ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (49)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І

Найсвяцейшая Тройца не з’яўляецца прадуктам чалавечага мыслення, але з’яўляецца асобай, у якой Бог явіў Сябе не з вяршыні нейкай кафедры, але ідучы побач з чалавецтвам. Гэта Езус, што явіў нам Айца і абяцаў Святога Духа. Бог ішоў са сваім народам у гісторыі ізраільцян і Езус заўсёды ішоў з намі і абяцаў нам Святога Духа, які з’яўляецца агнём, які навучыць нас усяму, чаго мы не ведаем, які знутры кіруе намі, дае нам добрыя ідэі і добрае натхненне. Сёння мы славім Бога не за пэўную таямніцу, але за Яго самога, “за Яго велізарную хвалу”, як кажа літургічны гімн. Мы праслаўляем Яго і дзякуем Яму за тое, што Ён ёсць Любоў, за тое, што кліча нас увайсці ў абдымкі камуніі з Ім, якой ёсць жыццё вечнае.
   
    Фрагмент нядзельнага разважання, 26.05.2013, паводле беларускай секцыі Radio Vaticano


   
 

Слова для Жыцця (48)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
 
    Вернасць Хрысту і Яго Евангеллю, каб абвяшчаць Яго словам і жыццём, даючы сведчанне Бога нашай любоўю і міласэрнасцю перад усімі, гэта яскравы прыклад і навука, якую даюць нам абвешчаныя сёння святыя.
   
    Падчас кананізацыі, Рым, паводле wiara.pl, 12.05.2013
 
 
   

Слова для Жыцця (47)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    Панна Марыя вучыць нас таму, што значыць жыць у Святым Духу і што значыць прыняць навіну Бога ў нашым жыцці. Яна зачала Езуса праз пасрэдніцтва Святога Духа і кожны хрысціянін, кожны з нас закліканы да прыняцця Божага слова, каб прыняць Езуса ў сябе, а потым занесці Яго ўсім. Марыя заклікала Святога Духа разам з Апосталамі ў Вячэрніку. Таксама і нас, кожны раз, калі мы збіраемся на малітве, падтрымлівае духоўнай прысутнасцю Маці Езуса, каб мы атрымалі дар Святога Духа і мелі моц, каб даваць сведчанне аб уваскрослым Хрысце.
   
    “Regina caeli”, фрагмент прамовы, 28.04.2013
   

Слова для Жыцця (46)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
   
    Калі нехта сапраўды ведае Езуса Хрыста і верыць у Яго, адчувае Яго прысутнасць у жыцці і моц Яго ўваскрасення, ён не можа стрымацца ад перадачы гэтага досведу. А калі ён сустракае незразуменне ці пярэчанне, ён паводзіць сябе так, як Езус падчас сваёй Мукі: адказвае з любоўю і моцай праўды. Супольна молячыся малітвай “Каралева Неба”, давайце папросім дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі, каб Касцёл ва ўсім свеце шчыра і адважна абвяшчаў уваскрасенне Пана і даваў гэтаму грунтоўнае сведчанне праз знакі братэрскай любові.
   
    Фрагмент разважанняў “Regina Caeli”, 14.04.2013, паводле wiara.pl
   

Слова для Жыцця (45)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
   
    Хрыстос памёр і ўваскрос, раз і назаўсёды для ўсіх, але моц уваскрасення, пераход з няволі зла ў вольнасць дабра, павінен здзяйсняцца заўсёды, у канкрэтных сферах нашага існаваня, у нашым штодзённым жыцці. Як шмат пустынь таксама і сёння павінен перайсці чалавек! Асабліва тую пустыню, якая знаходзіцца ўнутры яго самога, калі не хапае любові да Бога і бліжняга, калі мы не ўсведамляем, што з’яўляемся апекунамі ўсяго таго, чым нас адарыў Стварыцель і што Ён нам дае.
   
    Фрагмент Велікоднага паслання 2013
   

Слова для Жыцця (44)

Слова для Жыцця

benedykt1Папа Бэнэдыкт XVI

   
   
    Дзякую за вашу любоў і падтрымку. Жадаю, каб вы заўсёды адчувалі радасць, калі ставіце Хрыста ў цэнтр вашага жыцця.
   
   
   
    Апошні запіс Папы Бенедыкта XVI на “Твітэры”, 28.02.2013
   

Слова для Жыцця (43)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Дарагія Браты, я паклікаў вас на гэтую Кансісторыю не толькі па прычыне трох кананізацый, але і каб паведаміць вам рашэнне, якое мае вялікае значэнне для жыцця Касцёла. Разважыўшы гэта шмат разоў у сумленні перад Богам, я набыў упэўненасць, што па прычыне сталага ўзросту мае сілы не дастатковыя, каб належным чынам ажыццяўляць служэнне св. Пятра. Я цалкам усведамляю, што гэтае служэнне ў сваёй духоўнай сутнасці павінна выконвацца не толькі праз дзеянні і словы, але не ў меншай ступені праз цярпенне і малітву. Аднак, каб кіраваць лодкай св. Пятра і абвяшчаць Евангелле ў сучасным свеце, схільным да хуткіх змен і хваляваным пытаннямі, якія маюць вялікае значэнне для жыцця веры, неабходная як сіла цела, так і духу, якая ў апошнія месяцы аслабела ў мяне настолькі, што я павінен прызнаць сваю няздольнасць добра выконваць даручанае мне служэнне. Таму, цалкам усведамляючы сур’ёзнасць гэтага акту, у поўнай свабодзе, я заяўляю, што адмаўляюся ад служэння Рымскага Біскупа, Наступніка св. Пятра, ускладзенага на мяне кардыналамі 19 красавіка 2005 г., так, што з 28 лютага 2013 г., ад 20.00, рымскі пасад, Пасад св. Пятра, будзе звольнены (sede vacante), і паўстане неабходнасць, каб тыя, хто мае кампетэнцыі, склікалі канклаў для абрання новага Папы.
   

Слова для Жыцця (42)

Слова для Жыцця

benedykt3Папа Бэнэдыкт XVI

    Вера дае нам тую ўпэўненасць, якая становіцца бяспечнай скалой у будаванні нашага жыцця: мы можам супрацьстаяць усім хвілінам цяжкасцей і пагроз, досведу цемнаты крызісу і часу болю, падтрымліваемыя верай, што Бог ніколі не пакіне нас у адзіноце, што Ён заўсёды побач, каб збавіць нас і прывесці да вечнага жыцця.
   
    Фрагмент катэхезы 30.01.2012, паводле wiara.pl
   

Слова для Жыцця (41)

Слова для Жыцця

benedykt1Папа Бэнэдыкт XVI

    Жаданне пазнаць Бога насамрэч, г.зн. убачыць Яго аблічча, глыбока ўкаранёнае ў кожным чалавеку, нават у атэістах. А мы свядома хочам проста ўбачыць, хто Ён і чым Ён з’яўляецца для нас. Гэтае жаданне здзяйсняецца, калі мы ідзём за Хрыстом. Тады мы бачым Яго плечы, а ўрэшце бачым Бога як нашага сябра. Мы бачым Яго аблічча ў абліччы Хрыста. Важна, каб мы ішлі за Хрыстом не толькі ў хвіліны патрэбы і тады, калі мы знаходзім на гэта час сярод нашых штодзённых заняткаў, але каб мы рабілі гэта ўсім нашым жыццём.
   
    Паводле польскай секцыі Radio Vaticano, фрагмент генеральнай аўдыенцыі, 16.01.2013
   

Слова для Жыцця (40)

Слова для Жыцця

Бенедыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Аснова нашага супакою – упэўненасць, што ў Езусе Хрысце мы сузіраем бляск аблічча Бога Айца, што мы сыны ў Сыне, і таму на дарозе жыцця мы знаходзімся ў такой бяспецы, як дзіця ў руках добрага і ўсемагутнага Айца. Бляск аблічча Пана над намі, які ўдзяляе нам супакой, – гэта праяўленне Яго бацькоўства. Пан накіроўвае да нас сваё аблічча, аб’яўляецца нам як Айцец і адорвае нас супакоем. У гэтым заключаецца сутнасць таго глыбокага супакою, “супакою з Богам”, які неразрыўна звязаны з верай і ласкай, як піша св. Павел да хрысціян у Рыме (пар.: Рым 5, 2). Нішто не можа пазбавіць вернікаў гэтага супакою, нават цяжкасці і жыццёвыя пакуты. Бо пакуты, досвед і цемната не знішчаюць надзею, а павялічваюць яе. Гэтая надзея на падводзіць, таму што “Божая любоў вылілася ў сэрцы нашыя праз Святога Духа, які нам дадзены” (Рым 5, 5).
   
    Фрагмент разважанняў на навагодняй св. Імшы 2013, паводле польскай секцыі Radio Vaticano
   

Слова для Жыцця (39)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    У перажываемым Годзе веры я хачу падкрэсліць, што Марыя Беззаганная дзякуючы бескарысліваму дару ласкі Божай, якая знайшла ў Ёй дасканалую дыспазіцыйнасць і супрацоўніцтва. У гэтым сэнсе Яна “бласлаўлёная”, таму што “паверыла”, таму што мела непахісную веру ў Бога. Марыя з’яўляецца ўвасабленнем “рэшты Ізраэля”, святога кораня, пра які гаварылі прарокі. У Ёй былі прынятыя абяцанні Старога Запавету. У Марыі Божае слова было выслухана, прынята, і атрымала ў адказ тое “так”, якое дазволіла яму стаць целам і пасяліцца сярод нас. У Марыі чалавечнасць, гісторыя адкрываюцца, безумоўна, на Бога, прымаюць Яго ласку, гатовыя выканаць Яго волю.
   
    Фрагмент разважанняў ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Маці Божай, паводле польскай секцыі Radio Vaticano
   

Старонка 16 з 20:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.