Мінск. Сустрэча святароў Кальварыйскага дэканату

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
1 лютага 2010 г. у мінскім касцёле імя Узвышэння Святога Крыжа адбылася сустрэча святароў Кальварыйскага дэканату. Душпастыры ўшанавалі Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнтце, канцэлебравалі св. Імшу і маліліся за памерлых ксяндзоў: Яна Адамовіча і Альберта Масальскага, якія працавалі ў тамашнім касцёле.
    Ксёндз Андрэй Бародзіч (дзекан кальварыйскага касцёла) нагадаў, што прызванне да святарскай паслугі з’яўляецца дарам Бога, а не чалавечай заслугай. Таму ён заахвоціў прысутных памаліцца за згаданых памерлых святароў, дзякуючы прыкладу якіх іншыя таксама адчулі Божы заклік.