ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Езу, Ты гэтым займіся!

Калі да айца Піо прыходзілі тлумы, ён казаў:
    – Ідзіце лепш да кс. Далінда! Гэты містык пакінуў малітву, якую яму прадыктаваў сам Езус.
    Табе здаецца, што сітуацыя пагаршаецца? Заплюшчы вочы і скажы: “Езу, Ты гэтым займіся”.
    Прадстаўляем Вам, дарагія Чытачы, рубрыку пад назвай “Езу, Ты гэтым займіся!”
   
    На старонках нашай газеты мы будзем змяшчаць малітвы на розныя нагоды і ў розных патрэбах. Вы нават не заўсёды знойдзеце іх у сваіх малітоўніках, але яны спатрэбяцца Вам у жыцці. Таму дасылайце на адрас рэдакцыі просьбы і пытанні наконт Вашых сітуацый і патрэб, а мы пастараемся знайсці малітву, якая дапаможа Вам у жыцці.


   

 

Малітва на кожны дзень (10)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва нарачоных
    Святая Марыя, Маці Божая. Мы прыносім Табе наша каханне. Паглядзі на яго сваім ласкавым позіркам і навучы нас прыгожа кахаць. Ты, што ўся з’яўляешся Любоўю, распалі і нашыя сэрцы. Чувай, каб нашае каханне засталося моцным і адданым. Няхай яно яшчэ больш набліжае нас да Бога і робіць адчувальнымі да патрэб каханай асобы і нашых блізкіх. Няхай яно захоўвае нас ад зла і настройвае на працу над сабой. Няхай зробіць нас здольнымі дзяліцца дарам любові з каханым чалавекам. Марыя, не дапусці, каб каханне, якое так цудоўна нас злучыла, калісьці астыла і згасла з-за нашай няўважлівасці. Дапамагай нам знаходзіцца ў Хрысце і чэрпаць нашае каханне з паўнаты Яго сэрца. Амэн.
 

Малітва на кожны дзень (9)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва падзякі за 25 гадоў Гродзенскай дыяцэзіі
    Усемагутны і міласэрны Божа ў Тройцы Адзіны! Мы праслаўляем Цябе і дзякуем Табе за ўсе ласкі і даброты, якімі Ты надзяляў Божы люд Гродзенскай дыяцэзіі на працягу 25 гадоў!
    Просячы прабачэння за нашыя грахі і занядбанне, молім Цябе праз заступніцтва Марыі, Маці Міласэрнасці і Апякункі нашай, каб Ты і ў далейшым накіроўваў нас у сваім ласкавым Провідзе, адорваючы наш дыяцэзіяльны Касцёл супакоем і адзінствам, а таксама святымі пакліканнямі.
    Блаславі нашага Пастыра ў еднасці з усімі святарамі дыяцэзіі. Захоўвай у святасці нашыя сем’і, узмацняй веру і любоў да Цябе ў душах дзяцей і моладзі.
    Дазволь нам трываць з Табой у супольнасці з Паўсюдным Касцёлам, каб мы маглі жыць для Тваёй славы і няспынна Табе служыць! Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
   

Малітва на кожны дзень (8)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за маці
    Божа Ойча, дзякую Табе за любоў да маёй мамы, якая прывіта ў маім сэрцы. Не дапусці, каб гэтае пачуццё калі-небудзь згасла ўва мне; абарані мяне ад усяго, што магло б яе ўсхваляваць ці засмуціць, і не дазволь, каб я забыўся, што абавязаны ёй жыццём, выхаваннем і апекай. Я не магу аддзячыць ёй за ўсё дабро, якое яна мне зрабіла, таму Ты, о мой Божа, узнагародзь яе замест мяне. Спашлі на яе ўсё добрае, дазволь ёй доўга і шчасліва жыць, а мною пакіруй так, каб я заўсёды яе шанаваў і любіў, не прынёс ёй ніякіх непрыемнасцей, а з часам стаў апорай у яе старасці. Амэн.
   

Малітва на кожны дзень (7)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за моладзь
   Малітва за моладзь Ойча наш, клапоцячыся пра моладзь, мы просім Цябе аб асаблівых ласках для яе. Дапамажы маладым людзям знайсці праўду, якой яны прагнуць, і ўчыні так, каб іх не сапсавалі падман і крывадушнасць свету. Захавай іх адчувальныя душы ад зла і амаральнасці, якія забіраюць сэнс жыцця і надзею, а таксама аддаляюць ад Цябе, Божа – адзінага дабра і нашай мэты. Пакажы ім, Ойча, як навукай і працай падрыхтавацца да прыняцця абавязкаў, якія чакаюць іх у жыцці. Няхай яны цешацца прыгажосцю свету і сваёй любоўю, няхай давяраюць бацькам і выхавальнікам. У Тваім Сыне, а нашым Пану Езусе Хрысце няхай знаходзяць дарогу, праўду і жыццё. Амэн.
   

Малітва на кожны дзень (6)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за ненароджанае дзіця
   Малітва за ненароджанае дзіця Пане Езу, праз заступніцтва Марыі, Тваёй Маці, якая нарадзіла Цябе з любоўю, а таксама праз заступніцтва св. Юзафа, чалавека даверу, які апекаваўся Табой пасля нараджэння, прашу Цябе ў інтэнцыі гэтага ненароджанага дзіцяці, якое знаходзіцца ў небяспецы аборту. Прашу, дай яго бацькам любоў і адвагу, каб яны пакінулі свайму дзіцяці жыццё, якое Ты сам яму прадвызначыў. Амэн.
   

Малітва на кожны дзень (5)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва аб добрай жонцы
    Пане Божа, Ойча нябесны, Ты бачыш усё маё жыццё, так як я з вяршыні гары азіраю краявід, што ляжыць перада мною. Ты ведаеш, дзе жыве дзяўчына, якая калісьці, калі сустрэнецца са мной, пакіне бацьку свайго і маці і аддасць мне сэрца і руку, каб адгэтуль мы належалі адзін аднаму. Прашу ў Цябе разважлівасці і цярплівасці, каб я знайшоў добрую спадарожніцу і маці маіх дзяцей, якую Ты выбраў для мяне, перш чым мы нарадзіліся. Амэн.
   
    Малітва аб добрым мужу
    Ойча мой нябесны, калі Твая воля, каб я вышла замуж, ужо жыве дзесьці той чалавек, які мяне шукае, з якім я змагу з’яднацца, бацька маіх дзяцей. Ахіні яго апекай. Няхай ён застанецца чыстым, няхай будзе спакойным і высакародным – для Цябе і для мяне. Захавай таксама мяне для яго. Засей добрыя зярняты ў нашыя сэрцы цяпер, вясной нашага жыцця. Узмацні іх, каб наш будучы дом быў багаты на Твае ласкі. Амэн.
   

Малітва на кожны дзень (4)

Езу, Ты гэтым займіся!

Хвала Хрысту! Дапамажыце, калі ласка, знайсці малітву за пераследуемых хрысціян. Дзякуй! (Святлана Пацук)
Малітва за пераследуемых хрысціян
   Малітва за пераследуемых хрысціян Дарагі Езу, Пане нястомнай любові, будзь з нашымі братамі і сёстрамі з усяго свету, якія пакутуць з-за Твайго імя. Мы чуваем і молімся сёння разам з імі. Верны Сябар і Збаўца, Ты ведаеш кожнага з іх па імені. Ты разам з імі трываеш у цярпенні, сам спазнаўшы крыжовую смерць. Няхай тыя, хто плача, адчуюць радасць ад даверу Табе, тыя, хто адчувае боль, няхай знойдуць у Табе ацаленне і адпачынак, а тыя, хто баіцца, атрымаюць Твой супакой і надзею.
   
    Пане, молімся таксама, каб тыя, хто іх праследуе, убачылі Тваю веліч і навярнуліся да Цябе. На хвалу Тваю, ласкавы Пане. Амэн.
   

Старонка 3 з 4:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.