ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Хрысціянская думка

У чым мая вера? (26)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала obeznani.pl
    Вера ў Бога з’яўляецца найвы­шэй­шай каштоўнасцю. Гэта да Яго мы звяртаемся, калі нам цяжка стаць перад тварам якойсьці ментальнай, жыццёвай праблемы. Мы ходзім у касцёл, спавядаемся, жывём рэлігіяй кожны дзень. Вера стварае ўсмешку, гэта дзякуючы ёй мы разумеем, што на самой справе з’яўляецца добрым, а што дрэнным. Дзякуючы ёй мы можам сказаць “СТОП”, беручы пад увагу нашыя каштоўнасці. Вера – гэта штосьці найважнейшае ў жыцці, і я лічу, што яна дапамагае нам кожны дзень.
   
   

У чым мая вера? (25)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала teologia.pl
    Не аднойчы хтосьці хоча глыбока верыць, але ў ім нараджаюцца розныя сумненні. У гэтым выпадку чалавек павінен, калі толькі зможа, маліцца і прасіць аб узрастанні веры. Ён таксама павінен старацца дзейнічаць згодна з сумленнем, безупынна імкнучыся пазнаць праўду, напрыклад, чытаць адпаведныя рэлігійныя кнігі, часопісы, размаўляць з веруючымі асобамі і да т.п. Пошукі праўды павінны быць сапраўднымі і сумленнымі. Цяжка апраўдаць чалавека, які сцвярджае, што паверыў бы, калі б мог, але не робіць нічога, каб пазнаёміцца з поглядамі людзей веруючых, з навукай Касцёла, са Святым Пісаннем, адкрыта пазбягае сур’ёзных размоў і г.д.
   
   

У чым мая вера? (24)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала teologia.pl
    Дзякуючы веры мы здабываем Божую мудрасць, якая дазваляе нам належным чынам бачыць і ацэньваць рэчаіснасць, што нас акружае. Веруючая асоба ў святле Божай праўды – як праз каляровыя акуляры – бачыць навакольны свет, падзеі, жыццё і смерць. Мікраскоп дае нам магчымасць убачыць вельмі малыя прадметы, якія наша вока не заўважае. Тэлескоп, у сваю чаргу, дазваляе ўбачыць вельмі далёкія нябесныя целы, якія нельга разглядзець няўзброеным вокам. Падобным чынам вера дае нам магчымасць заўважыць у навакольным свеце, у падзеях і ў нас саміх тое, чаго мы ані пачуццямі, ані розумам не можам убачыць і зразумець.
   
   

У чым мая вера? (23)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала teologia.pl
    У сапраўднай веры можна адрозніць два важныя аспекты: поўная пакорнасць Богу як Асобе і прыняцце аб’яўленай Ім праўды (параўн. Дэкларацыя “Dominus Iesus”, 7). Вера, такім чынам, з’яўляецца прыняццем асабовага Бога, верай Яму, даверам, прызнаннем Яго найважнейшым аўтарытэтам у сваім жыцці. Гэтая пакорнасць асабоваму Богу-Любові праяўляецца, між іншым, у малітоўным кантактаванні з Ім. Веруючы чалавек верыць Айцу Нябеснаму, захоўвае Яго запаведзі, выконвае Яго волю, перакананы, што Бог хоча толькі яго шчасця.
   
   

У чым мая вера? (22)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала fronda.pl
    Вера абавязвае ў першую чаргу прытрымлівацца Дэкалогу, які з’яўляецца не толькі законам Божым, але і законам розуму. Каб атрымаць збаўленне, мы павінны любой цаной змагацца з нашымі слабасцямі... з пасткамі граху. Мы абавязаны няспынна навяртацца, выпраўляцца, працаваць над сабой. Мы былі пакліканы да святасці, але нам вядома, які цяжкі гэты шлях, бо ён вядзе праз цемру нашых він, і толькі вера можа дапамагчы нам знайсці праменьчык святла – надзеі ў цёмным тунэлі. Мы не можам саромецца сваёй веры... мы павінны паказваць усім нашае шчасце, звязанае з блізкасцю Хрыста.
   
   

У чым мая вера? (21)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. Вячаслаў Барок
   Святая зямля не недзе далёка, недасяжная. Святая зямля там, дзе ёсць я, веруючы чалавек, і дзе ёсць мой Бог. І калі я хаджу па гэтай зямлі, то яна ўжо святая. Бо я хаджу не адзін – са мной мой Бог.
   
    З моладзевага форуму
    Калі я веру ў Бога, то сведчу ўчынкамі (у жыцці). Вера не з’яўляецца сцвярджэннем, што Бог ёсць, але тым, што я падпарадкоўваю Яму сваё жыццё і інакш, чым няверуючы, прымаю жыццёвыя рашэнні.
    З партала Idziemy.pl
    Існуе, як бачна, розніца паміж паняццем веры і рэлігіі. У рэлігіі, якая з’яўляецца сувяззю чалавека з Богам, не дастаткова самаго пераканання аб існаванні Бога, у ёй павінен выступаць элемент жывой веры і даверу Богу. Без веры цяжка было б гаварыць аб рэлігіі самой па сабе. Такім чынам, паняцце “вера” не можа быць сінонімам слова “рэлігія”, не можа замяняць яго, вера таксама не можа ўспрымацца, як нешта супрацьлеглае рэлігіі.
   

У чым мая вера? (20)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. Тамаш Яклевіч
   Мы вызнаём веру кожную нядзелю на св. Імшы, ад “Веру ў Бога” распачынаем Ружанец, многія моляцца “Credo” ў штодзённых пацерах. Першыя формулы вызнавання веры ўзнікалі ў першых стагоддзях Касцёла ў сувязі з удзяленнем хросту. Іх тады называлі “сімваламі веры”. Грэчаскае слова “symbolon” азначала палову пераламанага прадмета, які прад’яўлялі як апазнавальны знак. Пераламаную частку клалі з сабой, каб пацвердзіць асобу таго, хто мае другую палову. Сімвал веры, такім чынам, з’яўляецца апазнавальным знакам хрысціян.
   
    Кс. Дарыуш Кавальчык
    Гаворачы пра веру з боку таго, у што мы верым, можна ўказаць тры ўзроўні: вера ў Бога, вера ў Хрыста, вера ў Касцёл як супольнасць, заснаваную Хрыстом. Сёння зацяты атэізм не вельмі папулярны, паколькі пераважная большасць людзей хоча верыць у Бога як нейкую добразычлівую вышэйшую сілу, якая – хто ведае – забяспечыць нам жыццё пасля смерці.
   

У чым мая вера? (19)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Інтэрнэт-старонка парафіі св. Мікалая, біскупа
   Вера з’яўляецца магчымасцю служыць іншым у пачуцці адказнасці перад Богам. Яна дазваляе перажываць крызісы, цяжкасці, расчараванні, хваробу і ўсякія пакуты. Малітва, поўная даверу і абсалютнай аддачы Богу, дазваляе засцерагчы сябе ад падзенняў. Вера каштуе жыцця, бо дзелячы са мной роспач і безнадзейнасць, сусяшае і дапамагае ў пераадольванні такой цяжкасці. Таму вера з’яўляецца асновай, каб пацвердзіць наша перакананне, што Езус Хрыстус – Той, хто нас ведае і разумее – апярэдзіў нас у дарозе на неба, пакідаючы выдатны след, па якім мы можам накіроўвацца праз радасць і пакуты, надзею і расчараванне, набліжаючыся да мэты.
   
    Кс. Казімір Біштыга
   Што ж такое каталіцкая вера? Сам Хрыстос Пан і Бог наш. Хрыстова Кроў, шчодра за нас пралітая, Хрыстова Слова, ці Евангелле і безпамылковая навука Езуса, шматтысячныя ласкі, складзеныя ў святых сакрамантах і ўдзяляемыя па ўсім свеце праз Хрыстова святарства – вось, што з’яўляецца асновай, зместам і сутнасцю нашай святой веры. Каталіцкая вера – гэта скарб.
   

Старонка 2 з 5:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.