ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 07 Верасня 2010 года
Нумар 12 (305), 20 чэрвеня 2010 года
Нумар 12 (305)

Беларусь! Не дай сябе перамагчы злу, а зло перамагай дабром!
Беатыфікацыя кс. Юрыя Папялушкі
Такое было жыццёвае крэда ксяндза Юрыя Папялушкі, якога блізкія называлі папялухам, а вернікі – малым папам. Гэты жыццёвы дэвіз не быў пустымі словамі, а такім спосабам благаславёны ксёндз Юрый жыў і заахвочваў іншых рабіць дабро. 6 чэрвеня мы былі сведкамі выключных урачыстасцяў у Варшаве. Гэтая беатыфікацыйная ўрачыстасць была выключнай па некалькіх прычынах: па-першае, прысутнічала вельмі многа людзей:напэўна, звыш мільёна тых, якія пачулі голас ксяндза Юрыя і па-рознаму прынялі ўдзел у беатыфікацыйных урачыстасцях. Папа Бэнэдыкт XVI, знаходзячыся ў пілігрымцы на Кіпры, звярнуўся да палякаў з такімі словамі: “Няхай прыклад і заступніцтва бл. Юрыя Папялушкі абудзіць руплівасць святароў і распаліць любоў у вернікаў”. Звыш 500 000 вернікаў, каля 100 кардыналаў і біскупаў, звыш 3000 ксяндзоў з Польшчы і з-за мяжы, сярод якіх быў таксама і наш біскуп Аляксандр Кашкевіч з групай святароў і вернікаў з Гродзенскай дыяцэзіі, якія знаходзіліся на плошчы імя Пілсудскага, і, напэўна, вялікая колькасць людзей ля сваіх тэлеэкранаў праспявалі ўдзячны гімн “Te Deum laudamus” пад кіраўніцтвам папскага легата арцыбіскупа Анжэла Амата.

Чытаць цалкам...

Біяграфія кс. Юрыя Папялушкі
Ксёндз Юрый Папялушка нарадзіўся ў 1947 г. у вёсцы Акопы на Падляссі. Ужо як міністрант ён вылучаўся глыбокай рэлігійнасцю. Пасля заканчэння школы 24 чэрвеня 1965 г. паступіў вучыцца ў Вышэйшую мітрапалітальную духоўную семінарыю ў Варшаве. Пасля першага году навучання ён быў накіраваны на прымусовую вайсковую службу, якую праходзіў у спецыяльным падраздзяленні ўзмоцненай дысцыпліны для клерыкаў у Бартошыцах. 28 мая 1972 г. Юрый атрымаў святарскія пасвячэнні з рук прымаса кардынала Стэфана Вышынскага. З 1978 г. займаўся душпастырствам у Варшаве ў касцёлах: імя Дзіцятка Езус, імя св. Ганны, а пазней – імя св. Станіслава Косткі. Ён стаў душпастырам медработнікаў у Варшаве. Са жніўня 1980 г. быў звязаны з асяроддзямі рабочых, актыўна падтрымліваў прафсаюз “Салідарнасць”.

Чытаць цалкам...

Малады подых Касцёла
Валерый Яўсейчык, Гродна
    У Лядніцу я прыехаў чацвёрты раз. Лядніца была заўжды для мяне тым месцам, дзе я магу засяродзіцца на малітве, задумацца над тым, што я - не ідэальны. І заўжды хочацца вярнуцца сюды ў чарговы раз. Галоўная тэма сёлетняй сустрэчы: “Жанчына – гэта дар і таямніца”. Найбольш спадабалася мне выступленне Ванды Пултаўскай. Я чытаў крыху яе кнігі, там ёсць шмат цікавага, а са старонкаў яе твораў сучасная моладзь магла б многае пачарпнуць. В. Пултаўская закранае ў сваіх творах вельмі важныя тэмы: любоў, сексуальнае жыццё, адносіны паміж жанчынай і мужчынам. В. Пултаўская прадэманстравала на лядніцкіх палях кнігу: “Eros et juventus”. Ужо дома я пачаў крыху яе чытаць і знайшоў штосьці карыснае для сябе. Яшчэ шмат можна пісаць пра гэтую сустрэчу, але я хацеў бы звярнуць увагу на штосьці іншае. Той, хто быў на сустрэчы не першы раз, то мог убачыць, што важным элементам лядніцкіх сустрэчаў з’яўляўся танец з песнямі. Як гаворыцца ў нас, што песня – гэта двайная малітва, а песня з танцам – трайная. Кожны год галоўную песню спяваюць некалькі разоў і танцуюць на працягу ўсёй сустрэчы, а для ўсіх няма розніцы, хто стаіць побач з табой, адкуль ён прыехаў і, нават, якое носіць імя. Кожны год на сустрэчы збіраецца 70, 80 тысяч маладых людзей і пасля яе мы вяртаемся ў свае краіны і з дапамогай гэтай песні мы нясём атмасферу энтузіязму веры ў нашыя супольнасці, парафіі. Хто з моладзі не ведае сёння такіх песень: “Падымі мяне, Езу”, “Не бойся, выплыві на глыбіню” – гэта песні з Лядніцы. Такая з’ява стала ўжо своеасаблівай тэндэнцыяй. І для пацвярджэння маіх разважанняў мне хацелася б прывесці словы айца Яна Горы: “Мы не спяваем у Лядніцы, над ёй мы ўсе становімся песняй!” Я хачу і далей быць гэтай песняй!

Чытаць цалкам...

Шляхамі Божай Маці
У гэтым годзе споўнілася першая гадавіна каранацыі цудоўнага абраза Тракельскай Божай Маці папскімі каронамі. Гэтая значная для нашай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі ўрачыстасць адбылася 5 ліпеня 2009 г.
Варта ўспомніць пра гэтыя цудоўныя хвіліны для тысячаў вернікаў, святароў, сёстраў з манаскіх ордэнаў з Беларусі і з-за мяжы. Усе, хто прымаў удзел у гэтых урачыстасцях, паддаліся ў гэты дзень настрою веры, адчулі велічную сілу ўзрушэння і аб’яднання. А каб гэта адчуць, моладзь, дарослыя і людзі старэйшага пакалення пераадолелі дзесяткі кіламетраў. Якім жа трапным аказаўся дэвіз мінулагодняй пілігрымкі да Тракельскай Божай Маці: “Марыя! Я ёсць, памятаю, пільны!” Гэтыя словы адлюстравалі сэнс таго, як быць хрысціянінам у новым тысячагоддзі, у новай эпосе гісторыі Касцёла і народаў. Цэнтральным пунктам урачыстасці была св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў кардынал Казімір Свёнтэк, які і ажыццявіў акт каранацыі. Нязвыкла змястоўна выказаўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваёй гаміліі пра важнасць гэтай падзеі: “Гэта – цуд свабоды веравызнання, беручы пад увагу папярэднія гады ганенняў, атэізму і сённяшнюю пару секулярызацыі. Каранацыя – гэта адлюстраванне нашай пашаны да гэтага цудоўнага абраза, адначасова просьба аб дапамозе і аб заступніцтве Марыі...”

Чытаць цалкам...

Святы Антоній у Адэльску
Адэльску прайшло ўрачыстае набажэнства з нагоды 520-ай гадавіны існавання касцёла імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны. Такі ж юбілей адзначала і мястэчка. З пачатку ўрачыстасці біскуп Аляксандр Кашкевіч нагадаў сабраным жыхарам Адэльска, што было гэта каралеўскае мястэчка, вядомае сваімі кірмашамі і славутымі ветранымі млынамі. Гродзенскі ардынарый пажадаў ад усяго сэрца кожнаму, каб святы заступнік апекаваўся імі заўжды. Пазней кожны мог паглядзець шматлікія фотаздымкі, прысвечаныя Адэльску. Прайшла таксама прэзентацыя кнігі а. Юзафа Макарчыка пра Адэльск. Ксёндз-пробашч Валерый Быкоўскі запрасіў усіх да помніка святому Антонію, які быў устаноўлены стараннямі пробашча і парафіянаў на галоўнай вуліцы мястэчка. У 15.00 шматлікія вернікі спявалі песні дзеля ўшанавання св. Антонія. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Аляксандр Кашкевіч і ксёндз-пробашч Валерый Быкоўскі адкрылі помнік і яго асвяцілі. Культ св. Антонія быў даўно вядомы ў Адэльску, пра што ўспамінаў падчас гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Чытаць цалкам...

Інфармацыя аб пілігрымках
Пілігрымка “Гродна – Тракелі”Пілігрымка “Гродна – Тракелі”
Запрашаем усіх у супольнае паломніцтва ў санктуарый у Тракелі. Дзякуючы высілкам пешай вандроўкі, мы пабываем на рэкалекцыях у дарозе, будзем дзякаваць за атрыманыя даброты, выпрошваць ласкі і прасіць у Бога, каб Ён прабачыў нашыя грахі.

    Траса: Гродна – Азёры – Астрына – Забалаць –Пагародна – Тракелі.
    Колькасць удзельнікаў: звыш 400 чалавек.
    Пачатак пілігрымкі: 28 чэрвеня ў 9.00 гадзінаў, гродзенская катэдра.
    Падчас адпачынку ля р. Котра пройдзе канцэрт дзяцей з Дому дзіцяці з Галавіч-полля.
    Ксёндз Андрэй Радзевіч

Чытаць цалкам...

Праграма дыяцэзіяльнага святкавання ў Тракелях
2 – 3 ліпеня 2010 г.

2 ЛІПЕНЯ, ПЯТНІЦА
21.30 – Марыйны зварот.
21.45 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і канферэнцыя (сем’і і святары).
23.30 – Падрыхтоўка да св. Імшы.

3 ЛІПЕНЯ, СУБОТА
24.00 – Марыйная працэсія і св. Імша.
02.00 – Ружанцовая малітва, частка Радасная, (Ліда, касцёл імя св. Сям’і).
03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, (Ашмяны, касцёл імя св. Міхала-Арханёла).
04.00 – Канцэрт гурта “Ave” (ВДС, г. Гродна).
05.00 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця НМП.
06.00 – Спеў традыцыйных песняў.
07.00 – Падрыхтоўка да св. Імшы
07.30 – Св. Імша, цэлебраваная неопрэзбітэрамі і юбілярамі.
08.30 – Канцэрт экуменічнага ансамбля хрысціянскіх сем’яў (Воранава).
09.30 – Падрыхтоўка да св. Імшы.
10.00 – Адпустовая св. Імша.

Чытаць цалкам...

Канфірмацыя ў Ізабеліне
7 чэрвеня 2010 г. падчас урачыстай св. Імшы ў парафіі імя НПМ Няспыннай Дапамогі ў Ізабеліне біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 12 вернікам з Ізабеліна і Поразава. Ва ўрачыстасцях прыняло ўдзел 12 святароў, у тым ліку ксяндзы-дзеканы: Антоній Філіпчык і Яцэк Маркель. У сваім казанні ксёндз-прафесар Раман Катлімоўскі ўспамінаў пра першую св. Імшу, якая была цэлебравана адразу ж пасля таго, як касцёл быў вернуты і яна ажыццявілася сярод муроў святыні пад адкрытым небам 20 гадоў назад.



Чытаць цалкам...

Жалобная св. Імша
8 чэрвеня 2010 г. у гродзенскай катэдральнай базыліцы біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў жалобную св. Імшу за памерлага брата Юзафа Кашкевіча. Разам з біскупам маліліся за памерлага ксяндзы, сёстры з манаскіх ордэнаў і вернікі.






Чытаць цалкам...

Дзіцячы аздараўленчы лагер
10 чэрвеня 2010 г. распачаў працу дзіцячы аздараўленчы лагер у в. Няцеч (Лідскі р-н), які арганізавала дыяцэзіяльная Карытас. У першую змену ў лагеры адпачывае 65 дзяцей з дыяцэзіі. Сёлета запланавана 5 змен. Духоўным пастырам дзяцей у лагеры з’яўляецца ксёндз Віктар Савіцкі, які быў 14 чэрвеня б.г. назначаны пробашчам парафіі імя св. Міхала-Арханёла ў Няцечы. Дырэктарам лагера з’яўляецца Мацвяенка Ірына Аляксееўна.



Чытаць цалкам...

Канфірмацыя і адпуст у Канвалішках
11 чэрвеня 2010 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў адпустовую св. Імшу ў парафіі імя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Канвалішках. Ён удзяліў таксама сакрамэнт Канфірмацыі 50 вернікам. Ксяндзы з усяго дэканату прыбылі на адпуст у Канвалішкі. Урачыстая св. Імша і працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам пачалі 40-ка гадзіннае эўхарыстычнае набажэнства дзеля ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якое закончылася ў нядзелю св. Імшой і працэсіяй.



Чытаць цалкам...

Канфірмацыя ў Ваверцы
12 чэрвеня 2010 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую св. Імшу ў парафіі імя Перамянення Пана ў Ваверцы.Ён удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 85 вернікам з парафіі. Ксёндз-дзекан Вінцэнт Лісоўскі і ксёндз-дзекан Станіслаў Пытэль, ксяндзы з дэканату Ліда прыехалі на гэтую ўрачыстасць.



Чытаць цалкам...

Урачыстасць у Іўі
12 чэрвеня 2010 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую св. Імшу ў Іўі ў парафіі імя св. апосталаў Пятра і Паўла. Біскуп ажыццяўляў гэтую св. Імшу за III ордэн св. Францішка (Францысканскі ордэн свецкіх). Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі айцы-капуцыны і францысканцы, а таксама святары з дэканату. Біскуп указаў у сваім казанні на св. Антонія Падуанскага і на св. Францішка Асізскага як на прыклад для пераймання. Урачыстасць закончылася працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам.



Чытаць цалкам...

Унясенне рэліквій святога Антонія
13 чэрвеня 2010 г., у дзень успаміну пра святога Антонія Падуанскага ў парафіі імя Беззаганнага Зачацця НМП у Квасоўцы адбылося ўрачыстае ўнясенне рэліквій святога, якое здзейсніў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Да гэтай ўрачыстасці парафія рыхтавалася, адгаворваючы Навэнну на працягу дзевяці першых аўторкаў месяца (з 6 кастрычніка 2009 г. да 1 чэрвеня 2010 г.). Біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў св. Імшу, а кс. прафесар Раман Катлімоўскі бліжэй пазнаёміў вернікаў у сваім казанні са святым Антоніем Падуанскім і адзначыў, што сёння прыклад святых заахвочвае і нас быць адданымі Богу.
    Падчас св. Імшы быў асвечаны спецыяльна падрыхтаваны хлеб (635 булачак - столькі чалавек налічвае парафія). Згодна з традыцыяй у гэты дзень асвячаецца «хлеб святога Антонія» – такім спосабам згадваецца пра дзейнасць святога на карысць бедных і пакрыўджаных.


Чытаць цалкам...

II дыяцэзіяльная парафіяда ў Гродне
14 чэрвеня 2010 г. ў парафіі імя Беззаганнага Зачацця НМП у п. Паўднёвы (г. Гродна) была афіцыйна пачата ІІ дыяцэзіальная парафіяда, у якой прымае ўдзел каля 250 дзяцей. Урачыстую св. Імшу цэлебраваў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, які прывітаў удзельнікаў парафіяды і паблагаславіў іх. Ксёндз-рэктар ВДС з Гродна Юзаф Станеўскі абвясціў казанне. Да дзяцей таксама звярнуліся з прывітальным словам дырэктар парафіяды кс. Артур Малафей і каардынатар праграмы таварыства “Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса” пані Марыя Куель. Пасля св. Імшы адбыўся канцэрт музычнага ансамбля «AVE» з ВДС.


Чытаць цалкам...

Дзве новыя капліцы ў Мінску
5 чэрвеня 2010 г. у мінскім мікрараёне Лошыца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў пабудаваную капліцу. Падчас гэтай урачыстасці вернікі мясцовай парафіі імя Ружанцовай Божай Маці прыступілі да сакрамэнту Канфірмацыі. У будучым на гэтым месцы запланавана будаўніцтва санктуарыя імя Божай Міласэрнасці. З гэтай нагоды мітрапаліт перадаў капліцы абраз Міласэрнага Езуса. Ужо з самага пачатку св. Імшы як гэты абраз, так і абраз бл. кс. Міхала Сапоцькі былі размешчаны ў галоўным алтары новай святыні.
   22 мая б.г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу імя св. Яна-евангеліста ў іншым мікрараёне Мінска – Кунцэўшчыне.



Чытаць цалкам...

Малітва выпускнікоў
У парафіі імя св. апостала Андрэя ў Нарачы стала добрай традыцыяй, што ў той дзень, калі ў мясцовых школах адбываюцца выпускныя вечары, школьнікі прыходзяць на агульную малітву ў святыню. У суботу 12 чэрвеня 2010 г. пасля ўрачыстага ўручэння атэстатаў сталасці выпускнікі разам са сваімі настаўнікамі, бацькамі, роднымі і сябрамі прыйшлі ў касцёл (праваслаўныя — у царкву) на святую Імшу, каб падзякаваць Богу за гады навучання ў школе і папрасіць Божага благаслаўлення ў дарослае жыццё, у якое яны ўступаюць.

Чытаць цалкам...

100 годдзе святыні
13 чэрвеня 2010 г. у Рубяжэвічах адзначылі 100-годдзе існавання касцёла імя святога Юзафа. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел мінска-магілёўскі Мітрапаліт, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, шматлікія святары, сёстры з манаскіх ордэнаў, прадстаўнікі дзяржаўнай улады Мінскай вобласці, Стаўбцоўскага раёна і мясцовага сельсавету.



Чытаць цалкам...

Карытас Беларусі: погляд у будучыню
7-10 чэрвеня 2010 г. у цэнтры імя св. Лукі ў Ляскаўцы адбылася канферэнцыя па стратэгічнаму планаванню на тэму: “Карытас Беларусі: погляд ў будучыню”. Дырэктары рэгіянальных аддзелаў Карытас з Беларусі падзяліліся асабістымі пунктамі гледжання аб будучыні гэтай дабрачыннай арганізацыі, былі акрэслены перашкоды на шляху яе дзейнасці, распрацаваны і прыняты ключавыя ідэі, праекты і напрамкі дзейнасці. Канферэнцыя не засталася без увагі з боку кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: яе пачала св. Імша, якую цэлебраваў біскуп Антоній Дзям’янка, а на падвядзенні вынікаў канферэнцыі прысутнічаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.



Чытаць цалкам...

Бэнэдыкт XVI на Кіпры
4–6 чэрвеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў Рэспубліку Кіпр – краіну, дзе большасць насельніцтва – праваслаўныя. З 600 тысяч жыхароў дзяржавы амаль 25 тысяч чалавек належаць да каталіцкага Касцёла. Папа ўручыў патрыярхам усходніх Касцёлаў і біскупам Instrumentum laboris сходу спецыяльнага сіноду біскупаў для Блізкага Усходу, які адбудзецца ў кастрычніку 2010г.
    На экуменічнай сустрэчы 4 чэрвеня ў Пафасе Бэнэдыкт XVI заахвоціў памаліцца за адзінства ўсіх вучняў Хрыста. На сустрэчы побач са Святым Айцом і кіраўніком праваслаўнай Царквы на Кіпры арцыбіскупам Хрызастомам II былі таксама хрысціяне іншых веравызнанняў, якія належаць да армянскай, лютэранцкай і англіканскай супольнасцяў.
    Адна з мэтаў папскага паломніцтва - гэта ўзмацненне духу католікаў, якія жывуць на Кіпры і на Блізкім Усходзе. Папа заахвоціў кіпрскіх католікаў, каб яны “дапамагалі ствараць такі ўзаемны давер паміж хрысціянамі і нехрысціянамі як аснову для стварэння трывалага міру і згоды паміж народамі розных рэлігій, палітычных рэгіёнаў і культурных каранёў”. Практычным прыкладам міжрэлігійнага дыялогу была неспадзяваная сустрэча Папы з адным з духоўных аўтарытэтаў мусульманскай супольнасці на Кіпры 89-ці летнім шэйхам Мухамедам Назім Абіл Аль-Хаггані. Шэйх абняў Папу і папрасіў яго аб малітве.

Чытаць цалкам...

Заканчэнне году Святарства
9 тысяч ксяндзоў з 91 краінаў свету прыняло ўдзел у трохдзённай сустрэчы ў Рыме, якая закончыла год Святарства, які быў пачаты 19 чэрвеня 2009 г. і абвешчаны Папам у сувязі са 150-ай гадавінай смерці св. Яна Марыі Віянэя, пробашча з Арс. У 1929 годзе гэты святар быў названы папам Піем XI заступнікам пробашчаў. 11 чэрвеня б.г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI быў галоўным цэлебрантам св. Імшы на плошчы імя св. Пятра ў Рыме, якую разам з ім канцэлебравала 15 тысяч святароў з усяго свету. У гаміліі Папа звярнуў увагу на самыя важныя праблемы і пытанні, якія стаяць перад Касцёлам і духавенствам.

Чытаць цалкам...

Цябе, Божа, праслаўляем!
2010 год. Падчас урачыстасці Божага Цела працэсія крочыць вуліцамі Гродна. Вельмі важная для ўсіх хрысціянаў урачыстасць Божага Цела збірае заўжды шмат вернікаў. З яе нагоды працэсія, якая звыкла пераносіцца на найбліжэйшую нядзелю, павінна была адбыцца ў гэтым годзе (у якасці выключэння) у чацвер. У гэты дзень усе непакоіліся, як яна пройдзе, бо з раніцы было вельмі горача, а пасля абеду над горадам ля Нёмана павісла вялізная чорная хмара, якая прадвяшчала навальніцу. Вось-вось павінен быў хлынуць лівень, але нягледзячы на гэта на пагорку ля касцёла аа. францысканцаў сабралася мноства вернікаў. Галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Падчас яе разам з вернікамі маліліся святары і пробашчы ўсіх гродзенскіх парафій, а таксама грэка-каталіцкі архімандрыт, візітатар для грэка-католікаў у Беларусі Сяргей Гаек. Хор “Cantate Domino” упрыгожыў сваім спевам набажэнства.

Чытаць цалкам...

Ушаноўваем Сэрца Езуса
Жыхары з вёскі Слабада - пасля набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца ЕзусаЗакончыўся май і пачаўся чэрвень. Паводле традыцыі ў нашай краіне гэты месяц звязаны з набажэнствам да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Прызнаюся, што на працягу доўгага часу я задумваюся над розніцай паміж маёвым і чэрвеньскім набажэнствамі. Бачачы касцёлы, напоўненыя вернікамі падчас маёвых набажэнствах і пуставатыя ў чэрвені, я думаю з пэўным неспакоем аб тым, ці гэтая нашая “народная” пабожнасць мае правільны напрамак.
    Святы Айцец Ян Павел II быў вялікім прыхільнікам набажэнства да Сэрца Езуса. Ён вельмі радаваўся з таго факту, што ў Польшчы прысутнічае гэтая форма пабожнасці. Калісьці ён сказаў: “Я цешуся з-за таго, што ў Польшчы практыкуецца і няспынна падтрымліваецца ў чэрвені штодзённае адгаворванне ці спяванне літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса”.

Чытаць цалкам...

Што рабіць, калі цябе дражняць?
Міхась вельмі любіў дражніць сваю сястрычку Палінку. Паліна вельмі крыўдзілася і плакала.
    - Чаго ты плачаш, Полечка? – аднойчы спытаў тата.
    - Мяне Мішка дражніць.
    - Ну і хай дражніць, а ты не паддавайся!
    Было вельмі цяжка не паддавацца, але адзін раз Поля паспрабавала, і вось што з гэтага атрымалася.
    Дзеці сядзелі за сталом і снедалі.
    - Вось толькі я падсілкуюся, - пачаў Міхась, - і тваю ляльку схаваю.
    - Ну і што, - засмяялася Поля, - можа маёй ляльцы цікава будзе ў хованкі пагуляць, бо ўсё роўна я знайду яе.
   

Чытаць цалкам...

Простыя вырабы з ракавінак
Неабходныя матэрыялы:
пластыкавая шкляначка з-пад йагурта, ракавінкі, гліна, фарбы (фарбы для велікодных яйкаў або акрылавыя).
Спосаб падрыхтоўкі:
1. Размалюйце ракавінкі фарбамі розных колераў.
2. Высушыце іх.
3. Замясіце гліну.
4. Нанясіце гліну роўным слоем на шкляначку.
5. Уцісніце ракавінкі ў вільготную гліну і пакіньце сохнуць.
6. Размалюйце гліну белай фарбай.
7. Прасушыце.
8. Падстаўка для алоўкаў гатова.

Чытаць цалкам...

Разам з мамай прыгатуем штосьці салодкае
Неабходныя прадукты:
250 гр. вафель, акрамя лімонных; 40 - 50 мл. малака, 10 гр. масла, 50 мл. сока з бурака, 10 мл. сока з лімона, цукар, галінка хвоі.
Спосаб прыгатавання:
1. Вафлі здрабніць у блэндары.
2. Дадаць гарачае малако і масла.
3. Замясіць “цеста”, скачаць шар.
4. Ад яго адшчыпваць невялікія кавалачкі і з іх скачаць маленькія шарыкі.
5. На некалькі секунд апусціць шарык у лімонны сок, а потым - у бурачны.
6. Затым адразу ж абкачаць іх у цукры і пакласці на талерку.
7. Хваёвыя іголкі прымацаваць да вішанек.
8. Паставіць іх у халадзільнік, каб хвосцікі добра трымаліся. Усім - прыемнага апетыту !!!

Чытаць цалкам...

20 чэрвеня 2010 года
◊◊◊
Паважаны біскуп Антоній Дзям’янка!
Віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам Божага благаславення на кожны дзень святарскай паслугі, пастаяннай апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, штодзённай радасці, верных сяброў.
З малітвай удзячныя вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Выражаем спачуванне і жаль шаноўнаму біскупу Аляксандру Кашкевічу з-за адыходу да дому Айца дарагога брата Юзафа,злучаючыся з Вамі ў смутку і жалобе.
З малітвай дыяцэзіяне

Чытаць цалкам...

Актуальны нумар

język polski

Апытанне


На Ваш погляд...

Ці Вы хочаце пазнаёміцца ў інтэрнэце з нашым каталіцкім парталам www.grodnensis.by?

Ад шчырага сэрца

  

Сардэчныя словы віншаванняў і пажаданняў з нагоды розных урачыстасцей, а таксама словы спачування і малітвы ў выпадку адыхода ў Дом Пана...

Літургічны каляндар

 
green
Чытанне на сёння:
Імяніны:
Да канца года засталося дзён:  116

На службе Богу і людзям

а. Караль Барнась

     Айцец Караль Барнась, рэдэмптарыст

- нарадзіўся 01. 02. 1935 г. у Польшчы.
- 26. 06. 1960 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Тухаве з рук арцыбіскупа Уладзіміра Ясінскага.
- На працягу 30 гадоў ён працаваў у розных кляштарах рэдэмптарыстаў у Польшчы.
- 5 гадоў вучыўся ў Тэалагічнай каталіцкай акадэміі ў Варшаве завочна.
- У 1990 г. прыехаў у Беларусь у парафію Вялікія Эйсманты і ў Занявічы.
- У 2010-м годзе спаўняецца 20 гадоў яго працы ў Беларусі, 50 гадоў святарства і 75 гадоў жыцця.
- У сакавіку 2010 г. а. Караль Барнась папрасіў біскупа Аляксандра Кашкевіча, каб той вызваліў яго ад абавязкаў пробашча ў Вялікіх Эйсмантах і ў Занявічах і ад абавязкаў дзекана. Просьба была прынята.

   “Я дзякую біскупу за магчымасць працаваць дваццаць гадоў у дыяцэзіі, а ўсім святарам – за прыемнае супрацоўніцтва. Я буду ўспамінаць з прыемнасцю штогадовыя агульныя рэкалекцыі і штомесячныя дні Духоўных сустрэчаў, як і працу ў Берастовіцкім дэканаце.
Пасля 50 гадоў я адчуваю святарства як вялікі дар Божай Міласэрнасці як для святара, так і для людзей, да якіх я быў пасланы”.

Кс. Ігар Андрэй Бурак

     Ксёндз Андрэй Бурак

- Нарадзіўся 13. 01. 1978 г. у Лідзе.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 25. 05. 2002 г. у катэдральнай базыліцы прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- вікарый у Ашмянах, у Лідзе ў парафіі імя св. Сям’і,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у парафіі імя св. Якуба ў Цудзенішках.

   “Калі я задумваюся пра тое, чым ёсць святарства, то мне ўспамінаюцца словы ксяндза Яна Твардоўскага: “Я баюся ўласнага святарства, непакоюся за яго (…) і перад ім укленчваю”.

Кс. Ігар Антоній Анісімаў

     Ксёндз Ігар Антоній Анісімаў

- Нарадзіўся 16. 10. 1974 г. у Магнітагорску (Расія).
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 19. 05. 2001 г. у гродзенскай катэдры прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у парафіі ў Лідзе (Слабодка),
- 2003-2004 г. - вікарый у парафіі Ліда-Фара,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Першамайску (Шчучынскі раён).

   “Няспынна святарства застаецца таямніцай Божага плану ў дачыненні да мяне, нягоднага яго слугі. Я адчуваю вялікую адказнасць за гэты вялікі дар і за людзей, якіх Бог ставіць на шляху майго святарскага жыцця”.

Кс. Генрых Яблонскі

     Ксёндз Генрых Яблонскі

- Нарадзіўся 07. 04. 1957 г. у Капцевічах (Смаргонскі раён).
- У 1987 г. скончыў ВДС у Рызе.
- 31. 05. 1987 г. у Рызе прыняў святарскія пасвячэнні з рук кардынала Юльяна Вайводса.
- Душпастырская праца:
- з 1988 г. – пробашч у Канвалішках,
- з 2001 г. і па сённяшні дзень – пробашч у Забалаці,
- з 2005 г. – дзекан дэканату Радунь.

   “Святарства – вялікая ласка і дар, за які я ўдзячны Богу”.

Кс. Дзмітрый Урбановіч

     Ксёндз Дзмітрый Урбановіч

- Нарадзіўся 16. 05. 1977 г. у Забалаці.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне,
- а 19. 05. 2001 г. у катэдры ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у Ваўкавыску, у пар. імя св. Вацлава,
- 2003 – 2005 г.г. – вікарый у Радуні,
- з 2005 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Дудах.

   “Святарства – гэта служба Богу і людзям. Я ўдзячны Богу за дар майго прызвання”.

Кс. Аляксандр Шэмет

     Ксёндз Аляксандр Шэмет

- Нарадзіўся 09. 04. 1961 г. у Люсіна (Брэсцкая вобласць).
- 31. 05. 1987 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Рызе з рук біскупа Яніса Цакульса.
- Душпастырская праца:
- працаваў у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі: у Адамавічах, Селіванаўцах, у Бале Касцёльнай, у Перстуні.
- Цяпер з’яўляецца пробашчам у Адамавічах і ў м-не Аўгустовак (Гродна).

   “Святарства - гэта Божы выбар, якога да рэшты нельга зразумець, чаму Бог выбірае такога нікчэмнага чалавека для працы ў сваім вінаградніку”.

Кс. Пётр Марцінец CMF

     Ксёндз Пётр Марцінец CMF

- Нарадзіўся 13. 05. 1943 г. у Аполі (Польшча).
- У 1971 г. скончыў Папскую семінарыю ў Вроцлаве. 29. 06 1972 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў Аполі з рук біскупа Францішка Ёпа.
- Душпастырская праца:
- да 2000 году – у Польшчы.
- З 2001 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Азёрах, Жытомлі і Кашубінцах.
- На працягу года выконваў функцыі духоўнага айца ў ВДС У Гродне і быў шматгадовым спаведнікам клерыкаў.
- З 2010 г. быў назначаны дзеканам дэканату Гродна – Усход.

   “Святарства –гэта вельмі высакародны дар, якога нельга зразумець уласным розумам”.