ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (82)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Сёння Касцёл ставіць нас перад прыкладамі новых святых, якія праз свае справы і велікадушную адданасць Богу і братам служылі, кожны ў сваёй сферы, Божаму Валадарству і сталі яго нашчадкамі. Кожны з іх з незвычайнай крэатыўнасцю адказваў на запаведзь любові да Бога і бліжняга. Яны аддавалі сябе, не шкадуючы сіл, служэнню найбольш пакінутым, клапоцячыся пра бедных, хворых, пажылых і пілігрымаў. Іх любоў да самых слабых і бедных была адлюстраваннем і меркай безагаворачнай любові да Бога. Яны шукалі і знайшлі любоў у моцных і асабістых адносінах з Богам, з якіх выплывала сапраўдная любоў да бліжняга. Таму ў час суда яны пачулі гэтае салодкае запрашэнне: “Прыйдзіце, бласлаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету” (Мц 25, 34).
    Хадзем па іх слядах, пераймайма іх веру і любоў, каб наша надзея стала бессмяротнасцю. Не дазваляйма сябе адвабіць іншым зямным і мінучым справам.
        
Фрагмент гаміліі падчас урачыстасці Хрыста Валадара
 

Слова для Жыцця (81)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Езус у Евангеллі з сённяшняй літургіі, гаворачы пра святыню, аб’явіў ашаламляльную праўду: Божая святыня – гэта не толькі будынак, пабудаваны з камянёў, але і Яго Цела, пабудаванае з жывых камянёў. Сілай хросту кожны хрысціянін з’яўляецца часткай “Божай будоўлі” (1 Кар, 3, 9), больш таго, ён становіцца Касцёлам Бога. Духоўны будынак, Касцёл – супольнасць людзей, асвечаных крывёю Хрыста і духам Уваскрослага Пана – патрабуе ад кожнага з нас, каб мы жылі згодна з дарам веры і ўдзельнічалі ў пілігрымцы хрысціянскага сведчання. Як мы ўсе ведаем, згода ў жыцці паміж верай і сведчаннем нялёгкая. Але мы павінны ісці далей і рэалізоўваць у нашым жыцці гэтую штодзённую паслядоўнасць. “Гэта хрысціянін!” не столькі з-за таго, што ён гаворыць, але з-за таго, што робіць, з-за сваёй паставы. Гэтыя наступствы, што адорваюць нас жыццём, з’яўляюцца ласкай Святога Духа, аб якой мы павінны прасіць.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 09.11.2014
   

Слова для Жыцця (80)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Памяць пра па­мерлых, клопат аб іх магілах і ахвяры з’яўляюцца сведчаннем надзеі, укаранёнай ва ўпэў­ненасці, што смерць – гэта не апошняе слова аб чалавеку, бо чалавек прызначаны для жыцця ў вечнасці без абмежаванняў, якія маюць свае карані і здзяйсненне ў Богу. І з гэтай верай у канчатковае прызначэнне чалавека давайце звернемся да Найсвяцейшай Марыі, якая перажывала пад крыжам драму смерці Хрыста і якая ўдзельнічала ў радасці Яго ўваскрасення. Няхай Яна, Брама Нябёс, падтрымлівае нас, каб мы ўсё больш разумелі каштоўнасць малітвы і ахвяры за памерлых. Няхай Марыя падтрымлівае нас у штодзённай пілігрымцы на зямлі, няхай дапамагае нам, каб мы не выпусцілі з-пад увагі канчатковую мэту свайго жыцця – рай.
        
Фрагмент гаміліі ва ўрачыстасць Усіх Святых
   

Слова для Жыцця (79)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Аддаць Богу тое, што Яму належыць”, азначае адкрыцца на Яго волю, прысвяціць Яму сваё жыццё і супрацоўнічаць з Ім у Яго валадарстве міласэрнасці, любові і супакою. У гэтым заключаецца наша сапраўдная сіла, штуршок, які выклікае рост, і соль, якая надае смак усёй людской працы, накіраванай супраць пануючага песімізму, што прапануе нам свет. У гэтым заключаецца наша надзея, бо надзея на Бога – гэта не ўцёкі ад рэчаіснасці, не нейкае алібі; гэта працавітае аддаванне Богу таго, што Яму належыць. Менавіта таму хрысціянін глядзіць на будучую рэчаіснасць, рэчаіснасць Бога, каб жыць паўнатой жыцця, абедзвюма нагамі моцна стаяць на зямлі і мужна адказваць на новыя шматлікія выклікі.
        
Фрагмент гаміліі падчас беатыфікацыі Паўла VI
   

Слова для Жыцця (78)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    З самага пачатку Бог напоўніў Касцёл асаблівымі дарамі Святога Духа – харызмамі. Харызмы – гэта ласкі, дары, дадзеныя Богам веруючаму чалавеку, каб з бескарыслівасцю і любоўю ён мог рабіць іх даступнымі ў службе на карысць цэлай супольнасці, на карысць усім. Трэба падкрэсліць, што чалавек не можа сам зразумець, ці валодае ён харызмай і якая яна. Дары, якімі напаўняе нас Айцец, нараджаюцца і развіваюцца ў супольнасці. Гэта ў супольнасці мы вучымся распазнаваць іх як знакі Яго любові для ўсіх Яго дзяцей.
    Бог напаўняе свой Касцёл многімі рознымі харызмамі. Усе яны служаць гарманічнаму развіццю чалавека ў веры і ў Божай любові. Яны не могуць быць прычынай для зайздрасці і падзелаў! У хрысціянскай супольнасці мы патрэбны адзін аднаму, а кожны атрыманы дар рэалізуецца поўнасцю, калі мы дзелімся ім з братамі, на карысць усіх.
        
Фрагмент з Генеральнай аўдыенцыі Святога Айца, 01.10.2014
   

Слова для Жыцця (77)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Той, хто давярае сябе Езусу ўкрыжаванаму, атрымлівае Божую міласэрнасць, якая ацаляе ад смяротнай атруты граху. Лекі, якія Бог дае чалавеку, карысныя асабліва для сужэнцаў, якія “не могуць перанесці пілігрымку” і былі спакушаны расчараваннем, нявернасцю, адступленнем, пакінутасцю... Любоў Езуса, які блаславіў і асвяціў адзінства сужэнцаў, здольна захаваць іх каханне, аднавіць яго, калі яно, кажучы па-людску, губляецца, разрываецца і вычэрпваецца. Любоў Хрыста можа вярнуць сужэнцам радасць ісці па жыцці разам, бо сужэнства – гэта супольнае пілігрымаванне мужчыны і жанчыны, дзе заданнем мужчыны з’яўляецца дапамога жонцы, каб яна была больш жанчынай, а заданнем жанчыны – дапамога мужу, каб ён быў больш мужчынам. Гэта дапаўненне розніц. Гэта не гладкае падарожжа, без канфліктаў, бо яно б не было людскім. Гэта патрабавальнае падарожжа, часам складанае, часам канфліктнае, але такое жыццё! Сужэнства з’яўляецца сімвалам жыцця, рэальнага жыцця, гэта не “фантастыка”! Гэта сакрамант любові Хрыста і Касцёла, любові, якая ў крыжы знаходзіць сваю праверку і паручыцельства.
        
Фрагмент гаміліі ў свята Узвышэння Святога Крыжа
   

Слова для Жыцця (76)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Па сутнасці, перад Богам мы ўсе грэшнікі, якім неабходна прабачэнне. Езус сказаў нам не асуджаць. Братэрскі напамін – гэта пытанне любові і адзінства, якія павінны панаваць у хрысціянскай супольнасці, гэта ўзаемная паслуга, якую мы можам і павінны аказваць адзін аднаму. Гэта магчыма і вынікова толькі тады, калі кожны прызнае сябе грэшнікам, асобай, якой неабходна прабачэнне Пана. Тая самая свядомасць, якая прыводзіць да таго, што я распазнаю памылку іншага, яшчэ больш прыгадвае мне, што я сам заблукаў і шмат разоў блукаю.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 07.09.2014
   

Слова для Жыцця (75)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Без Езуса, паводдаль ад Яго мы адчуваем сябе спалоханымі і пасрэднымі да такой ступені, што думаем, што не дадзім сабе рады. Нам не хапае веры! Але Езус заўсёды з намі, можа, утоены, але прысутны і гатовы нас падтрымліваць.
    Вось сапраўдны вобраз Касцёла: лодка, якая павінна супрацьстаяць бурам, і часам здаецца, што праз момант яна патоне. Яе ратуюць не ўменні і адвага людзей, а вера, якая дазваляе ісці праз цемру, сярод цяжкасцей. Вера дае нам упэўненасць, што Езус прысутнічае сярод нас, што Яго далонь нас падхоплівае, каб выратаваць ад небяспекі. Мы ўсе знаходзімся ў гэтай лодцы і адчуваем сябе ў ёй бяспечна, нягледзячы на сваю абмежаванасць і слабасці. Мы ў бяспецы перш за ўсё тады, калі мы здольны ўпасці на калені і адараваць Езуса, адзінага пана нашага жыцця. Нам заўсёды аб гэтым прыгадвае наша Маці, Мадонна.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 10.08.2014
   

Слова для Жыцця (74)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Мы – глеба, на якую Пан нястомна кідае зерне свайго слова і сваёй любові. З якім сэрцам мы іх прымаем? Мы можам паставіць сабе пытанне: якое яно – наша сэрца? На якую глебу яно падобна: на дарогу, камяністую ці цярністую глебу? Гэта ад нас залежыць, ці станем мы добрай глебай, без церняў і камянёў, дагледжанай з клопатам так, што зможа прынесці добры плён для нас і для нашых братоў.
    Нам будзе на карысць, калі мы будзем памятаць, што мы таксама з’яўляемся сейбітамі. Бог засявае добрае зерне, і тут мы таксама можам запытацца: якое зерне выходзіць з нашага сэрца і з нашых вуснаў? Нашыя словы могуць зрабіць шмат дабра, але і зла таксама. Могуць вылечыць, але і параніць. Могуць дадаць адвагі, але могуць і прыгнесці. Памятайце, што ў разлік бярэцца не тое, што ўваходзіць, але тое, што выходзіць з вуснаў і сэрца.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 13.07.2014
   

Слова для Жыцця (73)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Пан паслаў анёла свайго і ўратаваў мяне ад рукі Ірада” (Дз 12, 11). На пачатку паслугі Пятра ў хрысціянскай супольнасці Ерузалема ўсё яшчэ панаваў вялікі страх з-за пераследу Ірада адносна некаторых членаў Касцёла. Спачатку быў забіты Якуб, а затым зняволілі самога Пятра, каб задаволіць люд. Калі яго, закаванага ў ланцугі, трымалі ў вязніцы, ён пачуў голас анёла, які сказаў: “Уставай хутчэй!.. Падперажыся і завяжы свае сандалі!.. Адзень плашч свой і ідзі за мною!” (Дз 12, 7–8). Ланцугі зваліліся, а брамы вязніцы самі адчыніліся. Пётр зразумеў, што Пан “уратаваў яго з рукі Ірада”; зразумеў, што Бог вызваліў яго ад страху і аковаў. Так, Пан вызваляе нас ад усякага страху і ад усякіх аковаў, каб мы на самой справе маглі быць вольнымі.
    Сведчанне апостала Пятра прыгадвае нам, што нашым сапраўдным прытулкам з’яўляецца давер да Бога: ён адкідвае ўсялякі страх і робіць нас вольнымі ад усякага зняволення і ўсіх спакус свету.
        
Фрагмент гаміліі падчас урачыстасці св. апосталаў Пятра і Паўла
   

Слова для Жыцця (72)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Святы Дух навучае нас, прыгадвае нам і – яшчэ адна рыса – дазваляе нам размаўляць з Богам і звяртацца да людзей. Не існуе глухіх хрысціян, глухіх духоўна; не, для такіх няма месца. Святы Дух дапамагае нам размаўляць з Богам у малітве. Малітва – гэта дар, які мы атрымліваем бясплатна, гэта дыялог з Ім у Святым Духу, які моліцца ў нас і дазваляе нам звяртацца да Бога, называць Яго нашым Айцом, Татам, Абба (параўн.: Рым 8, 15; Гал 4, 4); і гэта не проста выказванне, гэта рэчаіснасць, бо мы на самой справе з’яўляемся Божымі дзецьмі. “Таму што ўсе, каго вядзе Дух Божы, – гэта Сыны Божыя” (Рым 8, 14). Ён дазваляе нам абвяшчаць акт веры. Ніхто з нас не можа сказаць: “Езус – Пан”, – мы чулі гэта сёння – без дапамогі Святога Духа. А Святы Дух дае нам магчымасць размаўляць з людзьмі ў братэрскім дыялогу. Ён дапамагае нам размаўляць з іншымі, бачачы ў іх братоў і сясцёр. Ён дапамагае нам размаўляць па-сяброўску, з чуласцю, з пакорай, разумеючы праблемы і надзеі, смутак і радасць іншых.
        
Фрагмент гаміліі Папы падчас урачыстасці Спаслання Святога Духа
   

Старонка 13 з 20:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.