|
ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
|
Аўторак,
07
Верасня
2010 года
|
Нумар 9 (302), 9 мая 2010 года
|
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
Актуальны нумар

Апытанне
На Ваш погляд...
Ці Вы хочаце пазнаёміцца ў інтэрнэце з нашым каталіцкім парталам www.grodnensis.by?
Ад шчырага сэрца

Сардэчныя словы віншаванняў і пажаданняў з нагоды розных урачыстасцей, а таксама словы спачування і малітвы ў выпадку адыхода ў Дом Пана...
Літургічны каляндар
![]() | |
Чытанне на
сёння: | |
Імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 116 | |
На службе Богу і людзям
- а. Караль Барнась
- Кс. Андрэй Бурак
- Кс. Ігар Антоній Анісімаў
- Кс. Генрых Яблонскі
- Кс. Дзмітрый Урбановіч
- Кс. Аляксандр Шэмет
- Кс. Пётр Марцінец CMF

Айцец Караль Барнась, рэдэмптарыст
- нарадзіўся 01. 02. 1935 г. у Польшчы.
- 26. 06. 1960 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Тухаве з рук арцыбіскупа Уладзіміра Ясінскага.
- На працягу 30 гадоў ён працаваў у розных кляштарах рэдэмптарыстаў у Польшчы.
- 5 гадоў вучыўся ў Тэалагічнай каталіцкай акадэміі ў Варшаве завочна.
- У 1990 г. прыехаў у Беларусь у парафію Вялікія Эйсманты і ў Занявічы.
- У 2010-м годзе спаўняецца 20 гадоў яго працы ў Беларусі, 50 гадоў святарства і 75 гадоў жыцця.
- У сакавіку 2010 г. а. Караль Барнась папрасіў біскупа Аляксандра Кашкевіча, каб той вызваліў яго ад абавязкаў пробашча ў Вялікіх Эйсмантах і ў Занявічах і ад абавязкаў дзекана. Просьба была прынята.
“Я дзякую біскупу за магчымасць працаваць дваццаць гадоў у дыяцэзіі, а ўсім святарам – за прыемнае супрацоўніцтва. Я буду ўспамінаць з прыемнасцю штогадовыя агульныя рэкалекцыі і штомесячныя дні Духоўных сустрэчаў, як і працу ў Берастовіцкім дэканаце.
Пасля 50 гадоў я адчуваю святарства як вялікі дар Божай Міласэрнасці як для святара, так і для людзей, да якіх я быў пасланы”.

Ксёндз Андрэй Бурак
- Нарадзіўся 13. 01. 1978 г. у Лідзе.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 25. 05. 2002 г. у катэдральнай базыліцы прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- вікарый у Ашмянах, у Лідзе ў парафіі імя св. Сям’і,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у парафіі імя св. Якуба ў Цудзенішках.
“Калі я задумваюся пра тое, чым ёсць святарства, то мне ўспамінаюцца словы ксяндза Яна Твардоўскага: “Я баюся ўласнага святарства, непакоюся за яго (…) і перад ім укленчваю”.

Ксёндз Ігар Антоній Анісімаў
- Нарадзіўся 16. 10. 1974 г. у Магнітагорску (Расія).
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 19. 05. 2001 г. у гродзенскай катэдры прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у парафіі ў Лідзе (Слабодка),
- 2003-2004 г. - вікарый у парафіі Ліда-Фара,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Першамайску (Шчучынскі раён).
“Няспынна святарства застаецца таямніцай Божага плану ў дачыненні да мяне, нягоднага яго слугі. Я адчуваю вялікую адказнасць за гэты вялікі дар і за людзей, якіх Бог ставіць на шляху майго святарскага жыцця”.

Ксёндз Генрых Яблонскі
- Нарадзіўся 07. 04. 1957 г. у Капцевічах (Смаргонскі раён).
- У 1987 г. скончыў ВДС у Рызе.
- 31. 05. 1987 г. у Рызе прыняў святарскія пасвячэнні з рук кардынала Юльяна Вайводса.
- Душпастырская праца:
- з 1988 г. – пробашч у Канвалішках,
- з 2001 г. і па сённяшні дзень – пробашч у Забалаці,
- з 2005 г. – дзекан дэканату Радунь.
“Святарства – вялікая ласка і дар, за які я ўдзячны Богу”.

Ксёндз Дзмітрый Урбановіч
- Нарадзіўся 16. 05. 1977 г. у Забалаці.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне,
- а 19. 05. 2001 г. у катэдры ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у Ваўкавыску, у пар. імя св. Вацлава,
- 2003 – 2005 г.г. – вікарый у Радуні,
- з 2005 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Дудах.
“Святарства – гэта служба Богу і людзям. Я ўдзячны Богу за дар майго прызвання”.

Ксёндз Аляксандр Шэмет
- Нарадзіўся 09. 04. 1961 г. у Люсіна (Брэсцкая вобласць).
- 31. 05. 1987 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Рызе з рук біскупа Яніса Цакульса.
- Душпастырская праца:
- працаваў у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі: у Адамавічах, Селіванаўцах, у Бале Касцёльнай, у Перстуні.
- Цяпер з’яўляецца пробашчам у Адамавічах і ў м-не Аўгустовак (Гродна).
“Святарства - гэта Божы выбар, якога да рэшты нельга зразумець, чаму Бог выбірае такога нікчэмнага чалавека для працы ў сваім вінаградніку”.

Ксёндз Пётр Марцінец CMF
- Нарадзіўся 13. 05. 1943 г. у Аполі (Польшча).
- У 1971 г. скончыў Папскую семінарыю ў Вроцлаве. 29. 06 1972 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў Аполі з рук біскупа Францішка Ёпа.
- Душпастырская праца:
- да 2000 году – у Польшчы.
- З 2001 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Азёрах, Жытомлі і Кашубінцах.
- На працягу года выконваў функцыі духоўнага айца ў ВДС У Гродне і быў шматгадовым спаведнікам клерыкаў.
- З 2010 г. быў назначаны дзеканам дэканату Гродна – Усход.
“Святарства –гэта вельмі высакародны дар, якога нельга зразумець уласным розумам”.

Святая Марыя, Маці Бога і нашая Маці!
Памятай пра ўсіх Тваіх дзяцей, прыйдзі нам
на дапамогу. Вядзі нас на сустрэчу з Хрыстом Дарогай, Праўдай
і Жыццём. Выпрошвай для нас у Айца дары Святога Духа, каб Ён усцярог нас і вызваліў ад пасткаў зла. Дапамагай нам сведчыць у кожным выпадку пра плённасць любові і пра сапраўдны сэнс жыцця; вучы нас ствараць разам з Табой Валадарства Твайго сына - Каралеўства справядлівасці, любові
і міру. Маліся за нас
і будзь нашай Заступніцай цяпер і заўжды.
Ян Павел II
У Касцёле май з’яўляецца перыядам асаблівага ўшанавання Божай Маці. Падчас гэтага цудоўнага месяца мы збіраемся ў касцёлах і ў прыдарожных каплічках на маёвыя набажэнствы, каб разам праслаўляць Бога і Яго Маці.
Мы не ў стане зразумець Божую волю, не можам зразумець веліч, мудрасць і магутнасць Творцы. Мы можам толькі паверыць. Нашыя вера і надзея былі ўмацаваны ў хвіліны Унебаўшэсця Божага Сына, таму што мы бачым нашае будучае. Бог – усемагутны і вечны. Усё, што ёсць у нас і што ствараем, паходзіць ад Яго. Бог стварыў нас, Ён нас і асудзіць. Мы – шчаслівыя, таму што атрымалі свабодную волю, дары Святога Духа, Божыя запаведзі, ласкі і таленты. Таму мы хочам перажыць цудоўнае зямное жыццё, радуючы Бога сваёй верай, надзеяй і любоўю. Давайце будзем радавацца, таму што ахвяра Хрыста дала нам магчымасць збавіцца.
В
У
26 красавіка б.г.
25 красавіка б.г.
З
22 – 23 красавіка б.г.
15 красавіка б.г.
26 красавіка б.г.
А
22 красавіка б.г.
19 красавіка б.г.
Мама – гэта самае першае слова і найдаражэйшае імя, увасабленне бескарыслівай любові і бязмежнай самаахвярнасці, гэта непахісная вернасць.
Маці – гэта чалавек, які надае слову “люблю” найпаўнейшы змест.У жыцці можна мець мноства сяброў, але самым верным і надзейным - застанецца маці.
З
Загадкавыя шляхі Божага Провіду. Кожны з нас ставіць сабе мэты на гэтых шляхах, стараецца іх ажыццявіць. Але раптам аказваецца так, што ўжо перад гэтым Бог зрабіў усё па-своему. Чым жа з’яўляюцца ў такім выпадку нашыя воля і свабода? Гэтае пытанне задаюць сабе і дзяржаўны дзеяч, і гаспадыня, як і мы, сведкі падзеі, якая ўзрушыла свет 10 красавіка.
Назіраючы за духоўным ростам і ўнутранай барацьбой розных людзей, можна заўважыць, што падставай шматлікіх духоўных праблем амаль што кожнай асобы з’яўляецца адна і тая ж з’ява: нелюбоў да сябе.
П
1. Сагніце лісток па дыяганалі.
