасці сустракаюцца.
І вось аднойчы ў адной з краін шчасце задумалася: “У мяне ёсць усё, што трэба для шчасця: добрая праца, грошы, родныя, я падабаюся тым, каму жадаю падабацца... Але ўсё гэта такое недастатковае. Хіба гэта можа прынесці сапраўднае шчасце?”
А тым часам у іншай краіне іншае шчасце думала так: “Усё ў мяне ёсць: прыгажосць, розум, пачуццё гумару, праца, якая мне вельмі падабаецца, ямачкі на шчочках, шчырая усмешка… Мабыць, усе ёсць… Толькі не хапае чагосьці…”
А трэцяе шчасце ў трэцяй краіне думала так: “Мне не трэба многа для шчасця: гульні, цяпло, мультфільмы, цукеркі, камп’ютар, канікулы. Для мяне гэта - шчасце. Але чагосьці не хапае. Чагосьці такога ж простага, але неабходнага”. †