ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Хвіліна творчасці

Букет цукерак

Хвіліна творчасці

Калі мы збіраемся зрабіць каму-небудзь падарунак, мы хочам, каб ён быў арыгінальным і асаблівым. У наш час здзівіць арыгінальным падарункам становіцца ўсё цяжэй і цяжэй, але, калі з фантазіяй падысці да выбару падарунка, то могуць атрымацца сапраўды цікавыя рэчы. Напрыклад, букет кветак – гэта ўжо не так нова, як букет цукерак. Прапануем Вам навучыцца самастойна складаць прыгожыя букеты цукерак. Гэта не толькі арыгінальны падарунак, але і салодкі пачастунак.
Нам спатрэбяцца: вазачка (шклянка, збанок), цукеркі, каляровая гафрыраваная папера, цэлафан для аздаблення, кавалак пенапласту, драўляныя шпажкі, дэкаратыўная стужка, клей або скотч, нажніцы.
 

Паралізаваны чалавек з Кафарнаўма

Хвіліна творчасці



Як паралізаваны чалавек з Кафарнаўма змог устаць і пайсці?
Прачытай пра цуд вылячэння ў Евангеллі паводле св. Лукі (Лк 5, 17-26).
Знайдзі малюнак, які адрозніваецца ад іншых.






 

Падсвечнік з соллю

Хвіліна творчасці

Як з падручных матэрыялаў зрабіць падсвечнік, які б дарыў прыемнае святло і ўпрыгожваў пакой? Гэта вельмі проста.
Вам спатрэбяцца: шкляныя вазачкі ці маленькія слоічкі, сілікатны клей, клей ПВА, марская соль або соль для ванны, гуашавая фарба, губка.

Ход працы:
1. Прасейце соль так, каб засталіся толькі буйныя крышталікі.
2. Вазьміце маленькі слоічак і старанна намажце паверхню клеем ПВА.
3. На слоічак насыпце соль, каб яна прыклеілася да ўсёй яго паверхні.
4. Пакіньце да поўнага высыхання.
5. Звычайным сілікатным клеем прамажце ўсю паверхню падсвечніка.
6. Яшчэ раз добра прасушыце.
7. Акуратна пафарбуйце падсвечнік пры дапамозе губкі.
8. Падсвечнік гатовы. Засталося толькі паставіць у яго свечку.
Такі падсвечнік выдатна ўпрыгожыць стол
 

Папяровыя ружы

Хвіліна творчасці


Чаму б сярод зімы не ўпрыгожыць свой пакой вытанчаным букетам з шыкоўных руж? Думаеце, што гэта немагчыма? Магчымасць ажывіць Ваш пакой яркімі колерамі Вы атрымліваеце амаль дарма. Дастаткова прысвяціць усяго некалькі хвілін Вашага часу і праявіць трохі творчасці.
Вам спатрэбяцца:
    шчыльная папера, бярозавыя ці кляновыя галінкі, клей ПВА.

    Ход працы:
    1. Намалюйце спіраль на квадратным лісце паперы, памерам прыблізна 10х10 см.
    2. Выражце спіраль уздоўж лініі.
    3. Закруціце спіраль у рулон па выразаных лініях.
    4. Трошкі распусціце скручаную ў рулон спіраль.
    5. Прыляпіце кветку да канца спіралі.
    6. Збярыце букет з кветак, прыклейваючы іх да галінак. Кветкі могуць быць розных памераў.
    7. Атрымаўся шыкоўны букет руж.
 

Старонка 7 з 23:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.