Зайздрасць і злосць ці цярплівасць і дабрыня?

Дзіцячы куточак

“Бо дзе зайздрасць і сваркі, там бязладдзе і ўсякая злачыннасць”
(Як 3, 16)

Надумала кошка Мурка сабаку Шарыка з будкі выжыць. І навошта б, здавалася, ёй гэта: сама ў вялікай хаце разам з гаспадаром жыве, а Шарык у малюсенькай будцы. Але ўся справа была ў тым, што хата не яе, а будка – Шарыка.
    І стала яна гаспадарам нашэптваць, што Шарык зусім стары ды гультаяваты стаў, а яшчэ і добры не ў меру, таму чужыя людзі іх двор прахадным зрабілі.
    Скончылася ўсё гэта тым, што забралі Шарыка з будкі. А на ланцуг замест яго Мурку пасадзілі. Разумны быў гаспадар. Ён зразумеў, што такая злая кошка будзе лепш за сабаку хату вартаваць. А добрага і цярплівага Шарыка пусцілі жыць у сенцы хаты.