ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 07 Верасня 2010 года
Нумар 10 (303), 23 мая 2010 года
Нумар 10 (303)

Быць бацькам
6 чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца дзень Бацькі. Гэта ёсць нагода для таго, каб задумацца над некаторымі праблемамі, якія звязаны з роллю мужчыны ў сям’і. Няма сумненняў у тым, што нягледзячы на час і змены гістарычных эпохаў мужчына-бацька застаецца апорай і заступнікам сям’і.
Раней бацька быў галоўным аўтарытэтам у сям’і, а нават, часам і адзіным выхавацелем сваіх дзяцей (асабліва хлопцаў). Мы ведаем пра гэта, прачытаўшы кнігі і паглядзеўшы многія фільмы па гістарычнай тэматыцы. Сучасны бацька дзеліць гэтую выхаваўчую ролю перш за ўсё са сваёй жонкай і выхаваўчымі ўстановамі: дзіцячым садзікам, школай. Выхаваўчая роля бацькі – незаменная. Няма іншай сталасці для мужчыны, як стаць бацькам. Безумоўна, бацькоўства не азначае толькі біялагічны ўдзел у перадачы жыцця, але перш за ўсё - удзел у стваральнай моцы самога Бога, які, адорваючы мужчыну бацькоўствам, дае яму ўдзел у стварэнні, фарміраванні новай асобы – дзіцяці, якое даверана яго апецы. Жаданне: мець дзіця дадзена Творцам і яно з’яўляецца натуральным тады, калі мужчыну і жанчыну злучыла сапраўдная любоў, калі паміж імі пануе згода і давер. Можна сказаць больш: жаданне плёну любові з’яўляецца мерай яе сталасці.

Чытаць цалкам...

Праца над сабой ці сіндром “заўтра”?
Нумар 9 (302), 10 (303), 23 мая 2010 Існуе паміж намі пэўная катэгорыя людзей, для якіх правіла жыцця – дэвіз: “Заўжды – заўтра!” Адкладванне справаў назаўтра, якія павінны быць зроблены сёння, з’яўляецца для іх чымсьці нармальным, незалежна ад таго, ці ідзе размова пра візіт да доктара, ці пра сустрэчу з Богам. Усё пачынаецца са сцвярджэння, што ізноў я не зрабіў нічога, змарнаваў час, у мяне няма ўжо сілаў і г.д. …аж да выказвання, што гэта – мацней за мяне, я не магу нічога з гэтым зрабіць. Замест таго, каб існуючыя праблемы ці справы ўладзіць, мы адкладваем іх назаўтра. Пазней – чалавек распарадзіўся нядобра часам, памылкова ацаніў уласныя магчымасці. Людская істота губляецца, баіцца заўтрашняга дня.
    Аналагічна адбываецца ў рэлігійным жыцці многіх з нас. Мы адкладваем справы назаўтра і пастаянна шукаем растлумачэння таго, што я не зрабіў намечанага сёння. Я паспавядаюся заўтра, заўтра пайду ў касцёл, заўтра – буду лепшай і пачну добра жыць… Як паказвае жыццё: для некаторых гэтае заўтра прадаўжаецца на працягу ўсяго жыцця.

Чытаць цалкам...

Спаслання Св. Духа
З Eвангелля св.Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!” I, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас”. I, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца”.

Ян 20, 19-23


Чытаць цалкам...

Найсвяцейшай Тройцы
З Eвангелля св.Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам. Усе, што мае Айцец, гэта маё. Таму Я сказаў вам, што з Майго возьме і абвесціць вам”.

Ян 16, 12-15


Чытаць цалкам...

II парафіяда - у Гродне
14 – 17 чэрвеня 2010г. у пасёлку Паўднёвы, а таксама ў парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, м-н Дзевятоўка) пройдзе другая парафіяда дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі пад назвай: “Рух фарміруе розум, сэрца і цела”. Парафіяда з’яўляецца аўтарскай праграмай адукацыйна-выхаваўчага, прафілактычнага, патрыятычна-грамадзянскага характару, якая асноўваецца на трыядзе: святыня – тэатр – стадыён, што базіруецца на сістэме спаборніцтва дзяцей і моладзі ўсіх узроўняў навучання.
Святыня(праграма літургічна-выхаваўчага характару) ахоплівае падрыхтоўку і актыўны ўдзел у штодзённай малітве, Эўхарыстыі.
Гэта адна з трох часткаў выхаваўчай праграмы парафіяды, якая ўмацоўвае нашую веру. У праграме парафіяднай святыні важнае месца займаюць моманты супольнай ці асабістай малітвы. Сустрэча з іншым чалавекам у інтэлектуальным ці спартыўным спаборніцтвах упісана ў сустрэчу з Богам. Яна фарміруе нашую паставу да таго, што нас чакае на парафіядзе: пройгрыш ці перамога, радасць ці смутак, ласка ці грэх...
    Падчас парафіяды мы сустракаем Хрыста ў Слове і Хлебе. Існуе мажлівасць паслухаць Святое Пісанне, публічна прачытаць яго, а з іншага боку – магчымасць адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адно і другое выплывае і заключаецца ва Эўхарыстыі, якая з’яўляецца крыніцай і вяршыняй хрысціянскага жыцця, а ў нашай парафіяднай урачыстасці – пачаткам і заданнем на дадзены дзень.
    Для моладзі нязвыкла важна – магчымасць паспавядацца, таму што сакрамэнт Пакаяння і Паяднання адкрывае нам шлях да Эўхарыстыі, св. Камуніі, сяброўства з Богам і з іншым чалавекам.

Чытаць цалкам...

“Рух фарміруе розум, сэрца і цела”
Маша Ануфриева, 16 лет. Волковыск, приход имени св. Вацлава Я не думала, приехав на парафиаду в прошлом году, что так чудесно проведу это время. Я ехала с твердой убеждённостью, что парафиада – это обычные реколекции. И мне было не совсем понятно, зачем нужны здесь какие-то конкурсы: спортивные, художественные.
    Моё представление о ней изменилось сразу же в первый день пребывания на парафиаде. Разные конкурсы, личные и командные победы придавали её участникам какие-то невообразимые силы, давали какую-то неописуемую радость. Хотелось прыгать и кричать от счастья.
    Когда же всё закончилось, то ещё долго я вспоминала об этом, строила планы на следующий год. Наверно, именно во время воспоминаний об этих незабываемых днях и пришло чёткое понимание значения парафиады.
    По-моему мнению, парафиада - это такой момент в жизни человека, когда ты осознанно прославляешь Бога не только молитвой, но и твоими вполне привычными действиями: занятием спортом, музыкой, рисованием. Парафиада – это в какой-то степени - «концентрированная бомба» талантливой и верующей молодёжи, которая не стесняется сказать, что она любит и доверяет Богу.

Чытаць цалкам...

Праграма парафіяды
14. 06. 2010 г.
16.00 – 19.00 – з'яўленне групаў і раскватараванне (Гродна – Паўднёвы).
19. 30 – хроніка парафіяды.
19. 45 – падрыхтоўка да св. Імшы.
20. 00 – Эўхарыстыя (галоўны цэлебрант яе - біскуп Аляксандр Кашкевіч).
21.00 – канцэрт ансамбля.
22.15 - зварот.
15. 06. 2010 г.
Тэатр
7.00 – 7.30 – снеданне.
8.15 – ранішнія малітвы.
8. 30 – Эўхарыстыя.
9. 30 – выезд у парафію імя Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродна (м-н Дзевятоўка).
10. 00 – 13.00 – конкурсы.
13. 00 – 14. 30 – абед.
15. 00 – 19. 00 – конкурсы.
19. 30 – вячэра.
20.00 – пагодлівы вечар.
21.15 – зварот.
21. 30 – вяртанне ў пасёлак Паўднёвы каля Гродна.



















Чытаць цалкам...

Святарскае пасвячэнне
8 мая б.г. у касцёле імя св. Андрэя ў Слоніме быў асвечаны новы святар. Дыякан Віталій Бандаронак OFMCap прыняў сакрамэнт прэзбітэрскіх пасвячэнняў з рук драгічынскага біскупа Антонія Пацыфіка Дыдзіча (Польшча). Браты-капуцыны, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і грэка-каталіцкія ксяндзы прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях. Грэка-каталіцкі хор “Prasfara” упрыгожыў сваім спевам св. Імшу. 9 мая б.г. новы прэзбітэр Віталій Бандаронак цэлебраваў св. прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі ў Маладзечне.





Чытаць цалкам...

Візітацыя ў Сапоцкіне
9 мая б.г. біскуп Аляксандр Кашкевіч правёў візітацыю ў парафіі імя Унебаўзяцця Божай Маці і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне. Біскуп Аляксандр удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 50 вернікам парафіі, якія былі падрыхтаваны ксяндзом-пробашчам Вітальдам Лазавіцкім і сёстрамі –серафіткамі да прыняцця дароў Святога Духа. Біскуп асвяціў новы гранітны алтар і табернакулюм, наведаў вернікаў ў Свяцку і ў Калетах.

Чытаць цалкам...

Крыжовыя дні
10 - 12 мая б.г. у гродзенскай катэдры і ў іншых парафіях дыяцэзіі прайшлі Крыжовыя дні. Такім спосабам вернікі падрыхтаваліся да ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана. Штодзённа пасля св. вячэрняй Імшы адбывалася Эўхарыстычная працэсія са спяваннем Літанія да ўсіх святых з просьбай аб Божым благаславенні ў палявых працах і ў асабістым жыцці.



Чытаць цалкам...

Урачыстасці ў Белагрудзе
Шматлікія святары з Лідскага дэканату і вернікі сабраліся ў касцёле імя св. Міхала-Арханёла ў Белагрудзе на ўрачыстасць Унебаўшэсця Езуса Хрыста і адпуст. Ксёндз Уладзімір Гуляй, біскупскі вікарый быў галоўным цэлебрантам св. Імшы. У гаміліі кс. Павел Звяжынскі вёў размову пра Унебаўшэсце Езуса Хрыста і пра шлях вернікаў у неба. Хор парафіянаў з касцёла ў Дзітве ўпрыгожыў сваім спевам св. Імшу.

Чытаць цалкам...

Навіны ВДС з Гродна
17 мая б.г. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пачалася экзаменацыйная сесія, якая прадоўжыцца да 5 чэрвеня. 18 мая клерыкі VI году навучання атрымалі дыпломы аб заканчэнні семінарыі. З гэтай нагоды ў семінарыйнай каплічцы была ажыццёўлена святочная Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч, а ксёндз-рэктар Юзаф Станеўскі абвясціў гамілію аб годзе святарства і аб прызваннях. Выпускнікі падзякавалі біскупу і выкладчыкам за духоўную апеку, навучанне і ад імя ўсіх падарылі крыж да алтара і сваю фатаграфію.



Чытаць цалкам...

Першая св. Камунія
У парафіях нашай дыяцэзіі прадаўжаюцца радасныя дні: дзеці прымаюць у сваё сэрца Хрыста. 9 і 16 мая б.г. першую св. Камунію прынялі дзеці з гродзенскіх парафій: імя св. Францішка Ксаверыя, імя св. Юзафа, Адшукання Святога Крыжа і іншых.




Чытаць цалкам...

“Каралева нашых сем’яў – Маці пакліканняў!”
18 мая б.г. у гмаху дыяцэзіяльнай курыі прайшла арганізацыйная сустрэча з нагоды першай гадавіны каранацыі абраза Божай Маці ў Тракелях і пілігрымкаў у санктуарый. Дэвіз сёлетняй сустрэчы ў Тракелях і паломніцтваў: “Каралева нашых сем’яў – Маці пакліканняў!” 2 -3 ліпеня б.г. адбудуцца ўрачыстасці ў Тракелях. Запланавана выдаць альбом з нагоды першай гадавіны каранацыі цудоўнага абраза.



Чытаць цалкам...

Візітацыя ў Адамавічах
15 мая б.г. біскуп Аляксандр Кашкевіч прыбыў з візітацыяй у парафію імя Унебаўзяцця НПМ у Адамавічы. У касцёле сабраліся вернікі і святары з Сапоцкінскага дэканату. Біскуп удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 20 асобам.



Чытаць цалкам...

Камфірмацыя ў Лідзе
15 мая б.г. у парафіі імя св. Сям’і ў Лідзе 353 асобы прынялі сакрамэнт Канфірмацыі з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча. Ксёндз-пробашч Юзаф Ганьчыц, ксёндз-вікарый і сястра Алена Плахімовіч падрыхтоўвалі вернікаў да прыняцця гэтага сакрамэнту.



Чытаць цалкам...

520 –ці годдзе парафіі
16 мая б.г. біскуп Аляксандр Кашкевіч прыбыў у парафію імя Унебаўзяцця НПМ у Жалудок. Там ён удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 95 вернікам і асвяціў фігуру св. Яна Хрысціцеля ля касцёла. Гэтая парафія была створана ў 1490 годзе ці 520 гадоў назад.



Чытаць цалкам...

Канфірмацыя ў катэдры
17 мая б.г. у катэдральным касцёле біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі моладзі і старэйшым асобам. Моладзь, якой быў удзелены сакрамэнт Канфірмацыі, была апранута ў чырвоныя мантыі з белымі стужкамі, на якіх былі напісаны імёны заступнікаў. Вернікі з парафіі імя св. Юзафа і імя св. Францішка Ксаверыя прынялі таксама сакрамэнт Канфірмацыі.




Чытаць цалкам...

Урачыстасць св. Андрэя Баболі
Успамін св. Андрэя Баболі для дыяцэзіі з’яўляецца важным святам таму, што ажно тры парафіі носяць яго імя. У парафіі імя Унебаўзяцця НМП і св. Андрэя Баболі ў Казловічах адпустовую св. Імшу цэлебраваў біскуп Аляксандр Кашкевіч, а ксёндз-прафесар Раман Катлімоўскі выступіў з гаміліяй. Падчас св. Імшы 39 асобаў прынялі сакрамант Канфірмацыі з рук біскупа.
    А ў Градоўшчыне ў парафіі імя св. Андрэя Баболі ўрачыстую св. Імшу цэлебраваў кс. пробашч Казімір Мараўскі. У гэтым годзе парафія святкуе 70-ую гадавіну яе заснавання.
    17 мая б.г. у Мінойтах прайшлі адпустовыя ўрачыстасці дзеля ўшанавання св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка, заступніка гэтай парафіі. Саракагадзіннае набажэнства, якое правёў ксёндз-пробашч Андрэй Стапыра, падрыхтавала вернікаў да гэтага парафіяльнага свята.

Чытаць цалкам...

Памятаем
18 мая б.г. у капліцы парафіі імя Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых у Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў св. Імшу за Элізу Ажэшку з нагоды 100-а годдзя з дня смерці праслаўленай гараднянкі. У гэты дзень у многіх касцёлах дыяцэзіі вернікі маліліся за славутага аўтара шматлікіх несмяротных твораў.

Чытаць цалкам...

Навуковы сімпозіум
20 - 21 мая б.г. у ВДС у Гродне прайшоў навуковы сімпозіум на тэму: “Дар і Таямніца. Год Святарства”. Ён пачаўся супольнай малітвай. Прачытаныя навуковыя рэфераты дазволілі ўсім удзельнікам лепш задумацца над сакрамэнтам Святарства.



Чытаць цалкам...

Канцэрт
19 мая б.г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне прайшоў канцэрт арганнай музыкі. Гэта – першае такога роду мерапрыемства, праведзенае ў святыні пасля пажару ўнутры яе сценаў



Чытаць цалкам...

Пінск. Пілігрымка ў Лагішын
9 мая б.г. пешыя пілігрымы з пінскай парафіі імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны 18-ты раз дайшлі ў санктурый імя Божай Маці, Каралевы Палесся ў Лагішын. Біскуп Казімір Велікаселец быў галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы. Моладзь і клерыкі з Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша з Аквіну з Пінску ішлі разам з пілігрымамі.

Чытаць цалкам...

Сустрэча духоўных асобаў
12 мая 2010 г. у вёсцы Лучай (Віцебская дыяцэзія, дэканат Паставы) прайшоў дзень Духоўных сустрэчаў духоўных асобаў Віцебскай дыяцэзіі, які быў прысвечаны духоўным практыкам. Біскуп Уладзіслаў Блін цэлебраваў св. Імшу. Ад імя ўсіх святароў і сёстраў з манаскіх ордэнаў сястра Ева Бялецкая з Лынтупаў павіншавала біскупа з 30-ці гадовым юбілеем святарскіх пасвячэнняў і днём нараджэння.

Чытаць цалкам...

Пілігрымка ў Шуміліна
13 мая 2010 г. з-пад касцёла імя св. Барбары ў Віцебску вырушыла пешая пілігрымка вернікаў у санктуарый імя Фацімскай Божай Маці ў Шуміліна.У дзень святкавання фацімскіх аб’яўленняў у санктуарый прыбылі вернікі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі, каб супольнай малітвай прасіць Божую Маці аб заступніцтве.

Чытаць цалкам...

Новы Прымас Польшчы
8 мая б.г. арцыбіскуп Юзаф Кавальчук, які з 1989 г. быў апостальскім нунцыем у Польшчы, быў назначаны новым гнезненскім Мітрапалітам і Прымасам Польшчы. З гэтай нагоды яго павіншаваў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Яго папярэднік Прымас Польшчы арцыбіскуп Генрых Мушынскі пакінуў гэтую пасаду з-за пенсійнага ўзросту.




Чытаць цалкам...

Святы Айцец - у Партугаліі
11 – 14 мая б.г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыбыў з апостальскім візітам у Партугалію. Дэвізам пілігрымкі былі наступныя словы: “Разам накіроўваемся да надзеі”. Папа наведаў Лісабон, Фаціму і Порта.
    У Лісабоне Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Партугаліі Кавако Сільвія, прэм’ерам Джозэ Сакратэсам, патрыярхам Лісабону кардыналам Джозэ да Круз Палікарпа, членамі епіскапату, людзьмі культуры. Падчас св. Імшы на плошчы Тэрэйра до Расо Папа абвясціў гамілію і пасланне ў сувязі з 50-ай гадавінай заснавання санктуарыя імя Хрыста-Валадара ў Альмадзе.13 мая б.г. Бэнэдыкт XVI цэлебраваў св. Імшу ў санктуарыі імя Божай Маці ў Фаціме. Гэта быў найважнейшы пункт яго апостальскага візіту.Паўмільённы натоўп пілігрымаў з 35 краінаў свету напоўніў плошчу імя Пія XII перад базылікай у Фаціме.

Чытаць цалкам...

Божыя справы - у вачах моладзі
Как быстро летит время и уже 7-9 мая стали историей, но это история для многих молодых сердец станет незабываемой сказкой, которую на протяжении всего года мы с таким нетерпением ждали, и наши ожидания были полностью оправданы. Сотни молодых людей со своими священниками, сестрами из монашеских орденов и опекунами в эти дни с разных концов нашей епархии приехали в Щучин. Всех нас объединяло одно - безграничная любовь к Богу. На протяжении этих трех дней Щучин стал для нас вторым домам, в котором нас с большим теплом и радушием встретили отцы-пиары и жители этого прекрасного городка. Да, эти дни стали для нас действительно незабываемыми: это конференции, на которых мы еще глубже познавали те дары, которые дает нам Бог, концерты наших прекрасных групп: «MAJ», «Небасхіл» и «AVE». На их выступлениях мы пели, танцевали и все вместе прославляли Бога . Ну и конечно, кульминацией каждого дня была святая Месса, на которой мы черпали новые силы, получали духовный заряд и встречались с Христом в Евхаристии. Эта встреча молодежи дала нам прекрасный шанс познакомиться с новыми людьми, еще больше сблизиться, несмотря на те расстояния, которые нас разделяют в повседневной жизни. Ну и конечно, сделать еще один большой шаг навстречу ко Христу, который является нашим Учителем. Каждая сказка когда-то заканчивается, но эта встреча молодежи надолго останется в наших сердцах. В конце хотелось бы поблагодарить отцов-пиаров - всех, кто принимал нас в своих домах, ну и конечно, кс. Антония Гремзу. Без вас и ваших стараний мы никогда бы не стали участниками этого прекрасного праздника.
Дима Ходаковский, Гродно

Чытаць цалкам...

Является ли день св. Валентина христианским праздником?
кс. Андрэй РылкаДень св. Валентина так быстро и глубоко вошел в нашу культуру, что для многих становится даже чем-то невежественным игнорировать день всех Влюблённых. «Естественно - христианский!» - скажет большинство почитателей «валентинок», ведь праздник связан с именем святого. Но отсутствие церковного элемента и массовое языческое шоу заставляет многих засомневаться в христианском характере празднества.
    Жизнь св. епископа Валентина совпала со временами правления императора Клавдия II, который во имя укрепления военной мощи армии, запретил солдатам жениться. Этот епископ, вопреки указу императора, продолжал тайно венчать молодые пары римских легионеров, за что и был приговорен к смертной казни 14 февраля 269 г. Если признать, что день св. Валентина – это день Влюбленных, то каждому христианину в этот праздник стоило бы задуматься над истинным значением христианской любви и того, что кроется за призванием любить и быть любимым.
    День Влюблённых таит в себе массу печальных моментов. Почему, например, великие чувства и любовные признания почему-то «зарезервировались» у многих на специальный день? Как будто в году можно по-настоящему выражать любовь только один раз, в один день.

Чытаць цалкам...

Што такое любоў?
Маленькае птушаня, якое выляцела нядаўна з гнязда, з цікавасцю пазнавала навакольны свет. Яно было вельмі цікаўнае. Кожны вечар птушаня вярталася ў шпакоўню і распытвала маму пра тое, што бачыла і чула.
    Аднойчы маленькі шпачок спытаўся ў мамы:
    - Мама, а што такое - любоў? Я ўжо некалькі разоў пра яе чуў, але ніяк не магу яе ўбачыць. Дзе яна?
    - Яна - навокал, - адказала мама-шпачыха, - ты проста яшчэ не навучыўся яе распазнаваць.
    - А ты мяне навучыш?
    - Вядома, навучу, - усміхнулася мама. - Заўтра ўважліва запамінай усё, што ты ўбачыш. А ўвечары мне ты раскажаш. Паглядзім, ці не сустрэнеш ты любоў?
    - Але я яшчэ - малы і не магу далёка лятаць, - засмуціўся шпачок.
    - Каб заўважыць любоў, неабавязкова далёка лятаць. Яна - усюды, як паветра. Табе не прыдзецца, нават, пакідаць двор!
    На наступны дзень маленькі быў асабліва ўважлівы. Ён запамінаў усё, што бачыў, і з нецярпеннем чакаў вечара, каб расказаць пра гэта маме. Калі сонца стала хіліцца за вершаліны высокіх дрэў на суседнім двары, птушаня вярнулася дахаты.
    - Ну што, - спытала яго мама, - як прайшоў дзень?
    - Я быў вельмі ўважлівы, - адказаў шпачок, але нідзе не сустрэў любові. - Заўсёды. Таму што любоў ніколі не канчаецца!

Чытаць цалкам...

Пальчыкавы тэатр
- А вы ведаеце, што з пальчыкамі можна гуляць?
- Як?
- У тэатр!
Прапануем Вам разыграць сюжэт казкі “Чырвоная шапачка”, выкарыстоўваючы папяровыя шаблоны для пальчыкавага тэатру. Для гэтага выражце фігуркі герояў казкі, прарэжце дзірачкі для пальцаў у пазначаным пункцірам месцы шаблонаў, размалюйце казачных персанажаў. Наклейце нарыхтоўкі на шчыльны кардон і разыграйце спектакль.

Чытаць цалкам...

Віншаванні і пажаданні
23 мая 2010 года
◊◊◊
З нагоды юбілею святарскіх пасвячэнняў у год Святарства паважаным: біскупу Аляксандру Кашкевічу, арцыбіскупу Марціну Відовічу, арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, біскупу Уладзіславу Бліну, біскупу Казіміру Велікасельцу сардэчна жадаем здароўя на доўгія гады, зычлівасці і людской памяркоўнасці, душэўнага супакою, цішы ў сэрцы, шмат пагодлівых і радасных дзён. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас служыць, благаславіць і вядзе самым прыгожым шляхам, Міласэрная Маці апякуецца Вамі няспынна, а Святы Дух адорвае неабходнымі ласкамі.
З малітвай вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Яраслаў Грынашкевіч!
Віншуем Вас з юбілеем святарскіх пасвячэнняў і перасылаем Вам самыя прыгожыя пажаданні: Даверыўся Богу і Яго любові – Няхай Ён цябе адорыць са сваёй шчодрасці. Няхай дасць Табе сілы і добрае, чулае сэрца, Каб нёс людзям Езуса святарскімі рукамі. Няхай Святы Дух падкажа найпрыгожэйшую мову, Калі вернікам будзеш абвяшчаць Хрыстовае слова. Няхай Табе сонца свеціць, душа радуецца, Няхай Табе ясная будучыня мудрыя планы снуе. Здароўе дапісвае, будуць людзі мілыя, Бог дасць цішыню ў сэрцы і ўзмоцненыя сілы. Мы захаваем у сэрцах аб Табе добрую памяць. А за службу для нас – шчырае аддзяч, Божа!
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў, рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”

Чытаць цалкам...

Актуальны нумар

język polski

Апытанне


На Ваш погляд...

Ці Вы хочаце пазнаёміцца ў інтэрнэце з нашым каталіцкім парталам www.grodnensis.by?

Ад шчырага сэрца

  

Сардэчныя словы віншаванняў і пажаданняў з нагоды розных урачыстасцей, а таксама словы спачування і малітвы ў выпадку адыхода ў Дом Пана...

Літургічны каляндар

 
green
Чытанне на сёння:
Імяніны:
Да канца года засталося дзён:  116

На службе Богу і людзям

а. Караль Барнась

     Айцец Караль Барнась, рэдэмптарыст

- нарадзіўся 01. 02. 1935 г. у Польшчы.
- 26. 06. 1960 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Тухаве з рук арцыбіскупа Уладзіміра Ясінскага.
- На працягу 30 гадоў ён працаваў у розных кляштарах рэдэмптарыстаў у Польшчы.
- 5 гадоў вучыўся ў Тэалагічнай каталіцкай акадэміі ў Варшаве завочна.
- У 1990 г. прыехаў у Беларусь у парафію Вялікія Эйсманты і ў Занявічы.
- У 2010-м годзе спаўняецца 20 гадоў яго працы ў Беларусі, 50 гадоў святарства і 75 гадоў жыцця.
- У сакавіку 2010 г. а. Караль Барнась папрасіў біскупа Аляксандра Кашкевіча, каб той вызваліў яго ад абавязкаў пробашча ў Вялікіх Эйсмантах і ў Занявічах і ад абавязкаў дзекана. Просьба была прынята.

   “Я дзякую біскупу за магчымасць працаваць дваццаць гадоў у дыяцэзіі, а ўсім святарам – за прыемнае супрацоўніцтва. Я буду ўспамінаць з прыемнасцю штогадовыя агульныя рэкалекцыі і штомесячныя дні Духоўных сустрэчаў, як і працу ў Берастовіцкім дэканаце.
Пасля 50 гадоў я адчуваю святарства як вялікі дар Божай Міласэрнасці як для святара, так і для людзей, да якіх я быў пасланы”.

Кс. Ігар Андрэй Бурак

     Ксёндз Андрэй Бурак

- Нарадзіўся 13. 01. 1978 г. у Лідзе.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 25. 05. 2002 г. у катэдральнай базыліцы прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- вікарый у Ашмянах, у Лідзе ў парафіі імя св. Сям’і,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у парафіі імя св. Якуба ў Цудзенішках.

   “Калі я задумваюся пра тое, чым ёсць святарства, то мне ўспамінаюцца словы ксяндза Яна Твардоўскага: “Я баюся ўласнага святарства, непакоюся за яго (…) і перад ім укленчваю”.

Кс. Ігар Антоній Анісімаў

     Ксёндз Ігар Антоній Анісімаў

- Нарадзіўся 16. 10. 1974 г. у Магнітагорску (Расія).
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 19. 05. 2001 г. у гродзенскай катэдры прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у парафіі ў Лідзе (Слабодка),
- 2003-2004 г. - вікарый у парафіі Ліда-Фара,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Першамайску (Шчучынскі раён).

   “Няспынна святарства застаецца таямніцай Божага плану ў дачыненні да мяне, нягоднага яго слугі. Я адчуваю вялікую адказнасць за гэты вялікі дар і за людзей, якіх Бог ставіць на шляху майго святарскага жыцця”.

Кс. Генрых Яблонскі

     Ксёндз Генрых Яблонскі

- Нарадзіўся 07. 04. 1957 г. у Капцевічах (Смаргонскі раён).
- У 1987 г. скончыў ВДС у Рызе.
- 31. 05. 1987 г. у Рызе прыняў святарскія пасвячэнні з рук кардынала Юльяна Вайводса.
- Душпастырская праца:
- з 1988 г. – пробашч у Канвалішках,
- з 2001 г. і па сённяшні дзень – пробашч у Забалаці,
- з 2005 г. – дзекан дэканату Радунь.

   “Святарства – вялікая ласка і дар, за які я ўдзячны Богу”.

Кс. Дзмітрый Урбановіч

     Ксёндз Дзмітрый Урбановіч

- Нарадзіўся 16. 05. 1977 г. у Забалаці.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне,
- а 19. 05. 2001 г. у катэдры ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у Ваўкавыску, у пар. імя св. Вацлава,
- 2003 – 2005 г.г. – вікарый у Радуні,
- з 2005 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Дудах.

   “Святарства – гэта служба Богу і людзям. Я ўдзячны Богу за дар майго прызвання”.

Кс. Аляксандр Шэмет

     Ксёндз Аляксандр Шэмет

- Нарадзіўся 09. 04. 1961 г. у Люсіна (Брэсцкая вобласць).
- 31. 05. 1987 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Рызе з рук біскупа Яніса Цакульса.
- Душпастырская праца:
- працаваў у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі: у Адамавічах, Селіванаўцах, у Бале Касцёльнай, у Перстуні.
- Цяпер з’яўляецца пробашчам у Адамавічах і ў м-не Аўгустовак (Гродна).

   “Святарства - гэта Божы выбар, якога да рэшты нельга зразумець, чаму Бог выбірае такога нікчэмнага чалавека для працы ў сваім вінаградніку”.

Кс. Пётр Марцінец CMF

     Ксёндз Пётр Марцінец CMF

- Нарадзіўся 13. 05. 1943 г. у Аполі (Польшча).
- У 1971 г. скончыў Папскую семінарыю ў Вроцлаве. 29. 06 1972 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў Аполі з рук біскупа Францішка Ёпа.
- Душпастырская праца:
- да 2000 году – у Польшчы.
- З 2001 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Азёрах, Жытомлі і Кашубінцах.
- На працягу года выконваў функцыі духоўнага айца ў ВДС У Гродне і быў шматгадовым спаведнікам клерыкаў.
- З 2010 г. быў назначаны дзеканам дэканату Гродна – Усход.

   “Святарства –гэта вельмі высакародны дар, якога нельга зразумець уласным розумам”.