Чаму трэба маліцца на ружанцы?

Дзіцячы куточак

rozaniec4 Кожнае “Вітай, Марыя”, прамоўленае на ружанцы, злучае нас з Маці Божай усё мацней і мацней. Хто моліцца Ружанец, таго Марыя надзейна трымае за руку. Так адбылося і з мужчынам з гісторыі Бруна Ферэра пад назвай “Салдат Пётр”.
    Жыў некалі на свеце грубы і мужны мужчына па імені Пётр, які быў салдатам. Яго жыццё ў розных частках свету нагадвала небяспечную прыгоду, але з-за сваёй адвагі мужчына праславіўся ў самых вядомых бітвах.
    І вось аднойчы падчас шалёнай атакі салдат быў смяротна паранены. У той жа дзень ён падняўся да варот Раю і энергічна пастукаў. Св. Пётр паспяшаўся адчыніць брамы.
    – Малады чалавек, чаго Ты хочаш? – спытаў св. Пётр, паглядзеўшы зверху ўніз на чырвона-сіні мундзір салдата.
    – Хачу трапіць у Рай, – адказаў той. – Я салдат Пётр. Паглядзі, як шмат медалёў мне прысуджана! Я шмат змагаўся. Мяне нават забілі за сваю краіну.
   Думаю, я заслужыў Рай.
– Бачу-бачу… – паўтарыў пра сябе св. Пётр. – Ты змагаўся добра, так-так... Але гэтага недастаткова. Пачакай.
    Св. Пётр дастаў з паліцы тоўстую кнігу і пачаў павольна чытаць. У ёй было занатавана ўсё, што салдат зрабіў на працягу свайго жыцця. Св. Пётр гартаў старонкі, ківаў галавой, цярэбячы доўгую белую бараду, і мармытаў: “Ну... гм”. Змест кнігі не быў здавальняючым. Паводле таго, што было напісана, і ў адпаведнасці з законамі, якія рэгулююць доступ у Рай, св. Пётр не мог яго ўпусціць. Аднак святы адчуваў вялікую сімпатыю да свайго цёзкі. “Я не магу паслаць у пекла таго, каго завуць Пятром!”– падумаў.
    Але што ён мог зрабіць? Вырашыў паклікаць св. Міхала Арханёла, які насіў меч і даспехі. Св. Пётр разлічваў, што св. Міхал акажа разуменне да свайго “калегі”. Яны доўга размаўлялі. Св. Пётр спрабаваў знайсці якую-небудзь падставу, каб дазволіць салдату ўвайсці ў Рай.
    – Але не, немагчыма! – пракрычаў св. Міхал. – Ты не можаш парушаць правілы. Гэты салдат абсалютна не годны, каб пайсці туды. Ты павінен выдаліць яго адсюль!
    Тады св. Пётр склікаў сход усіх святых. Быў там св. Юзаф, св. Тэрэза, св. Францішак, св. Кацярына. Але ўсё роўна выправіць нічога не ўдалося. І яны ківалі галовамі і казалі, што салдат Пётр зрабіў не так шмат дабра, каб увайсці ў Рай. Не вагаючыся, св. Пётр падышоў да Езуса і пачаў расказваць Яму пра ўсё, што тычылася салдата. Святы доўга распавядаў Хрысту пра яго мужнасць, велікадушнасць, што ён памёр за сваю краіну. Езус уважліва слухаў.
    Але раптам падняўся неверагодны шум. Шмат сярдзітых д’яблаў забегалі па лесвіцы, якая вядзе ў Рай.
    – Стоп! Стоп! – крычалі чэрці, размахваючыся завостранымі віламі. – Гэты салдат належыць нам!
    Усё стала рашуча атрымліваць дрэнны паварот для беднага Пятра. Чырвоны д’ябал укалоў яго віламі, смеючыся насмешліва:
    – Вось той, хто заўсёды казаў: свінскі д’ябал.
    Менавіта тады побач з Езусам з’явілася прыгожая жанчына. Гэта была Марыя.
    У руцэ Яна трымала вялікую залатую кнігу, якую перадала свайму Сыну. У ёй былі сотні старонак, і ўсе яны былі спісаныя. Хрыстос узяўся праглядваць кнігу, затым пачаў яе ўважліва чытаць.
    Урэшце рэшт Ён павярнуўся да Марыі і прыгожа пакланіўся. Гэта быў сігнал: салдат Пётр можа ўвайсці ў Рай. Найсвяцейшая Маці сама ўзяла яго за руку і павяла туды.
    Св. Пётр усміхаўся задаволены. Значна менш былі задаволены, вядома, чэрці. Яны пайшлі ў пекла з лютасцю, пратэстуючы:
    – Марыя – гэта пагібель! Яна крадзе душы, якія належаць нам! Калі гэтак будзе працягвацца, хутка застанёмся беспрацоўнымі.
    А св. Пётр проста не мог вытрымаць з цікаўнасці. Што ж было занатавана ў вялікай залатой кнізе, якую Маці Божая дала пачытаць Езусу? Калі ўсе віталі навічка ў Раі, св. Пётр моўчкі падышоў да залатой кнігі і адкрыў яе. На кожнай старонцы была запісана незлічоная колькасць “Вітай, Марыя”. Кожны раз, калі салдат адмаўляў гэтую малітву, Багародзіца занатоўвала яе ў вялікай кнізе. Менавіта гэтыя “Вітай, Марыя” і адчынілі салдату Пятру вароты Раю.
    Праз Ружанец зыходзіць сапраўдная моц і падтрымка ў жыцці хрысціяніна. Варта памятаць у малітвах пра Найсвяцейшую Маці, якая ніколі не забываецца пра сваіх дзяцей.
   
Заданне:
    зрабі разам з бацькамі прыгожы ружанец і змясці яго каля фігуркі Марыі.

   
    Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі.
    На пытанні заўсёды гатовыя адказаць салезіянкі са Смаргоні.