ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Нашы заступнікі перад Богам

Заступнік містыкаў: св. Ян ад Крыжа

Нашы заступнікі перад Богам

У іканаграфіі св. Яна ад Крыжа прадстаўляюць у кармэліцкім хабіце. Яго атрыбутамі з’яўляюцца адкрытая кніга, распяцце, лілія, арол ля ног.

Належыць да найбольш вядомых містыкаў Касцёла. Яго працы, поўныя захаплення над таямніцай Святой Тройцы, увесь час чытаюцца па-новаму. Іх каментавалі, між іншым, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус, св. Эдзіт Штайн і св. Ян Павел ІІ. Яна ад Крыжа лічаць адным з галоўных стваральнікаў літаратурнай іспанскай мовы. Яго проза поўная паэтычных выразаў, а паэзія насычана духоўнай сімволікай.
Рэфарматар кармэлітаў і сябар св. Тэрэзы Авільскай
    Будучы святы нарадзіўся ў 1542 годзе ў мясцовасці Фонціверос (Іспанія) побач з г. Авіла ў Старой Кастыліі. Быў 3-ім сынам Гансала дэ Епеса і Каталіны Альварэс.
    Калі меў 2 гады, памёр яго бацька. Асірацелая сям’я жыла ў страшнай нястачы. Некалькі разоў перасялялася, шукаючы крыніц, каб пратрымацца. Нягледзячы на цяжкасці, маці гадавала дзяцей у хрысціянскім духу, выхоўвала ў іх вялікую пашану да Марыі Панны.
 

Заступнік пчаляроў: св. Амброзій

Нашы заступнікі перад Богам

У іканаграфіі св. Амброзій прадстаўляецца ў папскім уборы. Сярод яго атрыбутаў можна адзначыць пяро, кнігу, вулей з пчоламі (згодна з традыцыяй, пчаліны рой акружыў нованароджанага Амброзія, кладучы ў яго вусны мёд, што павінна было стаць прадвеснікам дбайнай пастырскай працы, у тым ліку абвяшчэння Божага слова), дзіця ў калысцы, косць і бізун з 3-ма раменьчыкамі, якімі святы бічаваў сябе.

Вялікі і знакаміты прамоўца. Людзі слухалі яго, затаіўшы дыханне. Да сёння паўтараюцца словы святога: “Добрая мова – як соты з мёдам”. Пчаляры ж, асаблівым заступнікам якіх ён з’яўляецца, вераць, што “св. Амброзій мёду дабавіць”.
Калона Касцёла
    Амброзій нарадзіўся каля 340 года ў Трыры (Германія) у багатай арыстакратычнай сям’і (бацька быў прэфектам Галіі). Атрымаў адукацыю ў Рыме (Італія). Там распачаў упраўленчую і палітычную кар’еру. Праз некаторы час быў пасланы ў Мілан (Італія), каб выконваць функцыю консула. Як малады і шляхетны чалавек прагнуў здабыць славу і прызнанне, аднак Пан Бог падрыхтаваў для яго іншы план.
    Хоць Амброзій з’яўляўся катэхуменам, пасля смерці біскупа Мілана быў выбраны яго пераемнікам. Распачаў працу з моцнага акцэнту: раздаў усю маёмасць бедным. Адразу зарэкамендаваў сябе як выдатны арганізатар, паколькі сабраў паслугу вялікай групы катэхетаў.
    Быў разважлівым і ўспрымальным на людскія крыўды чалавекам. Вялікую папулярнасць здабыў дзякуючы сваім казанням і катэхезам, якія прамаўляў у міланскіх святынях. Яго слава сягала самых аддаленых куткоў Рымскай Імперыі.
    Біскуп Амброзій удзельнічаў у многіх дагматычных дыскусіях, што датычылі таямніцы Хрыста і Святой Тройцы. Меў значны ўплыў на палітычнае жыццё і, у прыватнасці, на імператара Феадосія, якога схіліў да пакаяння пасля здзейсненай ім разні фесаланікійцаў. Менавіта праз простыя, але адначасова прыгожыя і прасякнутыя верай казанні біскупа адкрылася на навяртанне і сэрца будучага доктара Касцёла св. Аўгусціна, які свае перажыванні і думкі апісаў у “Споведзі”.
   

Заступніца чыстых сэрцаў: бл. Караліна Кузка

Нашы заступнікі перад Богам

У іканаграфіі бл. Караліна Кузка прадстаўлена з пальмай мучаніцтва і ружанцам.

Нашы заступнікі перад Богам
Бласлаўлёная апекуецца дзяўчатамі і хлопцамі, якія, жадаючы спазнаць радасць чыстага кахання, бяруць на сябе абавязак устрымлівацца ад палавых зносін да заключэння сакраманту сужэнства. Папа Ян Павел ІІ абвясціў бл. Караліну заступніцай Руху чыстых сэрцаў і апякункай ахвяр дамаганняў.
Малітва і праца
    Караліна Кузка нарадзілася 2 жніўня 1898 года ў в. Вал-Руда (сёння Забава) пад Тарнувам (Польшча). Была 4-ым з 11-ці дзяцей Яна і Марыі. Выхоўвалася ў доме, дзе панавала поўная прастаты і духу малітвы атмасфера. З ранняга дзяцінства Караліна перажывала ў сваім сэрцы нястомную радасць, была адорана асаблівай ласкай: пастанавіла належаць толькі Богу, адчувала сябе апосталам Езуса.
    Штодзённасць дзяўчыны можна заключыць у бенедыктынскім правіле “ora et labora” (“маліся і працуй”). Пры гэтым яна не забывалася пра вучобу. Працавала часам нават звыш сваіх сіл, каб аблегчыць працу братам і сёстрам або дапамагчы суседзям, асабліва хворым. Чытала ім рэлігійныя часопісы, дапамагала па гаспадарцы. Такім чынам заслужыла павагу і зычлівасць жыхароў вёскі. Дзяўчына стала для іх прыкладам для пераймання. Яна ніколі не скардзілася на сваё поўнае працы жыццё. Рэдка можна было сустрэць дзяўчыну сумнай ці пакрыўджанай, таму што не любіла адчуваць крыўду да людзей, прабачала ўсе прыкрасці, якія яе спатыкалі.
   

Заступнік у вострай нястачы: св. Караль Барамей

Нашы заступнікі перад Богам

baromiej

Нашы заступнікі перад Богам
З вялікім клопатам і любоўю святы служыў самым бедным і патрабуючым. Будучы арцыбіскупам, будаваў бальніцы, школы для дзяцей з ніжэйшых сацыяльных класаў, фундаваў прытулкі для калек і пажылых людзей, для бяздомных і сірот. Прызначаў на гэта ўсю сваю маёмасць.
Шчодры да ўбогіх, ён сам жыў бедна. Падчас панавання чумы ў роднай мясцовасці прадаў усю сваю мэблю, нават ложак. Абмежаваўся такімі ж умовамі жыцця, якія мелі яго падапечныя ў лазарэтах. Падчас эпідэміі воспы загадаў адкрываць усе свірны і раздаваць ежу патрабуючым, з-за чаго ўдавалася накарміць 60-70 тысяч чалавек у дзень. Заклікаў аказваць дапамогу хворым, даючы ўласны прыклад наведваннем шпіталяў, здзяйсненнем духоўнай паслугі, фінансавай падтрымкай інфіцыраваных і іх сем’яў.
    Св. Караль Барамей з’яўляецца заступнікам душпастыраў, катэхетаў, катэхуменаў, духоўных кіраўнікоў, біскупаў, семінарыстаў. Яго просяць аб дапамозе таксама ў выпадку чумы, захворванняў страўнікава-кішэчнага тракту.
   
    Малады стаў кардыналам
    Караль нарадзіўся 2 кастрычніка 1538 года ў Арона, на беразе возера Лага-Маджорэ (Італія). Быў 3-ім з 6-ых дзяцей у сям’і Гілберта Барамея і Маргарыты Медычы (сястры папы Пія IV), адным з важнейшых арыстакратычных родаў Ламбардзіі.
    Ужо ва ўзросце 7-мі гадоў Караль быў прызначаны да духоўнага стану і атрымаў клерыцкі ўбор. Маючы 16 гадоў, стаў сіратой. Апеку над хлопцам узяў яго дзядзька кардынал Джавані Анджэла Медычы.
   

Заступнік у складаных і безнадзейных справах: св. Юда Тадэвуш

Нашы заступнікі перад Богам

Іканаграфія прадстаўляе св. Юду Тадэвуша з палкай ці дзідай у руцэ, ад якіх ён, верагодна, атрымаў  пакутніцкую смерць, а таксама з абразом Пана  Езуса (паводле легенды выявай Хрыста святы  аздаравіў караля Абгара ў Эдэсе)

Нашы заступнікі перад Богам
Святы з’яўляецца апекуном хворых і працаўнікоў службы аховы здароўя. Ён чувае над паспяховасцю аперацый, спрыяе правільнай дыягностыцы. Заступаецца за людзей, што маюць прафесіі з высокай ступенню рызыкі, і таму, відавочна, патрабуюць звышнатуральнай апекі. Аказвае падтрымку ў драматычных і небяспечных сітуацыях пажарным, міліцыянерам. Апостал з’яўляецца таксама заступнікам сужэнскага і сямейнага жыцця. Да яго ўзносяць малітвы аб аздараўленні адносін з блізкай асобай, аб ацаленні сужэнства, якое распадаецца.
Як блізкі супрацоўнік Хрыста св. Юда Тадэвуш вельмі адказна ставіцца да сваёй місіі і таму з’яўляецца выдатным апекуном. Заўжды заступаецца перад Богам за людзей, якія знаходзяцца ў цяжкіх і бязвыхадных сітуацыях. Таму той, хто з верай моліцца да святога, абавязкова атрымае ў яго дапамогу. І нават калі не здабудзе таго, аб чым просіць, будзе ўзмоцнены Божай ласкай, каб данесці свой крыж да канца.
   

Старонка 4 з 4:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.