Святочныя ўрачыстасці ў Паставах

Беларусь

27 сакавіка 2010 г. ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін асвяціў капліцу імя Божай Маці Аздараўленне Хворых у раённай бальніцы ў Паставах. Прадстаўнікі мясцовых уладаў і персанал бальніцы былі гасцямі ўрачыстасці. У гэты самы дзень вуліцамі горада прайшла працэсія Крыжовага шляху. Вернікі неслі крыж, які біскуп У. Блін прывёз з Ватыкану ў якасці падарунка ад Бэнэдыкта XVI. У Пальмовую нядзелю віцебскі біскуп быў галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы ў пастаўскай парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ і св. А. Падуанскага.