Аб супрацоўніцтве Касцёла і дзяржавы

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
1 лютага 2010 г. міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка прыняў мінска-магілёўскага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Абодва бакі абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва паміж каталіцкім Касцёлам і міністэрствам, у сферы культуры. Арцыбіскуп нагадаў, што каталіцкі Касцёл Беларусі імкнецца рабіць як мага больш для развіцця хрысціянскай культуры і яе евангелізацыі.
    А 19 лютага 2010 г. ва ўрадавым доме Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча мінска-магілёўскага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з намеснікам прэм’ера Уладзімірам Патупчыкам па ініцыятыве апошняга. Падчас сустрэчы было абмеркавана супрацоўніцтва каталіцкага Касцёла і дзяржавы, існуючыя праблемы і шляхі іх вырашэння.