ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Прэса

З каталіцкага друку (89)

Прэса

Білбордавая кампанія Касцёла
   “Канкубінат – гэта грэх, не чужалож!”. Так гучыць дэвіз білбордавай кампаніі Касцёла на вуліцах гарадоў Польшчы. Акцыя накіравана на маладых людзей, якія жывуць у несакраментальных саюзах. Гэтая праблема закранае звыш паўмільёна палякаў.
   
   Аўтары праекта падкрэсліваюць, што гэта адказ на “знікненне пачуцця граху чужаложства”. Кампанія павінна ўздзейнічаць на некалькіх узроўнях: сямейным, душпастарскім і кансультацыйным.
    Даследаванні, якія праводзіліся ў ЗША, Канадзе, Швецыі, а таксама ў Польшчы, паказваюць, што несакраментальныя саюзы лёгка распадаюцца. У Польшчы ажно 49% канкубінатаў ствараюць асобы ўзростам да 34-х гадоў. Адна з галоўных прычын канкубіната – стах узяць на сябе адказнасць за іншага чалавека.
 

З каталіцкага друку (88)

Прэса

Папу запрасілі ва Украіну
   Пантыфіку ўручылі ліст прэзідэнта Пятра Парашэнкі з запрашэннем, і ён адказаў, што прыедзе ва Украіну.
   
   Наведаць Украіну Францішка запрасілі таксама мясцовыя біскупы. Прамаўляючы 20 лютага на супольнай аўдыенцыі для епіскапатаў абодвух абрадаў, кіраўнік украінскіх грэкакатолікаў накіраваў Святому Айцу “з боку каталіцкіх і праваслаўных хрысціян, а таксама людзей добрай волі запрашэнне наведаць у адпаведны час Украіну. Мы ўпэўнены, што гэты візіт прынясе супакой у тую частку ўсходняй Еўропы, якая арошана крывёй столькіх мучанікаў за адзінства Касцёла, – сказаў абп Святаслаў Шаўчук. – Гэта быў бы прарочы жэст, каб паказаць моц хрысціянскай малітвы і салідарнасці. Ён дадаў бы нам адвагі і надзеі на будаўніцтва лепшай будучыні для ўсіх”. †
 

З каталіцкага друку (87)

Прэса

Малітва аб супакоі
   Не спыняюцца ваенныя дзеянні на ўсходзе Украіны. У сувязі з узмацненнем баявых дзеянняў і ростам ліку забітых і параненых біскупы лацінскага абраду ў гэтай краіне заахвочваюць вернікаў да малітвы і посту ў інтэнцыі супакою, а таксама ахвяр вайны.
   
   Зварот іерархаў быў зачытаны ва ўсіх касцёлах і капліцах лацінскага абраду. Заклапочаныя і занепакоеныя будучыняй краіны і народа, біскупы заахвочваюць вернікаў нястомна выпрошваць у Бога міласэрнасці, спяваючы “Суплікацыю” і молячыся Вяночкам да Божай міласэрнасці. Выразным знакам гэтай вялікай малітвы аб супакоі павінна быць грамнічная свечка, запаленая ў час сур’ёзнай пагрозы і пры паміраючых. “Давайце запальваць яе падчас штодзённай супольнай малітвы і тады, калі будзем маліцца за памерлых і акалечаных, а таксама просячы аб збаўленні ад вайны”, – напісалі біскупы.
 

З каталіцкага друку (86)

Прэса

Вучыцца чытаць,
каб вывучаць Біблію

   Вучыцца чытаць,каб вывучаць Біблію Прысцыла Сіцьенені – 90-гадовая жанчына, якая вучыцца ў чацвёртым класе пачатковай школы. Яна пайшла ў школу, бо хоча мець магчымасць самастойна чытаць Біблію.
   
   Жанчына жыве ў Кеніі, усё сваё жыццё працавала акушэркай. Але яна так і не навучылася чытаць і пісаць. У старасці яна вырашыла пайсці ў школу, каб выправіць гэты недахоп і ў той жа час паказаць праўнукам, наколькі важна быць адукаваным чалавекам. На сённяшні дзень яна самая старэйшая вучаніца свету, якая абяцае, што ў хуткім часе не толькі будзе чытаць Біблію, але і напіша для будучых пакаленняў свае парады вопытнай акушэркі, якой яна была на працягу больш за 65 гадоў.
 

З каталіцкага друку (85)

Прэса

Навейшы Сусветны
спіс праследаванняў

   Міжнародная хрысціянская арганізацыя “Open Doors” апублікавала новы Сусветны спіс праследаванняў на 2015 год. У рэйтынгу знаходзіцца 50 краін, дзе адбываюцца найбольшыя ганенні на хрысціян і іх дыскрымінацыя.
   
   Першыя дзесяць краін, дзе больш за ўсё праследуюць хрысціян, не абуджаюць ніякіх сумненняў. На працягу многіх гадоў першае, бясслаўнае месца займае таталітарны камуністычны рэжым – Паўночная Карэя. На другім месцы знаходзіцца Самалі, затым Ірак, Сірыя, Аўганістан, Судан, Іран, Пакістан, Эрытрэя і Нігерыя. Між іншым, усе краіны, за выключэннем першага і дзясятага месца, з’яўляюцца краінамі ісламу, як суніцкага, так і шыіцкага. †
 

З каталіцкага друку (84)

Прэса

Самая вялікая
рухомая шопка

   Самая вялікая рухомая шопка свету знаходзіцца ў мястэчку Сан-Пайю-дэ-Алейрушэ ў Паўночнай Партугаліі. Яна займае плошчу каля 4000 м2. У яе склад уваходзіць звыш 8000 фігур, якія прадстаўляюць людзей, анёлаў, жывёлу і будынкі.
   
   Шопка, якая налічвае больш за 160 механічных фігур, у мінулым годзе трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Раней тытул самай вялікай пабудовы такога тыпу з рухаючыміся фігурамі належаў шопцы ў Мексіцы.
    Сярод постацей, што ў апошнім годзе былі далучаны да шопкі, папа Францішак. Ён не адзіны Папа ў экспазіцыі. Тут знаходзіцца таксама фігура св. Яна Паўла II. Польскі Папа прадстаўлены падчас сустрэчы з сястрой Луцыяй, візіянеркай з Фацімы. Сустрэча адбылася ў час пілігрымкі Святога Айца ў Партугалію.
    Шопка ў Сан-Пайю-дэ-Алейрушэ дазваляе наведвальнікам пазнаёміцца з гісторыяй хрысціянства і Касцёла ў Партугаліі. Частка экспазіцыі была прысвечана фальклору гэтай краіны, а таксама цыклічным падзеям, якія адбываюцца на яе тэрыторыі, напр. святам гарадоў, рэлігійным працэсіям ці спартыўным мерапрыемствам.
 

З каталіцкага друку (83)

Прэса

Кс. Пётр Скарга
– дар для ўсяго Касцёла

   Распачаўся працэс беатыфікацыі кс. Пятра Скаргі SJ. Гістарычная і тэалагічная камісіі будуць цяпер даследаваць сабраныя матэрыялы на тэму Слугі Божага, а таксама разгледзяць праяўленні яго культу.
   
    Як заўважыў кард. Станіслаў Дзівіш, гэты выдатны езуіт не толькі займае важнае месца ў нашай гісторыі, яго жыццё і справы заахвочваюць нас да развагі над нашай сучаснасцю і будучыняй. Кракаўскі мітрапаліт выказаў надзею, што ўзвядзенне да хвалы алтара кс. Скаргі ўзмоцніць нашу веру, паглыбіць надзею і яшчэ больш распаліць нашу любоў да Бога, Касцёла і Айчыны.
    Кс. Пётр Скарга праславіўся як выдатны прапаведнік, абаронца веры, патрыёт і філантроп. Быў аўтарам шматлікіх рэлігійных прац. Памёр у 1612 г. у Кракаве. †
 

З каталіцкага друку (82)

Прэса

Памёр апошні супра-
цоўнік св. Максімільяна
Кольбэ ў Японіі

   Брат Раман Уладзіслаў Квецень, францішканец, памёр у прэфектуры Нагасакі. У маі бягучага года яму споўнілася 100 гадоў.
   
    Брат Раман дапамагаў св. Максі­мільяну Кольбэ ў засна­ванні японскай місіі і быў са­мым старэйшым манахам пра­­він­цыі. Ён уступіў у ордэн фран­цішканцаў у Непакалянаве ў 1930 г., калі а. Максімільян выязджаў у Японію на місіі з першай групай братоў. У Непакалянаве працаваў у выдавецтве пры высылцы часопісаў, потым у наборнай і ў фігурным аддзеле. Св. Максімільян прапанаваў яму працу ў Японіі, таму што яму патрэбны былі браты, якія маюць спецыяльнасць.
    Польскія місіянеры: даміні­канцы, салезіяне і вербісты, а таксама японская “Палонія” ўспамінаюць яго як “незвычайна цёплага” манаха з усмешкай на твары, які заўсёды меў час і клапаціўся пра тое, каб супольна харчавацца і маліцца ў інтэнцыі Польшчы і Японіі, асабліва на Ружанцы да Найсвяцейшай Маці, якую вельмі любіў.
 

З каталіцкага друку (81)

Прэса

Замучаныя і забітыя
за Хрыста

   За несапраўднае зневажэнне Мухамеда і Карана раз’юшаны натоўп каменаваў, а затым зажыва спаліў 28-гадовага Шахзада Масіха і яго жонку Шаму, якая была цяжарная. У забітых сужэнцаў асірацелі чатыры дзіцяці.
   
    Жонка Шахзада Масіха спаліла рэчы свайго памерлага бацькі, у тым ліку нейкія карткі. Адзін з супрацоўнікаў мужа абвінаваціў яе ў тым, што гэта былі фрагменты Карана. Сужэнцаў злавілі і пасадзілі ў цагельню. На наступны дзень на іх напаў раз’юшаны 400-асабовы натоўп мусульман, якія даведаліся ў мячэці пра іх віну і пад уплывам навучання імама прыйшлі пакараць віноўнікаў. †
 

З каталіцкага друку (80)

Прэса

Ізраільскі ўніверсітэт
вылучыў папу Францішка

   Гэта выраз прызнання за яго “нястомныя намаганні і актыўны ўдзел у будаванні мастоў паміж рознымі краінамі, падтрымку згоды і супакою паміж народамі і рэлігіямі, абарону праў чалавека і барацьбу за іх”.
   
    У камунікаце падкрэс-ліваецца таксама ўклад папы Францішка ва ўзаема­разуменне і талерантнасць паміж хрыс­ціянамі і яўрэямі, а таксама “сардэчнасць, аказаная яўрэйскаму народу, асабліва падчас афіцыйнага візіту Папы ў Ізраэлі”.
 

Старонка 17 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.