ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Прэса

З каталіцкага друку (99)

Прэса

Рэлігіі супраць шлюбаў
паміж дзецьмі

   У Мазамбіку адбыўся першы міжрэлігійны форум, мэтай якога было абмежаванне ў гэтай афрыканскай краіне з’явы заключэння шлюбаў паміж дзецьмі.
   
   Сустрэча прайшла з удзелам 120-ці рэлігійных лідараў. Яго мэтай было наданне фармальнага выражэння дзеянням розных рэлігійных супольнасцей для выкаранення шлюбаў паміж дзецьмі.
    Паводле рапарта UNICEF, у мінулым годзе ў Мазамбіку 48% дзяўчат выйшлі замуж да 18-гадовага ўзросту, а 18% – да 15-гадовага. З’ява заключэння шлюбаў паміж непаўналетнімі вядзе да цяжарнасці ў вельмі маладым узросце, што пагражае жыццю маці і дзіцяці.
 

З каталіцкага друку (98)

Прэса

Салідарныя з хрысціянамі
Блізкага Усходу

   У многіх касцёлах Еўропы звон званоў нагадаў пра праследаванне хрысціян на Блізкім Усходзе.
   
   Ідэя гэтага простага жэста салідарнасці нарадзілася на Поўдні Францыі. У хуткім часе да ініцыятывы далучылася больш за 50 французскіх дыяцэзій, усе дыяцэзіі Бельгіі, а таксама Люксембург, Ісландыя і адна швейцарская дыяцэзія. У многіх касцёлах загучалі не толькі званы, але і спецыяльныя малітвы за братоў і сясцёр, што перажываюць праследаванні. Акрамя гэтага, французскае Міністэрства замежных спраў абвясціла аб правядзенні ў Парыжы вялікай міжнароднай канферэнцыі на тэму хрысціян і іншых праследуемых этнічных і рэлігійных меншасцей у Іраку і Сірыі. Удзел у ёй прыме 60 краін.
 

З каталіцкага друку (97)

Прэса

Дабрачынная акцыя
вячэр у Мілане

   З 1 жніўня міланскае аддзяленне каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” разам з архідыяцэзіяй і мясцовымі органамі ўлады пачало дабрачынную ініцыятыву, мэтай якой стане дапамога найбольш бедным сем’ям горада.
   
   У дзясятках піцэрый, сталовак і рэстаранаў Мілана кліенты, разлічваючыся за вячэру, змогуць пакінуць ахвяраванне на харчаванне для тых, хто не можа сабе гэтага дазволіць. Сабраныя сродкі будуць ператвораны ў ваўчары на суму 10 еўра кожны, якія можна будзе рэалізаваць у 4 тысячах супермаркетах, рэстаранах, піцэрыях і кафетэрыях па ўсім горадзе. Ваўчары паступяць да патрабуючых праз 171 цэнтр міланскага аддзялення “Карытас”.
 

З каталіцкага друку (96)

Прэса

Евангелізацыя на пляжы
   Некалькі дзясяткаў чалавек абвяшчаюць Добрую Навіну на пляжах і ў месцах шпацыру на польскім пабярэжжы Балтыйскага мора.
   
   “Прыморская евангелізацыя” адбываецца ўжо ў сёмы раз. Удзельнікі акцыі на працягу цэлага дня знаходзяцца ў адной мясцовасці. У той час, калі частка групы застаецца на адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту ў мясцовым касцёле, астатнія выходзяць на пляжы і вуліцы са спевам, сведчаннямі, малітвай і запрашэннем на вячэрнюю сустрэчу ў святыні.
 

З каталіцкага друку (95)

Прэса

Новая энцыкліка
папы Францішка

   Зямля, нашая сястра, “пратэстуе супраць зла, якое мы ёй прычыняем праз неадпаведнае выкарыстанне і марнатраўную эксплуатацыю даброт”, – напісаў папа Францішак у энцыкліцы “Laudato si” (Будзь пахвалёны), прысвечанай, як растлумачыў, “клопату пра супольны дом”.
   
   У дакуменце, які складаецца з 190 старонак, Папа заклікаў да “экалагічнага навяртання”. Тытул энцыклікі – гэта словы з песнапенняў св. Францішка з Асізі. Папа сказаў, што згодна з яго прыкладам абавязковым з’яўляецца спалучэнне клопату пра асяроддзе са шчырай любоўю да чалавека і з пастаяннай зацікаўленасцю праблемамі грамадства.
 

З каталіцкага друку (94)

Прэса

Міжнародная
пілігрымка ваенных

   12 тысяч чалавек з 40 краін прынялі сёлета ўдзел у міжнароднай пілігрымцы салдатаў і сілавых служб у Лурд.
   
   Арганізаваная ўжо ў 57-ы раз штогадовая па-дзея сабрала пілігрымаў у мундурах, у тым ліку таксама хворых і раненых. Падчас побыту ў Лурдзе 42 дарослых асобы прынялі хрост, а 70 – сакрамант канфірмацыі. Падзея скончылася міжнароднай Імшой, адпраўленай у санктуарыі.
 

З каталіцкага друку (93)

Прэса

Працягваецца духоўнае
ўсынаўленне выпускнікоў

   Ужо чацвёрты раз кракаўскія айцы, браты і клерыкі з ордэна піяраў праводзяць акцыю духоўнага ўсынаўлення выпускнікоў. У мінулым годзе духоўную апеку атрымалі амаль 6 тысяч чалавек.
   
   “У час выпускных экзаменаў, ад першага дня экзаменаў да апошняга, мы штодзённа сустракаемся ў капліцы а 15-й гадзіне, адгаворваем Вяночак да Божай міласэрнасці, молімся аб добрым выбары, поспеху, святле Святога Духа, а таксама запрашаем усіх выпускнікоў, якія хацелі б быць усыноўлены”, – сказаў а. Тамаш Абрамовіч SchP.
 

З каталіцкага друку (92)

Прэса

Узнікне бібліятэка Ёзэфа
Ратцынгера – Бенедыкта XVI

   Бібліятэка будзе адкрыта ў верасні ў Ватыканне.
   
   Кнігазбор налічвае пакуль тысячу пазіцый на розных мовах. У значнай ступені яны з’яўляюцца падарункам самога Папы.
    Адкрыццё бібліятэкі было абвешчана падчас прэзентацыі кнігі “Бенедыкт XVI. Слуга Бога і людзей” (“Benedetto XVI. Servo di Dio e degli uomini”). У ёй змешчаны разважанні вучняў і супрацоўнікаў Папы на пенсіі з нагоды 10-й гадавіны яго выбару на Пасад св. Пятра. †
 

З каталіцкага друку (91)

Прэса


Амаль мільён убачыць
Турынскую плашчаніцу

   Каля 900 тысяч чалавек запісаліся ў інтэрнэце на візіт у катэдру ў сталіцы П’емонта, дзе ад 19 красавіка да 24 чэрвеня будзе выстаўлена Турынская плашчаніца.
   
   Канчатковая колькасць асоб, якія ўвойдуць у Капліцу святой плашчаніцы ў катэдры св. Яна Хрысціцеля, будзе яшчэ большай, бо прыём заявак працягваецца.
    21 і 22 чэрвеня візіт у Турын здзейсніць папа Францішак, які таксама ўбачыць льняное палатно. Згодна з традыцыяй, у яго было загорнута цела Хрыста пасля ўкрыжавання і на ім бачны сляды Яго крыві.
 

З каталіцкага друку (90)

Прэса


Ноч канфесіяналаў

   Ва ўсёй Польшчы перад Велікоднымі святамі адбылася акцыя вячэрняй споведзі. Гэта напамін вернікам аб духоўнай падрыхтоўцы да Пасхі.
   
   Акцыя споведзі адбылася, між іншым, у Кракаве. Яе дэвізам былі словы: “Святло ў цемры”. У пяці касцёлах ад 21.00 да амаль 2.00 спаведнікі чакалі вернікаў у канфесіяналах.
   
    Гэтая акцыя з’яўляецца таксама выцягнутай рукой для людзей, якія працуюць да позніх вячэрніх гадзін. Гэта таксама шанс прыступіць да споведзі ў цішыні, без спешкі, зазірнуць углыб сябе ў вячэрняй аўры інтымнасці.
 

Старонка 16 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.