Патранальнае свята семінарыі ў Пінску

Беларусь

Пінская дыяцэзія
28 студзеня 2010 г. у дзень, у якім Касцёл успамінае св. Тамаша з Аквіну, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску адзначала свята свайго заступніка. Па традыцыі семінарыйная супольнасць сабралася на св. Імшу, якую цэлебраваў кардынал Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп і мінска-магілёўскі Мітрапаліт на пенсіі, апостальскі візітатар Пінскай дыяцэзіі.
    У гаміліі натарыус пінскай курыі кс. Дзмітрый Кернога вылучыў св. Тамаша з Аквіну ў якасці ўзору для пераймання і заклікаў клерыкаў развіваць у сабе найлепшыя чалавечыя духоўныя і інтэлектуальныя рысы.