Курсы хрысціянскай забавы ў Пінску

Беларусь

Пінская дыяцэзія
12 –14 лютага 2010 г. у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша з Аквіну ў Пінску прайшлі курсы, прысвечаныя хрысціянскім забавам.
    Іх ўдзельнікі пазнаёміліся, як дзякуючы арганізаваным вясёлым конкурсам і забавам можна прынесці радасць людзям. Штодзённа ўсе збіраліся на св. Імшы, каб аб’яднацца вакол Хрыста – крыніцы хрысціянскай радасці. А заняткі вяла член руху “Святло – Жыццё” Кацярына Аўчарэк. Яна расказала, як Бог перамяніў яе жыццё ў лепшы бок, заклікаўшы яе вучыць людзей весяліцца і адпачываць у хрысціянскім духу.