Далікатныя падарункі

Дзіцячы куточак

Неяк у адно паселішча прыйшоў і застаўся жыць стары мудры чалавек. Ён любіў дзяцей і праводзіў з імі многа часу. Яшчэ старац любіў рабіць падарункі дзецям, але дарыў ім толькі далікатныя рэчы. Як ні імкнуліся хлопчыкі і дзяўчынкі быць акуратнымі, але іх новыя цацкі часта ламаліся. Дзеці хваляваліся і горка плакалі. Праходзіў нейкі час, ізноў мудрэц дарыў ім цацкі, але яшчэ больш далікатныя.
    Аднойчы бацькі не вытрымалі і прыйшлі да яго:
    - Ты мудры і жадаеш нашым дзецям толькі дабра. Але навошта ты адорваеш іх такімі падарункамі? Яны берагуць гэтыя падарункі, як могуць, але цацкі ўсё роўна ламаюцца і дзеці плачуць. Цацкі, якія ты падарыўў дзецям, такія прыгожыя, што не гуляць з імі - немагчыма.
    - Пройдзе пару гадоў, - усміхнуўся старац, - і хтосьці падорыць ім сваё сэрца. Мае далікатныя падарункі навучаць дзяцей шанаваць гэты самы каштоўны падарунак.