Слова да семінарыстаў

Беларусь

6 верасня 2010 г. у мінскай архікатэдры арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы ў інтэнцыі пачатку новага навучальнага года ў семінарыях. Арцыбіскуп звярнуўся да клерыкаў у гаміліі: “Разам з цаной, якую трэба заплаціць за прызванне, святара суправаджае таксама вялікая радасць, што служыць чалавеку і вядзе яго на сустрэчу з Богам. Радасць – гэта рэалізаваць справу збавення, здзейсненую на дрэве крыжа”.