ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 07 Верасня 2010 года
Нумар 11 (304), 6 чэрвеня 2010 года
Нумар 11 (304)

Год Святарства
29 мая - пасвячэнні дыяканату і прэзбітэрату ў катэдральнай базыліцы ў Гродне
О Езу, Боскі Пастыр, які прызваў апосталаў, каб зрабіць іх лаўцамі душаў, прыцягні да Сябе гарачыя, высакародныя розумы маладых і зрабі іх сваімі паслядоўнікамі і слугамі. Здзейсні, каб таксама яны падзялялі Тваё жаданне ўсеагульнага збавення, для якога аднаўляеш сваю Ахвяру на алтарах. Ты, о Божа, які заўжды жывеш, каб заступацца за нас, адкрый перад імі гарызонты, каб заўважылі свет, у якім узносіцца нямая просьба многіх братоў аб святле праўды і аб цяпле любові. Каб яны, адказваючы на Твой заклік, прадаўжалі тут на зямлі Тваю місію, “стваралі” Тваё Містычнае Цела – Касцёл і былі соллю і светам Зямлі.
    Пашыр, о Божа, Твой заклік любові на многія жаночыя чыстыя і высакародныя сэрцы і ўлі ў іх жаданне евангелічнай дасканаласці, аддацца служыць Касцёлу і братам, якія патрабуюць дапамогі і любові. Амэн.
    Малітва Святога Айца Паўла VI за святарскія і манаскія прызванні

Чытаць цалкам...

Крыніца жыцця і святасці
Асабліва ў чэрвені ўсе вернікі накіроўваюць свой позірк на Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Яно паказвае самыя розныя вымярэнні любові. Гэта - параненае Сэрца, прабітае, напоўненае знявагай і болем, але адначасова – жыццё і Змёртвыхпаўстанне, збавенне для тых, хто даверыўся яму, і крыніца ўсякага суцяшэння. Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса складаецца з 33 заклікаў для ўвекавечання 33 гадоў жыцця Езуса Хрыста. Іх змест выражае збавенны план любові Бога да чалавека.
На працягу стагоддзяў многія Папы навучалі, што культ Найсвяцейшага Сэрца Езуса не з’яўляецца толькі адзіным з многіх набажэнстваў, але побач з Эўхарыстыяй - вяршыня пабожнасці і канцэнтрацыя ўсёй хрысціянскай рэлігіі. А каб лепш зразумець сэнс гэтага набажэнства, то варта прывесці выказванні аб ім некаторых наступнікаў св. Пятра. Леў XIII бачыў у ім сімвал і жывы вобраз бясконцай любові Езуса да вернікаў і найбольш правераную форму рэлігійнасці. Пій XI бачыў у гэтай форме пабожнасці суму, змест нашай рэлігіі і норму найдасканалейшага жыцця, таму што найлепшым чынам набажэнства да Сэрца Езуса вядзе да больш дасканалага пазнання Хрыста, да глыбейшага замілавання і пераймання Яго. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI гаворыць, што “кожны чалавек патрабуе мець які-небудзь “цэнтр” жыцця, крыніцу праўды і дабрыні, з якога можна “чэрпаць” у розных сітуацыях, якія змяняюцца, і ў высілках штодзённасці. Кожны з нас адчувае ў цішыні не толькі біццё ўласнага сэрца, але – яшчэ глыбей унутры самога сябе – пульсацыю сэрца свету - беспамылковай прысутнасці Хрыста, якая адчуваецца не толькі пачуццём веры, але намнога больш рэальней”.

Чытаць цалкам...

Праслаўляйце Бога!
Свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (у гутарковай мове – Божае Цела) з’яўляецца абавязковым. У Беларусі яно адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, а ў некаторых краінах пераносіцца на чарговую нядзелю. Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста Эўхарыстычная працэсія вырушвае з касцёла пасля св. Імшы. Вернікі, адпаведна шматвяковой традыцыі, нясуць рухомыя алтарыкі, касцёльныя харугвы, падушачкі, сцягі, вялікі ружанец. Дзяўчынкі сыплюць кветкі, міністранты б’юць у званы; хор, які суправаджае аркестр, спявае эўхарыстычныя песні. Цэлебрант нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт пад балдахінам. Наперадзе працэсіі - крыж, ліхтары. Мэта ўрачыстасці Божага Цела – ушанаванне ўстанаўлення Эўхарыстыі Хрыстом падчас Апошняй Вячэры.

Чытаць цалкам...

X Нядзеля звычайная
З Eвангелля св.Лукі
Езус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім ішлі многія вучні Ягоныя і вялікі натоўп. Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, выносілі з яе памерлага, адзінага сына ў маці, якая была ўдавою. I шмат людзей з горада ішло разам з ёю. Убачыўшы яе, Пан злітаваўся над ёю і сказаў: “Не плач”.
    I падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. I сказаў: “Хлопча, кажу табе, устань”.
    Мёртвы сеў і пачаў гаварыць. I Езус аддаў яго маці ягонай. Усіх жа ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: “Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ”.
    I разышлася гэтая навіна пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы.

Лк 7, 11-17


Чытаць цалкам...

XІ Нядзеля звычайная
З Eвангелля св.Лукі
Адзін з фарысеяў запрасіў Езуса паесці з ім. I ўвайшоўшы ў дом фарысея, Ён узлёг за сталом. I вось, жанчына, якая была грэшніцай у горадзе, даведаўшыся, што Ён узлёг за сталом у доме фарысея, прынесла алебастравы флакон пахучага алею і, стоячы ззаду каля ног Ягоных і плачучы, пачала абліваць ногі Ягоныя слязьмі і валасамі сваёй галавы выцірала і цалавала ногі Яму, і намашчвала пахучым алеем.
    Убачыўшы гэта, фарысей, які запрасіў Яго, сказаў сам сабе: “Калі б Ён быў прарокам, то ведаў бы, хто гэта жанчына, якая дакранаецца да Яго, што яна грэшніца”.

Чытаць цалкам...

Год Cвятарства: вайна мас-медыяў супраць духавенства
Паглыбленне працэсу секулярызацыі (бездухоўнасці) у сучасным свеце вядзе за сабой маральную дэградацыю тых, хто яму паддаецца. Убогасць духоўнага жыцця, выражаная ў адсутнасці канкрэтнай мэты, сэнсу, матывацыі, ідэалаў, прыводзіць да поўнай дэградацыі асобы. Менавіта на фоне секулярызму абвастраецца канфлікт паміж бездухоўнымі «нормамі» свецкага грамадства і духоўна-маральнымі прынцыпамі Касцёла. Чым больш бездухоўнае грамадства, тым цяжэй яму зразумець духоўны свет хрысціянства. Больш таго, высокія маральныя прынцыпы і прыклады жыцця вернікаў, якія ім адпавядаюць, выклікаюць усё больш нястрыманую агрэсію ў прыхільнікаў секулярызму. На фоне дэпрэсіўнага раба распусты і залежнасцяў ад дрэнных звычкаў хрысціянін, верны сваім прынцыпам, выглядае як чалавек, аб якім ахвяра секулярызму можа толькі марыць. «Немагчыма быць такім радасным і шчаслівым, як вернік. Гэта крывадушнасць, паказуха! Унутры хрысціяне - такія ж сапсаваныя, як і мы!», — часта ціха ў думках або гучна ў мас-медыях крычаць ворагі духоўнасці, не верачы сваім вачам. Аслепленыя агрэсіяй, ідэолагі секулярызму шукаюць сярод хрысціянаў прыклады грахоўнасці, каб паказаць, што «ўсе яны - такія». Але ва ўсёй гэтай медыя-валтузні адкрываецца ўбоства тых, хто не здольны нічога прапанаваць, а толькі паказваць пальцам на іншых і крычаць, што яны - дрэнныя.

Чытаць цалкам...

У людской слабасці відаць усемагутнасць Бога
20 – 21 мая б.г. у нашай семінарыі прайшоў навуковы сімпозіум. Адным з дакладчыкаў на ім быў біскуп Антоній Коша з Кішынёва. З ахвотай ён згадзіўся расказаць нам пра жыццё Касцёла ў Малдавіі.
Ваша Эксцэленцыя, упершыню Вы прыехалі ў Беларусь. Раскажыце, калі ласка, крыху пра сябе, каб нашыя чытачы маглі з Вамі пазнаёміцца.
    Я нарадзіўся ў Румыніі ў 1961 годзе. Мая сям’я была вельмі рэлігійнай і вялікай: з васьмі дзяцей 3 з іх сталі святарамі. Я скончыў семінарыю ў Ясах (Румынія). Яскі біскуп завёз мяне ў Малдавію ў 90-ыя гады. Тады былі ўжо магчымасці займацца душпастырскай дзейнасцю ў гэтай краіне. Я пачаў працаваць у якасці вікарыя ў Кішынёве. Пасля году працы стаў пробашчам. Не ведаю, ці было штосьці падобнае ў гісторыі, але апостальскі нунцый з Масквы Коласуонно па тэлефоне назначыў мяне пробашчам. Тады я званіў яму, каб сказаць, што парафія асталася без пробашча, які быў з Рыгі і вырашыў вярнуцца ў Латвію. Я сказаў, што для гэтай супольнасці патрэбен пробашч, а ён мяне спытаў, хто я - такі. Я растлумачыў яму ўсё і ён сказаў мне, што з сённяшняга дня я стаў пробашчам і ў нядзелю я павінен быў абвясціць усім парафіянам, што нунцый назначыў мяне пробашчам ў гэтую парафію. У нядзеля я абвясціў, што я - пробашч гэтай парафіі. Тады была складаная сітуацыя, таму што я не ведаў яшчэ добра польскай мовы. На працягу пэўнага часу я стараўся вывучыць гэтую мову. Пазней шукаў ксяндзоў і мы пачалі ствараць іншыя парафіі вакол Кішынёва. Два ксяндзы стварылі вялікія парафіі ў Бельцах і ля Днестра. З 1993 г. Ян Павел II стварае апостальскую адміністратуру ў Малдавіі і назначае мяне яе адміністратарам. Тады было мне 33 гады. Мне было вельмі цяжка, таму што я не меў вялікага вопыту, але ж Бог выбраў мяне і значыць гэта – Яго воля ў адносінах да мяне, нягоднага. У людской слабасці відаць Божая ўсемагутнасць. Для мяне гэта было самае важнае, я зразумеў, чаму Бог паклікаў мяне. Тады мы працавалі шмат і ніхто не ведае, колькі было зроблена памылкаў. На працягу 7 гадоў я ствараў разам з ксяндзамі розныя парафіі. У 2001 годзе адміністратуру ў Малдавіі паднялі да рангу дыяцэзіі і мяне назначылі біскупам Кішынёва.

Чытаць цалкам...

Сакрамэнт Канфірмацыі ў парафіях дыяцэзіі
19 мая 2010 г. у парафіі імя Божай Міласэрнасці ў Гродне біскупы А. Кашкевіч і А. Коша ўдзялілі сакрамэнт Канфірмацыі 200 асобам. Песні хору “Cantate Domino” упрыгожылі ўрачыстасць.
    22 мая 2010 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў 192 асобам з парафіі імя св. Вацлава з Ваўкавыска сакрамэнт Канфірмацыі. Урачыстасць сабрала ксяндзоў з усяго дэканату і мноства вернікаў.
    22 мая 2010 г. у парафіі імя Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Тэрэзы з Авіля ў Шчучыне біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт Бежмавання 71 вернікам з мясцовай парафіі і некалькім вернікам з парафіі імя св. Станіслава-біскупа і мучаніка з Лядска.
    23 мая 2010 г. у парафіі імя Адшукання Святога Крыжа біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі каля 100 вернікам з гэтай жа парафіі. Ксёндз Раман Катлімоўскі абвясціў гамілію падчас св. Імшы.

Чытаць цалкам...

Навіны з ВДС у Гродне
23 мая 2010 г. ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень Духоўных сустрэчаў для семінарыйнай супольнасці на тэму: “Дар і таямніца святарства”. Ксёндз-прафесар Раман разам з семінарыстамі абмеркаваў, як рэалізавалася святарства ў розных гістарычных эпохах.




Чытаць цалкам...

Урачыстасць Спаслання Святога Духа ў Квасоўцы
23 мая 2010 г. ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа ў квасоўскай парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ пачалося саракагадзіннае набажэнаства, якое закончылася 25 мая. На працягу трох дзён вернікі з парафіі няспынна адаравалі Найсвяцейшы Сакрамэнт.



Чытаць цалкам...

Заканчэнне акадэмічнага году
24 мая 2010 г. у 9.30 у Пабрыгіцкім касцёле біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую св. Імшу ў сувязі з тым, што для навучэнцаў Катэхетычнай секцыі Гродзенскай дыяцэзіі закончыўся акадэмічны год..




Чытаць цалкам...

Урачыстасць у Цвермах
24 мая 2010 г. у каплічцы ў Цвермах (парафія Ліда–Фара) біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы, падчас якой удзяліў сакрамэнт Бежмавання 55 маладым парафіянам. Ужо другі раз прыязджае біскуп на гэтую штогадовую парафіяльную ўрачыстасць, якая прыпадае на другі дзень Спаслання Святога Духа. У каплічцы, якая была пабудавана некалькі гадоў назад, быў размешчаны цудоўны крыж з гэтай мясцовасці, які на працягу доўгіх гадоў зберагаўся ў Тракелях.

Чытаць цалкам...

Святарскія пасвячэнні
29 мая 2010 г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні пяці дыяканам: Руслану Мазану, Юрыю Ёдзіку, Андрэю Пушынскаму, Юрыю Марціновічу, Уладзіславу Сурвілу. Клерык Павел Барысевіч прыняў дыяканскія пасвячэнні.




Чытаць цалкам...

Прамень надзеі
30 мая 2010 г. гродзенская моладзь збірала ахвяры для дапамогі бедным і хворым дзецям. Гэты збор грашовых сродкаў пад назвай “Прамень надзеі” быў арганізаваны пяты раз з нагоды дня Дзіцяці, які адзначаюць 1 чэрвеня.

Чытаць цалкам...

Навіны з Ашмянаў
22 мая 2010 г. у парафіі імя св. Міхала-Арханёла ў Ашмянах біскуп Антоній Дзям’янка ўдзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 220 вернікам.
    24-27 мая 2010 г. ў дэканаце Ашмяны прайшлі рэкалекцыі для духавенства, у якіх прыняло ўдзел 13 ксяндзоў з дэканату і з па-за яго межаў. Ксёндз-прафесар Раман Дзванкоўскі з Любліна правёў рэкалекцыі.
    30 мая 2010 г. ў дзень Бацькі 70 вернікаў з Ашмянаў на чале з ксяндзом Паўлам Паўлюкевічам вырушылі ў пешым паломніцтве ў Баруны. Шматлікія вернікі і святары з дэканату прыехалі на ўрачыстасць у барунскую парафію імя св. апосталаў Пятра і Паўла.

Чытаць цалкам...

Прыміцыйная св. Імша ў Воранаве
30 мая 2010 г. у парафіі імя св. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве ксёндз Аляксандр Сушынскі SAC цэлебраваў прыміцыйную св. Імшу. Ксёндз Аляксандр паходзіць з Воранава, вучыўся ў ВДС ксяндзоў-палятынаў у Алтажэве каля Варшавы. 15 мая б.г. у Алтажэве з рук арцыбіскупа Станіслава Гандэцкага, познанскага Мітрапаліта, ён прыняў святарскія пасвячэнні.

Чытаць цалкам...

Дзень духоўных сустрэчаў для святароў
1 чэрвеня 2010 г. у Тракелях прайшоў дзень духоўных сустрэчаў для святароў з Гродзенскай дыяцэзіі. У 10.00 ксёндз-пралат Юзаф Трубовіч правёў канферэнцыю пра святарства. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам ўрачыстай св. Імшы. Ксёндз Павел Галінскі, кусташ санктуарыя ў Тракелях, абвясціў казанне.

Чытаць цалкам...

Дзень Дзіцяці
1 чэрвеня 2010 г. моладзь з парафіі ў Грандзічах і ў Путрышках разам са сваімі душпастырамі наведала дзяцей ў доме Дзіцяці ў Галавіч-поллі. Душпастырства “Open” са сваім душпастырам ксяндзом Антоніем Грэмзам былі гасцямі ў дзяцей у гродзенскай псіхіятрычнай бальніцы.

Чытаць цалкам...

Заканчэнне акадэмічнага году ў ВДС
4 чэрвеня 2010 г. у ВДС біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў св. урачыстую Імшу ў сувязі з заканчэннем акадэмічнага году. Летам у семінарыстаў будзе душпастырская практыка, у тым ліку і праца з дзецьмі ў розных цэнтрах. У гэтым годзе семінарыю закончыла пяць дыяканаў.

 

Чытаць цалкам...

6 чэрвеня - Беатыфікацыя кс. Ежы Папялушкі
6 чэрвеня 2010 г. вернікі з Гродзенскай дыяцэзіі і біскуп Аляксандр Кашкевіч з групай ксяндзоў прымуць удзел у беатыфікацыйнай урачыстасці ксяндза Ежы Папялушкі ў свята Падзякі ў Варшаве. Арцыбіскуп Анжэло Амата, прэфект Кангрэгацыі па Кананізацыйных справах, дэлегат Святога Айца Бэнэдыкта XVI, узначаліў урачыстасць. Святая Імша пачалася з прачытання дакумента Апостальскай Сталіцы аб вынясенні на алтары Божага слугі ксяндза Ежы Папялушкі і ўнясеннем рэліквіі новага блажэннага.

Чытаць цалкам...

Першая св. Імша ў новай капліцы
23 мая 2010 г. у новай капліцы імя Спаслання Святога Духа ў Барысаве былі ажыццёўлены першая св. Імша і парафіяльны адпуст. Пробашчам парафіі з’яўляецца ксёндз Аляксандр Тарасевіч. Парафія імя Спаслання Святога Духа налічвае каля 400 вернікаў.

 

 

Чытаць цалкам...

XVI Міжнародныя кірыла-мяфодзіеўскія чытанні
26 мая 2010 г. у Мінску пачаліся XVI Міжнародныя кірыла-мяфодзіеўскія чытанні, якія былі арганізаваны Інстытутам тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ і Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя св. Мяфодзія і Кірыла”. Тэма чытанняў: “Рэлігійная культура ў кантэксце свецкай адукацыі”. Ад імя Мітрапаліта Т. Кандрусевіча да прысутных звярнуўся з прывітальным словам біскуп Антоній Дзям’янка.


Чытаць цалкам...

Візіт арцыбіскупа З.Зімоўскага ў Беларусь
27-30 мая 2010 г. Беларусь наведаў арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай Рады па справах душпастырства працаўнікоў службы аховы здароўя. У рамках свайго візіту ў Беларусь ён наведаў абласны выканаўчы камітэт у Віцебску, Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. М. Машэрава, Віцебскую абласную клінічную бальніцу.
   На сустрэчы арцыбіскупа З. Зімоўскага, біскупа У. Бліна з намеснікам губернатара Леанідам Кавалёвым былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва Касцёла з медыцынскімі цэнтрамі вобласці ў сферы апекі над хворымі і старэйшымі асобамі, тэма годнасці старэйшых асобаў і душпастырскай працы з дарослымі і дзецьмі. 29 мая у Віцебску арцыбіскуп З. Зімоўскі выступіў з дакладам на тэму: “Каштоўнасць чалавечага жыцця ў аспекце навучання Касцёла” на IV Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”.

Чытаць цалкам...

Пасяджэнне рады па справах сям’і
1 чэрвеня 2010 г. у Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат) адбылося пасяджэнне рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Узначаліў пасяджэнне старшыня рады дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка. Падчас сустрэчы былі падведзены вынікі сёлетняга ўдзелу ў акцыі «Духоўнае ўсынаўленне» ў паасобных дыяцэзіях. арганізацыя душпастырскіх акцый, абмеркаваны спосабы процідзеяння абортам і прадстаўлены актуальныя праекты па справах сям’і.

Чытаць цалкам...

Літургія ля рэліквій св. апостала Пятра
19 мая 2010 г. кіраўнік аддзелу па знешніх царкоўных сувязях маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, які знаходзіцца з візітам у Італіі па благаславенні Патрыярха Маскоўскага і Усея Русі Кірыла, узначаліў урачыстую літургію каля мошчаў св. апостала Пятра ў базыліцы імя св. Пятра ў Рыме.

 

Чытаць цалкам...

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Рыме
24-28 мая 2010 г. у Рыме адбылася 61-ая Генеральная асамблея епіскапату Італіі, на якой былі распрацаваны і зацверджаны напрамкі пастырскай дзейнасці на 2010 – 2020 г.г. у галіне каталіцкага выхавання. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў на гэтым форуме з паведамленнем, у якім ён праілюстраваў сітуацыю каталіцкага Касцёла ў Беларусі на сучасным этапе. Падчас сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з удзельнікамі пасяджэння Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч уручыў Пантыфіку экзэмпляр кампендыі Катэхізіса каталіцкага Касцёла на беларускай мове.

Чытаць цалкам...

Усе шляхі вядуць у Рым
Знайшлася такая дарога і для паломнікаў з Гродзенскай дыяцэзіі, членаў з душпастырства службы аховы здароўя. Нам захацелася падзяліцца сваімі ўражаннямі пасля паездкі.
Наша дарога была доўгая і адначасова цудоўная, таму што праходзіла праз Альпы. Для нас, жыхароў раўніны, выгляд зялёных альпійскіх лугоў паміж скалістых гор выклікаў буру эмоцый, нібы сама прырода гаварыла нам пра тое, што самым лепшым і найдасканалейшым Творцам з’яўляецца Бог.
    Паволі краявід Альпаў змяніўся лясамі на пірынейскіх пагорках і наш аўтобус затрымаўся ў Асыжы – у мястэчку, якое звязана з жыццём святога Францішка. Вулачкі гэтага маленькага сярэдневяковага гарадка сустрэлі нас супакоем і цішынёй. Нават натоўпы тых, хто наведваў гэты горад, суцішаліся побач з кляштарнымі мурамі. Фрэскі Гіотта і цудоўныя вітражы ў базыліцы імя св. Францішка геніяльна падкрэслівалі індывідуальнасць святога, а ля яго магілы нам здавалася, што мы кантактуем з ім. А калі кожны з нас стаяў на кляштарных мурах і глядзеў з вышыні на прыгожыя каляровыя даліны, то разумеў, што тут, нават, паветра насычана святасцю, да якой можна дакрануцца. У гэтым сваім “каралеўстве” св. Францішак нас суцішыў, дазволіў заглянуць унутр сябе, прымусіў перастаць спяшацца і наракаць на недахоп часу, зрабіць рахунак сумлення, сказаць Богу: “Так” і цешыцца навакольным жыццём.

Чытаць цалкам...

Папяросы, калі ласка...
“У адпаведнасці з законам не прадаём табачныя вырабы асобам да 18 гадоў” – такі сур’ёзны надпіс можна ўбачыць на акенцы гандлёвага кіёску... Кажуць, дурням закон не пісаны, але ці толькі дурням? Мы вырашылі гэта праверыць.
Вы спытаецеся, як? А вось наступным чынам.
    “Калі ласка, дайце мне папяросы “Camel” лёгкія – з такой просьбай звярнулася семнаццацігадовая дзяўчынка Каця да прадаўца кіёска. Праўда, было крыху нязручна Каці купляць папяросы, бо не курыць (чаго і астатнім жадае). Але гандлярка, якая не ведала: ці паўналетняя купляе ў яе “Camel” лёгкія, такой нязручнасці не зведала.
    У адказ на просьбу прадаць цыгарэты са словамі “калі ласка” рука прадаўца працягвала гэты самы “Camel”. І пасля надыходзіў той самы момант нязручнасці, момант выкрыцця і Каці, і гандляркі. “Дзень добры, я - карэспандэнт інтэрнэт-газеты. “Чаму вы не спыталіся, ці ёсць мне 18 гадоў, перад тым, як прадаваць цыгарэты?”, – прыкладна так выглядала «выкрыццё».

Чытаць цалкам...

Якое імя выбраць свайму дзіцяці?
Кс. Антоній ГрэмзаЯк і раней, так і сёння існуе актуальная праблема для бацькоў назваць народжанае дзіця імем. У метрыках Хросту ўсё часцей можна сустрэць імёны, якія да гэтага часу рэдка давалі католікі сваім дзецям: Вадзім, Сяргей, Дзмітрый, Сняжана і г.д. Знікаюць з метрычнай кнігі традыцыйныя хрысціянскія імёны, якія былі прыняты заходняй традыцыяй Касцёла: Ян, Ядвіга, Станіслаў, Тадэвуш, Юзаф і г.д.
    Адсюль паўстае пытанне: “Як даваць імёны?” Навучанне Трыдэнцкага сабору ў дачыненні да гэтай справы было катэгарычнае. У 1563 годзе ў асобным дэкрэце было загадана, каб дзецям давалі выключна імёны каталіцкіх святых. Адначасова пачаўся працэс выцяснення родных славянскіх імёнаў, напрыклад: Мечыслаў, Славамір, Ярагнеў імёнамі лацінскага паходжання, напрыклад: Марк, Луцыян, Фабіян і грэчаскага, напрыклад: Аляксандр, Філіп ці біблейскага, напрыклад: Якуб, Ян, Сымон. З-за ўсеагульнага ўжывання іх хрысціянамі гэтыя імёны давалі ў першую чаргу дзецям. У XVII – XVIII ст.ст. аддавалі перавагу імёнам айчынных святых, напрыклад: Казімір, Станіслаў, Уладзіслаў.

Чытаць цалкам...

Памолімся разам са знакамітымі людзьмі
Божа, я прашу не аб цудах і не аб міражах, а аб сіле на кожны дзень. Навучы мяне «мастацтву» маленькіх крокаў. Зрабі мяне назіральным і вынаходлівым, каб у неаднастайнасці будняў своечасова засяродзіцца на адкрыццях і вопыце, якія мяне ўсхвалявалі. Навучы мяне правільна распараджацца часам майго жыцця. Падары мне тонкае пачуццё, каб адрозніваць першараднае ад другараднага. Я прашу аб сіле для страманасці і меры, каб па жыцці я не лунаў і не спаўзаў, а разумна планаваў свой дзень, мог бы бачыць вяршыні і далі, і хоць зрэдку знаходзіў бы час для асалоды мастацтвам. Дапамажы мне зразумець, што мары не могуць быць дапамогай: ні мары пра мінулае, ні мары пра будучыню. Дапамажы мне быць тут і цяпер і ўспрыняць гэтую хвіліну як самую важную.
    Усцеражы мяне ад наіўнай веры, што ўсё ў жыцці павінна быць гладка.

Чытаць цалкам...

Творчае заданне
Дзеці на ўроках рэлігіі знаёміліся з Евангеллем паводле Марка. Цытата з Евангелля была запісана на дошцы. Калі дзеці пайшлі на перапынак, у клас увайшла маленькая Яніна. Дзяўчынка яшчэ не ўмела чытаць і ведала толькі галосныя. Яна ўбачыла на дошцы знаёмыя літары, узрадавалася і сцерла іх. Калі старэйшыя дзеці вярнуліся, яны не раззлаваліся на Яніну. Узялі мел і аднавілі запіс. Паспрабуйце зрабіць гэта і вы, дарагія сябры. Лічбы ў дужках паказваюць, колькі разоў літара выкарыстоўваецца ў тэксце.
Увага! Адказы будуць апублікаваны ў наступным нумары газеты.

Чытаць цалкам...

Пагуляем з анаграмамі:
Што такое анаграма? Гэта калі ў словах перастаўлены склады. Пачнём?

Улетку расцвітаюць прыгожыя кветкі, дружна цешацца цёплым дзянькам насякомыя. Якія ж? Паспрабуйце прачытаць!!!
 
ГДЁЛАСУЫ, ЖУАР, ЯНІЫЦ, ЯЎЛКНОЯІ.
КТЁАМЫЛ, ЕЬЧМЛ, НКІКО, ШУРААКМ.

Чытаць цалкам...

6 чэрвеня 2010 года
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Рэйшэль!
   Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, зычлівых, паблажлівых і шчодрых вернікаў. Няхай добры Бог вядзе Вас самай прыгожай дарогай жыцця і заўжды апякуеццца Вамі.
З малітвай вернікі з вёсак: Скерсі, Зенюкі і з Жалудка
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Валерый Лісоўскі!
   З нагоды дня Нараджэння сардэчна жадаем Вам шчодрых дароў Святога Духа, Божага благаславення і няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, шмат сілаў і нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям. Няхай добрае і чулае сэрца пробашча будзе перапоўнена радасцю, любоўю і верай. Мы дзякуем за працу ў нашай парафіі і за абвяшчэнне Божага слова.
Удзячныя парафіяне з Вярэек

Чытаць цалкам...

Актуальны нумар

język polski

Апытанне


На Ваш погляд...

Ці Вы хочаце пазнаёміцца ў інтэрнэце з нашым каталіцкім парталам www.grodnensis.by?

Ад шчырага сэрца

  

Сардэчныя словы віншаванняў і пажаданняў з нагоды розных урачыстасцей, а таксама словы спачування і малітвы ў выпадку адыхода ў Дом Пана...

Літургічны каляндар

 
green
Чытанне на сёння:
Імяніны:
Да канца года засталося дзён:  116

На службе Богу і людзям

а. Караль Барнась

     Айцец Караль Барнась, рэдэмптарыст

- нарадзіўся 01. 02. 1935 г. у Польшчы.
- 26. 06. 1960 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Тухаве з рук арцыбіскупа Уладзіміра Ясінскага.
- На працягу 30 гадоў ён працаваў у розных кляштарах рэдэмптарыстаў у Польшчы.
- 5 гадоў вучыўся ў Тэалагічнай каталіцкай акадэміі ў Варшаве завочна.
- У 1990 г. прыехаў у Беларусь у парафію Вялікія Эйсманты і ў Занявічы.
- У 2010-м годзе спаўняецца 20 гадоў яго працы ў Беларусі, 50 гадоў святарства і 75 гадоў жыцця.
- У сакавіку 2010 г. а. Караль Барнась папрасіў біскупа Аляксандра Кашкевіча, каб той вызваліў яго ад абавязкаў пробашча ў Вялікіх Эйсмантах і ў Занявічах і ад абавязкаў дзекана. Просьба была прынята.

   “Я дзякую біскупу за магчымасць працаваць дваццаць гадоў у дыяцэзіі, а ўсім святарам – за прыемнае супрацоўніцтва. Я буду ўспамінаць з прыемнасцю штогадовыя агульныя рэкалекцыі і штомесячныя дні Духоўных сустрэчаў, як і працу ў Берастовіцкім дэканаце.
Пасля 50 гадоў я адчуваю святарства як вялікі дар Божай Міласэрнасці як для святара, так і для людзей, да якіх я быў пасланы”.

Кс. Ігар Андрэй Бурак

     Ксёндз Андрэй Бурак

- Нарадзіўся 13. 01. 1978 г. у Лідзе.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 25. 05. 2002 г. у катэдральнай базыліцы прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- вікарый у Ашмянах, у Лідзе ў парафіі імя св. Сям’і,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у парафіі імя св. Якуба ў Цудзенішках.

   “Калі я задумваюся пра тое, чым ёсць святарства, то мне ўспамінаюцца словы ксяндза Яна Твардоўскага: “Я баюся ўласнага святарства, непакоюся за яго (…) і перад ім укленчваю”.

Кс. Ігар Антоній Анісімаў

     Ксёндз Ігар Антоній Анісімаў

- Нарадзіўся 16. 10. 1974 г. у Магнітагорску (Расія).
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 19. 05. 2001 г. у гродзенскай катэдры прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у парафіі ў Лідзе (Слабодка),
- 2003-2004 г. - вікарый у парафіі Ліда-Фара,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Першамайску (Шчучынскі раён).

   “Няспынна святарства застаецца таямніцай Божага плану ў дачыненні да мяне, нягоднага яго слугі. Я адчуваю вялікую адказнасць за гэты вялікі дар і за людзей, якіх Бог ставіць на шляху майго святарскага жыцця”.

Кс. Генрых Яблонскі

     Ксёндз Генрых Яблонскі

- Нарадзіўся 07. 04. 1957 г. у Капцевічах (Смаргонскі раён).
- У 1987 г. скончыў ВДС у Рызе.
- 31. 05. 1987 г. у Рызе прыняў святарскія пасвячэнні з рук кардынала Юльяна Вайводса.
- Душпастырская праца:
- з 1988 г. – пробашч у Канвалішках,
- з 2001 г. і па сённяшні дзень – пробашч у Забалаці,
- з 2005 г. – дзекан дэканату Радунь.

   “Святарства – вялікая ласка і дар, за які я ўдзячны Богу”.

Кс. Дзмітрый Урбановіч

     Ксёндз Дзмітрый Урбановіч

- Нарадзіўся 16. 05. 1977 г. у Забалаці.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне,
- а 19. 05. 2001 г. у катэдры ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у Ваўкавыску, у пар. імя св. Вацлава,
- 2003 – 2005 г.г. – вікарый у Радуні,
- з 2005 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Дудах.

   “Святарства – гэта служба Богу і людзям. Я ўдзячны Богу за дар майго прызвання”.

Кс. Аляксандр Шэмет

     Ксёндз Аляксандр Шэмет

- Нарадзіўся 09. 04. 1961 г. у Люсіна (Брэсцкая вобласць).
- 31. 05. 1987 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Рызе з рук біскупа Яніса Цакульса.
- Душпастырская праца:
- працаваў у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі: у Адамавічах, Селіванаўцах, у Бале Касцёльнай, у Перстуні.
- Цяпер з’яўляецца пробашчам у Адамавічах і ў м-не Аўгустовак (Гродна).

   “Святарства - гэта Божы выбар, якога да рэшты нельга зразумець, чаму Бог выбірае такога нікчэмнага чалавека для працы ў сваім вінаградніку”.

Кс. Пётр Марцінец CMF

     Ксёндз Пётр Марцінец CMF

- Нарадзіўся 13. 05. 1943 г. у Аполі (Польшча).
- У 1971 г. скончыў Папскую семінарыю ў Вроцлаве. 29. 06 1972 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў Аполі з рук біскупа Францішка Ёпа.
- Душпастырская праца:
- да 2000 году – у Польшчы.
- З 2001 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Азёрах, Жытомлі і Кашубінцах.
- На працягу года выконваў функцыі духоўнага айца ў ВДС У Гродне і быў шматгадовым спаведнікам клерыкаў.
- З 2010 г. быў назначаны дзеканам дэканату Гродна – Усход.

   “Святарства –гэта вельмі высакародны дар, якога нельга зразумець уласным розумам”.