ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Нядзеля, 24 верасня 2017 года
«Катэхізацыя – гэта стоўп
навучання веры»
/ Папа Францішак /

Паважаныя чытачы!

 Кожны чалавек усведамляе, што яму варта пастаянна вучыцца, каб здабываць новы досвед: як радасны, так і балесны, які дазваляе зусім па-іншаму зірнуць на жыццё.
   У наш час свет прапануе ўсё новыя і новыя сюрпрызы і прыемнасці, з-за чаго людзі нярэдка забываюцца пра сваё духоўнае развіццё. А разам з тым хрысціянскае жыццё павінна мець дынаміку. Шлях унутранага ўдасканалення неаднаразова патрабуе ад нас прыстасоўваць выбраныя духоўныя сродкі да нашых патрэб. Таму належыць нястомна пашыраць свае гарызонты, развіваць веру, імкнучыся толькі наперад, нават калі складваецца ўражанне, што гэтая дарога ўвесь час ідзе пад гару.
 Кожнаму чалавеку неабходны адпачынак ад штодзённых заняткаў і абавязкаў, каб больш часу прысвяціць сабе і бліжнім, якіх Божы Провід ставіць на жыццёвым шляху, каб магчы далей з новымі сіламі рэалізоўваць сваё пакліканне. Перадышкі патрабуюць усе: і дзеці, і дарослыя.
   Канікулы і водпускі даюць магчымасць быць з тымі, з кім нас яднаюць самыя цесныя і прыгожыя сувязі. Гэта таксама час, каб захапляцца разнастайнасцю свету, час для роздуму над сэнсам жыцця. Гэта цудоўная нагода, каб паспаборнічаць з самім сабой. Напрыклад, праз спартыўныя намаганні, паклапаціўшыся аб фізічных уменнях і стане, а таксама праз захаванне разважнасці і дысцыпліны ў выкарыстанні часу канікул, калі няма знешняга рэгулятара ў постаці школьных ці прафесійных абавязкаў.
 Нярэдка, падарожнічаючы па свеце, усведамляем сабе, які ён цудоўны і вялікі. У ім жылі асаблівыя людзі, якія пакінулі пасля сябе глыбокі след, што захапляе, а часам нават ашаламляе. Сёння Касцёл ставіць іх перад намі як узор для пераймання.
    У гэтыя ліпеньскія дні мы пілігрымавалі ў Навумавічы, дзе падчас II Сусветнай вайны загінулі жыхары Гродна і Ліпска, просячы ўсемагутнага Бога аб супакоі паміж людзьмі ва ўсім свеце. Сярод расстраляных была таксама бл. Мар’яна Бярнацкая, якая дабравольна ахвяравала жыццё замест сваёй цяжарнай нявесткі.
    Гэтая адважная жанчына становіцца перад намі як сведка веры, якой жыла штодня, выказваючы нязмерную прывязанасць да Хрыста. Яе жыццё было напоўнена Богам, любоўю, працай і цярпеннем. Кожны дзень жанчына пачынала малітвай і спевам Гадзінак. Затым бралася за работу: летам працавала на полі, а зімой прала лён і пяньку на кроснах. Ружанцовая малітва і набожныя спевы дапамагалі ёй годна пераносіць боль сіроцтва, спраўляцца з цяжкімі заняткамі і штодзённай нястачай.
 Да Найсвяцейшай Панны, асабліва ў ліпені, вырушаюць у пешых пілігрымках шматлікія вернікі. Яны ідуць да Маці, якая прысутнічае ў будслаўскім, тракельскім ці гудагайскім абразе. Дзеці крочаць, каб падзякаваць за тату і маму, браціка ці сястрычку, маладыя людзі – каб расказаць пра свае планы на будучыню, дарослыя – каб яшчэ больш умацавацца ў веры. Усе яны прагнуць прыняць Марыю да сябе.
    З вышыні крыжа Езус скіроўвае да сваёй Маці словы: “Жанчына, вось сын Твой”. Апосталу Яну гаворыць: “Вось Маці твая”. Далей у Евангеллі чытаем: “І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе” (Ян 19, 26–27). Гэтыя словы ўтрымліваюць важную для нас ісціну: Збаўца перадае чалавеку ў дар сваю Маці, якая становіцца нашай Маці таксама.
 Пачалося лета – перыяд водпускаў і канікул. У гэты час у найбольш вядомыя месцы культу Беларусі – Будслаў, Тракелі, Навумавічы, Навагрудак, Рось – з нашай дыяцэзіі накіроўваюцца шматлікія пілігрымкі. Людзі перажываюць цудоўную нагоду спакойна і ўраўнаважана абдумаць жыццё, праверыць сваю настойлівасць у пераадоленні штодзённых цяжкасцей дарогі, дасведчыць незвычайную атмасферу супольнасці.
    Амаль ад пачатку хрысціянства тыя, хто верыў і шукаў Бога, накіроўваліся ў святыя месцы, каб аднавіць сваю веру, атрымаць прабачэнне за грахі, знайсці дапамогу ў складаных жыццёвых сітуацыях. Там лягчэй адкрыцца на Бога, адчуць Яго асаблівае ўздзе- янне, аднавіць такім чынам прыязнасць з Панам і бліжнімі, што з’яўляецца крыніцай радасці жыцця. Падчас вандроўкі паломнікі атрымлівалі святло, якое ўказвала дарогу да Бога і сапраўднага шчасця.
кс. Юры Марціновіч
артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара"
>>

Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com
Нумар 21 (290), 15 лістапада 2009  года
21 (290), 15 лістапада 2009
default vertical zone
Наймілейшы абразБіскуп Гродзенскі2009-11-15 18:13
Наймілейшы абраз
    На Віленшчыне ў кожным доме ёсць Яе абраз. З вялікім даверам...Read More >>
 
Няхай Тваё Імя будзе праслаўлена!Рэдакцыя2009-11-15 18:13
Няхай Тваё Імя будзе праслаўлена!
О Пані мая, Святая Марыя! Тваёй ласцы асаблівай ахове і...Read More >>

15 лістапада 2009 года
◊◊◊ Паважанаму а. Андрэю Шалкевічу з нагоды Імянінаў і двухгадовай працы ў парафіі імя Анельскай Божай Маці перасылаем самыя сардэчныя...
Віншаванні і пажаданні
 
Падсвечнік-ліхтарык з апельсіна
Падсвечнік-ліхтарык з апельсіна
Часам штосьці добрае і цікавае можна зрабіць з зусім нечаканых рэчаў. Палова апельсіна, старая газета, некалькі фламастэраў. Некалькі рухаў і...
Гутарка немаўлятаў
Гутарка немаўлятаў
Лістапад – месяц, калі мы ўспамінаем асаблівым чынам пра памерлых. Мы прыходзім на іх магілы, ставім свечкі, памятаючы...
 
Что такое манипуляция?
Что такое манипуляция?
Как верующий должен реагировать на нее?    Во всевозможных действиях человека, которые можно назвать манипуляцией, есть много моментов, которые до конца...
Ответственные за жизнь
Ответственные за жизнь
Это произошло 30 июля 2007 г. Я и мои друзья поехали кататься на каруселях. Сначала – это были карусели из...
 
Шукаючы “мелодыі” жыцця
Шукаючы “мелодыі” жыцця
“Cogitо ergo sum” (“я думаю – значыць існую”) сцвярджаў французскі філосаф Рэнэ Дэкарт. Калі чалавек жыве, думае, то ён задае...
Найсвяцейшая Сям’я! Благаслаў і ахоўвай усе сем’і свету!
Найсвяцейшая Сям’я! Благаслаў і ахоўвай усе сем’і свету!
Лістапад уводзіць нас у таямніцу Назарэту, прыбліжаючы яе цераз заснавальніцу сёстраў-назарэтанкаў.    12 лістапада 1842 г. у Рашковай Волі недалёка ад...
 
Чалавек шукае праўды
Чалавек шукае праўды
    Ад нашай апошняй сустрэчы прайшло ўжо шмат часу, таму хацелася б падчас гэтай размовы закрануць некалькі тэмаў....
Кс. Цэзарый Міх
Кс. Цэзарый Міх
   Ксёндз    Цэзарый Міх - Нарадзіўся 27. 10. 1961 г. у Белай Падлясцы (Польшча).- Закончыў папскі тэалагічны факультэт у Вроцлаве.-...
 
Які твар у Марыі ў XXI стагоддзі?
Які твар у Марыі ў XXI стагоддзі?
Аднойчы малады чалавек задаў сабе такое пытанне, кленчачы перад абразом Божай Маці. Я думаю, што XXI стагоддзе можа намаляваць некалькі...
Хрыста-Валадара
Хрыста-Валадара
З Eвангелля св. Яна Пілат спытаўся ў Езуса: “Ты Кароль юдэйскі?”    Езус адказаў яму: “Ці ад сябе ты кажаш гэта,...
 
XXXIII Нядзеля звычайная
XXXIII Нядзеля звычайная
З Eвангелля св. Марка У тыя дні пасля таго ўціску зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго. I зоркі...
З гісторыі цудоўнага месца
З гісторыі цудоўнага месца
Як цудоўны абраз Вастрабрамскай Божай Маці, так і капліца, дзе ён размяшчаецца, і сама Вострая Брама маюць багатую гісторыю, якая...
 
Маці Міласэрнасці, маліся за нас!
Маці Міласэрнасці, маліся за нас!
ГРОДЗЕНСКАЯ ДЫЯЦЭЗІЯ     Створана 13. 04. 1991 г. I. ЗАСТУПНІКІ ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ:     ВАСТРАБРАМСКАЯ БОЖАЯ МАЦІ...

Актуальны нумар

Наш каляндар

kalendar 2017 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2017 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  99

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.