ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Прэса

З каталіцкіх СМІ Беларусі (3)

Прэса

ave рэлігійны часопіс
    У адносінах бацькоў і дзяцей сустракаецца даволі частая праблема: бацькі хочуць кантраляваць усё, што адбываецца ў жыцці іх дзяцей. Парадаксальна, але чым большы кантроль, тым меншае жаданне яму паддавацца. Падумайце, ці надоўга ўдавалася вам скандаламі, змушэннем і бясконцымі званкамі ўтрымаць гэты кантроль?
    На дзяцей можна паўплываць сілаю, толькі пакуль яны дзеці, пакуль бацькі для іх безумоўны аўтарытэт. Пакуль яны яшчэ несамастойныя, можна нешта ім забараніць, неяк пакараць. Але як толькі дзіця пачынае імкнуцца да самастойнасці, бацькі змогуць уплываць на яго толькі тады, калі яны маюць сапраўдны аўтарытэт.
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (2)

Прэса

ave рэлігійны часопіс
    Мы прыехалі да турмы на Акрэсціна тады, калі там ужо не было страху, была надзея і свабода. Свабодныя і ўпэўненыя людзі рабілі сваю работу: вызваленых вязняў валанцёры адразу вялі фіксаваць усе пабоі і траўмы, медыкі апрацоўвалі раны, была прывезена гарачая ежа, цэлыя каманды псіхолагаў праводзілі кансультацыі для пацярпелых і іх родных, вопытныя адвакаты пакрокава тлумачылі, што людзям рабіць далей. А мы ў гэтае месца напружанай, але вельмі канкрэтнай дапамогі прыехалі, каб зрабіць у валанцёрскім лагеры алтарык. Спакойна паставілі стол, заслалі абрусам, павесілі крыж, расставілі абразы і свечкі…
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (1)

Прэса

catholicby2018Інтэрнэт-партал
   Касцёла ў Беларусі

    Новапрызначаны Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, епіскап Веніямін узначаліў у сталічным Свята-Духавым кафедральным саборы малебен з акафістам Успенню Найсвяцейшай Багародзіцы і малітвай за беларускі народ.
    Адначасова падобныя набажэнствы з малітвай за Бацькаўшчыну адбыліся ва ўсіх праваслаўных храмах краіны. Католікі таксама духоўна далучыліся ў малітве да суайчыннікаў, праваслаўных братоў і сясцёр. За Беларусь моляцца таксама хрысціяне ў розных краінах свету.
    Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заўважыў, што “далей будзе тое, што дасць Бог; што дасць Бог па нашай малітве”.
 

З каталіцкіх СМІ (216)

Прэса

catholicby2018Адказ на выклікі часу
   Манаскія супольнасці, прысутныя ў Беларусі, аб’ядноўваюць сілы з вернікамі, каб дапамагчы ўсім патрабуючым, чыё жыццё змянілася з-за пагрозы распаўсюджання каранавіруса.
Разам з ахвярадаўцамі і людзьмі добрай волі кансэкраваныя асобы набываюць і перадаюць у медыцынскія ўстановы санітарна-гігіенічныя сродкі аховы, часам шыюць іх самі. Сярод іншых, майстэрня па вырабе літургічнага адзення “Sacris Vestibus”, што працуе ў Маладзечне, сумесна з братамі капуцынамі з мясцовай супольнасці наладзіла пашыў ахоўных касцюмаў і халатаў. Некаторыя супольнасці ахвяруюць грашовыя сродкі і прадукты харчавання для патрабуючых.
 

З каталіцкіх СМІ (215)

Прэса

catholicby2018Час па сонцы
   У Салігорску на тэрыторыі касцёла св. Францішка недалёка ад брамы ўсталяваны сонечны гадзіннік.
Яго ствараў і праводзіў усе разлікі пробашч парафіі а. Сабеслаў Тамала OFM разам з вернікамі. У цэнтры гадзінніка змешчаны гноман, ад якога падае цень. Гэты цень і паказвае час. Нанесены на гадзінніку лацінскі надпіс гучыць: “Гэты цень праходзіць, як наша жыццё на зямлі”. Яшчэ адзін надпіс з’яўляецца дэвізам Ордэна Братоў Меншых: “Супакой і дабро”. Таксама на палатне выяўлены каардынаты Салігорска, герб горада і герб ордэна францысканцаў.
    Як адзначыў пробашч парафіі, у планах стварыць насценны і экватарыяльны гадзіннікі.
 

З каталіцкіх СМІ (214)

Прэса

catholicby2018Будслаўскі фэст
   Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведаміла, як пройдзе адпустовая ўрачыстасць у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе.
Запланаваны на 3–4 ліпеня традыцыйны фэст пераносіцца на пазнейшы час. Інфармацыя пра магчымасць яго правядзення будзе пададзена пазней.
    1–2 ліпеня ў мясцовым касцёле адбудуцца парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці.
    Праграма
    1 ліпеня – 18.00;
    2 ліпеня – 9.00,
    12.00, 18.00.
   
    Усе св. Імшы пройдуць на адкрытым паветры. Праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў. Для ўшанавання абраза Маці Божай прапануецца ўвайсці ў базіліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву.
    Хто збіраецца ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просьба памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання ахоўных масак.
 

З каталіцкіх СМІ (213)

Прэса

catholic news2 новыя святары
   ў Віцебскай дыяцэзіі
   Біскуп Алег Буткевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне Іллі Саўчанку з супольнасці айцоў марыянаў і Яўгену Шымановічу.
Знакавая падзея адбылася 23 мая ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. На ўрачыстасць прыбылі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, айцы марыяне, якія служаць у Беларусі, святары з Віцебскай дыяцэзіі, а таксама мясцовыя вернікі і госці з іншых парафій. Пасля завяршэння абраду пасвячэння новапрэзбітэры дзякавалі Богу за прыняты дар, а таксама ўзгадалі сваіх бацькоў, святароў і выхавацеляў, якія дапамагалі ім у распазнанні паклікання.
 

З каталіцкіх СМІ (212)

Прэса

aleteiaЗа ўвесь свет
   Амерыканскі і мексіканскі акцёр, музыкант і кінапрадзюсар Эдуарда Верастэгі моліцца Ружанцам за спыненне пандэміі каранавіруса.
Кожны дзень у 13.00 па мексіканскім часе вядомы дзеяч распачынае ў інтэрнэце трансляцыю сваёй малітвы дома перад абразом Маці Божай. Да яго далучаюцца людзі з розных краін. Гэта не толькі католікі, але і вернікі іншых хрысціянскіх канфесій, габрэі і ўсе людзі добрай волі. Эдуарда паставіў сабе за мэту сабраць як мінімум 50 тыс. чалавек, каб маліцца на ружанцы ў свята Маці Божай Фацімскай. У выніку маліліся больш за 200 тыс. Супольныя малітвы працягваюцца. Да іх можа далучыцца любы жадаючы.
 

З каталіцкіх СМІ (211)

Прэса

catholicby2018Юбілей старэйшага
   ў Беларусі іерарха
   5 мая дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец ОР адзначыў 75-годдзе.
Яго Эксцэленцыя нарадзіўся ў Стараволі, што на Брэстчыне, у набожнай каталіцкай сям’і. Скончыў Рыжскую духоўную семінарыю, уступіў у Ордэн Братоў Прапаведнікаў (дамініканцаў). 3 чэрвеня 1984 года прыняў святарскае пасвячэнне. Служыў на Піншчыне.
    6 мая 1999 года папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Бланды Юліі і дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. Дэвізам служэння іерарха з’яўляюцца словы з малітвы “Ойча наш” – “Fiat voluntas Tua” (“Будзь воля Твая”).
 

З каталіцкіх СМІ (210)

Прэса

catholicby2018Праз заступніцтва
  святой мучаніцы
   Кс. бп Алег Буткевіч асвяціў у віцебскім касцёле св. Барбары абраз апякункі святыні.
Св. Барбара ўшаноўваецца як у Каталіцкім Касцёле, так і ў Праваслаўнай Царкве. Праз яе заступніцтва людзі звяртаюцца да Бога асабліва падчас розных эпідэмій і цяжкіх хвароб, а таксама просяць аб захаванні ад раптоўнай і неспадзяванай смерці. З новаасвечаным абразом біскуп аб’ехаў усе гарадскія бальніцы Віцебска і блаславіў іх, узносячы свае малітвы за ўсіх цяжкахворых, просячы Бога аб іх аздараўленні, а таксама аб дары асягнення Неба для паміраючых. Між іншым, іерарх маліўся за медыкаў і Касцёл у Беларусі.
 

Старонка 4 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.