ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Чацвер, 09 Верасня 2010 года
Нумар 24 (293), 27 снежня 2009 года
Нумар 24 (293)

Божае Нараджэнне – свята Любові
“Ціхая ноч, святая ноч Любоў нясе людзям усім” – так можна дазволіць сабе змяніць тэкст вядомай каляднай песні. Гэта цалкам адлюстроўвае атмасферу Божага Нараджэння, нашыя пачуцці і дасць нам падставу да роздуму над значэннем гэтага свята.
Не толькі каляровыя цацкі з бліскоткамі
Нягледзячы на тое, што прылаўкі ў магазінах ужо з пачатку лістапада былі аздоблены па-святочнаму, нягледзячы на тое, што тэлерэкламы заахвочваюць нас купляць падарункі пад ёлку, то і так толькі ў гэтыя дні нам дадзена магчымасць адчуць поўнасцю святы Божага Нараджэння. Нельга пазбегнуць камерцыйнага боку святаў і цяжка гэта асуджаць. Чалавек, які тужыць па святочнай атмасферы, хоча яе наблізіць у тых месцах, дзе праводзіць шмат часу: у школе, на працы ці ў згаданых крамах, робячы перадсвяточныя пакупкі ці нават у рэкламах - усюды можна адчуць атмасферу Божага Нараджэння. Аднак звядзенне святаў толькі да гэтага іх моцна збядняе. А такая сітуацыя склалася ў многіх краінах Заходняй Еўропы і ў ЗША. Тут адзначаюць “Christmas”, але так мала гаворыцца пра Езуса, а таму гэтыя святы існуюць там для саміх святаў. А каб не дапусціць звесці Божае Нараджэнне толькі да ёлкі, падарункаў і святочных звычаяў, то варта задаць сабе некалькі пытанняў: “Для чаго Езус Хрыстус прыйшоў на зямлю?”, “Чаму Ён прыняў постаць малога, нявіннага дзіцяткі?”, “Чаму вучыць пастава Езуса, які адказваецца ад радасці Неба, каб быць “Богам з намі”?

Чытаць цалкам...

Нарадзіўся для нас Збавіцель
Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіча
з нагоды Божага Нараджэння 2009 г. і Новага 2010 году
Дарагія ў Хрысце браты і сёстры! 
“Нарадзіўся для нас Збавіцель - усяго свету Адкупіцель”. У гэтыя радасныя дні Божага Нараджэння мы спяваем гэтыя словы каляднай песні, будучы сведкамі прысутнасці Бога ў нашым жыцці. Праўда пра нараджэнне Езуса ідзе поруч з праўдай пра нашае нараджэнне да новага жыцця, з напамінкам пра тое, кім мы ёсць на самай справе.
    Гледзячы на яслі, паспрабуйце знайсці там сваё месца ля Бога, які дзеліцца з намі сваёй Любоўю. А каб убачыць Бога, патрэбна выкінуць з сябе зло, якое пануе ў нашым сэрцы, якое не дазваляе нам убачыць сваё сапраўднае людское аблічча.

Чытаць цалкам...

Пасланне Бэнэдыкта XVI да каталіцкіх біскупаў Беларусі
Найдастойнейшыя браты, ізноў дзякуючы Вам, я заклікаю Божую Маці, якую так любяць на вашай зямлі, каб Яна падтрымлівала, накіроўвала, абараняла Вас. З такімі пажаданнямі і з асабліваю любоўю ўдзяляю вам, святарам, манахам і сёстрам, а таксама ўсім вернікам спецыяльнае апостальскае благаслаўленне і запэўніваю ў маёй малітве за ўвесь беларускі народ.
Дастойны ксёндз кардынал, шаноўныя браты!
Я вельмі рады вітаць кожнага з вас у доме Наступніка апостала Пятра, якому Хрыстус даручыў заданне пасвіць свой статак (пар. Ян 21, 15–19), умацоўваць братоў у веры (пар. Лк 22, 32), зберагаць і развіваць касцёльнае адзінства (пар. Lumen gentium 22). Дзякую біскупу Аляксандру Кашкевічу за прамову, у якой ён распавёў пра шлях Касцёла ў Беларусі, выявіўшы таксама выклікі, што яго чакаюць наперадзе.

Чытаць цалкам...

Касцёл патрабуе адважных людзей
св. Стэфан
У другі дзень святаў Нараджэння Пана Касцёл успамінае постаць першага хрысціянскага мучаніка св. Стэфана. Радасць, якая выплывае з Нараджэння Езуса, прымае як бы іншае адценне. Мы суцішваемся і раздумваем пра мучаніцтва сведка Евангелля. З пачатку існавання хрысціянства такі род смерці разумелі як самую дасканалую форму пераймання Хрыста, ідэал святасці, стойкасці і асаблівай Божай ласкі.
Стэфан з’яўляецца святым – аб гэтым мы ведаем са старонкаў Святога Пісання. У хуткім часе пасля Унебаўшэсця Езуса хрысціяне, якія жадалі жыць паводле Яго навукі, аддавалі свае маёнткі на патрэбы хрысціянскай гміны. Для распараджэння тымі дабротамі і для паслугаў убогім выбралі сем дыяканаў. Гэта былі мужчыны з добрай рэпутацыяй. Сярод іх у ліку першых называюць Стэфана. Гэты чалавек быў блізка Бога і адкрыты на патрэбы іншых. У сваёй дзейнасці ён злучаў дасканала клопат пра ўбогіх, навучанне ў сінагогах з тым, што ён здзяйсняў вялікія справы сярод людзей. Стэфан, падтрыманы Божай моцай, рабіў гэта з вялікім энтузіязмам. Ён расказваў пра гісторыю выбранага народу і любові Бога да свайго люду.

Чытаць цалкам...

Холадна на вуліцы, але цёпла на сэрцы!
Нумар 24 (293), 27 снежня 2009 годаНа святы Божага Нараджэння тысяча добрых словаў і пажаданняў зыходзіць з вуснаў розных людзей. Пажаданні ўсяго найлепшага, якія адрасуюць людзі адзін аднаму, робяць гэты свет лепшым, хоць бы на некалькі хвілінаў, гадзінаў ці дзён. Чалавечы позірк накіраваны на Народжанага Божага Сына і робіць з зямлі неба. Чаму Вігілійная Ноч не прадаўжаецца на працягу ўсяго жыцця? Чаму чалавек забірае сам у сябе шчасце? Чаму такія прыгожыя і цёплыя пажаданні хутка выходзяць з нашай памяці? Проста чалавек не верыць у сваё шчасце, не верыць у тое, што ён можа быць шчаслівы. А Бог любіць гэты свет, прыходзячы да людзей, хоча адкрыць для кожнага з нас вочы на Сваю прысутнасць у нашым жыцці. Няхай жа пачутыя пажаданні ўсяго найлепшага будуць у нашых сэрцах як найдаўжэй.

Чытаць цалкам...

Крочыць слядамі Святой Сям’і
27 снежня – свята Святой Сям’і
Калі кожны з нас раздумвае пра сучасную сям’ю, то заўважае ў ёй шматлікія цяжкасці і праблемы. Адначасова ідзе пошук магчымых выхадаў для яе, а таксама розных узораў для пераймання. У гэтым пошуку на першым месцы павінна быць Святая Сям’я, якая з’яўляецца прыкладам для кожнай хрысціянскай сям’і.
Ксёндз Ян Бэртхер, заснавальнік супольнасці Місіянераў Святой Сям’і, зазначыў у сваёй працы “Культ і перайманне Святой Сям’і”, што Езус, Марыя, Юзаф – гэта тры нераўназначныя вяршыні, якія любілі адзін аднаго. На іх прыкладзе здзяйсняецца такая ўзнёслая гармонія няроўнасці, што аналагічнай не было і ніколі не будзе ва ўсім створаным свеце. Рэалізаваць любоў у сужэнстве – нялёгкая справа. І Святой Сям’і не былі аблегчаны высілкі ў гэтым плане. Іх супольнае жыццё не было лёгкім, але нягледзячы на гэта дзякуючы сваёй вернасці і цнотам іх прыклад сямейнага жыцця і далей служыць узорам для пераймання. Ксёндз падкрэсліў, што кожная хрысціянская сям’я – гэта дамашні Касцёл, узмоцнены прысутнасцю Хрыста, так як Святая Сям’я, узмоцненая прысутнасцю Дзіцятка Езус, пілігрымуе ў часе да канца вякоў, ідучы на сустрэчу з Богам-Айцом. На гэтым шляху сучасныя сем’і крочаць слядамі вандроўкі Святой Сям’і, якая ішла першай у гэтай пілігрымцы веры, чым з’яўляецца жыццё.

Чытаць цалкам...

Бэтлеемскае святло міру запылала ў Гродне
18 снежня б.г. дзесяты раз у Гродна прыбыло бэтлеемскае святло міру, запаленае ў гроце Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Польскія харцэры перадалі яго харцэрам з Беларусі на памежным пераходзе ў Кузніцы. Бэтлеемскае святло міру павандравала ў гэты ж дзень у іншыя гарады Беларусі, а пазней – у Расію. Пасля ўрачыстага выстаўлення на алтар лямпіёна з агеньчыкам у катэдральнай базыліцы ў Гродне пробашч касцёла кс. Ян Кучынскі і кс. Ян Банькоўскі OFMCap. цэлебравалі св. Імшу. Падчас гаміліі кс. Ян Банькоўскі звярнуў увагу вернікаў на сімволіку святла, якое мае вельмі глыбокае значэнне. Пасля св. Імшы харцэры з розных куткоў Беларусі і расійскія скаўты сабраліся для аплаткавага спаткання. Бэтлеемская святло міру будзе знаходзіцца ў Фарным касцёле да 6 студзеня. У гэты час вернікі змогуць запаліць ад яго свае свечкі і прынесці агеньчык – святло веры, надзеі і любові ў свае дамы.

Чытаць цалкам...

Анкета
 Калі ў Вас ёсць крыху свабоднага часу і Вас цікавіць наша газета, то адказы на ніжэйпададзеныя пытанні вышліце ў рэдакцыю ці гасцёўню інтэрнэт-старонкі. Вы можаце адказваць на ўсе пытанні або на выбраныя. Мы прагнем, каб лепш абвяшчаць Божае слова і каб яно эфектыўна даходзіла да нашых чытачоў.
Супольна дбаем пра развіццё нашай газеты

    Век:            Пол:
  • Ці падабаецца Вам наша газета?
  • Якую старонку часцей за ўсё Вы любіце чытаць?
  • Артыкулы якога аўтара найбольш Вам падабаюцца?
  • Якія рубрыкі найбольш Вам імпануюць?
  • Што Вы не любіце чытаць?
  • Што б Вы хацелі змяніць у лепшы бок у нашай газеце?
  • Ад чаго не варта адмаўляцца?
  • Якія ёсць у Вас ідэі, каб газету “Слова Жыцця” чытала большая колькасць людзей?
  • Ці Вы будзеце чытаць і далей нашае выданне?
  • Пра што Вы хацелі б прачытаць у ім?
  • Як часта павінна выходзіць наша газета?
  • Які фармат павінна яна мець?
  • Пытанні да рэдакцыі? (Калі ў Вас ёсць пытанні ці ўласныя разважанні наконт нашага выдання).
Адказы, заўвагі і прапановы можна застаўляць у Гасцёўні нашай старонкі

Чытаць цалкам...

Дабрачынная акцыя моладзі
12 – 13 снежня б.г. моладзь з акадэміцкага душпастырства “Open” з Гродна правяла дабрачынную акцыю, якая дапамагла купіць падарункі для хворых дзяцей з рэабілітацыйных цэнтраў г. Гродна. У гэтыя дні распаўсюджваліся вігілійныя свечкі сярод вернікаў. Прыемна здзівіла Вернікі, якія 13 снежня ўдзельнічалі ў св. Імшы ў катэдры, былі прыемна здзіўлены тым, што ўзамен за прынесеныя ахвяры яны атрымалі ад моладзі печыва, зробленае іхнімі рукамі. Акадэміцкае душпастырства ўдзячна ўсім дабрачынцам, дзякуючы якім акцыя прынесла шчодры плён.

Чытаць цалкам...

Спорт выхоўвае ў экуменічным духу
13 снежня б.г. група дзяцей і моладзі з парафіі імя Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Гродна -Аўгустовак) удзельнічала ў VIII адкрытым міжканфесійным турніры па футболу, які адбыўся ў Барысаве і быў прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Каманда з Аўгустоўка (група асобаў ва ўзросце 12 –14 гадоў) заняла ганаровае трэцяе месца.
    У спаборніцтвах прынялі ўдзел 15 камандаў у трох узроставых групах з Мінска, Барысава і Гродна, у тым ліку і дзявочыя каманды. Адным з галоўным арганізатараў гэтага традыцыйнага ўжо турніру быў а. Андрэй Шабалоўскі, праваслаўная духоўная асоба з Барысава. Спартыўныя спаборніцтвы, якія былі накіраваны на развіццё практычнага экуменізму, сталі дыялогам грамадскага характару братніх хрысціянскіх Касцёлаў.
    На фотаздымку: каманда з парафіі з Аўгустоўка са сваім душпастырам ксяндзом Артурам Малафеем, а. Андрэем Шабалоўскім і трэнерам Аляксандрам Гусарам (другі справа).

Чытаць цалкам...

Mоладзь збіраецца на еўрапейскую сустрэчу
У гэтым годзе моладзь нашай дыяцэзіі з Гродна, Ліды і Смаргоні вырушыць на хрысціянскую сустрэчу маладых людзей у Познані, якую 32-і раз арганізуюць браты з супольнасці Taize. 29 снежня б.г. каля 200 асобаў прыедзе ў Познань аўтобусамі і цягнікамі. На 2 студзеня 2010 г. запланавана вяртанне, пасля якога ўдзельнікі гэтай сустрэчы раскажуць чытачам пра свае ўражанні на старонках нашай газеты.
    З 1978 г. экуменічнай супольнасцю Taize арганізоўваюцца еўрапейскія сустрэчы. Апошння з іх у Бруселі сабрала ў снежні і студзені 20082009 г.г. каля 40.000 яе ўдзельнікаў.

Чытаць цалкам...

Аплаткавыя спатканні
…святароў
Напярэдадні святаў Божага Нараджэння святары Гродзенскай дыяцэзіі традыцыйна сабраліся, каб падзяліцца аплаткамі. 21 снежня б.г. аплаткавае спатканне адбылося ў 11.00 гадзінаў у парафіі Ліда-Фара, а 22 снежня б.г. - у 11.00 у ВДС у Гродне.
…клерыкаў
22 снежня б.г. у 18.00 гадзінаў клерыкі гродзенскай ВДС падзяліліся аплаткамі і ўзаемна пажадалі ўсяго найлепшага, пасля чаго яны выехалі ў свае родныя старонкі, каб правесці святы ў асяроддзі сваіх блізкіх.
…бяздомных
23 снежня б.г. у 13.00 у сталовай ля Пабрыгіцкага касцёла ў Гродне адбылося аплаткавае спатканне бяздомных, на якое сёстры-назарэтанкі запрасілі таксама членаў іх сем’яў. Звыш 100 асобаў прыйшло на супольную малітву, ламанне аплаткамі і ўрачысты абед.
…пілігрымаў у Рось
26 снежня б.г. у парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна, п. Паўднёвы) пройдзе аплаткавая сустрэча пілігрымаў, падчас якой ансамбль “MAJ” з Квасоўкі праспявае вядомыя калядныя песні. У праграме прадбачана адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і св. Імша ў 19.00 за ўсіх паломнікаў і спонсараў пілігрымкі.
… душпастырства службы аховы здароўя
27 снежня б.г. у 16.00 у будынку ВДС у Гродне адбудзецца аплаткавая сустрэча вернікаў з душпастырства службы аховы здароўя.
…студэнтаў
Студэнты з г. Гродна запрашаюць маладых людзей на 7 студзеня 2010 г. на 19.00 ў Пабрыгіцкі касцёл на аплаткавае спатканне і св. Імшу, галоўным цэлебрантам якой будзе біскуп Аляксандр Кашкевіч.
… душпастырства настаўнікаў
10 студзеня ў 16.00 у Пабрыгіцкім касцёле ў Гродне адбудзецца аплаткавая сустрэча душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў г. Гродна.
…сёстраў
11 студзеня ў 11.00 гадзінаў у Пабрыгіцкім касцёле адбудзецца аплаткавае спатканне сёстраў Гродзенскай дыяцэзіі, падчас якога яны будуць супольна маліцца і праслухаюць аскетычную канферэнцыю.

Чытаць цалкам...

Некалькімі радкамі…
  • У гэтым годзе ўпершыню жыхары г. Гродна ўбачаць стаенкі на Божае Нараджэнне пры гродзенскіх касцёлах, між іншым, пры Фарным касцёле і ў м-не Дзевятоўка.
  • 19 снежня б.г. у настаўнікаў і выхавацеляў г. Гродна прайшоў дзень адвэнтавых духоўных сустрэчаў у Пабрыгіцкім касцёле. Ксёндз Антоній Грэмза, душпастыр настаўнікаў з горада над Нёманам, правёў канферэнцыю і адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта.
  • 8 снежня б.г. вернікі з пар. імя Найсвяцейшай Тройцы з Зельвы дзякавалі Богу за 20-ці годдзе паўторнай кансэкрацыі свайго касцёла, які звыш 40 гадоў служыў у якасці складу.
  • 20 –22 снежня б.г. у катэдральным касцёле ў Гродне прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі. У першы дзень іх правядзення ў 21.00 кс. Часлаў Паўлюкевіч абвясціў казанне для моладзі і маладых сем’яў. 21 снежня б.г. у рэкалекцыях удзельнічалі дзеці і жанчыны, а 22 снежня б.г – дзеці і мужчыны.

Чытаць цалкам...

20-ці годдзе ўзнаўлення дзейнасці а. босых кармелітаў у Беларусі
14 снежня 2009 г. у нарачанскай парафіі імя св. Андрэя-апостала (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пачалося святкаванне 20-ці годдзя ўзнаўлення дзейнасці айцоў-кармелітаў босых на тэрыторыі Беларусі. Пробашч мясцовай парафіі а. Бэрнард Радзік OCD нагадаў падчас урачыстай св. Імшы пра ўсіх айцоў-кармелітаў, якія на працягу гэтых гадоў працавалі ў парафіі і заклікаў прысутных памаліцца як за памерлых, так і за тых, хто сёння служыць Касцёлу і людзям у Беларусі.

Чытаць цалкам...

Папа прызнаў гераічнасць цнотаў Яна Паўла II
19 снежня б.г. Папа Бэнэдыкт XVI падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў Божага слугі Яна Паўла II. Тым самым закончыўся чарговы этап беатыфікацыйнага працэсу Папы-паляка. Наогул, Святы Айцец падпісаў 10 дэкрэтаў аб цудах, 10 – аб гераічнасці цнотаў і адзін - аб мучаніцтве. Сярод іх быў дэкрэт аб мучаніцтве кс. Ежэго Папялушкі і дэкрэт, які датычыць зацвярджэння цуда, які здзейсніўся з дапамогай бл. Станіслава Казімерчыка, лятэраньскага рэгулярнага каноніка.

Чытаць цалкам...

Ліст да ўдзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы моладзі
Папа Бэнэдыкт XVI, арцыбіскуп Кентэрберы Рован Вільямс, патрыярх Барталамей з Канстанцінопаля, а таксама старшыня Еўрапейскай камісіі Мануэль Бароса і генеральны сакратар ААН Бан Кі Моон з’яўляюцца аўтарамі паслання да ўдзельнікаў 32-ой Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца ў Познані. “Дарагая моладзь, Святы Айцец злучаецца ў малітве з вамі, хто сабраўся ў Познані на заклік супольнасці з Taizе, у Айчыне майго вялікага папярэдніка Яна Паўла II” – піша ў сваім лісце Бэнэдыкт XVI. Папа запэўнівае ў ім аб сваёй малітве за моладзь, каб Святы Дух дапамагаў ім падчас сустрэчы ўсё лепш пазнаваць Божую волю і паглыбляць давер да Творцы.

Чытаць цалкам...

Папа благаславіць Касцёл у Беларусі
Канферэнцыя епіскапату Беларусі
Мы вельмі рады, што Вы вярнуліся ў сваю дыяцэзію. Падчас Вашага побыту ў Рыме мы злучаліся з Вамі духоўна. Калі ласка, Ваша Эксцэленцыя, падзяліцеся з нашымі чытачамі сваімі ўражаннямі ад візіту Ad Limina Apostolorum? Як пачаўся Ваш візіт?
    Першы дзень візіту, а было гэта ў суботу 12 снежня б.г., у 7.30 гадзінаў мы пачалі са св. Імшы ў базыліцы імя св. Пятра пры рэліквіях апостала. Гэта вельмі важна. Мы памяталі ў нашых малітвах пра ўвесь Касцёл на Беларусі і, безумоўна, кожны біскуп – пра сваю дыяцэзію, пра святароў, клерыкаў, пра сёстраў і пра вернікаў. У нас было за што дзякаваць Богу цераз заступніцтва св. Пятра і прасіць аб сіле кіраваць гэтым Касцёлам і дапамагаць Святому Айцу, быць вернымі свайму пакліканню. †

Чытаць цалкам...

Спяшайцеся любіць людзей
Ці не так адбываецца ў нашым жыцці, што часта розныя падзеі нашага жыцця мы ўспрымаем як большыя ці меншыя перашкоды для рэалізацыі нашых намераў? Ці мы не пратэстуем, калі дрэннае надвор’е перапыняе канікулы, а хвароба – намечаныя планы? Ці не бунтуемся, калі жорсткая рэчаіснасць знішчае нашыя жыццёвыя мары? Як мы можам жыць у “здаровай” атмасферы і творча працаваць, калі нам пастаянна нагадваюць пра лёс бедных, хворых і самотных?
    Сапраўднае хрысціянскае жыццё заклікае нас, каб мы былі чуйныя і разумелі свет, які нас акружае. Гэтая пільнасць можа змяніць нашае існаванне, бо змяняе наш погляд на свет і падзеі, якія “прамаўляюць” да нас.
    12 снежня моладзь парафіі імя Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнасці (Гродна - Аўгустовак) на чале з ксяндзом-пробашчам Аляксандрам Шэметам, а таксама з ксяндзом-вікарыем Аляксандрам Багдановічам і сястрой Людмілай наведалі Дом грамадскай апекі, дзе знаходзяцца асобы, пра якіх забыліся самыя блізкія.

Чытаць цалкам...

Зачем эти обряды?
кс. Андрэй Рылка Недавно давали нам целовать мощи бл. Михаила Сапотько. Зачем эти обряды?

 
    Почитать мощи святых - выражение нашего почтения к святому, к его героической жизни и, что самое важное для нас, выражает нашу веру в его ходатайство перед Богом за нас. Мощи – это частичка личной вещи (или тела) святого. В каком-то смысле эти вещи можно сравнить с памятными вещами какого-то близкого и дорогого нам человека, которые напоминают нам о нем и о том, что он нам говорил, к чему призывал. С мощами связана также наша вера в то, что Божья благодать особенно сопутствует всему, что было посвящено (в собственность) Господу. Многим людям известны случаи, когда злой дух воздействует на человека из-за того, что человек контактирует с какой-то вещью, местом, которые хозяин ему посвятил. Но не многие задумываются над тем, что Господь действует также особенным образом в посвященных Ему местах и через посвященные Ему предметы, потому что они становятся (посредством молитвы посвящения) Его собственностью (человек, как хозяин места или предмета, полностью вверяет его Богу, как новому хозяину).

Чытаць цалкам...

Эра любові і прабачэння
 Паважаныя чытачы!
Божае Нараджэнне дало пачатак эры хрысціянства – эры любові і прабачэння. Езус узяў на сябе нашыя грахі, штодзённа нам прабачае і запрашае нас удзельнічаць у таямніцы свайго адкуплення. Я запрашаю кожнага з Вас на хвілінку адарвацца ад штодзённых спраў і паспрабаваць усвядоміць глыбокае значэнне і вартасць калядных традыцый і сімвалаў вігілійнай вячэры.
- Калядная вячэра – напамін пра агапу (са ст.- грэчаскага - агампэ, агампа) агульную трапезу хрысціян першых стагоддзяў, якую называлі “вячэрай любові”. Агапэ – адна з асноўных дабрадзейнасцяў, неназойлівая, ахвярная, міласэрная любоў да бліжняга. Адсюль пайшла традыцыя ставіць дадатковы сталовы прыбор для самотных, пакінутых, вандроўцаў.
    - Аплатка ( лац. oblatum – ахвярны) – cімвал згоды, пагаднення, прабачэння крыўдаў, хлеб Таго, Хто прынёс супакой людзям добрай волі.
    - Стол, накрыты белым абрусам – cімвал алтара. Белы абрус нагадвае пялёнкі, якімі Марыя спавівала Народжанага Езуса. Белы колер таксама з’яўляецца cімвалам чысціні намераў, святасці тых, хто садзіцца вакол стала за ўрачыстую калядную вячэру.

Чытаць цалкам...

Упрыгожванні на ёлку
Анёл з вермішэлі
Вермішэль, рожкі - гэта не толькі макаронныя вырабы, але і выдатны матэрыял для творчасці. Прапануем вам самастойна склеіць анёлаў з макаронаў, якімі можна ўпрыгожыць ёлку.

    Неабходныя матэрыялы: клей ПВА, макаронныя вырабы, пластыкавы шарык для вырабу галавы (дыяметрам каля 2 см), вата (служыць злучальным матэрыялам паміж дэталямі), балончык з “залатой” фарбай, маркер і крышачку фантазіі.
    Можна склеіць прыгожых і арыгінальных анёлкаў з ракавінак.

Чытаць цалкам...

Віншаванні і пажаданні
27 снежня 2009 года
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году перасылаем сардэчныя пажаданні: шчасця, здароўя, шчодрай Божай ласкі, святла Святога Духа, апекі Марыі Панны. Няхай служба Богу і людзям прыносіць Вам задавальненне і шчодры плён.
Парафіяне з вёскі Рандзілаўшчына, Падвялікае і Скрундзі
◊◊◊
З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году паважаным ксяндзам: Паўлу Салабуду, Міхалу Ластоўскаму, Раману Рачку, Віталію Дабраловічу выражаем сардэчную ўдзячнасць за душпастырскую працу ў нашай парафіі і шчыра жадаем усяго найлепшага. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, а народжанае Божае Дзіця апякуецца Вамі.
Парафіяне з Адэльска

Чытаць цалкам...

Актуальны нумар

język polski

Апытанне


На Ваш погляд...

Ці Вы хочаце пазнаёміцца ў інтэрнэце з нашым каталіцкім парталам www.grodnensis.by?

Ад шчырага сэрца

  

Сардэчныя словы віншаванняў і пажаданняў з нагоды розных урачыстасцей, а таксама словы спачування і малітвы ў выпадку адыхода ў Дом Пана...

Літургічны каляндар

green
Чытанне на сёння:
Імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  114

На службе Богу і людзям

а. Караль Барнась

     Айцец Караль Барнась, рэдэмптарыст

- нарадзіўся 01. 02. 1935 г. у Польшчы.
- 26. 06. 1960 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Тухаве з рук арцыбіскупа Уладзіміра Ясінскага.
- На працягу 30 гадоў ён працаваў у розных кляштарах рэдэмптарыстаў у Польшчы.
- 5 гадоў вучыўся ў Тэалагічнай каталіцкай акадэміі ў Варшаве завочна.
- У 1990 г. прыехаў у Беларусь у парафію Вялікія Эйсманты і ў Занявічы.
- У 2010-м годзе спаўняецца 20 гадоў яго працы ў Беларусі, 50 гадоў святарства і 75 гадоў жыцця.
- У сакавіку 2010 г. а. Караль Барнась папрасіў біскупа Аляксандра Кашкевіча, каб той вызваліў яго ад абавязкаў пробашча ў Вялікіх Эйсмантах і ў Занявічах і ад абавязкаў дзекана. Просьба была прынята.

   “Я дзякую біскупу за магчымасць працаваць дваццаць гадоў у дыяцэзіі, а ўсім святарам – за прыемнае супрацоўніцтва. Я буду ўспамінаць з прыемнасцю штогадовыя агульныя рэкалекцыі і штомесячныя дні Духоўных сустрэчаў, як і працу ў Берастовіцкім дэканаце.
Пасля 50 гадоў я адчуваю святарства як вялікі дар Божай Міласэрнасці як для святара, так і для людзей, да якіх я быў пасланы”.

Кс. Ігар Андрэй Бурак

     Ксёндз Андрэй Бурак

- Нарадзіўся 13. 01. 1978 г. у Лідзе.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 25. 05. 2002 г. у катэдральнай базыліцы прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- вікарый у Ашмянах, у Лідзе ў парафіі імя св. Сям’і,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у парафіі імя св. Якуба ў Цудзенішках.

   “Калі я задумваюся пра тое, чым ёсць святарства, то мне ўспамінаюцца словы ксяндза Яна Твардоўскага: “Я баюся ўласнага святарства, непакоюся за яго (…) і перад ім укленчваю”.

Кс. Ігар Антоній Анісімаў

     Ксёндз Ігар Антоній Анісімаў

- Нарадзіўся 16. 10. 1974 г. у Магнітагорску (Расія).
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 19. 05. 2001 г. у гродзенскай катэдры прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у парафіі ў Лідзе (Слабодка),
- 2003-2004 г. - вікарый у парафіі Ліда-Фара,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Першамайску (Шчучынскі раён).

   “Няспынна святарства застаецца таямніцай Божага плану ў дачыненні да мяне, нягоднага яго слугі. Я адчуваю вялікую адказнасць за гэты вялікі дар і за людзей, якіх Бог ставіць на шляху майго святарскага жыцця”.

Кс. Генрых Яблонскі

     Ксёндз Генрых Яблонскі

- Нарадзіўся 07. 04. 1957 г. у Капцевічах (Смаргонскі раён).
- У 1987 г. скончыў ВДС у Рызе.
- 31. 05. 1987 г. у Рызе прыняў святарскія пасвячэнні з рук кардынала Юльяна Вайводса.
- Душпастырская праца:
- з 1988 г. – пробашч у Канвалішках,
- з 2001 г. і па сённяшні дзень – пробашч у Забалаці,
- з 2005 г. – дзекан дэканату Радунь.

   “Святарства – вялікая ласка і дар, за які я ўдзячны Богу”.

Кс. Дзмітрый Урбановіч

     Ксёндз Дзмітрый Урбановіч

- Нарадзіўся 16. 05. 1977 г. у Забалаці.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне,
- а 19. 05. 2001 г. у катэдры ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у Ваўкавыску, у пар. імя св. Вацлава,
- 2003 – 2005 г.г. – вікарый у Радуні,
- з 2005 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Дудах.

   “Святарства – гэта служба Богу і людзям. Я ўдзячны Богу за дар майго прызвання”.

Кс. Аляксандр Шэмет

     Ксёндз Аляксандр Шэмет

- Нарадзіўся 09. 04. 1961 г. у Люсіна (Брэсцкая вобласць).
- 31. 05. 1987 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Рызе з рук біскупа Яніса Цакульса.
- Душпастырская праца:
- працаваў у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі: у Адамавічах, Селіванаўцах, у Бале Касцёльнай, у Перстуні.
- Цяпер з’яўляецца пробашчам у Адамавічах і ў м-не Аўгустовак (Гродна).

   “Святарства - гэта Божы выбар, якога да рэшты нельга зразумець, чаму Бог выбірае такога нікчэмнага чалавека для працы ў сваім вінаградніку”.

Кс. Пётр Марцінец CMF

     Ксёндз Пётр Марцінец CMF

- Нарадзіўся 13. 05. 1943 г. у Аполі (Польшча).
- У 1971 г. скончыў Папскую семінарыю ў Вроцлаве. 29. 06 1972 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў Аполі з рук біскупа Францішка Ёпа.
- Душпастырская праца:
- да 2000 году – у Польшчы.
- З 2001 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Азёрах, Жытомлі і Кашубінцах.
- На працягу года выконваў функцыі духоўнага айца ў ВДС У Гродне і быў шматгадовым спаведнікам клерыкаў.
- З 2010 г. быў назначаны дзеканам дэканату Гродна – Усход.

   “Святарства –гэта вельмі высакародны дар, якога нельга зразумець уласным розумам”.